Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Паехаў сынку на Русь жаніцца...
Паехаў сынку на Русь жаніцца, Забыўся мамцы нізка скланіцца. Вярніся, сынку, упаўдарожкі, Скланіся мамцы нізка ў ножкі. Прыехаў сынку із нявестачкай, Мамка сыночка пераймала, Мамка сыночка пераймала, Зялёным віном частавала.
I нявестачку пераймала, Горкай атрутай частавала. Сынок віна не піў, а пад каня выліў, А горку атрутку папалам дзяліў. Учора звячора нявестачка сканала, А сыночак сягоння зрана. Павязлі сынка на калясніцы, А нявестку на сляпой кабыліцы. Сынка схавалі каля цэркаўкі, А нявестачку ды за цэркаўкай. На сынку вырас зялёны явар, А на нявестачцы бела бяроза. Раслі яны, раслі ды пахіліліся, Праз цэркаўку сашчапіліся.
Усе людзі дый дзівіліся, Што на тым свеце пажаніліся.
Жана мужа ды не любіла...
Жана мужа ды не любіла, Узяла яго й загубіла, Узяла яго й загубіла,
Балады
Ў нову горніцу палажыла.
Прыехалі да два братцы яго.
— Нявехначка, ты лябёдка наша, Дзе наш да найбольшанькі брат?
— Дзевярочкі, лебядзёчкі мае, Да паехаў ваш брацейка ў прыём, Да Бог ведае, ці вернецца ён.
— Нявехначка, ты лябёдка наша, Яго ж конічак на стаінцы стаіць, Яго шабелька на кручыку вісіць, Яго шапачка на століку ляжыць. — Дзевярочкі ж, лебядзёчкі мае, Начавалі любы госці ў мяне, Начавалі любы госці ў мяне, Ён жа пайшоў любых гасцей правадзіць. — Нявехначка, ты лябёдка наша, А што ў цябе за нож на стале, А што ў цябе за нож на стале, А што ў цябе за кроў на сцяне?
— Дзевярочкі ж, лебядзёчкі мае, Начавалі любы госці ў мяне, Начавалі любы госці ў мяне, Ды ўлавілі шчукурыбіцу мне. — Нявехначка ж, ты лябёдка наша, Адамкні нам нову горніцу, Пакажы ж нам шчукурыбіцу.
— Дзевярочкі, лебядзёчкі мае, Я згубіла залатыя ключы, Я згубіла залатыя ключы, Ў чыстым полі ярну пшонку жнучы. — Нявехначка, ты лябёдка наша, Да й пойдзем мы к кавалям, майстрам, Да й пойдзем мы к кавалям, майстрам, Да скуём мы залатыя ключы.
— Дзевярочкі ж, лебядзёчкі мае, Ды не куйце залатыя ключы, Да й скуйце вы войструю меч, Да й скуйце вы войструю меч, Да зніміце мне галовачку з плеч. He знімайце у суботку позна, Да зніміце у нядзельку рана: Будуць людзі да й да цэркаўкі йсці, Будуць людзі да дзівіціся, Старым мужам на падзівінне, Маладым жонкам на пакаянне.
743
Балады
744
Як у нашым сяле нова новіна...
Як у нашым сяле нова новіна: Маладая Марусенька нарадзіла сына. He ўскарміла, не ўспаіла — у Дунай пусціла. Маладыя рыбаловы рыбу лавілі, He злавілі шчукірыбы, злавілі ліня, Развярнулі, паглядзелі — малое дзіця. Прынеслі ў цэркаўку, ды у Божы дом, Загрымелі, зазвінелі у жалобны звон: — Усе дзевачкі, малодачкі, сабірайцеся, Да гэтага дзіцятачкі прызнавайцеся,— Усе дзевачкі, малодачкі сабіраліся, Да гэтага дзіцятачкі не прызналіся.
Усе дзевачкі, малодачкі ў раду ідуць, Яны сабе на галоўках вяночкі нясуць. Адна наша Марусенька ў раду не йдзе, Яна сабе на галоўцы вянка не нясе. — Чым жа наша Марусенька занята была, Чаму сабе на галоўку вянка не звіла? Як паднялі Марусеньку угару высока, Як кінулі Марусеньку у Дунай глыбока. Яшчэ наша Марусенька не ўтанула, Яна сваю матулечку ўспамянула: — Ёсць у цябе, матулечка, дачушачак пяць, He пускай іх на вулічку — няхай дома спяць. Ёсць у цябе, матулечка, дачушачкі дзве, He давай ім такой волі, як дала ты мне.
Была я ў мамкі адна на раду...
