• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    От, цяпер жа вылятае той галубец з яго комнат і прылятае ў свой дом, ды пайшоў к каню. I пытае ў яго конь:
    Казкі
    — Хазяін мой любы, хазяін мой мілы, што там цар з царыцай гаманілі?
    Адказвае яму хазяін:
    — Гаварылі, што то не дзіва, а от то дзіва, што дзесь, за трыдзевяць зямель, у іншым царстве, у вялікім гасударстве, стаіць шчогла, а на шчогле зязюля. Што кукне,— дык салдат з яе выйдзе з канём і з сядлом, і на вайну гатоў. Ды есць там нечага, і народ памірае галоднай смерцю. Конь мой любы, конь мой мілы, ці не можна мне гэта дзіва дастаць?
    Конь яму адказвае:
    — Прасі ў маткі благаславення, і паедзем у пуць!
    Узяў ён благаславенне і паехаў у пуць! Прыязджае к шчогле, злез з каня і гаворыць:
    — Здрастуй табе, шчогла!
    — Здрастуй, Іван Іванавічцарэвіч!
    — У якім ты ў нядобрым месцы стаіш! Калі б ты пайшла ў маю старану, там бы не паміраў гэты народ галоднай смерцю! Ці не пойдзеш ты са мной?
    — Пайду!
    Ён на свайго каня сеў, а шчогла ўслед за ім. Прыходзіць ён к свайму дому і становіць шчоглу ля дуба. Так жа салдат як упадзе, у адзежу надзяецца і на работу ідзе. To дзіва было, а гэтакага дзіва ніхто не бачьгў. I збіраецца многа народу дзіва гэта глядзець. Ішоў карабельшчык морам і прываліў караб свой к берагу дзіва гэта глядзець. Паглядзеў гэта дзіва і адпраўляецца ў землі ў свае. Хлопчык жа, правёўшы яго, пайшоў к каню. Кажа яму конь:
    — Хазяін мой любы, узлезь ты на мяне і ўпадзі з мяне, скінься галубцом і паляці на той бок мора.
    Садзіцца галубец карабельшчыку на плячо, і ўносіць ён яго ў дом. I распісуецца цар з карабельшчыкам, і гаворыць карабельшчык:
    — Вот, царскае сіяцельства, як па той бок мора, дык то было дзіва, а цяпер яшчэ большае: стаіць шчогла, а на шчогле зязюля. Што кукне,— дык салдат з яе выйдзе з канём і з сядлом, і на вайну гатоў. Як упадзе, у адзежу надзяецца і на работу ідзе.
    Адпраўляе ён карабельшчыка і кажа:
    — Ах, мая мілая, паедзем гэта дзіва глядзець!
    — Э, мой мілы, ці гэта дзіва? To дзіва, што дзесь, за трыдзевяць зямель, у іншым царстве, у вялікім гасударстве, дзікі кабан лычам арэ, нагамі скародзіць, хвастом рассявае, і ў тры дні хлеб паспявае. Ды некаму яго з’ядаць, дык ён там і згнівае.
    459
    Казкі
    460
    Галубец адправіўся дамоў і, не заходзячы ў свой дом, ідзе к каню свайму. Пытае ў яго конь:
    — Ах, хазяін мой любы, хазяін мой мілы, што там цар з царыцай гаманілі?
    — Што ж там цар з царыцай гаманілі. Гэта, гавораць, не дзіва, а от то дзіва, што дзесь, за трыдзевяць зямель, у іншым царстве, у вялікім гасударстве, дзікі кабан лычам арэ, нагамі скародзіць, хвастом рассявае, і ў тры дні хлеб паспявае. Конь мой любы, конь мой мілы, ці не можам мы гэтага дзіва дастаць?
    Конь яму адказвае:
    — Прасі ў маткі благаславення, і паедзем у пуць!
    Ён узяў благаславенне, сеў на свайго добрага каня і паехаў. Прыязджае к кабану.
    — Здрастуй табе, кабан!
    — Здрастуй, Іван Іванавічцарэвіч!
    — Эх, у якім ты месцы ў нядобрым стаіш, хлеб сееш! От як бы ты пайшоў у маю старану, там бы мы гэта жыта зжыналі і гэты хлеб з’ядалі, і за цябе б Бога прасілі! Ці не пойдзеш ты са мною?
    — Пайду!
    Ён сеў на свайго на добрага каня, а дзік услед за ім. Прыводзіць царэвіч яго к свайму двару і становіць на сцяпу. Так жа, як зязюля кукне,— салдат з яе выйдзе, у адзежу надзяецца і на работу ідзе — жыта жаць.
    Скора казка кажацца, ды няскора дзела дзелаецца.
    У яго ўжо здзелалася такое царства, што ўжо больш, чым у цара. To дзіва глядзелі, a то яшчэ больш сталі людзі глядзець.
