• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Ші^ да табе, мамачка, а мне горш...
    Шкада табе мамачка, а мне горш, Што аддаеш мяне няўзросшай.
    Ці ў цябе хлебасолі не стае, Што ты мяне маладу аддаеш?
    Ці табе хлебасолі прыбудзе, Як мяне ў цябе не будзе?
    Што ж я табе, мамачка, вады не насіла, Што ты мяне аддаеш, каб я галасіла?
    Ці ж я табе, мамачка, пасцелі не слала, Што ты мяне аддала, каб я гаравала?
    He плач, не плач, мая матулька, да па мне...
    He плач, не плач, мая матулька, да па мне,* А я ж буду недалёчка ад цябе.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Вясельныя песні
    А ты ж будзеш на сінім моры плацце праці, А я ж буду ў чыстым полі жыта жаці.
    А будзем жа мы адна адной галаскі падаваці I ранняю й вячэрняй парою, А сыйдуцца нашы галаскі з табою.
    371
    У гародзе мята...
    У гародзе мята, У садочку рута. Няма каго паслаці Руты наламаці.
    Сястра маладая, А брат не ўнаровіць, А брат не ўнаровіць, Да з голлем наломіць.
    А ёсць у мяне дружачкі, To мае служачкі.
    Яны мне ўнаровяць, Без галля наломяць.
    I саўюць вяночак На адзін дзянёчак.
    I буду насіці
    I Бога прасіці, Каб гэтаго знасіла I больш не прасіла.
    Станьце, дружачкі, да ўсе ў рад...
    Станьце, дружачкі, да ўсе ў рад — Будуць мяне родныя прадаваць. Стануць мяне родныя прадаваць — За русую косаньку грошы браць; Роднаму бацейку — на вала, Роднаму брацейку — на каня, Палавым волікам — плуг цягаць, Вараным конікам ваяваць.
    На чыей гэта ніве?..
    На чыей гэта ніве
    Жыта ў трубы павілося, Жыта ў трубы павілося, На каравай удалося?
    На Пётрухнавай ніве Жыта ў трубы павілося, Жыта ў трубы павілося, На каравай удалося.
    А ў чыей гэта хаце Каравай ў дзяжы йграе,
    	Сямейна абрадавая паэзія
    372	Каравай ў дзяжы йграе, Века ўверх падымае?
    У Пётрухнавай хаце Каравай ў дзяжы йграе, Каравай ў дзяжы йграе, Века ўверх падымае.
    Караваю, мой раю...
    Караваю, мой раю, Караваю, мой раю, Я каля цябе йграю, Я каля цябе йграю. Я каля цябе йграю, Я цябе прыбіраю; Навакол сыр і масла, Навакол сыр і масла, Пасярод — доля, шчасце.
    Каравайнічкі, пачывайнічкі...
    Каравайнічкі, пачынайнічкі, Ды не стойце ў запечку. Да выйдзіце на хатачку, Да пачніце вяселлейка, Вяселлейка вясёлае:
    Дзевачкі — у песенькі, Музычкі — у скрыпачкі, А мамачка — у мыселькі.
    Прыйшоў на вяселле наш сваток...
    Прыйшоў на вяселле наш сваток, Павязаўшы крыжам ручнічок.
    А казалі, сват наш вельмі харош, Аж у свата доўгі буслаў нос.
    А у свата лыса галава Ды казлінна рыжа барада.
    Плавае па хаце, як таран, Лыпае вачыма, як баран.
    Вясельныя песні
    Калі, сват, гарэлкі не дасі, Караваю — трасцу ты з’ясі.
    373
    Сыпце пшаніцу...
    Сыпце пшаніцу Ў новыя карыты Ды карміце коней У вялікую дарогу.
    У той дарозе Трое варот.
    У першыя вароты — Месячык свеціць, У другія вароты — Сонейка грэе, У трэція вароты — Жанішок едзе. Месячык свеціць — Відненька будзе, Сонейка грэе — Цёпленька будзе, Жанішок едзе — Вяселлейка будзе.
    Ліхія стральцыбайцы па йолю ходзюць...
    Ліхія стральцыбайцы па полю ходзюць, Сочуцьпасочуць старога лося ў гаросе. Як дачула яго ласіца, што ў лозе,— Як кінула свае крутыя рогі пад ногі: — Няхай мае крутыя рогі прападуць! Куды майго старога лося павядуць? А з кім я буду па балоце хадзіць, А з кім я буду сваіх дзетак вадзіць? Як зазвінелі кутыя колы па мосце, Як пачула малада Зіначка ў каморцы — Як кінула залатыя ключы пад ногі: — Няхай мае залатыя ключы прападуць! Куды ж мяне ад мамачкі павядуць?
