• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Асобае месца ў гісторыі народнага тэатральнага мастацтва займае батлейка — тэатр лялек, вядомы на Беларусі з XVI ст. Зараз у жывым бытаванні сустракаецца рэдка.
    Першапачатковыя паказы батлейкі насілі чыста рэлігійны характар. Пазней, калі яна адышла ад уплыву царквы, рэлігійнабіблейскі змест амаль знікае. Галоўнымі ў паказах становяцца сцэны з гарадскога і сельскага жыцця. Многія беларускія варыянты батлеечных прадстаўленняў насычаны рознымі бытавымі сцэнамі з народнымі песнямі, прыпеўкамі, музыкай, танцамі, анекдотамі, жартамі. Гэта дэмакратызавала прадстаўленні, «абміршчала», надавала ім свецкі характар. Асаблівую ролю ў беларускай батлейцы адыгрывалі сацыяльна завостраныя сцэны, накіраваныя супраць прыгнятальнікаў.
    Прадстаўленне складалася з дзвюх частак. Першая — паказ біблейскага эпізоду, звязанага з нараджэннем Хрыста. Другая — жартоўнасатырычныя сцэны з народнага жыцця, у якіх удзельнічаў звычайна беларускі мужык Мацей з жонкай, казак, шляхціц, яўрэй, цыган, доктар і інш. Папярэднічала гэтай частцы, як правіла, драма «Цар Ірад». 3 пачатку XX ст. некаторыя сцэны, напрыклад Мацей і доктар, выконвалі не толькі лялькі, але і людзі. Такое прадстаўле.чне вядома пад назвай «батлеі». У гэты час асаблівую цікавасць праяўляла да батлейкі гарадская і вясковая інтэлігенцыя, якая і апрацоўвала тэксты ў адпаведнасці са сваім светапоглядам.
    Народныя драмы «Цар Максіміліян» (яе яшчэ называюць «Цар Мамай»), «Лодка» прыйшлі ў беларускі фальклор з рускай народнай творчасці. Іх прынеслі ў Беларусь салдаты, што адбывалі царскую службу, рамеснікі, сялянеадыходнікі. «Цар Максіміліян» — сапраўды народная драма, у якой спалучаны элементы літаратурнай творчасці і традыцыйнага народнага драматычнага дзейства.
    Народны тэатр
    768
    Аснову канфлікту складаюць адносіны паміж царом Максіміліянам (язычнікам) і яго непакорным сынам Адольфам (хрысціянінам). Цар патрабуе ад сына вырачыся сваёй веры і пакланіцца «кумірскім багам». Пратэст супраць дэспатабацькі знаходзіў водгук у сэрцы народнага гледача, для якога драма на сцэне асацыіравалася з барацьбой супраць прыгнятальнікаў — духоўных і сацыяльных,
    ЛІТАРАТУРА
    Народны тэатр/Уклад., уступ. арт. і камент. М. А. Каладзінскага. Мн., 1983.
    Барышаў Г. L, Санвікаў A. К. Беларускі народны тэатр батлейка. Мн., 1962.
    Усікаў Я. К. Беларуская камедыя: Ля вытсгкаў, жанру. Мн., 1964.
    Селянін і студэнт
    Дзеючыя асобы: Селянін, Студэнт
    Селянін
    Ахце мне ж! Людзей, людзей, як вады! Але там рабятажэўжыкі, віхер іх носіць, круцяцца; гэто кажуць, што іх на пагулянку раз у год пушчаюць. Там жа ні ладу ні парадку: адзін другога піхіць носэм на зямлю, у чубкі, на кулачкі, як запалюць. Ах, дарога, дарога праклятая, самые пекелішкі, утаміўся, як сабака, пашанаваўшы ясного сонейка, красного месечка і вас паноў. Прысяду троху. Маспанове, ат на пацеху вашую і сваю прызнаюся вам, што ёсць у мене дома Баўтрукбаструк, да жалься Божа, што мужыком урадзіўся; такая прапікуда прамысльная, да бакіламара, як на пірагі з маслічкам напіраецца;калі б гэта розум на няго набыць, парушыў бы я сваю машну, а цяпер, як гэтыя жэўжыкі разлезуцца, і за гразь яго мог бы дастаць.
    Студэнт
    А ты, мужык, цо ту маш за справэн?
    С е л я н і н
    He музык, маспане, ані дудар, парою ў кулак затрублю, калі дзеткі ў хаце зубамі звоняць.
    Студэнт
    Але цо ты маш за справэн?
    Народны mjamp
    Селянін
    He, маспане, непісьменны чалавек, правовацца не ўмею, а хаць бы пасварыўся з суседамі, то зараз ураднік рассудзіць справу пастронкам.
    Студэнт
    Чы маш яго потшэбэ?
    С е л я н і н
    Куды, мой ты салавейку, натрэбы, я і кутыша не маю, дабро каб світка была на хрыбце.
