• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    — Чаму так? — пытаецца воўк.
    Казкі
    444
    — Калі зайцаў столькі хадзіла, дык вас трэба тры часткі гэтулькі.
    — Куды?
    — Куды і я іду.
    — Куды ж ты ідзеш?
    — Да цара на суд.
    — I я пайду.
    — Што ты адзін пойдзеш?
    — А ты чаму адзін ідзеш?
    — А ты не глядзі, што адзін іду. Мяне ўся царская фамілія ведае, а ад цябе і сабакі ўцякаюць, як угледзяць, не то цар. Сабярыцеся трэцяя частка з гэтага лесу, дык паверыць цар вам.
    — Ну, раскажы ж, на які ты суд ідзеш?
    — Ото ж я наперад не скажу. Збяры ты з гэтага лесу трэцюю частку, каб былі сведкі, дык табе веры дадуць, і тады я раскажу, на які суд іду.
    Гэты кот раззлаваў ваўка, што воўк аж падскочыў, аб зямлю ўдарыўся і стаў галасіць. Усе ваўкі пачулі, што гэтак воўк плача, і давай збягацца. Як назбіралася іх багата, сталі яны пытацца ў ката. Гэты кот адказвае:
    — Нам стаяць ды гаварыць, дык многа дзён пройдзе; пойдзем па дарозе і будзем гаварыць ідучы.
    Ішлі яны, ішлі, ён ім расказаў уловіну.
    — Праўда,— кажа воўк,— і нам трэба ісці, ты не салгаў.
    Кажуць ваўкі:
    — Мы ўперад пойдзем на суд.
    А кот ім:
    — Як,— кажа,— вы ўперад пойдзеце, калі мая жалаба занесена? Як выйдзе мой суд, падам я вашу жалабу, тады я вас пазаву. Цяпер жа вы пастойце ў гэтым сараі.
    Яны паслухалі, а кот — хляп! ды і запёр іх, а сам пайшоў, падскакваючы, пеючы, у ладкі плешчучы. Прыйшоў на ганак. Яму адчынілі.
    — Здрастуйце, ваша вялічаства!
    — А што, каток, скажаш?
    — Ды вось вам ГлінскіПапялінскі прыслаў гасцінчыка.
    — Добра зрабіў, ды не дужа.
    Пад’ехаў гасудар, паглядзеў — ваўкі скачуць на бэльках, так кот набіў іх у той сарай. Цар ката напаіў, накарміў, на дарогу даў, а ваўкоў і зайцоў вялеў пабіць:
    — Скажы ГлінскамуПапялінскаму, няхай прыязджае да маёй дачкі ў сваты.
    Кот прыбег к Глінскаму ў поўнач і давай яго будзіць.
    — Уставай, уставай, я ад цара прыйшоў.
    — А што ён табе сказаў?
    Казкі
    — Ды сказаў, каб ты ехаў жаніцца на яго дачцэ.
    — Ты, кот, сватаў, сватаў, каб цябе Бог са свету пратаў. На чым жа я паеду, калі я голы, як бізун?
    — Ты не плач, але прасі, каб я ўхітрыўся.
    Пайшлі яны сярод ночы. Там каля цара салдатаў многа і ў кожнага салдата дзве шапкі, а кот у кожную хату ўлезе і ў кожнага салдата па шапцы ўкрадзе. I ўкраў ён яшчэ тонкага драпу. Наклалі яны два мяхі гэтых шапак, панеслі на мост. Паставіўшы шапкі на мосце і пакінуўшы Глінскага ля шапак, пайшоў кот піць ваду. П’е ён і ўбачыў ракаў. Адзін рак надта вялікі, кот яго і выцягнуў на бераг.
    — Пусці,— кажа рак,— жыў не буду.
    — Саслужыш ты гэтакую службу? — пытае кот у рака.
    — На вадзе саслужу, якую ты хочаш, а на беразе, забі мяне, нічога не саслужу.
    — Скапай жа ты гэты мост!
    — Скапаю.
    Кот, не верачы, прывязаў рака на дрот, а на Марціна Глінскага кажа:
    — Як паплыве мост, дык ты раскідай шапкі па рацэ.
    Кот цераз мост пераскочыў, а Глінскі на мосце. Мост паплыў, а Глінскі раскідваў шапкі па рацэ. Тым часам каток прыбег да цара і кажа:
    — Ехаў Глінскі да цара жаніцца, уз’ехаў на мост, мост зламаўся, салдаты патапіліся, пяхота і конніца, астаўся ён адзін на мосце.
    Паслаў цар салдат на лодках. Прывезлі яны Глінскага ў царскі дварэц. Згулялі вяселле. Цар даў ім войска, грошай, і паехалі яны ў Змяёўскі дварэц, дзе золота з стрэх капала.
    Бабіна дачка і дзедава дачка
    Быў дзед ды з бабай, была ў дзеда дачка ды ў бабы дачка. He ўзлюбіла баба дзедаву дачку. Дзед той гадзіўгадзіў бабе — ніяк не ўгадзіць. Жалка яму сваёй дачкі, а баба адказвае:
    — Дзень яе дзе хочаш.
