Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
А па бацьку — ты мне татарчатка, А па маці — ты мой унучатка. Як учула дачка песню з пакою, Бяжыць у сені бордзай стралою: — Ой, кінь, кінь, маці, дзіцё калыхаці, Хадзем у пакоі, а сядзь за столам, Бяры ў мяне, маці, ключы залатыя, Адмыкай жа імі скрыні дубовыя, Бяры золатасрэбра, сколькі табе трэба, А будзь ў мяне, родна, як у сябе дома. — Дзіцятка маё, Алёнка мілая, He нада мне грошы, пусці дадому, Пусці дадому ў Клецкі староны.
691
Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
692
У нядзелю пад панядзелак...
У нядзелю пад панядзелак Звала нявехна завіцу нанач: — Хадзі, завічка, хадзі, сястрычка, ка мне нанач! — Баюсь, нявехна, баюсь, галубка.
— He бойсь, завічка, не бойсь, сястрычка: Ёсць у мяне каморка смаловая, У мяне завалы дубовыя, У мяне замочкі нямецкія, У мяне караватка цясовая, У мяне пярыны пуховыя, У мяне падушкі цвятовыя, У мяне палажочкі бярчастыя.
Ой, стучыць, гручыць кала каморкі...
Завіца кажа: «Татары едуць!»
Нявехна кажа: «Начлежнікі коні вядуць, Пужкамі сякуць».
Адзін прышоў — каморку адбіў, А другі прышоў — палажок адкрыў, А трэці прышоў — завічку павёў. — Нявехна мая, зрадніца, Зрадзіла ты мяне, маладую, Як вішаньку садавую, Як ягадку баравую.
Ой, не татка мяне выпраўляе, He мамка мяне сураджае, He браты мне вароты адчыняюць, He сёстры мяне праважаюць. Выпраўляе мяне ясен месяц, Сураджае мяне цёмная ночка, Адчыняюць вароты буйныя ветры, Праважаюць мяне яркія звёзды. Пашла мамулька дачкі шукаці, Ідзе поле, ідзе другое, На трэццім полі стаіць хатачка, У той хатачцы — татарачка. Зайшла мамулька ў тую хатку, Татарка кажа: «Бабулячка, Наймісь ка мне дзяцей калыхаць, Белымі рукамі кужалю прасць, Ярамі вачамі гусей пасць».
— Кужалю прасць — падумаці, А гусей пасць — пагуляці.
— Садзісь, бабка, у мяне дзяцей калыхаць,
Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
А я пайду к суседу на бяседу.
Ой, стала татарачка пад дзвермі да й слухае, Як баба дзяцей калыша.
А яна да й коціка прыпявае:
— Ай, нуце спаткі, мае татараняткі!
Вы не татараняткі, вы — мае донькі дзіцяткі! Увыйшла татарка ў хату
Да й за слёзкамі свету не бача: — Кідай, бабулька, дзяцей калыхаці, Хадзем, бабулька, бяседы вадзіці, Ты не бабулька — мая мамулька.
Як белы свет завадзіўся...
Як белы свет завадзіўся, Маладой Шаўрук нарадзіўся. Ох, служыў ён цару, каралю, А царыцы, імператрыцы. Ох, яна ж ажаніла яго, Яна абкружыла яго, Узяла яму жонку, Узяла не пароўні яго: Hi спячы, ні зварыць, Hi з людзьмі гаварыць. Ох, рассердзіўся Шаўручанька Да выйшаў на крутую ropy, Да крыкнуў Шаўручанька, Да крыкнуў на ўсю галаву: — Ох, Масква ж ты мая, Масква, Ох, прабелая ты Літва, Дай жа ты мне двух барцоў сюда! He дасі мне двух барцоў сюда, Я цябе ўсю вытаўку! Я цябе ўсю вымазчу! Да на сваю староначку, Занясу ж я галовачку.
Узяў цар пісьма пісаць, Па ўсіх гарадах рассылаць, Маладому Шаўручаньку Барцоў іскаць.
Абазвалася два...
Два родных брата. На іх сапожкі шаўровенькія, Шапкі бабровыя, Лясачкамі папіраюцца,
693
Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
694
Самі сабе ўдзіўляюцца:
— Здраствуй ты, Шаўручаньку! Вот цібе хлеб да соль на стол, Вот цібе двух барцоў за стол! Да спужаўся Шаўручаньку, Да спужаўся маладзёшанькі. Да ступіў ён на ножанькі, Пакаціліся ў яго слёзанькі. Сталі яны піць да гуляць, Стаў ён да барцоў спрабаваць. Звечара да апоўначы, 3 апоўначы да да белага дня. Сталі яны, паздароўкаліся. Стаў дзень рассвітаць, Стаў ён барцоў спрабаваць. Ах хапіў ён младшага брата, Падкінуў яго ўгору высако! Яго косткі патрэскаліся, Яго сустаўцы паразляталіся.