    У мамачкі як была, куды хацела хадзіла, А ў свякроўкі куды захочаш не пойдзеш, А ў свякроўкі трэба прасіцца, карыцца.
    Сямейнаабрадавая паэзія
    374
    Брат сястру на пасад вядзе...
    Брат сястру на пасад вядзе, Сястра брату да слаўцо кладзе: — Мой брацейка, да мой родненькі, А што ж ты мне за пасаг дасі? — Дам сто злотых яснюсенькіх За сястрыцай малюсенькай.
    Дам брычачку маляваную За сястрыцай гадаванаю.
    Маладая Гэлечка ў сені ўступіла...
    Маладая Гэлечка ў сені ўступіла, У сені ўступіла — сені асвяціла. У хатачку прыйшла — як зорачка ўзышла. На пасадзе села — як ружа зардзела. А з пасаду ўстала — як рутачка звяла. Каля яе дзевачкі — як ластавачкі, Каля яе хлопцы — як рыбалоўцы.
    — А нашто ж мы яе ў чужы край аддалі? А чаму ж мы яе за сябе не ўзялі?
    Ой, хадзіла дзевачка круг стола...
    Ой, хадзіла дзевачка круг стола, He мовіла нікому ні слова.
    Толькі мовіла аднаму — Роднаму браціку свайму. — Падай, падай, брацік, грабянец Да расчасаць косачку пад вянец. Ляжы, ляжы, грабянец, касцячком, Ужо твая косачка пад вянцом.
    Разлягайцеся, горы...
    Разлягайцеся, горы,	I паедзем з табою.
    Раўняй, Божа, дарогі —	А калі доля ліхая —
    Дзевачка да вянца едзе,	Дык плыві ты з вадою,
    Яе доля папярод ідзе.	А я, малада, за табою.
    — Ой, ты, доля, да ты, долечка Адказала ёй доля: Калі ты доля добрая —	— Я й такая, і сякая,
    To садзіся са мною	Я й добрая, і ліхая.
    Вясельныя песні	
    За гарой, за гарой... За гарой, за гарой	Ці горы капаці, Цэркаўка стаяла;	Ці з нялюбым шлюб браці? Там дзяўчына	— Дзяўчына, дзяўчына! 3 нялюбым шлюб брала,	Дурны розум маеш, Шлюб брала,	Што ў шлюба пытаеш. У шлюба пытала:	Горы пакапаўшы, — Шлюбе, мой шлюбе!	Ляжаш — спачынеш; Скажы адну праўду:	3 нялюбым шлюб узяўшы, To навек загінеш.	375
    Як прыехалі зпад вянца...
    Як прыехалі зпад вянца, Як прыехалі зпад вянца — He прамовілі ні слаўца. Толькі тое да прамовілі: — Мамка мая да родненька, Ці доўга вы нас ждалі? Ці доўга вы нас ждалі? — Дзіця маё ды маладое, Я стральцоў да нанімала, Я стральцоў да нанімала Дый у пушчу выпраўляла. Дый у пушчу выпраўляла, Каб лася да зваявалі, Да і ў катле згатавалі.
    Да і ў катле згатавалі — Свае дзеці частавалі.
    Кацілася калясо з клеці...
    Кацілася калясо з клеці, Спіць мая да нявехна ў клеці. Няхай спіць хоць да вечара. Няма хлеба дай на печыва, Ложачкі пад камешнічкам Пазарасталі арэшнічкам, А місачкі пад лаўкаю Пазарасталі мураўкаю.
    Сямейна абрадавая паэзія
    376
    Ды пайшла сіротачка ды па свету, плачучы...
    Ды пайшла сіротачка ды па свету, плачучы, Ды па свету, плачучы, мамачкі шукаючы. He знайшла яна мамачкі, ды знайшла магілачку. Ды на той магілачцы вырасла яварынка. Маладая дзевачка вырвала яварынку, Вырвала яварынку, стукнула аб магілку.
    Магілка здрыганулася, мамачка адклікнулася: — Ды хто тут ходзіць, ды хто надакучвае? — Ды мамачка родная, ды я па табе хаджу, На сваё вяселлейка я цябе прашу, Ды прыйдзі ў вяселлейка на благаславеннейка. — Ды мая ты дачушка, я сама не прыйду, Я табе трох янеляў выпраўлю.
    Дзевачкі не запелі — аж у куце селі, Музыкі не зайгралі — аж у куце сталі, Дый так яны сіраце долю далі.
    Хто там, хто там у цёмным лесе гукае?..
    Хто там, хто там у цёмным лесе гукае? Там дзевачка свае мамачкі шукае.
    — Ой чаго, чаго, мая мамка, сюды пайшла, Чаму ка мне на вяселлейка не прыйшла?