    Ішоў карабельшчык морам і прывярнуў караб гэтага дзіва паглядзець. Праводзіць хлопчык карабельшчыка і заходзіць к свайму каню. Кажа яму конь:
    — Хазяін мой любы, хазяін мой мілы, скінься ты галубцом, ляці на той бок мора і паслухай, што цар з царыцай будуць гаманіць.
    Ён скінуўся галубцом і паляцеў. Садзіцца карабельшчыку на плячо, і ўносіць ён яго ў дом. I распісуецца цар з карабельшчыкам, і гаворыць карабельшчык:
    — Вот, царскае сіяцельства, як па той бок мора, дык было дзіва, а цяпер яшчэ паболела: стаіць на сцяпу дзікі кабан, лычам арэ, нагамі скародзіць, хвастом рассявае, і ў тры дні хлеб паспявае. Салдат з дуба выйдзе, у адзежу надзяецца і на работу ідзе — жыта жаць.
    Цар карабельшчыка назад адправіў і стаў з царыцай гаманіць:
    Казкі
    — Ах, мая мілая, ну, паедзем гэта дзіва паглядзім!
    А яна яму адказвае:
    — Гэта дзіва не дзіва, а ёсць дзіва: за трыдзевяць зямель, у іншым царстве, у вялікім гасударстве ёсць рака — кісялёвы берагі; прыйдзі — пакушай і сумкі не рушай! Як паядаеш, яна зноў зарасце.
    Адпраўляецца той галубец з царскага дому і прылятае к свайму дому. He зайшоўшы ў дом, пайшоў к свайму каню. От, конь у яго пытае:
    — Хазяін мой мілы, хазяін мой любы, што цар з царыцай гаманілі?
    — А што гаманілі. Казалі, што гэта не дзіва, а от дзіва, што дзесь, за трыдзевяць зямель, у іншым царстве, у вялікім гасударстве, ёсць рака — кісялёвы берагі; прыйдзі — пакушай і сумкі не рушай! Як паядаеш, яна зноў зарасце. Конь мой любы, конь мой мілы, ці не можам мы гэтага дзіва дастаць?
    Конь гаворыць:
    — Вазьмі ў маткі благаславенне, і паедзем у пуць!
    Ён узяў благаславенне, сеў і паехаў. Прыязджае к рацэ к гэтай.
    — Здрастуй, рака — кісялёвы берагі!
    — Здрастуй, Іван Іванавічцарэвіч!
    — Эх, у якім ты ў нядобрым месцы стаіш! Ці не пойдзеш ты са мной у маю старану? Там бы цябе з’ядалі, там бы цябе співалі, і ўсягды б ты свежая была.
    — Пайду!
    Сеў ён на свайго добрага каня, а рака ўслед за ім. I прывёз ён яе к свайму дому, і паставіў ля берага. Так жа дуб адзежу шые, зязюля кукне,— салдат выйдзе, адзежу надзяе, кабан хлеб засявае, салдат хлеб паесць, ідзе к рацэ. Прыйшоў, паядаў і пайшоў жыта жаць, і ў цагельню, у розныя работы там. To ж дзіва глядзелі, a то яшчэ больш сталі глядзець, з усяго свету прыязджаць. Так жа ішоў карабельшчык і прычаліў караб гэтага самага дзіва паглядзець. Паглядзеўшы гэта дзіва, правёў яго хлопчык гэты. I правёўшы яго, пайшоў к каню к свайму. I конь яму гаворыць:
    — Хазяін мой любы, хазяін мой мілы, скінься галубцом і ляці на той бок мора, паслухай, што цар з царыцай будуць гаманіць.
    Ён на каня ўзлез, з каня ўпаў і скінуўся галубцом. I паляцеў на той бок мора, сеў карабельшчыку на правае плячо, і ўнёс яго карабельшчык у царскія пакоі. Распісуецца цар з карабельшчыкам, і гаворыць яму карабельшчык:
    — Вот, царскае сіяцельства, якое дзіва па той бок мора! To было дзіва, а цяпер яшчэ паболела. Цячэ рака — кісялёвы
    461
    Казкі
    462
    берагі; прыдзі — пакушай і сумкі не рушай! I як паядаеш, яна зноў зарасце. Так жа дуб адзежу шые, зязюля кукне,— салдат выйдзе, кабан хлеб засявае, салдат адзежу надзявае, хлеба пад’есць, ідзе к рацэ. Прыйшоў, паядаў і на работу пайшоў.
    Цар адправіў карабельшчыка і гаворыць на царыцу:
    — Ну, мая мілая, паедзем дзіва паглядзім!
    Яна яму адказвае:
    — Гэта дзіва не дзіва, a то дзіва, што дзесь, за трыдзевяць зямель, у іншым царстве, у вялікім гасударстве, стаіць кельня ля мора, і ў той кельні адзінаццаць братоў спасаюцца. I не знаюць яны, што яны браты адной маткі і аднаго бацькі. Дык от дзіва!
