Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
А лісіца, убачыўшы гэта, прыбегла да таго мужыка і кажа: — Я цябе абараніла ад воўка, прынясі ж мне мех курэй. — Добра! —кажа чалавек ды, узяўшы таго забітага воўка, пайшоў дадому. Зняўшы шкуру з воўка, улажыў у мяшок заместа курэй двух сабак Серку і Берку і пайшоў у поле да ліскі, дзе яна яго чакала. Прыйшоўшы туды, ён палажыў мяшок на зямлю і кажа да ліскі:
— Ты раскарачся добра, каб магла палавіць усе куры, а я іх выпушчу.
Ліска раскарачылася, як той чалавек казаў, і чакае, пакуль ён выпусціць куры. А чалавек, развязаўшы мяшок, як выпусціць сабак, а тыя сабакі як зачнуць рваць ліску.
Ліска ледзьве вырабілася ад сабак і прыбегла да нары і пытаецца ў сваіх вачэй:
— Што вы думалі, як мяне рвалі сабакі?
Казкі
— Мы думалі,— кажуць вочы,— каб як прэндзай уцячы да норкі.
— А вы, лапкі?
— I мы тое самае думалі.
— А ты, хвасцішчадурнішча, што думаў?
— Я думаў, каб як найпрэндзай цябе злавілі і задушылі.
— Ах ты, хвасцішча! Аддам цябе сабакам!
Дый вылезла з норкі:
— На,— кажа,— Серка, Берка! На хвост!
Тыя сабакі парвалі ліскін хвост дый адарвалі. Ліска ўжо са злосці да мужыка лаіць — нашто ашукаў.
Бяжыць яна, дак бачыць: аж штось гудзе. Падбягае, аж дзюравы збан з ветрам.
433
— Ах ты шэльма, пане збане! I ты страшыш! — кажа лісіца дый узяла зачапіла почапку на шыю дый панесла тапіць. Прыходзіць да ракі, усадзіла збан дый топіць. У той збан як налілося вады, дак той збан зачаў тапіцца і павалок за сабою ліску.
А той мужык гэта ўсё бачыў: пайшоў да ракі, выцягнуў ліску, абдзёр скуру дый прадаў.
Лісакаталічка
Ішла сабе ліса, знайшла падсмажанае мяса ў пастцы. Дагадалася яна, што гэта яе хочуць злавіць. I не дакранулася да мяса. Пайшла яна далей, сустракае мядзведзя:
— Кумокгалубок, ці снедаў ты сёння?
— He, кумкагалубка, не прыйшлося.
— Ну, пойдзем, я цябе завяду ў адно месца — слаўнае снеданне будзе! Сама б з’ела, ды сёння серада — мне нельга есці: я каталічка.
— Спасіба, кумкагалубка, пойдзем!
Вось ліса падвяла мядзведзя к гэтаму мясу. Як толькі ён дакрануўся, так яго абхваціла пастка і падняла ўгару. Лісіца ўзяла тады мяса ды й есць. А мядзведзь ёй:
— Кумкагалубка, табе ж серада.
— Э, кумокгалубок, няхай той серадзіць, хто ўгару глядзіць.
Вайна ваўка з сабакам
Жыўбыў багаты мужык. У яго быў добры сабака. Ён вельмі яго любіў, а як той сабака зусім пастарэў, то ён ужо і не даваў яму есці.
Казкі
434
Жанкі гэтае хаты пайшлі жаць жыта і ўзялі з сабою малое дзіцятка. За імі ішоў стары сабака. Жанкі прыйшлі на поле, павесілі калыску і ўлажылі туды дзіцятка, а сабаку прагналі, каб ён не паеў іх хлеба. Сабака з гора адышоў і лёг пад кустом. Прыходзіць да яго шэры воўк і пытае:
— Што ты ляжыш?
— Адступіся, пракляты! Што ты лезеш ка мне ў вочы? Ты наеўся, а я яшчэ нічога не еў.
Воўк кажа яму:
— Дурань ты! Вот я цябе навучу! Я пайду і схвачу дзіця, а ты бяжы за мною, гаўкай і кусай мяне за лыткі.
Так ён і зрабіў. Жанкі як пачулі, што сабака гаўкае, азірнуліся назад і ўбачылі, што воўк панёс дзіця, а сабака адбірае. Яны прыбеглі і адабралі дзіця. I з гэтых пор сталі зноў даваць сабаку есці.
А хлопчык гэты расце ды расце не па гадах — па гадзінах, і дарос да васемнаццаці год, і бацька засватаў яго. У гэту самую пару прыйшоў той воўк пад гумно, каб пажывіцца. Сабака пачуў ваўка і стаў гаўкаць.
Воўк і кажа:
— Я ж табе даў хлеба, а ты мяне праганяеш!
— А, гэта ты, брат? — пытае сабака.
— Я.
— Ну, прыдзі ты, брат, к нам за дзве нядзелі: у нас будзе вяселле, і я цябе пачастую.
