• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Які брыгадзір, такая і брыгада.
    Агранома хваляць не за белыя рукі.
    Каб у пашане быць, трэба працу любіць.
    Гультаю ўдарнік не напарнік.
    He хваліся, план складаючы, пахваліся, год канчаючы.
    Прыказкі і прымаўкі	
    Хваляць — заткні вуха, крытыкуюць — слухай. He навучышся выконваць каманду, не здолееш камандаваць і сам. Салдат без дысцыпліны хварэе, ад дысцыпліны здаравее. Прыняў прысягу — ад яе ні шагу. Хто за Радзіму гарой, той сапраўдны герой. Граматнаму быць — пановаму жыць. Мір ясны ад сонца, а чалавек ад навукі. У каго веды, у таго і сіла. Цяпер без навукі і каровы не дояць. Вучы народ, вучыся і ў народа. На працягу ўсяго века кніга вучыць чалавека. Паможа шаптуха, як мёртваму кадзіла. Пры добрым жыцці і песні вясёлыя.	417
    He тое багацце, што цесць з цешчаю далі, а што маладыя самі нажывалі.	
    He давай праходу фрыцу — ратуй родную зямліцу. Фашысцкую заразу знішчай адразу. Ворагаў не лічаць, а б’юць. Закон савецкага байца — біць фашыстаў да канца. I песня, і граната — зброя салдата. Салдацкае дзела — ваяваць храбра і ўмела. Сорак фашыстаў, двое нас, ды смякалка пра запас. У беларускім краі не быць фашысцкай зграі. Савецкая сіла — ворагу магіла. Кожнай фашысцкай гадзіне вісець на перакладзіне. Фашысцкі салдат — разбойнік і кат. Фашысцкі лад — пятля ды кат. Ішлі немцы па куры, а папалі на свае хаўтуры. Гітлераўцы ўвесь свет з’елі б, ды кішкі тонкія.	
    Кожны куст для фашыстаў рызыка: трасе іх трасца, кідае ў дрыжыкі.	
    Дзе партызаны жывуць, там фашысты мруць.	
    14 Беларускі фальклор
    Прыказкі і прымаўкі
    418 Фашысту служыць — рабом быць.
    Здраднік за агрызкі прадасць родных і блізкіх.
    Бургамістр ды кат — адзін другому брат.
    Для прадажнай (фашысцкай) псіны — кол з асіны.
    Астроўскі — сабака гітляроўскі.
    Ад вялікіх «перамог» не пацягнуць фашысты ног.
    Фашысты высока масціліся, ды нізка зваліліся.
    Няпраўдай фашысты ўсю Еўропу заваявалі, але дамоў не папалі.
    Беларус — не трус: ад яго Кубэ здох, як прус.
    Птлер хацеў Расію праглынуць, але Масквою падавіўся.
    Гітлер да Волгі дайшоў, а здох у Берліне.
    Фашыст брэша, як сабака ў лесе.
    Сабака віляе хвастом, а Гебельс языком.
    Што Гебельс пляце, усё наадварот ідзе.
    Будзе з дучэ гною куча.
    Пераступілі фашысты наш парог, ды асталіся хто без рук, а хто без ног.
    Ішоў да нас ваякам, а назад поўз (паўзе) ракам.
    На Маскву ішлі фашысты з падскокам (скокам), а назад пакаціліся бокам.
    Кубэ крута панаваў, ды скора і дуба даў.
    Зайшоў фашыст у Сталінград — ні наперад, ні назад.
    Прапаў, як фашыст пад Сталінградам.
    Мір будуе, а вайна руйнуе.
    Добрым людзям — мір, а шаленцам — галавою ў вір.
    Добра працуеш — мір мацуеш.
    Аб міры на зямлі дбаем, хоць звышмагутныя ракеты маем.
    Хто пасее вецер, той пажне буру.
    Змф
    За г а д к a — кароткае паэтычнавобразнае апісанне прадмета або з’явы, якое даецца, як правіла, у форме пытання і адгадваецца па друтарадных адзнаках, па прыкметах падабенства.
    Загадка, як і прыказка, прымаўка і прыпеўка, адносіцца да фальклорных жанраў малых форм. Лічыцца, што галоўная функцыя загадкі — развіваць у чалавека мастацкавобразнае мысленне, паэтычны погляд на рэчаіснасць. У мінулым загадка служыла сродкам выпрабавання разумовых здольнасцей, іншасказальная, загадкавая форма з поспехам выкарыстоўвалася ў ваенных і пасольскіх справах. Загадкі, песнізагадкі надзвычай шырока ўжываліся ў вясельных абрадах, напрыклад, з мэтай «праверкі» разумовай сталасці жаніха.
    У побыце дарэвалюцыйнага сялянства загадка займала важнае месца. Доўгімі зімовымі вечарамі моладзь і старэйшыя людзі, сабраўшыся ў якойнебудзь хаце, арганізоўвалі займальныя спаборніцтвы загадачнікаў. Загадка пашырала кругагляд чалавека, разівала яго фантазію, кемлівасць, назіральнасць, трэніравала памяць, прывучала да развагі, аналізу. Раскрыццё затоенага сэнсу загадкі было працэсам, які нёс вялікую выхаваўчую ролю: у чалавека складваліся, замацоўваліся і паглыбляліся пэўныя веды аб навакольным свеце. Загадка перадае змест праз высокі мастацкі вобраз, поўны часам нечаканых параўнанняў, супастаўленняў, збліжэнняў і паваротаў.
    Цяпер гэты старажытны жанр страціў сваю сур’ёзную актыўнаграмадскую функцыю і стаў сродкам забавы і пацехі — творчасцю дзяцей і для дзяцей.
    Каштоўнасць традыцыйнай загадкі ў тым, што яна ў высокапаэтычнай форме адлюстравала гаспадарчую і працоўную дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт, быт, працу, фауну, флору, будову сусвету і да нашых дзён мае вялікае эстэтычнамастацкае значэнне для выхавання дзяцей.
    ЛІТАРАТУРА
    Ннкнфоровскнй Н. Я. Простонародные загадкн. Внтебск, 1898.
    Рыбннкова М. А. Загадкн. М.; Л., 1932.
    Загадкі /Склад. М. Я. Грынблат, A. I. Гурскі. Мн., 1972.
    Гілевіч Н. С. Паэтыка беларускіх загадак. Мн., 1976.
    Сіняя дзяружка ўвесь свет накрыла. (Неба)
    Вісіць сіта, залатое, навітое. (Сонца)
    Усе яго любяць, чакаюць, убачуць — адразу заплачуць. (Сонца)
    Загадкі
    420
    Як зойдзе ў дом — не выганіш калом, а пара прыходзіць — ён і сам уходзіць. (Прамень сонца)
    3 акна ў акно — залатое верацяно. (Прамень сонца) Сярод поля ляжыць капыток. (Маладзік)
    Лысы конь церазь вароты глядзіць (Месяц)
    На полі Ярох рассыпаў гарох; стала світаць — няма чаго сабіраць. (Неба і зоры)
    Без кораня, а расце. (Камень)
    Ляцелі тры галкі, селі на праталкі. Адна кажа — паляжым, другая — пабяжым, трэцяя — паківаемся. (Камень, вада, трава)
    Без ног бяжыць, без воч глядзіць. (Вада)
    Карова бяжыць, скура ляжыць. (Вада і лёд)
    Дзед мост масціў без сякеры, без долата. (Лёд)
    Бегла ліска каля лесу блізка: ні сцежкі, ні дарожкі, толькі залатыя рожкі. (Маланка)
    Ішоў даўгавяз — у сырую зямлю ўвяз (Дождж)
    Мяне ўсе просяць, мяне ўсе чакаюць, як толькі з’яўлюся — хавацца пачынаюць. (Дождж)
    Без чаго чалавек не можа жыць? (Без імя)
    Чаго нельга абнесці кругом хаты? (Вады ў прыполе)
    На што каню хамут кладуць? (На шыю)
    Які ў моры камень? (Мокры)
    Пад якім кустом заяц сядзіць, як дождж ідзе? (Пад мокрым)
    Без чаго хаты не пабудуеш? (Без стуку)
    Чаму пастух пугу носіць? (Бо сама не ходзіць)
    Што бывае пасля сямі гадоў? (Восьмы год)
    Ляцела сарока, за ёю сорак. Колькі ляцела сарок? (Дзве)
    Дзве дачкі, дзве маці і бабулька. Колькі ўсіх? (Трое — бабка, маці і дачка)
    Ляцелі галкі, селі на палкі. Сядуць па адной — галка лішняя, сядуць па дзве — палка лішняя. Колькі было галак і колькі было палак? (Тры палкі і чатыры галкі)
    Якая з’явілася новая зорка? (Чырвонаармейская)
    Хто ўвесь век жыве маладым? (Камсамол)
    Пайду ў лес, высяку цялеш; з таго целяша і века, і дзяжа, і булачка хлеба. (Дуб і жолуд)
    Пайду я ў лес, вырублю цяльнеш, з таго цельняша — дзве плашкі дроў, двое начоў, адзін карэц і шыла канец. (Жолуд)
    He разаб’еш гаршчочка, то і не з’ясі кашы. (Арэх)
    Стаіць певень над вадою з чырвонаю барадою. (Каліна) Усю зямлю прайшоў, чорну шапачку знайшоў. (Грыб) Хоць у капелюшы, а галавы не мае. (Грыб)
    Як радзіўся, так за кій ухапіўся. (Хмель)
    Загадкі
    Загадаю загадку, закіну за градку; у адзін год пушчу, у другі выпушчу. (Азімае жыта)
    На коніку сем саколікаў, кожны ў капаточку. (Авёс)
    Длінней пана вусы. (Ячмень)
    Прыйдзе восень — заб’ю лося: галаву з’ем, шкуру аблуплю, а мяса за плот выкіну. (Лён)
    Білі мяне, білі, білі, калацілі, на полі цягалі, клоччамі ірвалі, на ключ запіралі і на стол саджалі. (Лён)
    Косці на лагу, скура на таргу, а галава ў клеці. (Каноплі)
    Чорная свінка мае тры спінкі. (Грэчка)
    Сядзіць панна ў чырвоным кафтане. Як узялі разбіраць — сталі плакаць, наракаць. (Цыбуля)
    Ляжыць грушка ў чырвоным кажушку. Хто яе ўкусіць, той плакаць мусіць. (Цыбуля)
    Лата на лаце, ніткі не знаці. (Капуста)
    Хата пуката, поўна вераб’ёў нагната. (Гарбуз)
    Дзеўка ў каморы, а яе косы на дворы. (Морква)
    Галава пляшывая, што ў ксяндза,— ды не ксёндз, барада калтамая, што ў папа,— ды не non. (Рэпа)
    Была птушка брыкацён, віла гняздо за сем дзён, звіла гняздо за плотам, знесла яйцо за гняздом. (Агурок)
    Поўна дзежачка круп, а наверсе струп. (Мак)
    Пад адным брыльком семсот казакоў. (Мак)
    421
    Зранку ходзіць на чатырох нагах, удзень — на дзвюх, а ўвечары — на трох. (Чалавек у розным узросце)
    Што любіш, таго не купіш, а чаго не любіш — не прадасі. (Маладосць і старасць)
    Прыйшоў нехта, узяў нешта: ні яго дагнаць, ні ў яго адабраць. (Смерць)
    За табою стаіць дуб, ніхто яго не абыдзе, ніхто яго не аб’едзе: ні цар, ні царыца, ні красна дзявіца. (Смерць)
    Ляжыць калода пасярод балота: не гніе, не сохне. (Язык) Каля прарубы стаяць белы галубы. (Зубы)
    Цераз мяжу брат брата не бачаць. (Вочы)
    Чатыры чатырнічкі: на кожным чатырнічку па пяць пяцернічкаў (Рукі, ногі, пальцы)
    За вушы два канцы дугі трымаюць мора берагі. (Почапка вядра)
    Дзве галачкі сядзяць на адной палачцы. (Каромысел і вёдры)
    Сам худ, а галава з пуд. (Бязмен)
    У аднаго парсюка два лычы. (Начоўкі)
    На той свет ідзе — скача, з таго свету ідзе — плача. (Вядро ў студні)
    Загадкі
    422
    У лес ідзе — дамоў глядзіць, дамоў ідзе — у лес глядзіць. (Сякера за поясам)
    Маленькі Данілка ў пяцельку ўдавіўся. (Гузік)
    Сяджу на нагах, а хаджу на галаве. (Цвік у ботах)
    Браты за братамі гоняцца, ды дагнаць не спаромяцца. (Колы)
    Бягуць сычыкі, задраўшы лычыкі. (Сані)
    Паўзулькі паўзуць, рагулькі вязуць, едуць пана калаціць, што на лузе стаіць. (Сані)
    Еду, еду — ні дарогі, ні следу: конь без хваста, пуга без пасвіста. (Лодка)
    Жывая жывулечка на жывым крэсле сядзіць і жывы абед абедае. (Маці корміць дзіця)
    Сяло заселена, а пеўні не пяюць і людзі не ўстаюць. (Могілкі)
    У лесе знята, да хаты ўзята, на руках плача, а не дзіця. (Скрыпка)
    Хто з жывога і з мёртвага бярэ? (Поп)
    Божжу хвалу за хвост цягаю: хвала крычыць, што хвост баліць. (Звон)
    Хто ляціць без крылаў? (Вецер)
    Што зімою камлём угору расце? (Ледзяшы)
    Што без вады плавае? (Воблака)
    Без чаго хлеб не спячэш? (Без скарынкі)
    Хто гаворыць на ўсіх мовах? (Язык)
    ТТТто ў вадзе сохне, а ў печы мокне? (Воск)
    БабаЯга, віламі нага; увесь свет корміць, а сама галодная. (Саха)
    Дзіравае радно ўсё поле збегла. (Барана)
    Рыбка бялява хвосцікам віляла, лясы ламала, горы стаўляла. (Каса)
    Бацька з сажань, матка з пядзень, а дзеткі па мязінцу. (Граблі)
    Рота няма, а зубы маюцца. (Граблі)
    Гарбаты дзядок усё поле аббегаў. (Серп)