• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Прыехалі на заручыны...
    Прыехалі на заручыны —* Хата, сені закручаны.
    А каго ж мы заручаць будзем?
    Ганначкі дома няма.
    А куды ж яна пайшла — Ці ў лес па каліну,
    Ці ў вёску па радзіну? А у лес па каліну — Усю каліну абламае. А ў вёску па радзіну — Усю радзіну пазбірае.
    Каб я знала да я ведала...
    Каб я знала да я ведала, Што скора мае заручыны, Я ж бы раненька ўставала, Да тоненька прала,
    Да беленька бяліла — Усіх сватоў бы надарыла, Ўсіх сватоў бы надарыла.
    Пашугай, рута, пашугай...
    — Пашугай, рута, пашугай, Пашугай, рута, пашугай.
    — А рада б я папгугаці — Ка мне ветры не заходзюць, Ка мне ветры не заходзюць, Жарка сонца запякаіць.
    — Пагуляй, дзяўчоначка, пагуляй, Пагуляй, дзяўчоначка, пагуляй.
    — А рада б я пагуляці — Ка мне дзеўкі не прыходзюць, Ка мне дзеўкі не прыходзюць, Толькі хлопцы заязджаюць, Мяне, млоду, заручаюць.
    Да ў вароцечках яліна...
    Да ў вароцечках яліна, Там дзевачка ручнікі бяліла. Прыйшла да яе мамка яе: — Бялі, мая дачушачка, бяленька, Ужо ж твае заручнікі блізенька. — Да няхай жа едуць здаровы — Ужо мае ручнікі гатовы: Сорак саракоў ручнікоў,
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Вясельныя песні
    Трыццаць локатаў намётаў — Таней лісціны кляновай, Бялей паперы лістовай.
    Ой, звонка, звонка сасонка...
    Ой, звонка, звонка сасонка...
    Да званчэйшая каліна:
    I ў лузе стаяла — шумела, А й мостам ішла — грымела, У полі стаяла — пяяла, А ў сяло ўвайшла — зайграла, I к варотам прыйшла — стукнула, Пад акенцам стала — гукнула: — А ці дома, дома дзеўчына? Адчыні маладому вароты.
    — He смею, жанішка, не смею, Па двару хаджу, мак сею. Узыдзі, узыдзі, чоран мак, Узыдзі усходам зялёным, Зацвіці цветам чырвоным, Залатой макаўкай узрасці.
    А зялёненькі ўсход — братулькі, Чырвоны цвяток — сястрыцы, Залатая макаўка — жанішка.
    He сядзі, дзевачка, не сядзі...
    He сядзі, дзевачка, не сядзі, Адчыні акенца, паглядзі: Ці ясен месяц пры зары, Ці харошы хлопчык на кані. Ой, пад ім конічак, як сакол, На ім шапачка, як агонь.
    Пры боку шабелька мігцела, За яго дзевачка хацела.
    Зборная суботанька настае...
    Зборная суботанька настае, Зялёная рутанька на стале. Дзевачка дружыну збірае, Кругом свайго століка саджае. Сама, маладзенькая, між усіх,
    363
    	Сямейнаабрадавая паэзія
    364	Скланіла галованьку ніжэй ўсіх. Скланіла галованьку з касою,
    Паліліся слёзанькі ракою:
    — Ці вы мне галованьку звяжыце, Ці вы мне малойчыка прышліце. — Звяжамо галованьку вяночкам, Прышлемо малойчыка з цвяточкам.
    Звязлі, зняслі...
    Звязлі, зняслі Сем бочак мукі на каравай. Звязлі, зняслі Сем фасак масла на каравай. Звязлі, зняслі
    Сем коп яйцаў на каравай. Звязлі, зняслі
    Сем пудоў цукру на каравай. А Божа мой, Вялік, высок наш каравай.
    У Цімоха хата топіцца...
    У Цімоха хата топіцца, Шаўковыя да дымы ідуць, Да Васільку каравай пякуць. Каравай у печы іграе Да заслонку адбівае, А шышачкі рагочуць — На прыпечак хочуць.
    Да разгарэлася каліна...
    Да разгарэлася каліна, Да перад сонцам стоячы, Дробныя іскаркі ронячы, Тушыў ветраньку, не патушыў, Па полю іскаркі разнасіў. Расплакалася дзевачка, Перад татачкам стоячы. Сунімаў татачка, не суняў, Большае жаласці шчэ задаў: — Да дзіцятка мае любае! Аддаю цябе ад сябе У тыя людзі дзіўныя,
    Вясельныя песні
    Што мяняюць коней без цаны, Да што б’юць жонак без віны!
    Стаіць дубок зелянюсенькі...
    Стаіць дубок зелянюсенькі, На мора пахіліўся, Сядзіць Федзечка маладзюсенькі, У дарожку павадзіўся.
    Дзяржыць хустачку бялюсеньку, Слёзачкі ўціраець, Свайму татульку, свайму роднаму Да ножак прыпадаець:
    — Татулечка мой, родненькі мой, Адчыні вароцікі, Благаславі мяне на дарожачку, У чужую староначку.
    — Табе дарожачка благаслаўлёна, Вароцікі адчынёны.
    Ой, звіўся раёчак па край вароцечак...
    Ой, звіўся раёчак па край вароцечак, Хоча ён паляцеці
    Ды на шырокі бары, на пахучыя сады, На салодкія мяды.
    А сабраўся Мішачка са сваёй дружынай, Мамчынай радзінай, Хоча ён паехаці цесцечку зваяваці, Дзевачку к сабе ўзяці.
    Сем год ваявалі, сем год ваявалі — Дзевачкі не давалі.
    А на восьмым гадочку шабелькі паламалі — Дзевачку к сабе ўзялі.
    Села маці блізко дзіцяці...
    Села маці блізко дзіцяці,
    Ціхенька навучае:
    — Паедзеш, сынок, родно дзецятко,
    Па сваю міленькую,
    Ой, скажы ты ёй, прыкажы ты ёй,
    Каб мяне паважала.
    Я ж муляла ручкі аб вяровачкі, Як цябе калыхала,
    365
    Сямейна абрадавая паэзія
    366
    Спаліла свечку не раз васковую, Пакуль гадавала.
    Як табе, маё сонейка?..
    — Як табе, маё сонейка, 3 месяцам разысціся, 3 месяцам разысціся?
    — Я пайду па залессейку, Я пайду па залессейку, Хмарачкай апушчуся, Хмарачкай апушчуся, Дожджыкам абліюся I з месяцам разыдуся.
    — Як табе, мая дзевачка, 3 мамачкай разысціся, 3 мамачкай разысціся?
    — Я пайду па застоллейку, Я пайду па застоллейку, Коскамі апушчуся, Коскамі апушчуся, Слёзкамі абліюся
    I з мамачкай разлучуся.
    Ляці, ляці, саколе, ды не апазняйся...
    — Ляці, ляці, саколе, ды не апазняйся, Аб сваёй зязюлі ды не забывайся, Бо тваю зязюлю сакалы абселі.
    — Ды няхай абселі — я ж аб іх не дбаю, Я сваю зязюлю між усіх пазнаю, Бо ў мае зязюлі шэрае пер’е, Шэрае пер’е, залатыя крыллі.
    — Едзь, едзь, Валодзік, ды не апазняйся, Аб сваёй Марысьцы ды не забывайся, Бо тваю Марыську шафяры абселі.
    — Ды няхай абселі — я ж аб іх не дбаю, Я сваю Марыську між усіх пазнаю, Бо ў мае Марыські па плячах коскі, Па плячах коскі, пад вачыма слёзкі.
    Па плячах коскі развіваюцца, Пад вачыма слёзкі разліваюцца. Па плячах коскі — як лён бяленькі, Пад вачыма слёзкі — як гарох драбненькі.
    За лесам, лесам сонейка іграе...
    За лесам, лесам сонейка іграе, Малады малойчык коніка сядлае. Коніка сядлае, цяжка ўздыхае, Цяжка ўздыхае, сільненька плача.
    Прыйшла да яго матулька яго:
    Вясельныя песні
    — Чаго, сыночак, цяжка ўздыхаеш, Цяжка ўздыхаеш, сільненька плачаш? — Матулька мая, як мне не ўздыхаць, Як мне не ўздыхаць, сільна не плакаць: Бяру каралёўну — сабе не роўну: На двор уз’едзе — увесь двор асвеце, У сені ўвойдзе — чаравічкам стукне, У хату ўвойдзе — шубачкаю шасне, За столікам сядзе — ключыкамі лясне. Шубачкаю шасне — я спалахнуся, Ключыкамі лясне — з ложка звалюся.
    — Пакінь, сыночак, пакінь думаці: Шубачку зносіць, к мамцы ходзячы, Чаравічкі стопча, ваду носячы, Ключыкі згубіць, хату мыючы,— Гэта каралёўна будзе з намі роўна.
    Кукавала зязюля ў садочку...
    Кукавала зязюля ў садочку, Прыклаўшы галоўку к лісточку, А к ёй пташанькі прыляталі, А ў яе праўданькі пыталі: — Чаго ты, зязюля, кукуеш? — Чаму ж мне, пташанькі, не кукаваць? Я ж была дый звіла гняздзечка, Я ж была дый знясла яечка, Адкуль узяўся сізой арол, Ножкамі раскапаў гняздзечка, Дзюбачкай раздзюбаў яечка, К сабе і зязюльку ўзяў.
    Плакала Ганулька ў святліцы, Прыклаўшы галоўку к сястрыцы, А к ёй дзеванькі прыхадзілі, Ды і ў яе праўданькі пыталі: — Чаго ж ты, дзеванька, плакала? — Чаму ж мне, дзеванькі, не плакаць? Я ж была дый звіла вяночак, Я ж была пашла ў таночак, Адкуль ўз’ехаў Іванька, Конікам разагнаў таночак, Ручкамі разабраў вяночак, Ды мяне, маладу, к сабе ўзяў.
    367
    Сямейна абрадавая паэзія
    368
    Па лузе зялёны рамон паслаўся...
    Па лузе зялёны рамон паслаўся, Па лузе зялёны рамон паслаўся, А куды, куды наш Ванечка сабраўся? Яго мамачка ля стала гавора, Яго мамачка ля стала гавора:
    — А не едзь, не едзь, мой сыночак, за мора, Бо там свае вараны коні паморыш, Ты там сваё ўбраннейка замочыш.
    — А не бядуй, мая мамачка, аба мне, А не бядуй, мая мамачка, аба мне — У майго цесця тры садочкі на дварэ. Я ў адным садзе свае конікі напасу, Я ў адным садзе свае конікі напасу, У другім садзе сваё убраннейка пасушу, А ў трэцім садзе з сваёй Манечкай пахаджу.
    Раззеляніўся зялёны садок у гародзе...
    Раззеляніўся зялёны садок у гародзе, Развесяліўся молад Мішачка у дарозе, А да сваёй дзевачкі едучы, Дарагія падарачкі везучы.
    Яна яго падарачкамі гардуець, Сама свае новенькія гатуець. Яна гатуець сорак саракоў ручнікоў, Каб было чым падарыці дзевяроў. Яна гатуець сорак лакотак намётак, Каб было чым падарыці заловак.
    3пад белага бярэзнічка...
    3пад белага бярэзнічка Да сівы конік выбягае.
    Да не сам жа ён бяжыць — На ём жаніхна сядзіць.
    Ён коніка да паганяе, Ён з конікам да размаўляе: — Коню мой, сівы коню, Пахвалён жа ты мною, Пахвалі ж і ты мяне
    Перад цясцёвым дваром: Пераскоч да вароцечка, Да не выбі білечка, Да не зварушы капыцечка, Да не дай цесцю знаці, Што мы едзем да ваяваці, Што мы двор ізваюем, Камору ізрабуем.
    Вясельныя песні
    Чырвона каліначка...
    369
    Чырвона каліначка Блізка саду стаяла Ды расою прыпала. Там дзевачка да расу брала, Расою вымывалася, Да шлюбу сабіралася, У мамачкі пыталася:
    — Мамачка мая родная, У што ж мне прыбіраціся? — Дзіця маё ды маладое, Прыбярыся сабе ў золата — Каб галовачка ззяла, Каб свякровачка знала, Родным дзіцем назвала.
    Пусціла дзевачка русу касу...
    Пусціла дзевачка русу касу Да па шоўкаваму паясу.
    — Няхай мая руса каса лялеецца, Няхай мая родна мамка жалеецца. Лялей, лялей, руса каса, да свету, Жалей, жалей, мая мамка, да веку. Адлялела мая косачка, адлялела, Аджалела мая мамачка, аджалела.
    Зялёная руціца, жоўты цвет...
    Зялёная руціца, жоўты цвет. Пыталася Манечка: — Ці ўжо свет? Чаму майго Мішачкі доўта нет? Ці я яму хустачку не дала, Ці я яму вяночка не звіла?
    А я ж яму хустачку шаўкову, А я ж яму вяночак ружовы. А ён маю хустачку сцёр, змяў, Вараному коніку падаслаў.
    А ён жа вяночак мой развіў I ўсім дзяўчаткам падзяліў.
    Непраўдзівая калінка...
    Непраўдзівая калінка — Няпраўду лугу казала. Казала: цвіцець не буду. Казала: ягад не будзе. Як прыйшла вясна цяпленька, Аж на ёй цвету бяленька. Як прыйшла восень сцюдзёна, На каліне ягад чырвона.
    Сямейна абрадавая паэзія
    370
    Непраўдзівая Лідачка — Няпраўду дзевачкам казала. Казала: замуж не пайду, Казала: хлопцаў не люблю. Яна ж Сярожку любіла, Ў адзін слядочак ступіла. Яго слядочак цяпленькі, Яе Сярожка міленькі.
    Калінка мая лугавая...
    Калінка мая лугавая, А ў лузе стаяла — лялела, А борам ішла — шумела, Да сяла падышла — зайграла, А ў сяло ўвайшоўшы — гуляла. Пад акенца прыйшла — гукнула: — А ці дома, дома Ганначка? Адчыні каліне вароты.
    — Некалі, калінка, некалі: А ў садзе вінаград паспеў — Трэба той вінаград пазбіраць, Шоўкам у пучочкі павязаць.