    Адпраўляецца той галубец к свайму двару. He пайшоў у дом, ды пайшоў к каню. Конь яго пытае:
    — Хазяін мой мілы, хазяін мой любы, што цар з царыцай гаманілі?
    — А што гаманілі. Казалі, што гэта не дзіва, a то дзіва, што за трыдзевяць зямель, у іншым царстве, у вялікім гасударстве, стаіць кельня ля мора, і ў той кельні адзінаццаць братоў спасаюцца. I не знаюць яны, што яны браты адной маткі і аднаго бацькі. Дык ці можам мы гэтага дзіва дастаць?
    Гаворыць конь яму:
    — Ідзі к маці і прасі, каб яна спякла праскуру!
    Так жа ідзе ён ад свайго каня, хлопчык той, к маці сваёй: — Матушка, спячы мне праскуру!
    Яна паслухала яго і спякла праскуру. Ён жа ўзяў тую праскуру, сеў на свайго добрага каня і паехаў у пуць. Прыязджае к той кельні. I падказвае яму конь:
    — Ступай ты ў кельню і вазьмі тую праскуру, што на стале будзе ляжаць, а гэту палажы, і сам схавайся!
    Так жа ён увайшоў у кельню і ўзяў тую праскуру, а сваю наклаў, і сам схаваўся. Уваходзяць адзінаццаць братоў у кельню. Паселі за стол, і разламаў большы брат праскуру на адзінаццаць частак. I ўзялі яны па частачцы, і з’елі тую праскуру. Глянулі адзін на другога, заплакалі.
    — Ах,— гаворыць адзін,— гэта ж мы браты ўсе!
    I закрычалі:
    — Хто тут ёсць? Адзавіся!
    Ён жа і адазваўся. Яны ўзялі дружка дружку пацалавалі і ўзналі, што іх дванаццаць братоў родных. I пайшлі яны сабе дамоў, ужо ў хлопчыка гэтага ў гасподу. Яны селі ж у сваю бочку, а ён на свайго добрага каня. Прыязджае дамоў і кажа сваей маці:
    — Эх, матушка! Найшоў я сваіх адзінаццаць братоў!
    Казкі
    Тут жа і бочка к яму, к яго дому прыйшла. Устанавіўся круг, і выходзяць яны з круга, і выйшла маці проціў іх, і пазвала іх у дом. I сталі яны там піць і гуляць. Так жа збіраліся тое дзіва глядзець, a то стала ўжо збірацца нязметная сіла глядзець ужо на гэтых на хлопчыкаў. Так жа ішоў карабельшчык і прываліў гэта дзіва глядзець. Паглядзеўшы гэтага дзіва, і адправіўся ў свой караб. Праводзіць яго хлопчык. Заходзіць к каню. Кажа яму конь:
    — Скінься ты галубцом і ляці к цару, што будзе цар з царыцай гаманіць?
    Ён узлез на каня, упаў з яго, скінуўся галубцом і паляцеў. Прылятае к цару і садзіцца карабельшчыку на плячо, і ўносіць ён яго ў дом. Распісуецца цар. Цяпер карабельшчык яму адказвае:
    — Ах, царскае вялічаства! От, па той бок мора то было дзіва, а то й паболела. To быў адзін хлопчык, а цяпер стала дванаццаць: ва ілбе месяц, у патыліцы звязда, па локаць рукі ў срэбры!
    Так жа і дрогнула сэрца ў цара! I хутка адправіў карабельшчыка таго, і на сваю царыцу:
    — Ну, мая мілая, гэтага дзіва паедзем паглядзім!
    — Эх, мой мілы, як жа нам даехаць? Мы паедзем лодкай, хваля ўсхваціцца — мы патопімся. А калі б ад нашага крыльца ды да яго дварца выстраіўся мост — маснічка залатая ды сярэбраная, і стаўбы стаялі, і фанары гарэлі, і жаркі пціцы пелі, от тады мы паедзем!
    Той жа галубец выляцеў з таго дому і прыляцеў дамоў. He заходзіўшы ў дом, пайшоў к каню свайму. I пытае ў яго конь:
    — Хазяін мой любы, хазяін мой мілы, што цар з царыцай гаманілі?
    — А што гаманілі. Цар казаў: «Ну, паедзем, мая мілая, гэтага дзіва паглядзім», а царыца кажа: «Як жа нам ехаць? У човен сядзем, а хваля ўсхваціцца — мы патопімся. От калі б ад нашага крыльца да яго дварца выстраіўся мост — маснічка залатая ды сярэбраная, і стаўбы стаялі, і фанары гарэлі, і жаркі пціцы пелі, от тады мы паедзем!» Конь мой любы, конь мой мілы, ці не можам мы гэтага дзіва зрабіць?