Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Ой, пасадзіла б я зялёну руту ў гародзе, Ой, не будзе расці зялёна рута на пагодзе. Ой, пасадзіла б я зялёну руту на мяжэ, Ой, не будзе расці зялёна рута ў дзерназе. Ой, пасадзіла б я зялёну руту ў ляску, Ой, не будзе зялёна рута расці на пяску.
45. Ой, ці не жаль табе, да мой ойчанька, будзе, Ой, як я ў бары сівыя валы напасу, Ой, да не ў твае вароцейка паганю.
Чужы ойчанька будзе волікаў упрагаць, А мой родненькі будзе слёзкі раняць. Ой, ці не жаль табе, да мой брацейка, будзе, Як я ў лузе сівага каня напасу, Ой, да не ў твае вароцейка павяду.
Чужы брацейка будзе коніка сядлаць, А мой родненькі — слёзкі раняць.
Ой, ці не жаль табе, мая матанька, будзе, Як я ў лесе чорных ягадкаў набяру, Да чужой матаньцы чорныя ягадкі прынясу. Чужая матанька будзе ягадкі прымаць, А мая родная будзе слёзкі раняць.
Ой, ці не жаль табе, мая сёстранька, будзе, Ой, як я ў садзе чырвоных кветак набяру Да чужой сёстраньцы панясу.
Чужая сёстранька будзе кветкі трымаць, А мая родная — будзе дробныя слёзкі раняць.
46. У зялёным садзе зязюля кукавала. Ой, там хадзіла Марыльчына маці, Зязюлю праклінала:
— Бадай, зязюля, бадай, сівая, Больш не кукавала.
Выкукавала, вышчабятала
3 дому дамаўніцу,
3 дому дамаўніцу, з поля работніцу.
47. Ой, пасадзіла ж я
Зялёну руту ў гародзе.
Ой, паглядзішся,
335
Сямейна абрадавая паэзія
336
Hi такаво табе будзе, Як у свае матанькі роднай. У камору не пойдзеш, Ані хлеба не ўкроіш, Ані сыра не ўкалупіш. На парог паступнешся — Назад аглянешся, Ці не йдзе свякроўка ліхая, Што ключыкі пахавала Пад пухову падушачку, Пад чуткую галовачку.
Дружына пакідае застолле, рыхтуецца да ад’езду да маладога. На вяселлі застаюцца сват і сванька, малады з маладою і яе брат. Стол, што на покуці, засцілаюць чыстым абрусам, ставяць сурвэткаю засланую талерку і некалькі чарак. На суседнім стале стаяць розныя закускі. На покуць сядаюць сванька і сват, які трымае ў руцэ палку. Побач іх у цэнтры стала садзіцца малады з маладой. Музыканты іграюць марш. Брат маладой, танцуючы, нясе з каморы на ручніку каравай, падняўшы яго над галавой, і ставіць яго ў цэнтры стала, што на покуці, а сам садзіцца побач маладых.
Каравай — гэта раскошны на смак і з выгляду пірог, дыяметрам 40—50, а вышынёю больш 30 сантыметраў, зверху ўпрыгожаны мноствам розных грыбкоў, вавёрачак, пеўнікаў, шышак, пакрытых рознакаляровымі крэмамі.
Пачынаюць дзяліць каравай. Сват устае, канцом палкі стукае ў столь і ўрачыста громкім голасам кажа:
— Просім на падарунак бацьку і маці родную.
Бацькі падходзяць к сталу. Бацька падае сваньцы свой падарунак, калі дорыць грошы, то кладзе іх на талерку, віншуе маладых, а пасля прыкрывае правую руку чыстай насоўкай (тое ж робяць і маладыя), паціскае рукі маладым і цалуецца спачатку з маладой, а пасля з маладым. Брат абдорвае караваем, сват частуе гарэлкай. Маладыя, зразумела, толькі дакранаюцца губамі да чарак, а той, хто дарыў, выпівае, закусвае. I так дораць усе родныя і запрошаныя на вяселле госці. Людзі падходзяць адзін за адным, але сват абавязкова заўсёды аб’яўляе ступень сваенства з маладой таго, хто дорыць.
Жанчыны ў асноўным дораць абрусы, дзяружкі, ручнікі, адрэзы самадзельнага палатна, мужчыны — грошы. Многа смеху і жартаў: дораць гаршкі, міскі, лыжкі, калыску, пялёнкі і інш. рэчы. Але сват і брат разумеюць жарты, прымаюць падарункі, абдорваюць усіх караваем, частуюць гарэлкай. Зазначу, што пры дзяленні караваю гарэлка маладога.