    Тады ён гаворыць:
    — Адзявайся, дачушка, пойдзем з табой.
    Пайшлі яны ў лес. Прыходзяць у лес — стаіць хатка на курыных ножках. Ён гаворыць:
    — Хатка, хатка, стаяла пановаму, стань пастараму: ка мне акном, а к дочцы маёй дзвярмі!
    Тая хатка абярнулася і стала пастараму: к яму акном, a к дочцы яго дзвярмі. Тады ён гаворыць:
    445
    Казкі
    446
    — Ідзі, жыві з Богам, а я пайду дроўцы сеч.
    Адсек венічак і пабаешачку, звязаў і павесіў на асіну. Венічак шасьшась, а пабаешачка стукстук! Яна думае, што бацька дроўцы сячэ, і ўсё яго чакае. Вечар прыходзіць, бацькі яна чакалачакала,— ніхто не прыходзіць. Тады яна гаворыць:
    — Хто ў лесе, хто ў балоце, хадзі ка мне начаваць!
    Мядзведзь адгукаецца:
    — Я ў лесе, я ў балоце, прыду к табе начаваць!
    А яна думае, што бацька ёй адказвае. Тады прыйшоў к ёй мядзведзь нанач:
    — Ну, дзеўка, адмыкай дзверы!
    Яна адамкнула і дужа спужалася.
    — Ну,— гаворыць мядзведзь,— затапі печ, вары кашу, пячы бліны.
    Тады шчурка падскочыла і гаворыць:
    — Дзеўкадзявіца, красная красавіца, дай ложачку кашы аблізаць.
    А яна гаворыць:
    — На табе, шчурка, кашкі.
    З’ела шчурка кашу і зноў прыбягае:
    — Дзеўкадзявіца, красная красавіца, дай мне блінка з печы, у худой гадзіне прыгажуся...
    Яна кінула блінца, шчурка і пабегла пад печку.
    Яны павячэралі.
    — Ну,— гаворыць мядзведзь да дзеўкі,— пасцель пасцялі: рад камення, рад палення і ступу ў галовы.
    Ён лёг і даў ключыкі, і прыказаў бегаць па хаце і бразгаць ключамі. А шчурка падскачыла і яе падмяніла.
    — Дай,— гаворыць,— мне ключыкі, я цябе падмяню, a то цябе заб’е.
    Стаў мядзведзь кідаць паленні — нікога не забіў.
    На другі дзень мядзведзь, устаўшы, гаворыць:
    — Шчасце тваё. Ну, дзеўка, мы з табой ажэнімся.
    Яны ажаніліся і сталі жыць добра. Ён ёй нанасіў і мёду, і коней, і ўсяго.
    У яе бацькі была сучка рабая,— яна выскачыла на вуліцу і стала брахаць:
    — Гаўгаўгаў! дзедава дачка ў госці шасцёркай едзе і грошай многа вязе!
    А бабе то не спадабалася. Яна сучку чапялой:
    — Што ты, сучка, воўк це заеж, брэшаш! Дзедавай дачкі даўно на свеце няма!
    А тут дачка і прыехала, і грошай бацьку прывязла. Бабе гэта не спадабалася, яна і кажа:
    — Адвядзі і маю дачку туды, дзе твая была.
    Казкі
    Нечага рабіць, дзед адвёў яе. Прыйшоў дзед у лес. Там стаіць хатка на курыных ножках. Ён гаворыць:
    — Хатка, хаі ка, стаяла пановаму, стань пастараму: ка мне акном, а к дочцы маёй дзвярмі!
    Тая хатка абярнулася і стала пастараму: к яму акном, а к дочцы дзвярмі. Тады ён і гаворыць:
    — Ну, дзіця, жыві тут, я пайду дроўцы сеч.
    Адсек венічак і пабаешачку, звязаў і павесіў на асіну. Венічак шасьшась, а пабаешачка стукстук! Яна думае, што бацька дроўцы сячэ, і ўсё яго чакае. Вечар прыходзіць, бацькі яна чакалачакала,— ніхто не прыходзіць. Тады яна гаворыць:
    — Хто ў лесе, хто ў балоце, хадзі ка мне начаваць!
    Мядзведзь адгукаецца:
    — Я ў лесе, я ў балоце, прыду к табе начаваць!
    А яна думае, што бацька ёй адказвае. Тады прыйшоў к ёй мядзведзь нанач:
    — Ну,— гаворыць мядзведзь,— затапі печ, вары кашу, пячы бліны.
    Тады шчурка падскочыла і гаворыць:
    — Дзеўкадзявіца, красная красавіца, дай ложачку кашы аблізаць!
    А яна гаворыць:
    — Мядзведзь, мядзведзь! Шчурка кашкі просіць.
    — У лоб яе ложкай!
    Яна яе ўдарыла, шчурка пабегла,— сама стала печ бліны...
    — Дай мне блінка з печы, у худой гадзіне прыгажуся... Яна:
    — Мядзведзь, мядзведзь! Шчурка бліна просіць.
    Ён:
    — У лоб яе чапялой!
    Яна яе ўдарыла, шчурка пабегла пад печку, і закацілася, і завалілася. Яны павячэралі. Мядзведзь гаворыць:
    — Сцялі мне пасцель: рад камення, рад палення і ступу ў галовы.
    Ён лёг і даў ёй ключыкі, і прыказаў бегаць па хаце і бразгаць ключамі. Як ён стаў кідаць паленнямі, дык з першага разу яе і забіў. Дзедава сучка выскачыла:
    — Гаўгаўгаў! бабінай дачкі даўно на свеце няма!
    Бабе гэта не спадабалася.
    447
    — ТТТто, сучка, брэшаш? Мая дачка шасцярнёй прыедзе, у карэце, грошы прывязе. Дзед! Што твая сучка на мяне брэша? Ідзі прывядзі мне маю дачку, a то сучку заб'ю.
    Дзед узяў кашалёк на плечы, пайшоў за бабінай дачкой^ Прыходзіць у тую хату — аж там дачкі няма, адны косці
    Казкі
    448
    ляжаць, дзед падабраў косці ў кашалёк і пайшоў дамоў. Тады сучка:
    — Гаўгаўгаў! бабіну дачку дамоў вязуць, у кашальку косці нясуць!
    Бабе гэта не спадабалася.
    — Што ты брэшаш? Мая дачка шасцярнёй прыедзе, у карэце, грошы прывязе.
    Сучка зноў забрахала:
    — Гаўгаўгаў! бабіну дачку дамоў вязуць, у кашальку косці нясуць!
    Тады баба ўрабела і злегла ў пасцель. А каб дачка яе шчурцы блінок дала з’есці, то была б жывая.
    Аб рачку
    Ехаў адзін чалавек у лес па дровы, аж глядзіць — сядзіць у хворасце рак, так ён спалохаўся і адкінуў яго галіною, а рак давай прасіцца:
    — Чалавечку, вазьмі мяне дахаты.
    — Адчапіся ты, гадзе нялюдскі, на чорта мне здаўся!
    Але як стаў рак прасіць, як стаў прасіць, так ён нішто, узяў. А там недалёчка жыў кароль і меў тры надтанадта харошыя дачкі: рак як адагрэўся на печы, так давай прасіць свайго гаспадара, каб пайшоў да караля і сказаў, што ў яго ёсць сын рачок і што ён хоча з каралеўнаю ажаніцца. Гаспадар кажа:
    — Здурэў ты, гадзіна, ці што? Як ты смееш так казаць!
    Але як стаў рак прасіць, як стаў прасіць, так пайшоў. Прыходзіць дый то неяк адважыўся і кажа: так і так. Так кароль:
    — Ну, калі твой сын гэтакі разумны, то няхай мне за гэту ноч ад твае хаты да майго палаца дыяментавы мост зробіць.
    Так гаспадар прыйшоў і кажа:
    — А што, казаў, што не варта хадзіць, цяпер глядзі, казаў, каб ты за адну ноч дыяментавы мост выставіў!
    А ён:
    — Ну, то і добра,— кажа,— гэта ўжо не ваша бяда, толькі вынесіце мяне на двор ды на стаўбцы пасадзіце.
    Так ён яго і вынес. На заўтрашні дзень, зрання, кароль выходзіць, ажно ззяе ўжо дыяментавы мост! Так прызваў да сябе таго гаспадара дый кажа:
    — Відаць, твой сын разумны, то няхай жа яшчэ зробіць, каб за гэту ноч ад твае хаты да майго палаца мак расцвіў.
    Гаспадар, прыйшоўшы дахаты, наваліўся на рачка і кажа: — Ну, мост то ты зрабіў, але гэтага не ведаю, ці дасі рады.
    Казкі
    — Кажыце! Ну што ён там вычварыў?
    — А то ж казаў, каб ад хаты да палаца мак расцвіў за гэту ноч!
    А рачок кажа:
    — Ну, гэта яшчэ не бяда! Стойце, толькі вынесіце мяне на двор і дайце жменьку маку.
    Ен гэтак зрабіў. Калі на заўтрашні дзень кароль прачнецца, глядзіць праз акно, ажно праўда, найхарашэйшы мак цвіце! Кароль прызваў гэтага чалавека дый кажа:
    — Калі так, то няхай твой сын той дачцы, каторую ён сабе выбера, сукню, не мераючы, справіць.
    Той гаспадар прыйшоў, кажа так і так, ажно за ноч і сукня стала гатова. Тады ўжо яго ўзяў дый завёз да караля. Паказаў ён сукню, так кароль сказаў сваім дочкам станавіцца ў рад, а яму выбіраць. Так ён серадольшай дачцы на ножку ўспоўз, памералі сукню — ажно як уліта на яе!