Настала вяселле. Сабака п’е, гуляе і забыўся аб сваім браце, а пасля падумаў:
— У мяне ж ёсць брат. Пайду пагляджу яго.
Выйшаў, глядзіць, а воўк ляжыць за гумном.
Сабака яму кажа:
— Што ты ляжыш тут? Пойдзем у хату!
— Як жа ты ўвядзеш мяне ў хату?
— He бойся, пойдзем.
Прыходзяць яны к сенцам. Сабака і кажа:
— Ты пастой, а я ўпярод схаджу ў хату.
Сабака ўвайшоў у хату, мельнуў хвастом па лучыне, патушыў яе, пабег і сказаў ваўку:
— Бяжы борзда ў хату і лезь пад стол.
Сабака добра накарміў і напаіў ваўка. I ляжаць сабе абодва пад сталом.
Зачалі каравайніцы спяваць:
У нашага гаспадара Кудравая галава,
Казкі
Ён кудзёркамі патрасе
I нам гарэлкі паднясе...
435
Сабака ляжыць сабе ціхенька — нічога, а воўк: — Я, брат, не вытрываю, заспяваю пасвойму. — Маўчы! Бо будзе табе і мне!
Другі раз каравайніцы заспявалі:
У нашага свата Пабелена хата; Печ яго кахляна, Чэсць яго кахана...
Воўк зноў кажа сабаку:
— He вытрываю...
I зачаў спяваць пасвойму. Людзі пазналі, што гэта воўк, і ўхваціліся хто за качаргу, хто за чапялу і зачалі біць ваўка і сабаку. Білібілі і выгналі абаіх вон.
Воўк кажа сабаку:
— Я табе гэтага не дарую! Ты мяне добра ўгасціў.
А сабака яму:
— А чаго ты крычаў? Я табе казаў: «Маўчы!»
— Я на цябе пайду вайною і будзем з табою ваяваць пад хваінаю. Ты вазьмі сабе на помач трох, і я сабе трох.
Воўк узяў сабе дзікага вепрука, мядзведзя і льва, а сабака — качара, пеўня і ката. Воўк прыйшоў на месца напярод і чакаў іх гадзіны тры. Потым кажа мядзведзю:
— Лезь ты на дрэва і паглядзі, можа ўжо ідуць.
Мядзведзь узлез і глядзіць.
Яго пытаюцца:
— Ці ідуць?
— Ідуць, браце.
Воўк кажа яму:
— Ну, злезь!
— He злезу, страшна!
— I што там такі за страх, хто ж там ідзе?
— Адзін,— кажа,— з пікаю, а другі нясе дзве шаблі, a трэці ўсё кажа: «Таму так будзе, і таму так будзе!»
Дзік зарыўся ў мох.
Прыходзіць сабака з сваім войскам — і пачаў ваяваць.
Зайшоў кот ззаду і хваць дзіка за хвост. Дзік і схваціўся.
А певень спалохаўся, падляцеў угару і закрычаў: «Кудахкудах!» А мядзведзь думаў, што кажуць «падайпадай!» — і проста з гэтага дзерава зваліўся на зямлю. Глядзіць леў, што
Казкі
436
мядзведзь і дзік ужо ўцяклі,— і ён кінуўся за імі. Застаўся воўк адзін.
3 гэтай пары яны сталі жыць добра, мірна.
Воўк, Змітрок, кабыла і баран
Ішоў воўк зпад Міра. Сустрэў Змітрака. Той Змітрок быў кравец. Ішоў ён з палкаю, што даўней мералі. Воўка кажа:
— Змітрок, Змітрок, я цябе з’ем.
А Змітрок адказвае:
— З’ясі дык з’ясі! Але перад смерцю дай я табе змераю камізэльку!
Воўк згадзіўся. Змітрок і пачаў яму палкаю па баках мераць. Мераў, мераў, пакуль ваўка чыста збіў. Тады кажа:
— Пачакай жа! Камізэльку я змераў, але яшчэ ляж дагары, яшчэ паназначваю, дзе гузікі ўшываць!
Воўк яшчэ лёг дагары, а Змітрок яго наўсторч тою палкаю чыста скалоў, што не захацеў і есці воўк Змітрака. Змітрок астаўся жыць і пайшоў сабе далей. А воўк ляжыць ды думае: «Гм! He з’еў дык не з’еў! Але нашто мне была гэта камізэлька ды яшчэ ў два рады гузікі? Ці я пан? Ці я шляхціц?..»
I пайшоў воўк далей памаленьку. Ідзе ды ідзе. Аж бачыць — ходзіць кабыла. Воўк і кажа:
— Кабыла, кабыла! Я цябе з’ем.
А кабыла адказвае:
— З’ясі дык з’ясі, але нашто ты будзеш мяне есці? Ты вось лепш пачытай у мяне пад капытом газету!