— Ох, гаворыць старшы брат,— Ох, брат ты мой радной, А мы мамкі адной.
Ты на сілу да не чаешся, А папераду хватаешся! Да схапіў ён Шаўручаньку Да пад белыя ручанькі. Да падняў высако, Па калена ў зямельку ўбіў! Косткі патрэскаліся, А суставы паразляталіся, А шкурачка палопалася. Ходзіць Шаўрукова маць Рукіногі ломіць, Бога просіць:
— Кеб вы такія, барцы, Густа сеяліся, А рэдка ўсходзілі, Майго сына Шаўручаньку 3 свету зводзілі.
Прыехаў дзед на паляначку...
...Прыехаў дзед на паляначку I пусціў коніка на папасачку, А сам лёг на аддыханнійка.
Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
I прышло к дзедушку сорак молайцаў, Сорак молайцаў, усе разбойнічкі. Хочуць дзеда ў палон забраць, Яго коніка ў табун загнаць.
А стары дзедзя не ўлякаецца, К сырому дубу прыграбаецца. Узяў дуба за вярхушачку, Прыгнуў дуба к сырой зямлі. Сырая зямля здрыганулася,— Сорак молайцаў улякнулася:’ — Ах ты дзедушка, родны бацюшка, He будзем цябе ў палон браць I твайго коніка у табун гнаць, А будзем цябе аццом зваць.
Цёмна ночка наступая...
Цёмна ночка наступая, Сон галоўку абымая, Едзе казак і думая. Пусціў каня на даліну, А сам прылёг на гадзіну. Шчаслівая гадзіначка, Скуль бралася дзяўчыначка: — Уставай, казак, досыць спаць, Ідуць туркі ваяваць.
Возьмуць каня варанога, Цябе заб’юць маладога. Возьмуць каня — другі будзя, Цябе заб’юць — мне жаль будзя. — Дзяўчыначка, верна любіш, Што так рана мяне будзіш? — Каб я цябе не любіла, To так рана ні будзіла.
Ой, у горадзе Магілеве дымам пацягнула...
Ой, у горадзе Магілеве дымам пацягнула, Як то войска Запарожска з гармат да раўнула. Ой, у горадзе Магілеве да сталася пуста, Як павеялі казакі з самапалаў густа.
Ой, у горадзе Магілеве арлы да гадзюкі, Ляцкім целам згадуюцца, ляцку дзелу радуюцца. Ой, у горадзе Магілеве што пні да калоды... Прылучылася, бач, ліха ляцкай пародзе.
695
Гістарычныя пескі, творчасць рабочых, паззія змагання
696
He такое яшчэ б ліха, як тая пазора, Што ходзіць па белу свету з двора да да двора. He так тая пазора, як казакам парада...
Што краўчыну шануючы, ляхам далась зрада. Далась ляхам зрада із самага рана, Ад гецьмана Налівайка, шаноўнага пана.
Была дзела пад Палтавай...
Была дзела пад Палтавай, Сам камандаваў вайскамі, Дзела слаўнае, друззя, Сам і пушкі заражаў. Мы дралісь тагда са шведам Сам камандаваў вайскамі, Пад знамёнамі Пятра. Сам і пушкі заражаў.
Наш магучы імператар, Сам ружжом салдацкім правіў Памяць вечная яму, I, як сокал, ён лятаў.
рэчачкі Дняпра...
Ды й па пашачкі ў трупе, А на нём рубашоначка Ўся ўскіпела ў крыве.
Ох, ты, ворлю мой, ворлю Ох, ты чорна варона, Ты высока лятаеш I далёка відаеш.
Прынясіка ты, ворлю, Мне рубашачку ад яго. Выпяру я рубашачку Сваімі гаручымі слязамі, Высушу я рубашачку Сваёю сухатою, Перашлю я рубашачку Сваёю красатою.
Каля
Каля рэчачкі Дняпра Там хадзіла удава, Там хадзіла удава Да й забачыла яна Да й на явары арла, Да й на явары арла. — Ох ты, ворлю мой, ворлю. Да ты, чорна варона, Ты высока лятаеш
I далёка відаеш.
Ці ня відзеў ты, орлю, Майго мілага дружка? Ох, мойта то міленькі, Ён із туркам ваюе, Ён із туркам ваюе Па каленічкі ў крыве
Прывыкайце, чорны вочы...
