• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Запіс A. С. Фядосіка
    Цяпер жэняцца толькі тады, калі згаворацца самі маладыя людзі. Часцей за ўсё яны задоўга да шлюбу знаёмяцца, гуляюць, дамаўляюцца паміж сабой, а потым гавораць бацькам. Малады з бацькамі выбіраюць дзень і едуць да нявесты і яе бацькоў (пры гэтым яны бяруць з сабой хлеб, соль, гарэлку, ручнік).
    Заходзяць у хату. Адразу не гавораць чаго прыехалі, а нібы гандлююць штонебудзь, напрыклад кажуць, што прыехалі купляць цялуіпку. Бацькі нявесты адказваюць:
    Сямейна абрадавая паэзія
    348
    — А наша цялушка бадліва, брыкліва, крыкліва, калюча.
    Сваты ж не здаюцца, не «цяраюцца», на «цялушку» згаджаюцца. Ставяць на стол гарэлку, хлеб, соль. «Запіваюць» нявесту. Так адбываюцца запоіны (або заручыны).
    Калі на заручынах бываюць сяброўкі нявесты (будучыя дружкі) і іншыя госці, тады, падпіўшы, яны спяваюць шмат песень. Сярод іх і наступную:
    Сваты хаты дай не ведалі*
    Да ў хлеў заехалі.
    Бычку ручку далі, А кароўцы шапку знялі, А з цялушкай прывіталіся, А авечачцы пакланіліся. Свіння тут падзівілася, Са смеху пакацілася.
    Адзін сват пытае:
    — А дзе ж ваша маладая?
    А жывёлы засмяяліся:
    — He туды сваты папаліся.
    На дварэ стаіць святліца —
    Там жыве красная дзявіца.
    Сватам сорам стала —
    Заручыны йдуць нядбала.
    На заручынах дамаўляюцца пра дзень вяселля. Нявеста падносіць маладому ручнік з хлебам і соллю.
    Прыкладна праз тыдзень бацькі маладой разам з ёю едуць (або ідуць) да маладога і яго бацькоў, каб упэўніцца, што вяселле будзе. Калі маладая перадумала, то вязе хлеб, соль, гарэлку і ручнік, які прывозіў жаніх, і вяртае яму, калі ж малады і нявеста згодны браць шлюб, то канчаткова дамаўляюцца пра дзень вяселля (адпаведна дамаўляюцца і ў сельсавеце аб рэгістрацыі шлюбу).
    Вяселле пачынаецца звычайна ў суботу. У сярэдзіне дня ўчыняюць каравай. Для гэтага збіраюцца ўсе сваякі. Замешвае каравай часцей за ўсё хросная маці з удзелам іншых сваякоў, каравайніц. 3 цеста качаюць шышкі, якія потым кладуць на каравай. У сярэднюю шышку закатваюць грошы (15 кап. або больш) — «для жыцця харошага» (потым, калі разразаюць каравай, гэту шышку даюць маладым).
    У час падрыхтоўкі караваю спяваюць шмат спецыяльных каравайных песень. Замешаны каравай кладуць на драўляную лапату. Каравайніцы гушкаюць каравай і прыгаварваюць:
    — Благаславі, ацец і маці, добрыя людзі! (Паўтараюць гэтыя словы тры разы.)
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Вясельная паззія
    — Першым разам, добрым часам Бог благаславіць.
    Другім разам, добрым часам Бог благаславіць.
    Трэцім разам, лепшым часам Бог благаславіць.
    Каравай садзяць у печ, а каравайніцы ідуць за стол, каб «паліць» каравай. «Паліваюць» каравай такім чынам — п’юць гарэлку, закусваюць, спяваюць.
    Вымаюць каравай таксама своеасабліва: стукаюць тры разы лапатай аб столь, потым першая шаферка выскаквае з гэтай драўлянай лапатай на вуліцу. Калі сустрэне мужчыну, то скора выйдзе замуж, калі ж жанчыну — у гэтым годзе нельга спадзявацца на шлюб. Але ў гэту прыкмету ўжо ніхто не верыць. Выняўшы каравай і «выведаўшы» лёс першай шаферкі, зноў садзяцца за стол і «мочаць» каравай. Пры гэтым нярэдка запрашаюць маладога, каб і ён прыняў удзел у «замочванні» караваю. Пасля з караваем, упрыгожаным кветкамі, печанымі шышкамі, едуць да маладой. (Такі каравай рыхтуецца і ў маладога і ў маладой.)