Была я ў мамкі адна на раду, Аддала мяне мамка замуж за ваду. Прыказала мне дамоў не хадзіць, Ля майго акенца сцежак не рабіць. Жыву я гадочак, жыву я другі, На трэці гадочак занудзілася, К мамачцы ў госцікі захацелася. Як пайду я, малада, ў Дунай па ваду, Пастаўлю вядзёрачкі на белым ляду. Як пазычу я ў зязюлькі крылак, У зязюлькі крылак, ў вераб'я пер яў, Як палячу я к мамачцы ў госці. Лугам ляцела — слязьмі заліла, Борам ляцела — бары сушыла.
Балады
Як прыляцела ў мамаччын сад Ды селапала на сухім дрэўцу, Як закую дужа жаласна: — Гэтаму дрэўцу Бог лісця не даў. Мне, маладзенькай, Бог долі не даў. Аж мая мамка па саду ходзіць, Меншы брацейка за ручку водзіць. Другі брацейка стрэльбачку нясе, Стрэльбачку нясе, татку просе: — Ай, татка, татка, заб’ем зязюльку. — Ай, сынок, сынок, малады розум, Гэта ж не зязюлька — мая дачушка, Мая дачушка, ваша сястрыца.
Калі зязюлька — ляці ў шчыры бор, Калі сяс грыца — ідзі к нам у двор, Садзіся за стол — будзем частаваць, Будзем у цябе праўдачку пытаць: — Ці добра, сястрыца, ў чужой старане? — Ці смачна, брацец, рэдзька з палыном? Так мне, маладзе, у чужой старане.
Учора звячора свякратка пабіў, А ён, пабіўшы, пахваляецца: Майму татачку наругаецца: — Як жа добра біць чужое дзіця: Чужое дзіця не адбіваецца, Толькі слёзкамі абліваецца.
Сын у мамачкі ночку начаваў...
Сын у мамачкі ночку начаваў, Ночку начаваў, дзіўны сон сасніў. Дзіўны сон сасніў, мамачку ўзбудзіў: — Ай, мамка, мамка, разгадай мой сон: 3пад правай ручкі выскачыў сакол, 3пад левай ручкі — шэра зязюлька. — Ой, сынку, сынку, нядобры твой сон, Ой, сынку, сынку, едзь хутчэй дамоў. У цябе ў доме бяда сталася: Твая жоначка сына радзіла, Сына радзіла, сама няжыва.
Ехаў ён борам — а бор не шуміць, Ехаў ён праз сад — а сад не цвіціць. Прыехаў на двор — сам цівун стаіць. Увайшоў у сені — цёслы цяслуюць, Цёслы цяслуюць — труну будуюць.
745
Балады
746
Увайшоў у святліцу — стаіць ложа. I стаіць ложа ды засланая, А ляжыць жана ды прыбраная, А ў галоўцы стаяць свечачкі, А ў ножачках — дробны дзетачкі. Гараць свечачкі, не тухаючы, Плачуць дзетачкі, прымаўляючы: — А табе, татка, мамка на вулцы, А наша, татка, мамачка ў трунцы, Табе, татачка, мамка ў вяночку, А наша, татка, мамка ў пясочку. — Мілая, скажы, што мне рабіці: Ці мёдвіно піць, ці жаніціся?
— Ты будзеш, мілы, мёдвіно піці, Твае дзетачкі будуць слёзы ліці. Ты будзеш, мілы, на куце сядзець, Твае дзетачкі зза печы глядзець.
Ой, за гаем, гаем, гаем зеляненькім...
Ой, за гаем, гаем, гаем зеляненькім Там едзе Ясенько конікам сівенькім. А ён едзе, едзе, на скрыпаньку грае. Ідзе яго маці, Яся сустракае.
— Ды пакінь ты, Ясю, на скрыпаньку граці, А едзь ты дадому жонку караці. Чаму не б’еш жонку, чаму не караеш, Часу сваёй жонцы гуляць дазваляеш? А вазьмі ты, сынку, да сваю нагайку— Спішы сваю жонку, як чорную галку. У суботу вячорам камора звінела, А пад дзень бяленькі міла ўжо змарнела. — Ах ты, мая маці, парадніца ў хаце, Навучыла, маці, як жонку караці, Навучыла, маці, як жонку караці, Цяпер скажы, маці, дзе яе хаваці.
— Пахавай, сыночку, ў зялёным садочку, Будзеш хадзіць да яе ды штовечарочку. У нядзелю рано сонейко не ўсходзіць, А ўжо наш Ясенько на могілках ходзіць. Ой, ён ходзіць, ходзіць, да ўсё пахаджае, Да сваю мілую сюдтут пабуджае.
— Ды ўставай, мілая, прынёс я гарэлкі. — Я тае гарэлкі не піла і дзеўкай.
Балады
— Уставай, мілая, прынёс табе мёду.
— А я твайго мёду не піла і зроду.
— Уставай, мілая, кароўкі рыкаюць.