    Студэнт
    Глупі хлоп, як целен.
    Селянін
    Было адно целятко і тое здохло.
    Студэнт
    Дышкуруе як гроху сен об’ядшы.
    Селянін
    У мяне, панічу, дзяцей, як бобу, а гароху і асмінкі нету.
    Студэнт
    Дармо, як відзэн, грох на сцянэн жуцам.
    Селянін
    I ты, маспане, вельмі шуміш, гарох у гаршчок, не на сцену кідай.
    Студэнт
    Хлоп розуму і за шэлонг нема.
    ’/2 25 Беларускі фальклор
    769
    Народны тэатпр
    770
    С е л я н і н
    Да такі ў мене барада, як лес, а розуму бы не было, а гэто знаеш, мой лебедзю, што кажуць: калі б на панскую мудросць не мужыцкая хітросць, даўно б мужыкі пагіблі. Да маю сынка жэўжыка, такі, як парасятко свавольнае.
    Студэнт
    Тэраз як просе звычайне, а як выросне бэндзе з него свіня.
    Селянін
    Да ну, маспане, і паліцікі не ўмееш.
    Студэнт
    Мней шаж ото, цож з тэго, жэ маш сына?
    Селянін
    Я й хацеў бы для няго розуму больш вытаргаваць, чы не будзеце даражыцца?
    Студэнт
    Мой мужу, вы часэм за квартэ гожалкі розум пшэдаеце, а за цо сен мы мамы дрожыць; достанеш у мне за біты таляр достаткем, только в цож вазьмеш?
    С е л я н і н
    Кажуць, маспане, што розум да галавы ідзець; то гэто ты, вашэць, мне ў ухо накладзі, а я сынку свайму ў дома ўсё вытрасу.
    С т у д э н т
    Добжэ і так, тылько чы поймеш ты сам?
    С еля н ін
    I паймаю, маспане, не ўцячэць, не.
    Народны тэатр	
    Студэнт	771
    Слухай жа.	
    Селянін	
    Што, што? 3 вербы цэпы новые? He, мой галубчыку, з вербы/ лядашчо цэпы. Учы чаго іншого. Паруш і розуму лацінского.
    Студэнт
    Чы не хцэш быць матэматікус?
    С е л я н і н
    Гэто, гэто матаць на ус; гавары больш.
    Студэнт
    Добжэ, сон там.
    С е л я н і н
    Што, што? Дзве карбоны цэлые! He маю, бачыш, ні адной цэлэй, вытраслі ўраднікі.
    Студэнт
    He разумеш і тэго.
    С е л я н і н
    I разумею, маспане, калі цэлые карбоны, а калі не цэлые.
    С т у д э н т
    Пойдземы до Лоікі, тылько мовен, жэ там цаліго спіноса.
    С е л я н і н
    Згінь, прападзі з розумам, нехай ідзець калом у землю, не хачу, не хачу, паня шпектар.
    Студэнт
    Але не розумеш. Я мовен цаліго спіноса.
    Народны тэатр
    772
    Селянін
    Да знаю, што кажэш — калом па спіне — шуплю. А тое, куды ты, вашэць, круціш, не хачу.
    Студэнт
    Отож дойдзіш з нім справы. Я мовен цаліго спіноса, а он мові колэм по спіне.
    С е л я н і н
    Годзе, годзе таго, вельмі пераўчуся.
    Студэнт
    Почэкай, хлопе, тшэба ці вбіць і то добжэ в гловэн, жэбы не выпадло, тшэба ці даць по уху.
    Селянін
    He важся, зараз розумам назад аддам.
    С т у д э н т
    Оддай жэ таляр біты, якось обецал.
    С е л я н і н
    I не, маспане. Я ад цябе ж наўчыўся, што карбоны не цэлые, а до таго ведаеш, панятко, што глупі даець, а мудры бярэць, а я цяпер маю розуму з тваей наукі; не дам, не дам ні шэляга.
    Студэнт
    Як хлопе? Быце забіто, давай таляр біты.
    Селянін
    Пастой, той спадару, што таляра не маю, а бітого, калі хочэш, вазьмі па хрыбце.
    Народны тэатр
    Студэнт
    Згінь, пшэпадзі з такон заплатон!
    773
    Селянін
    Верніся, панятко, не добрэ прыбіў, пастой, пажджы! He заплаціў саўсім.