    Па шляху ім некалькі разоў загароджваюць дарогу: ставяць стол, кладуць на яго хлеб, соль, бутэльку з вадой, чарку. Малады павінен адкупіцца грашыма. Калі малады едзе да маладой, спяваюць песню:
    Да ой, борам, борам да баравінаю, * Да хто ж там едзе да вечарыною. Да ой, едзе, едзе да Іванка п’яны: — Адчыніся, Ленка, да я твой каханы. — Я не адчынюся, мамкі баюся.
    — Я ж тваёй мамачцы нізенька скланюся, У цябе, маладой, нанач папрашуся, Ноч паначаваці, цябе таргаваці,
    За русую косу — тры таляры даю, За цябе, маладую,— тры тысячы дарую.
    Маці нявесты выходзіць у вывернутым кажуху, сустракае гасцей хлебам (з двума драбкамі цукру наверсе), гарэлкай, віном і чаркамі. Выносяць каравай маладой. Маці нявесты вядзе маладога ў хату (маладая ў гэты час дзесьці схавана: дома або ў суседзяў). Ад брата маладога патрабуюць выкупу, і ён выкупляе яе цукеркамі.
    Цікава адзначыць, што маладая не адзявае вянка, пакуль не прыедзе малады. Калі з’яўляецца малады, а яго брат выкупляе нявесту, яна адзявае вянок, прыданкі прымацоўваюць да яе валасоў кветкі.
    Маці нявесты вядзе ўсіх за стол. Маладых садзяць на кут. Справа ад маладога садзіцца нявеста, а за ёю сваякі і пры
    349
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Сямейна абрадавая паэзія
    350
    данкі, злева ад маладога садзяцца яго сваякі і дружкі. Бацькі наліваюць гарэлку, благаслаўляюць маладых, усе крычаць «горка». Маладыя імкнуцца адкупіцца цукеркамі, але ім гэта не ўдаецца. Крыкі «горка!» сціхаюць тады, калі маладыя пацалуюцца.
    У час застольнай бяседы пяюць многа песень.
    Пасля працяглага пачастунку сват нясе каравай і ставіць яго на стол*. Ен гаворыць: «Благаславі, ацец і маці і добрыя людзі, каравай падаці» (паўтараюць тры разы).
    Бацькі маладой прыносяць хлеб з двума кавалачкамі цукру наверсе і грашыма. Маладым даюць шышкі з каравая, у якія былі закатаны грошы.
    Каравай дзеляць і пры гэтым выказваюць пажаданні шчаслівага жыцця маладым, напрыклад:
    — Жадаю вам долі, шчасця, здароўя, як у зялёнага дуба, каб жылі люба, каб позна не спалі, рана ўставалі, добра працавалі, каб быў хлеба кусок і дзяцей куток.
    — Сыплю вам сто рублёў медзі, каб былі дзеці, як мядзведзі.
    Дно каравая завязваюць у хустку і аддаюць музыканту.
    Каравай «замочваюць» да позняй ночы, а нярэдка і ўсю ноч. Спяваюць песню пра пірог:
    Ой, пойдзем і паглядзім**, У што наша свацця прыбрана. Ай ці ў шоўк, ці ў атлас, Ці ў такія сітцы, як у нас. Добры вечар, сваціца, Ці добрая зямліца, Ці ўрадзіла пшаніца, Ці спякла нам пірага? А не спякла пірага, Возьмем вала за рага, Сіву кабылку за грьгўку. Да павядом на таржок, Вытаргуем піражок. Сядзіць свацця на уллі, Пад ёй пчолкі загулі. Адна пчолка піснула, Свацця пірог сціснула. А другая загула — Свацця пірог аддала.
    — Дзякуй, свацця, за пірог. I харошы, і прыгожы, і мякенькі, Толькі ганьба, што маленькі. Возьмем пірог,
    * Калі прыносяць каравай, маладая павінна кінуць з яго кветкі прыданкам, дружкам, г. зн. перадаць ім дзявочую красу.
    ** Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Вясельная паэзія
    Самі пойдзем за парог, Сядзем на пясочку I будзем дзяліць па кусочку. Тапаром білі — не разбілі, Адскочыла скарына — Там — аўсяная мякіна.
    Маці аддае пірог, а ўсе ідуць дзяліць яго за парог і даюць усім па кавалачку.
