• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    — He жаль жа нам сівага каня падковы, Але жаль жа нам нашай сястрыцы размовы. He жаль жа нам сівага каня, што скача, Да жаль жа нам сястрыцы, што плача.
    He жаль жа нам сівага каня, што гарцуе — Hi аднаго вернага слоўца не ўчуе.
    63.	Сванька сваньцы журылася, Каб маім дзіцём не глумілася, Каб не стаяла цёмнай ночкай пад акном, Каб не выцірал? дробных слёзак рукавом, Каб не была ды паветачка хаткай, Каб не была ды суседачка маткай.
    Калі маладыя садзяцца на вазы, спяваюць:
    64.	Ойчанька да мой родненькі, Да перайдзі мне дарожаньку. Да перайдзі мне дарожаньку Да перанясі шчасцедолю.
    — Да мая ж ты дочанька,
    Няхай табе Бог пераходзіць.
    Няхай табе Бог пераходзіць, Шчасцедолю пераносіць.
    Перад ад’ездам дружбанты з хаты маладой хапаюць, што папала: калаўротак, прасніцу, міскі і г. д. Бацькі і вясельнікі маладой стараюцца не даць. Цырымонія ад’езду такая ж, як і да вянца.
    У маладой запрашаюць на апошні пачастунак («вялікі абед») астатніх гасцей. Маці маладой і тыя, каго запрасілі маладыя, едуць «у прыданыя». Яны вязуць куфар з дабром маладой, падушкі, а маці ўзяла з сабою мяса, пірагоў, хлеба, гарэлкі, каб у маладой заўтра арганізаваць для дружыны снеданне.
    «Вялікі абед» — гэта канец вяселля ў маладой. Назаўтра ўсе, хто быў запрошаны на вяселле, прыходзяць да бацькі маладой, кожны прыносіць сявеньку жыта, грачыхі ці пшаніцы, у якую ўстаўлена бутэлька гарэлкі, абвітая адноюдзвюма кілбасамі, багацейшыя паложаць яшчэ і аполец сала; прыезджыя — пірагі, кілбасы, гарэлку. У гаспадара неабходна нешта зарэзаць жывое: падсвінка, цяля, а ў беднага — хоць
    Сямейна абрадавая паэзія
    342
    курыцу. Так госці дзякуюць гаспадару за гасціннасць і частуюць яго. Гэтай заключнай п’янкай, якая часамі цягнецца цэлы дзень, канчаецца вяселле ў маладога і маладой. У народзе называюць гэты звычай «задзяры нагу».
    У маладога. На першым возе едзе малады з маладою, якая трымае на каленях абвешаную вышываным ручніком ікону, якою яе благаславілі, садзячы на пасад, на другім — сват і сванька, далей — дружына.
    Пры ўездзе на двор маладога з елачак (летам з бярозак) пабудавана брама, застаўлена прыкрытым белым абрусам сталом, на якім стаіць бутэлька вады або квасу, хлеб і соль. Ноччу брама асветлена ліхтарамі. Сват, пасля кароткага торгу, дае гарэлкаю выкуп «будаўнікам». Убіраюць стол, наперадзе малады з маладою, за імі сват з сванькаю, далей дружына накіроўваецца ў хату. Перад уваходам іх сустракае бацька маладога з хлебам і соллю. Гучыць песня:
    65.	Да свякроў нявесткі Да жадом жадала, Па ўсіх гасцінцах Старажоў стаўляла. Старажоў стаўляла Да долі пытала: — Нявестка мая, Што за доля твая? Калі добра доля, To жыві са мною. Калі дрэнна доля — Ідзі за вадою.
    Бацька кланяецца маладым і кажа:
    — Просім цэлую кампаню ў хату.
    Маладыя ўваходзяць у сені, але пераступіць парог нельга — ён закіданы дрывамі. Гэта праверка маладой — ці акуратная з яе будзе гаспадыня. Маладая перадае сваньцы ікону і складае дровы каля сцяны так, каб яны не мяшалі нікому. Пераступіўшы парог, яна абсыпае хату жытам, цукеркамі і медзякамі, некалькі манетак кідае на прыпек. Гэта варажба — каб у хаце заўсёды вёўся хлеб і грошы, каб жылося соладка.
    За сталом сядзяць «краўцы», апранутыя неймаверна смешна. Яны спяваюць непрыстойныя песні. Да іх падыходзіць малады са сватам. Ім прапануюць купіць вясельную вопратку: пінжак без рукава або каўняра, штаны з адной калошай і інш. Малады са сватам на жарты адказваюць жартамі і просяць вызваліць сталы — ім трэба накарміць дружыну. Пасля кароткага торгу, атрымаўшы аднудзве бутэлькі гарэлкі і
    Вясельная паэзія
    крыху цукерак, «краўцы» ўступаюць месца маладым. Часамі маладых сустракаюць «цыганы» з мядзведзем — гэта імправізаваная тэатральная сцэнка, у якой многа смеху, бяскрыўдных жартаў.
    Маладыя селі за сталы. Сванька на покуці вешае ікону, якую прывезла маладая, і ўпрыгожвае яе вышываным ручніком. Вясельнікі спяваюць:
    343
    66.	У зялёным садзе Зязюля кукавала. Ой, там хадзіла Ясенькава матка, Зязюлю выхваляла: — Бадай, бадай сівая, Здарова кукавала. Выкукавала, вышчабетала У дом дамаўніцу, На поле работніцу.
    67.	Сышоў месячык над ракою, Звабіў зораньку за сабою. — Тут жа нам, зоранька, начаваць, Тут жа мне, месяцу, свет даваць. Да з’ехаў Ясенька на свой двор Да прывёз Марыльку з сабой.
    — Тут жа вам, конікі, пастаяць, Тут жа вам, мілыя, век векаваць.
    68.	Ой, братка сястрыцу ды да дому кліча: — Паедзем, сястрыца, са мною дадому. Будзеш, сястрыца, ты ў мяне слугою. — Ой, не паеду, да мой брацейка, з табою. Будзе добра сысціся на таргу з табою, Будзе добра ды павітацца, Пра сваю матулю ды запытацца.
    69.	Ой, паедзеш, да мой брацейка, дадому. Ой, забяры мяне дадому з сабою, Ой, буду табе я да вернай слугою. Ой, будзеш ты мяне да рана пабуджаць, Ой, будзеш ты мяне да работы пасылаць. Да буду я табе да верна служыць, Да буду я табе работу рабіць.
    Калі ў маладога няма бацькі:
    70.	Знацьма вяселейку, Што ў Бога сіротанька, Знацьма па радзіне, Што няма палавіны.
    Без роднага войчанькі Трэба ўстаць ды падумаці, Каб паслаць па войчаньку.
    Сямейнаабрадавая паэзія
    344
    Ой, есць зязюля,
    Ой, есць сівая,
    Яна рэзвая птушачка.
    — Праляці лясок, падзі ў пясок, Закукуй галосненька.
    Малады за ёю з сваёю тутою, Плачучы жалосненька.
    Шчэ малады ў паўдарожанькі — Зязюля назад ляціць.
    — Вярніся, малады.
    Міма твайго войчанькі.
    Твой войчанька пад трыма замочкамі: Першы замочак — зялёна дзярно, Друті замочак — жоўты пясочак, Трэці замочак — сасновыя дошкі.
    Прыбіты ножкі да сасновай дошкі — He ўстане.
    Засыпаны вочкі жоўтым пясочкам — He гляне.
    Прыязджаюць прыданыя. Іх сустракае бацька і маці маладога. Забіраць куфар і іншыя пажыткі не дазваляе фурман — ён патрабуе выкуп не гарэлкай, а грашыма. Бацька разлічваецца. Гучыць песня.
    71.	Паглядзела Марылька Цераз акно на вулачку, Ці не едзе яе матанька 3 тонкімі падаркамі. — Ой, дзе ж вы, Да прыданачкі, блудзілі? — Ой, мы, прыданачкі, Да блудзілі ў чыстым полі, Да дарожку страцілі. Ой, дзе ўзялося Да маленькае дзіцянё Да паказала нам Дарожку ў сяло: — Ой, сюды, сюды, Прыданачкі, да сяла. Ой, сюды ж
    Ваша срэбразолата везяно.
    Калі выйшлі зза стала, бацька маладога выводзіць маладую ў танец — праверыць, ці не кульгавая, ці спрытная. Закружыўшыся адзіндва разы, кажа:
    — He выдумляйце, людзі, спраўная маладая, спрытна танцуе.
    Так жа паступаюць маці, браты, сёстры маладога.
    Далей вяселле прадаўжаецца па тым жа сцэнарыі, што і ў маладой. На танцах многа весялосці, дасціпных прыпевак.
    Вясельная паэзія	
    72. За што мяне, мужу, б’еш, За якія ўчынкі? Ці я табе не напрала За год тры пачынкі?	345
    Люблю, люблю кавалера,
    У якога шапка бела.
    Ён не гарэ і не косіць, А намагір шапку носіць.
    На вяселлі была, He палуднавала. Памаленьку скачу, Бо я есці хачу.
    Каб я есці не хацела,
    To б я вышэй падляцела.
    Я пайду па таку
    Да па гладкай зямлі.
    Karo верна любіла, Таго чэрці ўзялі.
    Ох ты, міленькі мой, Я цябе пацешу.
    Куплю камень сто пудоў, На шыю павешу.
    Пайду я на гару
    Па жоўгы пясочак.
    Падману я кавалера За сыра кусочак.
    Назаўтра маці маладой сваімі абрусамі накрывае сталы, расстаўляе прывезеныя закускі і гарэлку і запрашае на снеданне. Маладая адзяе на матку маладога новую сукенку, фартух, завязвае хустку; бацьку дорыць вышываную ільняную рубашку, падпяразвае прыгожым самадзельным поясам і садзіць іх на покуць разам з іх братамі і сёстрамі, сынамі і дочкамі. Прыслужвае запрошаным на снеданне сванька з маладою. Пасля за сталы садзіцца дружына. Вясельнікі спяваюць:
    73.	Прыехала сванькакупавешка,
    He прывезла сыра, ні гарэшка.
    А ехала сванька каля елі, Павыстаўляўшы калені. Да зрабілася прычына: Да ўбілася ў калені тычына. Сват каня выпрагаў Ды тычыну даставаў...
    Усё ж сваньку ратаваў.
    	Сямейнаабрадавая паэзія
    346	74.	Да прыехаў братко багаты Да прывёз шэлег шчарбаты, Да закінуў за комін. А ваш дружко лакомы Да палез па шэлег за комін. 3 коніка зваліўся, Шэлега забыўся. Далей вяселле праходзіць па тым жа сцэнарыі, што і ў маладой: за сталы садзяцца запрошаныя госці. Моладзь танцуе, прыпявае: 75.	Ах ты, мілы, што фарсіш, Я цалую, а ты спіш? Твае губкі, як мядок, Сам халодны, як лядок.
    He фарсі, фарсун пракляты, Я цябе не даражу.
    Паязджай да другой у сваты, Табе слова не скажу.
    Дзеляць каравай у маладога так жа, як і ў маладой. Маці маладога прыбірае сталы, знімае абрусы маладой, рассцілае свае — рыхтуе сталы да апошняга вясельнага пачастунку — «вялікага абеду». Многа гучыць жартаўлівых песень:
    76.	Падумай, пагадай, красная дзеўка, Як цябе заручалі.
    Як заручалі, тады казалі, Што ёсць конь і карова. А як прышлося, у кучу сплялося: Адзін бычочак — трэці гадочак, Дый таго ваўкі з’елі.
    77.	Наш малады, як кветка, як кветка.
    Ваша маладая, як пжарпетка.
    Наш малады, як сыр белы, як сыр белы.
    Ваша маладая як пень гарэлы.
    78.	Ваша сванька з сямі сёл,
    У яе спадніца ў сем пол. За кожнай хвандою Сядзяць вошы капою.
    79.	He сядайце, дружкі, Блізка сцяны — Нашы хлопцы шутлівы.
    У сцяне дзіркі круцілі, На маладых дружак глядзелі.
    Вясельная паззія
    Каб спыніць гэтыя едкія песні, спевакоў частуюць пірага 347 мі, цукеркамі. Але яны патрабуюць гарэлкі:
    80.	А ў нашага гаспадара Кучарава ггілава.
    Ён кудрамі патрасе
    I гарэлкі прынясе.
    Гаспадар прыносіць бутэльку гарэлкі і кілішак, частуе спевакоў. Калі госці не спяшаюцца выходзіць зза сталоў, ім напамінаюць песнямі:
    81.	Едзьце, сваты, вон, вон, Будзем церці лён, лён, А не лён, то каноплі, Каб вы, сваткі, памоклі.
    82.	Едзьце, сваты, дадому, дадому,
    Паелі коні салому, Каля плоту — крапіву I яшчэ мякіну.
    Назаўтра ў бацькі маладога яго госці справяць яшчэ «задзяры нагу» і на гэтым вяселле скончыцца.
    Праз два дні пасля вяселля малады прыводзіць дамоў жончыных бацькоў, багацейшыя — і хросных, і частуе іх, з часамі гэта было і першым бліжэйшым знаёмствам сватоў.
    Праз адзіндва тыдні малады з маладою прыязджае да яе бацькоў па пасаг, прывозіць сваю гарэлку, у маладой рыхтуюць закуску, запрашаюць бліжэйшых сваякоў. 3 пасагам да маладога едуць і бацькі маладой з гарэлкаю і пірагамі. Гэты заключны этап вясельнага абраду называўся «пярэзвамі» або паездкай «з пірагамі».
    Вяселле ў вёсцы Берлеж Блужскага сельсавета Пухавіцкага раёна