— Выпускай цялятак — няхай высысаюць.
— Уставай, мілая, дзяціначка плача.
— Ой, няхай не плача, няхай перастане. Няхай тое знае, што маці не ўстане.
747
Дэіі№ы фалькпор
а л ь к л о р для дзяцей уключае самыя розныя вуснапаэтычныя жанры славеснай і музычнай народнай творчасці — казкі, песні, прыпеўкі, загадкі, калыханкі, забаўлянкі, лічылкі, скорагаворкі, заклічкі, гульні і іншае, складзеныя самімі дзецьмі або дарослымі для дзяцей. У дзіцячы рэпертуар перайшлі і некаторыя творы, складзеныя дарослымі для дарослых. Жанравая разнастайнасць і асаблі
васці дзіцячага фальклору абумоўлены функцыяй, якую ён выконвае як сродак разумовага і фізічнага выхавання дзіцяці ў розныя перыяды яго жыцця. Творы дзіцячага фальклору вельмі простыя па форме і змесце і ў іх звычайна прысутнічае элемент займальнасці.
Прынята дзіцячы фальклор дзяліць на некалькі груп: 1) калыханкі; 2) творы, звязаныя з гульнёй; 3) творы, не звязаныя з гульнямі і рухам.
Калыханкі — адзін з самых старадаўніх відаў творчасці, вядомы ўсім народам. Галоўная функцыя калыханак — супакойванне дзіцяці, каб яно хутчэй засынала, таму іх мелодыя плаўная, спакойная, рытм найболей адпавядае рытму гушканняў калыскі, змест песенек часта аблямаваны характэрнымі запевамі і прыпевамі «ааа», «люлілюлі», «лялілялі», «баюбаю» і інш.
Будучы старадаўняй творчасцю, калыханкі багата захавалі элементаў язычніцтва, магіі. Прырода ў іх адухоўлена, птушкі, звяры і жывёлы надзелены чалавечымі якасцямі. Часцей за ўсё ў калыханках сустракаюцца вобразы ката, мышкі, куркі, голуба, сарокі, зайкі. Калыханкі надзіва пяшчотныя, у іх багата матчынай ласкі і любові, цеплыні і замілавання дзіцем. У іх адбілася душа маці, цэлая карціна чалавечага жыцця. Гэта песні і аб сне, які малюецца жывой істотай, што ў выглядзе зморанага спадарожніка блукае па хатах, шукаючы прытулку.
У гульнявым дзіцячым фальклоры адпаведна ўзросту дзіцяці можна вылучыць розныя творы. Тыповую групу складаюць забаўлянкі, якімі маці ці бабулькі, перабіраючы пальчыкі ручак і ножак маленькіх, супакойвалі ці пацяшалі іх. Функцыі забаўлянак і калыханак процілеглыя. Забаўлянкі павінны весяліць, забаўляць дзіця, узбуджаць яго, рабіць бадзёрым. Пацешкі выконвалі і вялікую педагагічнавыхаваўчую ролю, прывучалі дзяцей разумець дабро, быць праўдзівымі, добрасумленнымі, працавітымі. Праз забаўлянкі дзеці атрымлівалі першыя ўрокі маральнаэтычных паводзін чалавека ў грамадстве, засвойвалі мараль, выпрацаваную народам на працягу стагоддзяў.
Найболей народная педагогіка выявілася ў гульняхпеснях з прыпеўкамі, жараб’ёўкамі, лічылкамі, скорагаворкамі. Песнігульні развівалі ў дзяцей сілу, спрыт, трапнасць, прывучалі да кемлівасці, увагі, разважлівасці, назіральнасці; яны аб’ядноўвалі дзяцей, выпрацоўваючы ў іх пачуццё сяброўства, таварыскасці, калектывізму і справядлівасці. Песнігульні мелі велізарнае значэнне ў мастацкаспартыўным выхаванні дзяцей.
Дзіцячыя песні тэматычна вельмі разнастайныя, што абумоўлена іх
Калыханкі
функцыяй і паходжаннем. Асабліва вылучаюцца жартоўныя песні і песнінебыліцы, якія ўзыходзяць да фальклору дарослых — песень сацыяльных, сямейнабытавых. хрэсьбінных, гумарыстычных і сатырычных твораў. Дзівосны свет птушак, жывёл, звяроў, якімі населена жартоўнасатырычная песнятворчасць, захапляў дзяцей неверагоднасцю падзей, незвычайнасцю паводзін персанажаў. Параўноўваючы, супастаўляючы незвычайнасць ці недарэчнасць паводзін фальклорных персанажаў з акаляючай рэчаіснасцю, дзеці ўцягваюцца ў працэс актыўнага мыслення: самастойна адкрываюць, устанаўліваюць заканамернасці, лагічную сувязь рэчаў, іх рэальны стан.