Прывыкайце, чорны вочы, Адны начаваці: Няма майго міленькага, He з кем размаўляці.
Няма майго міленькага, Няма гаспадара,
Каму бы я пасцелечку Пухаву заслала.
Даўно свайго міленькага У паход выпраўляла, 3 гых пор свае чорны вочы Слязьмі выцірала.
Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
Пасляпіла свае вочы Горкімі слязамі, Няма жысці, няма рады Усё за ворагамі.
Выхадзіла на дарогу, Выхадзіла ў поле, Нідзе следу не відала Тут свайго мілога.
697
Паны дзяруць, паны скубуць, Навярніся, мой міленькі, А багач за імі, Да з таварышамі,
Паследнія манатачкі Калатніце міраедаў,
Мы паізнасілі. Штоб яны не ўсталі.
Ой ты, доля, наша долечка...
Ой ты, доля, наша долечка, Агарнула нас жа горачка, 3за чаго жа мы так мучымся, А нідзе мы не навучымся.
Ідзем да пана мы да сонейка, А прыходзім у ноч позненька. На каго мы так стараемся, Да зямелькі прыгінаемся.
Забалелі ўжо ў нас ручачкі, 3за чаго жа нашы душачкі Паны жадныя так катуюць, Нашу душачку выматваюць. Ці мы пану запраданыя, Ці навек яму адданыя?
Ды калі ж мы дачакаемся, Ды з панамі паквітаемся, Ды з панамі пазмагаемся Ой, за долю, за шчаслівую.
Горка, доля ты батрацкая...
Горка, доля ты батрацкая, Гарапашная, жабрацкая, Праца цяжкая, нязмерная, Мазалёвая, сіберная.
На прыбыткі ды на панскія,
На папоўскія, дваранскія, Гей, збірайся, хлопцы жвавыя, На расправы на крывавыя, На расправы — пажарышчамі, Ад маёнткаў — папялішчамі.
Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
698 Ой, ляцелі гускі...
Ой, ляцелі гускі 3 далёкага краю, Пачакайце, гусі, Я вас папытаю. За паноўзладзеяў Яго катавалі, Ў калодкі забілі Ды ў Сібір паслалі...
Пачакайце, гусі, Я вас папытаю: Ці не з той краіны, Дзе я мужа маю. Падняліся гускі Дай загагаталі: — Многа там ў Сібіры Ў калодках відалі.
Туды ж ён запратан 3 брытай галавою, Пакінуўшы дзетак, А мяне ўдавою. Катаржан таўпою 3 краю ў край ганялі, А хто спатыкнецца, Ў зямлю зарывалі...
He па ўласнай мы ахвоце...
He па ўласнай мы ахвоце Былі ў катаржнай рабоце, Сібірскай тайзе.
Мы пясок там прамывалі. Цару золата шукалі, Сабе не знайшлі...
А бывала хлеба корка У горле стане, як распорка, Што не праглынеш.
Шчы хлябалі з тухлым мясам, Запівалі брудным квасам, Мутнаю вадой.
Салавей мой сізакрылы...
— Салавей мой сізакрылы, Скажы праўду, дзе мой мілы? — А твой мілы ходзіць на работах Па сахарных па заводах.
А ён робіць, робіць, рабатае, А пот ліцо яму залівае, А хазяін ’шчэ яго ругае: — Чаму ты дзелачка не робіш? Як паехаў хазяін дадому, Нарабілі хлопцы лому, Паламалі ўсю цэрку і прасову, Пашла пара па ўсяму заводу, Пашла слава па ўсяму народу...
Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
Адпусцілі сялян «на свабоду»...
Адпусцілі сялян «на свабоду» Дзевятнаццатага феўраля, Толькі землі не далі народу— Вось вам «міласць» цара і дваран.
Мужыкі без зямлі прападаюць, А дваране і рады таму, Што за бесцань яны нанімаюць Мужыкоў на работу сваю.
Прыціскае нас земскі начальнік
I ураднік дыхнуць не дае, Поп пужае нас адам крамешным I за трэбы тры скуры дзярэ.
699
А хто не быў на чыгунцы...
А хто не быў на чыгунцы, Той гора не знаець.
А мы былі, прабавалі, Пра ўсё гора зналі:
I холаду, і голаду, Усяго напрымалісь,
I холаду, і голаду, Усяго навідалісь.
3 Масквы мы выязджалі
3 поўнымі вазамі,
Ад Масквы, што да Канбова Вялікія вёрсты,