Пакуль дзялілі каравай, сталы прыбралі і накрылі для
Вясельная паэзія
«вялікага абеду». Апошні раз дружына садзіцца за сталы ў маладой. Акрамя гарэлкі і закускі пад канец падаюць гарачую страву: спачатку капусту, боршч або сяканку, на другое — макароны (так называлі ў народзе дамашнюю лапшу) або яешню. Асаблівай пашанай карысталася яешня. Калі яе з’ядуць, то на талерку кожны клаў пяцьдзесяць грошай у падарунак паварыхам. У час «вялікага абеду» пяюць многа песень.
337
48. Ой, пойдзеш, пойдзеш, Маё дзіцятка, У чужыя людзі. Табе там ліха будзе: Там сцежачкі невядомыя, Там блудзіць ты будзеш, Там суседачкі незнаёмыя, Яны цябе судзіць будуць. Ты выйдзеш беленькая — Яны скажуць куслівая. Ты выйдзеш хмуркенькая — Яны скажуць санлівая. Ты выйдзеш чорненькая — Яны скажуць лянівая.
49. Ходзіць галубка па галубятнічку, Галубок за ёю.
— Пастой, галубка, пастой, сівая, Пабрукуем з табою.
— Досыць, галубок, досыць, сівенькі, 3 табою брукаваці.
Кінулі сеці на мае дзеці, He далі паглядзеці.
Ходзіць Марылька па новых сенях, Ойчанька за ёю.
— Пастой, дзіцятка, пастой, мілое, Пагаворым з табою.
— Досыць, ойчанька, досыць, родненькі, 3 табою гаварыці.
Звіла вяночак з руты, мяты — He даў данасіці.
50. Ой, шчабятала сіняя ластаўка, Над морам лятаючы.
Ой, плакала маладая Марылька, У каморы седзячы, Свайму свёкру да кашульку шыючы. Ой, шыла, шыла, шолкам вышывала. Ой, дай Божа да добры часгадзіну, Каб я свёкратку да кашульку ўтадзіла. — Ой, не ўгодзіш, мая нявестанька, He ўгодзіш.
Пакуль па падвор’ейку паходзіш, Дзевяцеры ключы паносіш,
Сямейнаабрадавая паэзія
338 А дзесятую думаньку здумаеш, Тады свёкратку кашулю ўгодзіш.
51. Свякроўка — да не матанька, Яна рана не пабудзіць.
Выйдзе на вуліцу да абсудзіць: — Ой, добрая да нявестачка, Да дабрэнькая, Спіць у каморы ды да яснага сонейка, Пятух пяе — не чуе, Пастух жане — не ўстане.
52. Ой, наглядзішся, мая матанька, без дачкі, Ой, пазарастаюць да мураўкай ложачкі. Ой, людзі будуць гускі ў поле ганяць, А ў мае маткі каля ложачак шчыпаць. Ой, наглядзішся, мая матанька, без дачкі, Ой, пазарастаюць пападлавіччу казлячкі. Ой, людзі будуць у лес па грыбы хадзіць, А ў мае матанькі пападлавіччу будуць радзіць.
53. — Ой, пойдзеш, Марылька, у чужыя людзі, Табе там не так будзе.
Там сцежачкі невядомыя, Там ты блудзіць будзеш. Там суседачкі незнаёмыя, 3 кім ты гаварыць будзеш. — Я дарожак распытаюся, Там блудзіць не буду. Я з суседкамі разазнаюся, 3 імі гаварыць буду.
— Ой, пойдзеш, Марылька, у чужыя людзі, Там табе не так будзе.
Гара высока, вада далёка, Там табе цяжка будзе. — Ой, ёсць у мяне міленькідуша, Ён мяне пашкадуе.
Гару скапае, ваду дастане— Усётакі лягчэй будзе.
Ды работку кіне, вядзерца прыме, Ён маё сэрца ўніме.
Ён за вядзерца, я за другое, Пойдзем разам абое.
54. Ой, пойдзеш, маё дзіцятка, ад мяне. Пры ком мяне старэньку пакінеш? — Пры Богу, мая матанька, пры людзях. А як прыедзеш — у мяне ў госціках будзеш.
55. — Ой, хоць вы яе да таўчы, малоць застаўляйце. Да хоць вы яе часцей у госцікі пускайце.
— Ой, яна ў нас да таўчы, малоць не будзе, Ой, яна да вас часта ў госцікі не пойдзе.
— Ой, пусцілі, пусцілі да н^. Каляды адзін раз, Да прыказалі, каб вярнулася жыва да нас.
Вясельная паэзія
Ой, пусцілі, пусцілі да на Вялікдзень друті раз, Да прыказалі, каб не бавілася ў вас.
339
Калі ў маладой няма маці:
56. Ой, пахадзі, маладая Марылька, пахадзі, Па новых сенейках пахадзі, Сваёй матанькі на белай ложы паглядзі. — Ой, ні раз, ні два я па сенях прайшла, Сваёй матанькі на белай ложы не знайшла. Ой, выходзіла на чорну сцежку, слядамі, Ой, палівала белу ложу слязамі.
Калі ў маладой няма бацькі:
57. — Ой на дварэ новая студня і вядро. Чаму, Марылька, твайго войчанькі не відно? Пайдзі, Марылька, пахадзі па новых сенях, Свайго войчанькі на белай ложы паглядзі. — Ой, ні раз, ні два новыя сені перайшла, Свайго войчанькі на белай ложы не знайшла. Ой, схадзіла я новыя сені слядамі, Ой, палівала я белу пасцель слязамі. Ой, сыдзі да з горачкі ў далінку, Там увідзіш свайго войчанькі магілку. Ой, прыдзі, прыдзі да магілачкі блізенька, Ой, пакланіся свайму войчаньку нізенька. — Ой, устань да мой войчанька, Ой, парадзь раданьку для мяне.
— Ой, не ўстану, дзіця маё, не ўстану — Прыбіты ножкі к сасновай дошкі, не ўстану. Прысыпаны вочкі жоўтым пясочкам, не ўзгляну. Ой, збудавалі да мне хатаньку сталяры, Ой, не пусцілі ні акеначка, ні дзверца. Ой, не прамовілі майму дзіцяці ні слаўца.
58. Нашы пчолкі параіліся, Дай, Божа, ім сад добры. Нашы дзеткі пажаніліся, Дай, Божа, ім век доўгі. Ой цераз наш сад, Цераз вінаград цяцера ляцела, Ой, не даў мне Бог, не судзіў мне Бог, Каго я хацела.
Ой, я хацела, ой, я жадала За вялікага пана.
Ажно ж я пайшла, да мне папала За нялюбага блазна.
А ў таго блазна чорная лазня, Я хадзіці не буду.
А таго блазна, а таго блазна Я любіці не буду.
Сямейна абрадавая паэзія
340
Апошні пачастунак у маладой закончаны. Дружына сабіраецца ехаць да маладога. Вясельнікі спяваюць:
59. Прасіла Марылька ойчаньку з сабою: — Паедзь, ойчанька, паедзь, родненькі, Са мною, маладою.
Ой, будзем ехаць роўнай раўніною. He караністай, не камяністай Роўнай раўніною.
60. Ой, кацілася чорна галка з прыполля, Ой, прасілася маладая Марылька з застолля: — Ой, пусці, пусці, мой міленькі, з застолля Ой, паглядзець свайго ойчанька падвор’е. — Ой, не пушчу, мая міленькая, з застолля — Ой, быў у цябе ў суботку вольны дзень, Было хадзіць па падворайку цэлы дзень. — Ой, я ў пятніцу русу косу часала, А ў суботу бела ліцо ўмывала, А ў нядзелю вас, маладых, дажыдала.
3за сталоў не выходзяць да таго часу, аж пакуль ад маладога не прыедзе яго хросная з кімнебудзь з яго сваякоў па маладую. Іх частуюць. Гучаць песні:
61. Ехаў малады цераз дзядзінец
Да дарожкі пытаўся.*
Выйшла Марылька Да горданька адказала.
Ой, будуць твае гордыя слоўцы, Што дзень пад табою.
Ой, будуць твае белыя плечкі, Што дзень пад плятнёю.
Ой, будуць твае русыя коскі Што дзень пад нагою.
Ой, будуць твае сінія вочкі Што дзень са слязою.
Выйшла Марылька за вароцейка
Да рассыпала гарэшкі.
Мінуцца табе, малада Марылька, Усе дзявочыя смешкі.
Выйшла Марылька за вароцейка Да рассыпала вішні.
Мінуцца табе, малада Марылька, Усе дзявочыя мыслі.
Выйшла Марылька за вароцейка Да рассыпала карты.
Мінуцца табе, малада Марылька, Усе дзявочыя жарты.
* Кожны другі радок паўтараецца двойчы.
Вясельная паэзія
62. Да хадзілі два стрэльчыкі па бары, Да забілі сівага лося ў ламу. 341
Як учула яго мамка ў берагу, Як кінула круты рогі аб дарогу.
— Няхай мае круты рогі прападуць, Няхай майго сівага лося не б’юць. Да ездзілі два браткі па полі, Да згубілі сівага каня падкову.