    Апісанне батлеечнага прадстаўлення, якое адбывалася ў Рэчыцы, Мозыры, Капаткевічах і Парычах
    Прыйшоўшы ў дом гаспадара перад пачаткам прадстаўлення, адзін з больш спрытных і практычных хлопцаўудзельнікаў хаджэння з вяртэпам садзіцца ззаду яго і аб’яўляе, што пачынаецца прадстаўленне з Новага Запавету аб нараджэнш Спасіцеля. Прадстаўленне адбываецца ў верхнім ярусе вяртэпа. Спачатку з’яўляюцца два мужыкі (пастухі віфлеемскія) і кланяюцца нованароджанаму дзіцяці ў пояс і, павярнуўшыся да гледачоў, гавораць: «Мы — пастухі віфлеемскія, знаходзіліся сію ноч на стражы, паслі свой скот; вдруг пры бальшой цемнаце асіяў нас неабыкнавенны свет. Мы іспугаліся, но анел Гасподзен сказаў нам: «Не пугайцеся! Гэта радзіўся цар славы; вы ідзіце і пакланіцеся яму; ён у Віфлееме». Множаства анёлаў увідалі паюшчых: «Слава ў вышніх Богу...» Гэта царкоўная песня выконваецца хорам пеўчых пры вярцепе.
    Пасля заканчэння спеваў «Слава ў вышніх Богу...» пастухі выходзяць. Прыходзяць вешчуны, цары персідскія, кланяюцца нованароджанаму дзіцяці і прыносяць падарункі. Потым яны звяртаюцца да народа са словамі: «Мы валхвы, цары персідскія — з далёкіх стран, не пажалелі сваіх царскіх трудоў і прыйшлі пакланіцца нованароджанаму младзенцу; мы гэта ўзналі па звяздзе на вастоку, каторая нам сапуцтвавала». (Пры гэтых словах спяваецца царкоўная песня: «Волхвы, царн персндскня, познаша яве на землн рожденного царя небесного...») Вешчуны кланяюцца і выходзяць. ГІасля заканчэння ўсяго гэтага пачынаецца прадстаўленне ў ніжнім ярусе вярцепа аб Ірадзе. Свечка пераносіцца з верхняга ярусу ў ніжні. Павольна паказваецца зза фіранкі адзін з цароў, які садзіцца на трон, і тут падбягае да яго воін і пытаецца: «Што прыкажаце, ваша вялічаства?» (Цар прыказвае паклікаць граданачальніка. Воін адразу выходзіць. Уваходзіць граданачальнік.) «Што слышна ў нас?» — пытаецца цар.— «Нічога
    25 Беларускі фальклор
    Народны тэатр
    774
    асобеннага, ваша вялічаства!» — «Як жа нічога! Нарадзіўся новы цар, і я, апасаючыся, штобы ён не заўладзеў маім царствам, павеляваю ўбіць усіх нованароджаных младзенцаў мужскога пола».
    Праз дзветры секунды ўваходзіць воін з дакладам, што дзяцей усіх забілі, плача адна Рахіль і просіць аб памілаванні адзінага сына, што застаўся ў жывых. Воін адпраўляецца за заслону і прадстаўляе жанчыну, якая плача і просіць злітавацца. «Ваша вялічаства,— просіць жанчына,— я паручаю вам свайго сына, вазьміце яго ў сваі палаты, не васпітывайце, толькі ліш бы ён быў жыў».— «Да,— адказвае цар,— былі случаі, знаем ужо: і фараон кагдато васпітываў Маісея, а ён потым лішыў яго царства». (Жанчына выходзіць з жаласнай песняй. Хор пеўчых спявае.)
    О, Ірадзе ты пракляты!* He пашчадзіў ты ў Віфлееме Hi адзінага дзіцяці;
    Ты хацеў убіць Марыіна сына, Нашто цябе сатана ўскусіў. Но Божая сіла
    Да сяго не дапусціла; Ты ўбіць Хрыста рашыўся, А Іосіф з Марыяю У Егіпет удаліўся.
    О, Ірадзе ты пракляты!
    Ты яшчэ на свет божы не радзіўся. У тваім сэрцы сатана пасяліўся. О, Ірадзе ты пракляты!
    (Ірад сыходзіць з трону; уваходзіць яўрэй Бэрка, у старым сваім нацыянальным адзенні, разглядае палацы Ірада, звяртаецца да гледача са словамі: «Ві знаеце, гаспада, сто тут цар зыў, а ціпер уз я купіў гэтыя палацы, а сам цар узэ памьёр, гэта яго Бог скараў, сто ён насых целых цатырнаццаць тысяч дзетацак перабіў. Я думаю,— працягвае яўрэй,— у гэтым палацы аткрыць тракцір: от тут бацонацак пастаўлю, а тут крэсялька». Потым сам садзіўся на трон і пачынаў танцаваць ад радасці. У хуткім часе з’яўляецца мужык і звяртаецца да гледача са словамі: «Вы не знаеце, гаспада, майго гора. Я ж як наеўся куцці, так ні магу і пайсці: от я ўжо ішоў у волась ік хвершалу, аж едзе валасны пісар, пытаецца ў мяне: «Куды ты едзеш, Змітро?» — У воласць ік хвершалу: баліць, паночак, вельмі мой жываточак. Я ж учора як наеўся куцці, дак не магу пайсці». А пісар кажа: «Хвэршала цяперака няма; ты лепей ідзі ік Бэрку і выпі гарэлкі чвэртку, укінуўшы дроб канхво