    Потым «бяруцца» за сватоў. Звычайна жарты пачынаюцца з першага свата (шафера). Яго абуваюць у лапці, брыюць палкаю або трэскаю. Робяць для яго вянок і вешаюць на шыю, пырскаюць адэкалонам, абліваюць вадою. Нарэшце патрабуюць выкуп (звычайна грошы, за якія потым прыданкі купляюць цукеркі). Сват скача, жартуе, а бабы чаўпуць ля яго гужам, як хто зможа.*
    Маладая ж у гэты час рыхтуецца ў дарогу. Яна звязвае свой пасаг, забірае падарункі. У гэты час звычайна пяюць песню:
    Вячэрайма, мая мамачка**,
    Павячэраўшы, мы падзелімся з табою, Табе, мамка, сені, хатачка й камора, А мне, мамка, скрыня, пярына й карова. Случылася пасля ночачкі дарога, Бывай, мая мамачка, здарова.
    Брат маладога (або сват) стараецца ў гэты час украсці пару вілак, пару блюдцаў і інш. Маці маладой садзіцца на звязаныя падушкі і іншыя рэчы і патрабуе ад маладога выкуп. Потым малады бярэ нявесту за руку, падае руку старшай свацці, якая абводзіць іх тры разы вакол кутняга стала (на куце павінен абавязкова стаяць такі стол).
    У гэты час госці становяцца парамі і трымаюць булкі хлеба ў руках. Пар павінна быць столькі, колькі дзвярэй ў хаце. Хлеб трымаюць уверсе, на выцягнутых руках, пакуль пройдуць маладыя. Маладая бярэ булку хлеба, абварочвае яго ручніком, а потым гэты хлеб кладзе ў маладога на комінку печы.
    Хросная маці вядзе маладых да машыны. Родная маці бярэ вядро вады і абходзіць машыну тры разы, выліваючы ваду пад машыну з розных бакоў тры разы, садзіцца ў машыну і, праехаўшы 50 метраў, вяртаецца.
    Маладая бярэ клубочак або катушку нітак, кідае яго, узяўшы нітку ў рукі, і крычыць:
    351
    * Скачуць, тоўпяцца гуртам.
    ** Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Сямейнаабрадавая паэзія
    352
    — Каціцеся, дзеўкі, усе за мною (каб усе дзяўчаты выходзілі замуж, а калі хлопцы злуюць на дзяўчат, то абрываюць ніткі).
    I на гэты раз маладых некалькі разоў перапыняюць. Калі прыязджаюць да маладога, маладая сыпле ў тры бакі цукеркі. Жанчыны спяваюць:
    Знаці, знаці, што чужая маці, Вывернула кажух, Хоча спужаці.
    — He пужай, мамачка, Я ж не баюся, Злезу з машыны — Нізенька схілюся.
    Маці выносіць хлеб з двума кавалачкамі цукру, віно, налівае маладым поўныя чаркі. Першыя чаркі выліваюць, а ў трэцюю маладая кідае грошы, віно выпіваюць, бяруць у рот па кавалачку цукру. Маці маладога ставіць табурэтку (даўней ставілі дзяжу, накрытую кажухом), на яе кладзе падушку. Маладая павінна паслаць надзежнік. Потым маці падае маладой булачку хлеба. Маладая бярэ хлеб і разам з маладым становіцца на падушку. Маці вядзе маладых у хату. Як праходзяць цераз парог, маладая сыпле жыта па хаце, кладзе хлеб на комін і ідзе на кут. Там яна вешае ручнікі, засцілае скацеркай кутні стол (адной або трыма) і кліча радню — бацьку, маці, сясцёр, братоў маладога, дае ім падарункі.
    Калі прывязуць маладую, спяваюць песню:
    Ой, сватачка, салавеечка, просім вас*, Каб не было нашаму дзіцяці ганьбы ў вас, Каб не стаяла цёмнай ноччу пад вакном, Каб не ўцірала дробных слёзачак рукавом, Каб не была паветачка хатачка, Каб не была суседачка матачка, Паветачка — не цёплая хатачка, Суседачка — не родная матачка.
    Вяселле працягваецца. Жартуюць, пяюць, зноў благаслаўляюць маладых, нясуць каравай і дзеляць яго амаль так жа сама, як і ў маладой. Як падзеляць каравай, маці маладога здымае вянок у нявесткі, павязвае ёй сваю хустку, маладая ж таксама завязвае хустачку свякрусе.
    Вяселле цягнецца тры дні. Прыданкі часам адзяваюцца ў цыганоў, варожаць, патрабуюць цукерак. Калі малады з таго
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Вясельная паэзія
    ж самага сяла, што і нявеста, ён едзе па маці маладой і сватоў 353 (маладая не мае права тыдзень хадзіць да маці). Госці прыязджаюць і спяваюць: