Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Спужалася тая лісічка, выйшла на двор і плача. Ідзе зайчык.
— Лісічкасястрычка, чаго ж ты плачаш?
— А мой ты зайчык, як мне не плакаць, нехта ў маім доме ёсць.
— Хадзем, я табе выганю.
— Хадзем.
Прыйшлі яны. Зайчык лапкаю стукстук у акенца.
— Хто ў гэтым доме ёсць?
— Я, казёлбарада, паўбока луплены, за тры грошы куплены. Тапутапу нагамі, калю цябе рагамі, ножкамі затапчу, хвосцікам замяту.
Спужаўся той зайчык, пабег у лес. Села лісічка, зноў плача. Ідзе воўк.
— Кумкагалубка, чаго ж ты плачаш?
— А мой ты воўча, як мне не плакаць, нехта ў маім доме ёсць.
— Хадзем, я табе выганю.
— Хадзем.
Прыйшлі яны, так воўк у акно стукстук лапаю.
— Хто ў гэтым доме ёсць?
— Я, казёлбарада, паўбока луплены, за тры грошы куплены. Тапутапу нагамі, калю цябе рагамі, ножкамі затапчу, хвосцікам замяту.
Казкі
Спужаўся той воўк, пабег у лес. Лісічка зноў села і плача. Ідзе мядзведзь.
— Кумкагалубка, чаго ж ты плачаш?
— А мой ты мядзведзя, як мне не плакаць, нехта ў маім доме ёсць.
— Хадзем, я табе выганю.
— Хадзем.
Прыйшлі яны. Мядзведзь стукстук лапаю ў акно.
— Хто ў гэтым доме ёсць?
— Я, казёлбарада, паўбока луплены, за тры грошы куплены. Тапутапу нагамі, калю цябе рагамі, ножкамі затапчу, хвосцікам замяту.
Спужаўся і той мядзведзь, пайшоў у лес. Пайшоў, а лісічка засталася адна, сядзіць і плача. Ідзе пеўнік.
— Лісічкагалубка, чаго ты плачаш?
— А мой ты пеўнік, як мне не плакаць, нехта ў маім доме ёсць.
— Хадзем, я табе выганю.
— Гэй, ты выганіш! Ніхто не выгане ўжо. I зайчык выганяў, і воўк выганяў, і мядзведзь выганяў — ніхто не выгане!
— А я выганю! Хадзем!
Прыйшоў ён на ганак:
— Адчыняй дзверы!
Адчыніў. Стаў пеўнік на парозе, спявае:
— Кукарэку! Касу нясу, казлу галаву знясу. Злязай, казёл, з печы, бо здыму па самыя плечы!
Той казёл з печы на падлогу, з падлогі на зямлю, з зямлі на лаву, з лавы на акно, пабіў акно, выскачыў і пабег аблуплены.
А лісічка з пеўнікам пастроілі акенца і сёння жывуць і хлеб жуюць.
Жораў і чапля
Жылі сабе па канцах балота жораў і чапля. Стала ім сумна жыць, і вось задумаў жораў к чаплі ў сваты ісці. Ціпяхуліпяху, сем вёрст па маху, цераз бор ды ў чаплін двор.
— Здароў, чапля!
— Здароў, жораў!
— Ці не пойдзеш, чапля, за мяне замуж?
— А, твае ногі доўті, пер’і кароткі, дужа ты непрыгож і ні к чорту не гож; ідзі сабе дзе быў!
Жораў перабраўся зноў цераз бор ды і прыйшоў у свой двор. Раздумалася чапля, што за жорава замуж не пайшла: «Дайка пайду яго перапрашу». Ціпяхуліпяху, сем вёрст па маху, цераз бор ды і к жораву ў двор.
439
Казкі
440
— Здароў, жораў!
— Здароў, чапля!
— Вазьмі мяне замуж за сябе!
— Твая шыя і сіня, і крыва, і сама ты гарбата; такая мне не трэба!
Хоць і стыдна і абідна, аднак чапля паплялася цераз бор назад у свой двор. Жалка стала жораву, што не ўзяў чаплю ўбогую, і зноў пайшоў ён тою самаю дарогай. Ціпяхуліпяху, сем вёрст па маху, цераз бор ды ў чаплін двор.
— Здароў, чапля!
— Здароў, жораў!
— Ці не пойдзеш, чапля, за мяне замуж?
— А, твае ногі доўгі, пер’і кароткі, дужа ты непрыгож і ні к чорту не гож; ідзі сабе дзе быў!
Жораў перабраўся зноў цераз бор ды і прыйшоў у свой двор. Раздумалася чапля, што за жорава замуж не пайшла: «Дайка пайду яго перапрашу».