    — Ой, не прыйду, маё дзіцятка, не прыйду, Бо змарыў мяне сон — вечны сон, Да й набок маю галовачку схіліў, Да й накрыж мае ручачкі злажыў, Да й навек мае вочачкі закрыў.
    Да й змуравалі мне муляры новы дом, Да й не пусцілі ні дзверцаў, ні аконца, Да й не прамоўлю, маё дзіцятка, ні слоўца. Ходзепаходзе месяц па небе.
    Лічапаліча зоркі на небе.
    Усе зорачкі — вячэрняй нету, Ой, нету, нету, не будзе да свету. Ходзепаходзе дзевачка па сенях, Лічапаліча радзімку сваю.
    Уся радзімка — мамачкі нету, Ой, нету, нету і яе прывету. Пайшла дзевачка мамку прасіць: — Прашу цябе, мамка, к сабе на вяселле. Прыйдзі ка мне, мамка, у нядзельку рана, У нядзельку рана на выпраўлянне, Прынясі свечачку на застрыганне.
    Вясельныя песні	
    Усе зорачкі паўсходзілі...	377
    Усе зорачкі паўсходзілі, Усе суседцы папрыходзілі. Ые ўзышоў месяц штонайяснейшы, He прыйшоў татулечка мой найраднейшы. Татулечка мой, я ночку не спала. Татулечка мой, лісточкі пісала, Татулечка мой, табе іх слала.
    Татулечка мой, чаму не прыйшоў? Татулечка мой, ці лісток не дайшоў? Татулечка мой, ці адрасок не сышоў? Татулечка мой, ці дарожка доўга? Татулечка мой, ці дарожка камяніста? Татулечка мой, ці дарожка гарыста? Татулечка мой, калі дарожка доўга — Я конікаў падашлю і сама падбягу, Татулечка мой, калі дарожка гарыста — Дык я тыя горы раскапаю, Татулечка мой, калі ж яна камяніста — Дык я тыя камні раскачаю.
    А й чырвоная каліна, каліна...
    А й чырвоная каліна, каліна, Ці не досыць стаяць у лозе, А й ці не досыць стаяць у лозе? Пара перайсці к дарозе, А й пара перайсці к дарозе, А й к таму гасцінцу бойкаму, А й к таму гасцінцу бойкаму. А й маладая Манечка, Манечка, Ці не досыць гуляць у мамкі, А й ці не досыць гуляць у мамкі? Пара перайсці к свякроўцы, А й пара перайсці к свякроўцы, А й к тэй свякроўцышальмоўцы, А й к тым дзевярамжандарам.
    Зялёненькі
    Зялёненькі наш вінаград, А й дзе нам яго пасадзіць, А чым нам яго паліваць? Пасадзім яго на градзе, Будзем паліваць вадой.
    наш вінаград...
    А харошы наш Сашачка, А й дзе нам яго пасадзіць, А кім нам яго надзяліць? Пасадзім яго на куце, Надзелім яго Манечкай.
    Сямейнаабрадавая паэзія
    378
    Ой, рэчка, рэчка быстрая...
    — Ой, рэчка, рэчка быстрая, Як жа ты ўчора звячора быстро ішла, А сягоння раненько — ціхенько.
    — Ой, як жа мне, рэчачцы, быстро ісці? Што наплылі серы вуткі на мяне Ды крыллямі вадзіцу сунялі, Мне пераходу не далі.
    — Ой, дзеўко, дзеўко Хвядорко, Як жа ты ўчора звячора вясёла была, А сягоння раненько — смутненька.
    — Ой, як жа мне, дзевачцы, вясёлай быць? Што абсела кругом мяне чужа чужына, Ды ўсё хлопчыкава радня.
    3 правага боку — хлопчычак, 3 левага — залвіца, яго сястрыца.
    Усходзіла красна сонца з замор’я...
    Усходзіла красна сонца з замор’я, Прасілася красна Анютка з застолля — Паглядзеці на таткіна падвор’е, Распытаці пра мамкіна здароўе.
    — He пушчу цябе, Анютка, не пушчу. Была ў цябе цэлая нядзелька — Паглядзеці на таткіна падвор’е, Распытаці пра мамкіна здароўе.
    — Гэта нядзелька ўся ў рабоце была: У панядзелак на рэчачцы стаяла, А ў аўторак сваё бяллё катала, А ў сераду радзіначку збірала, А ў чацвер у хаце прыбірала, А ў пятніцу з баярачкамі гуляла, А ў суботу ў банечку хадзіла, А ў нядзелю на шлюбе стаяла.
    Ой, сваточкі, галубочкі, просім вас...
    Ой, сваточкі, галубочкі, просім вас, Каб не стала наша дачушка ў абідзе, Каб не была ёй паветачка за хатку, Каб не была ёй суседачка за матку, Каб яна бядыгора не знала, Каб яна доўгіх летаў даждала,