Воўк пачаў глядзець, а кабыла як ляпне яму ў храпу нагамі, аж воўк адляцеў і ляжыць. А кабыла ўцякла. Ляжыць воўк ды думае: «Не з’еў дык не з’еў! Але нашто яшчэ было мне газету чытаць? Ці я грамацей, ці вучыцель?..»
Ачомкаўся воўк і пайшоў далей. Ідзе ды ідзе. Сустрэў барана і кажа:
— Баран, баран! Я цябе з’ем!
Баран адказвае:
— Нашто ты мяне будзеш есці? Ты вось лепш заплюшч вочы, адкрый рот, а я табе сам ускочу!
Сеў воўк, заплюшчыў вочы і адкрыў рот. Баран як разагнаўся ды як даў яму рагамі ў лабаціну, дык воўк самлеў. Баран уцёк, а воўк ачомкаўся дый кажа:
— He ведаю, ці я яго глынуў, ці мінуў?
Казкі
Козы
Жылі дзед з бабаю. Была ў дзедкі дачушка і ў бабкі дачушка. Былі ў іх козы. Прыйшла вясна. Дзед кажа:
— Трэба гнаць коз. Хто ж пагоніць?
— Ты гані,— на бабку ён кажа.
А бабка кажа:
— He, я не паганю коз. Будзем пасвіць іх па чарзе. Няхай пасе твая дачка.
— Добра, няхай пасе мая дачка; пагоніць жа і твая.
Пагнала назаўтра яго дачка. Пасвіла яна, пасвіла, пасвіла, пасвіла, напаіла іх, накарміла, гоніць дадому. Дзед забег у вароты і сядзіць. Адчыняе яна, упускае іх на двор. Дзед кажа:
— Козы мае, козы, ці напіліся вы, ці наеліся?
— Мы напіліся і наеліся.
— А ты, казёлбарада?
— Я не напіўся, не наеўся. Бег цераз масточак, ухапіў кляновы лісточак, бег цераз грэбельку, ухапіў вады капельку. Вось што я піў і еў.
Тут дзед зазлаваў на дачку, набіў яе, загнаў у хату.
На другі дзень пагнала ўжо бабчына дачушка. Пасвіла яна, пасвіла, накарміла іх, напаіла, гоніць дадому. Дзед зноў забег у вароты, сеў і кажа:
— Козы мае, козы, ці напіліся вы, ці наеліся?
— Мы напіліся і наеліся.
— А ты, казёлбарада?
— Я не напіўся, не наеўся. Бег цераз масточак, ухапіў кляновы лісточак, бег цераз грэбельку, ухапіў вады капельку. Вось што я піў і еў.
Зазлаваў той дзед, прагнаў і сваю дачку, і бабчыну дачку. Прагнаў зусім з хаты. Назаўтра на бабу кажа:
— Ты ж пагоніш коз пасвіць.
Баба ўжо ўстала, выпаліла зарана ў печы, пагнала пасвіць коз. Пасе яна, пасе іх, пасепасе, на вялікай траве пасе. Напаіла іх, накарміла і гоніць дадому. Дзед зноў забег у вароты і пытае:
— Козы мае, козы, ці напіліся вы, ці наеліся?
— Мы напіліся і наеліся.
— А ты, казёлбарада?
— Я не напіўся, не наеўся. Бег цераз масточак, ухапіў кляновы лісточак, бег цераз грэбельку, ухапіў вады капельку. Вось што я піў і еў.
Зазлаваў той дзед і бабку прагнаў. «Ну, я назаўтра паганю». Устаў зараназарана, выпаліў у печы і пагнаў іх. Па
437
Казкі
438
свіўпасвіў, пасвіўпасвіў — і сонца зайшло, пасвіў усё. Пасля гоніць дадому. Прыгнаў, сам забег на двор, сеў і пытае:
— Козы мае, козы, ці напіліся вы, ці наеліся?
— Мы напіліся і наеліся.
— А ты, казёлбарада?
— Я не напіўся, не наеўся. Бег цераз масточак, ухапіў кляновы лісточак, бег цераз грэбельку, ухапіў вады капельку. Вось што я піў і еў.
Той жа ж дзед як раззлаваўся, як прывязаў жа ж казла к слупіку. Лупіўлупіў, лупіўлупіў яго вяроўкаю. Вяроўку ўсю парваў. Пугаю біў, палкаю. Казёл рваўся, рваўся, адарваўся ад слупіка і пабег у лес.
Бяжыць ён, бяжыць, бяжыць дык бяжыць — стаіць хата ў лазе на курынай назе. Ён забег у тую хатку, а там жыла лісічка. Сеў на печы, сядзіць, грэецца. Прыйшла лісічка дадому. Стукстук у дзверы.
— Хто ў гэтым доме ёсць?
— Я, казёлбарада, паўбока луплены, за тры грошы куплены. Тапутапу нагамі, калю рагамі, ножкамі затапчу, хвосцікам замяту.