Так цэлы свой век яны ходзяць адзін к другому ў сваты, але ўсётакі па канцах балота абаіх іх засталіся хаты.
Куркарабушка
Быў сабе дзедка, была сабе бабка. Была ў іх куркарабушка, нанесла яец повен карабец. Дзед біўбіў — не разбіў, баба білабіла — не разбіла, мышка бегла, хвосцікам матнула — і разбіла.
Дзед плача, баба плача, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сабакі брэшуць, гусі крычаць, людзі гамоняць...
Ідзе воўк:
— Дзедка, чаго вы плачаце?
— Як жа нам не плакаць: жылі сабе мы з бабкай, быда ў нас куркарабушка, нанесла яец повен карабец. Я біўбіў — не разбіў, баба білабіла — не разбіла, мышка бегла, хвосцікам матнула — і разбіла.
Дзед плача, баба плача, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сабакі брэшуць, гусі крычаць, людзі гамоняць... I воўк завыў.
Ідзе мядзведзь:
— Чаго ты, воўча, выеш?
— Як жа мне не выць: бьгў сабе дзедка, была сабе бабка. Была ў іх куркарабушка, нанесла яец повен карабец. Дзед біўбіў — не разбіў, баба білабіла — не разбіла, мышка бегла, хвосцікам матнула — і разбіла.
Дзед плача, баба плача, курачка кудахча, вароты скрыпяць,
Казкі
трэскі ляцяць, сабакі брэшуць, гусі крычаць, людзі гамоняць — і я, воўк, выю.
I мядзведзь зароў.
Ідзе лось.
— Чаго ты, мядзведзь, равеш?
— Як жа мне не равець: быў сабе дзедка, была сабе бабка. Была ў іх куркарабушка, нанесла яец повен карабец. Дзед біўбіў — не разбіў, баба білабіла — не разбіла, мышка бегла, хвосцікам матнула — і разбіла.
Дзед плача, баба плача, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сабакі брэшуць, гусі крычаць, людзі гамоняць, воўк завыў — і я, мядзведзь, зароў.
I лось рогі паскідаў. Прыйшоў лось да калодзезя: папова чалядка ваду бярэ.
— Чаго ты, лось, свае рогі паскідаў?
— Як жа мне не скідаць: быў сабе дзедка, была сабе бабка. Была ў іх куркарабушка, нанесла яец повен карабец. Дзед біўбіў — не разбіў, баба білабіла — не разбіла, мышка бегла, хвосцікам матнула — і разбіла.
Дзед плача, баба плача, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сабакі брэшуць, гусі крычаць, людзі гамоняць, воўк завыў, мядзведзь зароў — і я, лось, рогі паскідаў.
I чалядка вёдры пабіла, каромысел паламала і заплакала. Ідзе дзяк:
— Дзеўкадзявіца, чаго ты плачаш?
— Як жа мне не плакаць: быў сабе дзедка, была сабе бабка. Была ў іх куркарабушка, нанесла яец повен карабец. Дзед біўбіў — не разбіў, баба білабіла — не разбіла, бегла мышка, бегла, хвосцікам матнула — і разбіла.
Дзед плача, баба плача, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сабакі брэшуць, гусі крычаць, людзі гамоняць, 'воўк завыў, мядзведзь зароў, лось рогі паскідаў — і я вёдры пабіла, каромысел паламала і заплакала.
I дзяк пайшоў ды кнігі папарваў.
Ідзе non:
— Дзяк, чаго ты кнігі папарваў?
— Як жа мне не рваць: быў сабе дзедка, была сабе бабка. Была ў іх куркарабушка, нанесла яец повен карабец. Дзед біўбіў — не разбіў, баба білабіла — не разбіла, мышка бегла, хвосцікам матнула — і разбіла.
Дзед плача, баба плача, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сабакі брэшуць, гусі крычаць, людзі гамоняць, воўк завыў, мядзведзь зароў, лось рогі паскідаў, чалядка
441
Казкі
442
вёдры пабіла, каромысел паламала і заплакала — і я, дзяк, пайшоў кнігі папарваў.
Пайшоў non і царкву запаліў.
Кот Максім — сват
Жылі сабе дзед з бабай, мелі яны сынка і катка. Сын зваўся Марцінам ГлінскімПапялінскім, кот быў Максім. Жылі старыя колькі год, потым памёрлі. Засталіся сынок і каток. Некалькі часу прайшло, згніла гэта хата, засталася адна печ. Марцін Глінскі навучыўся гаварыць пакашачаму, а кот — пачалавечаму. Жылі яны некалькі гадоў. Марцін жаніцца захацеў, а кот кажа яму:
— Ты жаніцца захацеў, седзячы на гэтай печы, у цябе ж голас не чалавечы. Я цябе карміў, паіў, а ты сядзеў, нічога не рабіў, толькі попел перасыпаў.
— Ну, ідзі ты,— кажа Марцін ГлінскіПапялінскі,— да царэўны ў сваты.
Нанасіў кот есці яму вялікую кучу: мышэй, сала, мяса — усяго. Нанасіўшы есці, пайшоў у сваты. Ідзе ды ідзе, на палянцы сустрэў зайца.
— Куды ты, кот, ідзеш? — пытаецца заяц.
— Іду да цара на суд,— кажа кот.
— На які суд?
— Дзе што кошка парушыць сала, ці каўбасу, ці яшчэ піто, прыдзе гаспадар у свіран, на каго падумае? На ката, і скажа на ката. А ката там зусім не было, а кошка. Як я буду цярпець гэтакай няславы.
А заяц падумаў ды і гаворыць:
— I я пайду з табой!
— Чаго ты пойдзеш?
— Ды вось дзе што зайчыха ў сад улезе, шчэпы паесць, яблынькі і грушкі,— усё кажуць на зайца; дзе зайчыху сабакі ганяюць,— усё кажуць на зайца. Як гэтакай няславы цярпець? Пайду і я з табой да цара на суд.
— Што ж ты,— кажа,— адзін?
— А ты ж чаму адзін?
— Эх, ты, У мяне ж там дзядзькі, бацькі, прадзеды, сёстры, брацця. Усе па слову кінуць, дык мне і веры дадуць. А ты што адзін! Каб вас з гэтага лесу палавіна, дык бы вам веры далі.
А заяц гэты паслухаў. Як пакоціцца, як наробіць крыку — дзе каторы заяц не дачуў, дык так бег на гук, а каторы чуў, дык прыйшоў і пасабляў крычаць. Сабралася іх некалькі тысяч, але не тое што некалькі тысяч, але некалькі мільёнаў. Што як ішлі цераз лес, дык там павыбівалі карэнні капытамі — што
Казкі
аж лес паўсыхаў, а як ішлі па полі, дык да вады зямлю ўбілі, каб яны піць не хацелі, дык бы ўвесь свет затапіла вада. Прыйшлі сяктак да цара. Кот ім кажа:
— Зайдзіце вы ў гэты сарайчык, пастойце, як выйдзе мой суд, тады я вашу жалабу занясу і вас пазаву.
Як гэтыя зайцы ўскочылі ў сарай, так кот — хлоп! ды запёр іх і пайшоў сабе, песенькі пеючы, падскакваючы і ў ладкі плешчучы. Прыходзіць на ганак да цара і стукае:
— Адчыняйце!
Адчынілі.
— Пакажыце, дзе цар жыве.
Паказалі яму.
— Здрастуйце, ваша вялічаства!
— Здрастуй, каток, здрастуй! Што ж ты скажаш мне харошае?
— Прыслаў вам ГлінскіПапялінскі гасцінчыка.
Гасудар адказвае яму:
— Добра зрабіў, ды не дужа.
Пад’ехаў гасудар, паглядзеў у гэты сарай: «Мусіць у яго яшчэ больш ёсць, калі ён мне столькі прыслаў». Накарміў ён гэтага катка і меха наклаў, на дарогу даў.
Прыходзіць гэты каток да Марціна ГлінскагаПапялінскага. Аж гэты Глінскі чуць жыве, а яшчэ пытаецца:
— Ці пойдзе яна за мяне, ці не?
— Годзе табе пытацца, калі ты не ўстаеш ужо.
— Ды ты адказвай, ды давай есці хутчэй мне.
Кот на самы першы выпадак пайшоў каля рэчкі, злавіў рыбу. Пасля стаў насіць, што дзе ні зарваў. Адкарміў яго, адпаіў, адхаяў. Пасылае яго Глінскі зноў да цара ў сваты. Кот яму нанасіў піценняядзення яшчэ больш.
Ідзе кот ды ідзе цераз лес, выходзіць на палянку, а насустрач яму воўк. Кот спалохаўся і скок на хвойку. А воўк і кажа:
— Ты не палохайся мяне, раскажы, куды ідзеш.
— Я б расказаў, але баюся.
443
Гэты воўк падскочыў, хваціў ката за каўнер і прыціснуў да зямлі:
— Калі скажаш, дык не з’ем цябе, а не скажаш — з’ем.
— He еж — скажу.
— Ну, кажы, не буду есці!
Адпусціў яго ад зямлі.
— Ну, ты ж ужо зусім пусці мяне, ужо скажу, не ўцяку.
Але ж ты не адкажыся, глядзі, a то табе вялікі сорам будзе.