Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
— Вяселле пачалося. Просім цэлае кампаніі выпіць патроху.
Хто хоча, выпівае яшчэ чарачку, закусвае. Усе танцуюць, пяюць прыпеўкі, часамі ў форме дыялогу паміж хлопцамі і дзяўчатамі:
1. Кукарэку пятушок Пасярод балота. He відзела я мілога, Увідзець ахвота.
Наша рэчка не шырока, Я й лучынкай змераю.
11 Беларускі фальклор
Сямейнаабрадавая паэзія
322 Мая міла недалёка, Я й вечарком збегаю.
Цераз садвінаград
Гоніш ты цялята.
Туды сэрца мае рвецца, Дзе мілага хата.
А ў гародзе на градзе —
Тры каліны мяты.
А хто дзеўку пацалуе, Той будзе багаты.
А ў гародзе на градзе —
Тры каліны бобу.
А хто дзеўку пацалуе, Дастане хваробу.
Цераз садвінаград
Гоніш ты індыкі.
Туды маё сэрца рвецца, Дзе граюць музыкі.
На пытанне, ці не было песень, якія спявалі толькі пры пячэнні каравая, старыя людзі адказвалі, што такіх песень было многа, але ў «нямецкую вайну», пасля ў «польскую» было не да караваяў і не да песень. Са смерцю старажылаў уміралі і песні.
У гэты вечар дрўжкі плятуць вянкі (кветкі) сваім заўтрашнім дружбантам. Пры гэтым пяюць песні:
2. Зборная суботка, зборны дзень, Пазбірала Марылька* ўсіх людзей. Сама села за стол між іх Да скланіла галоўку ніжэй усіх, Да ўраніла слёзаньку драбней усіх.
3. А ў гародзе роўстаўё, роўстаўё, Сястра (брат) сястры (брату) вянкі ўе. Беленькімі ручкамі, ручкамі, Пярсцёначкі з вочкамі.
Гучаць тут песні і аб матчынай трывозе і жаласці аб лёсе дачкі:
4. А ў гародзе зялёная рутанька сядзела.
А тую рутаньку маладая Марылька палола.
Яна дый цяжанька заснула.
Прыйшла да яе родна матанька будзіці.
За вялікай жаласцю ня можа збудзіці.
— О, няхай маё родна дзіця падаспіць,
* Імёны ва ўсіх песнях мяняюцца ў залежнасці ад імён маладой і маладога.
Вясельная паззія
О, няхай яно русу коску падрасціць. Бо як пойдзе ў чужыя людзі — не даспіць, А яна тады русу коску ўкараціць.
Пасля гадзіныдзвюх танцаў моладзь расходзіцца. Заўтра — асноўная частка вясельнага абраду.
У маладога. Нядзеля. Раніца. З’ехаліся госці. Малады ў суправаджэнні дружбантаў уваходзіць у хату. Яго бацька бярэ з покуці ікону якоганебудзь святога, сын кленчыць на разасланую сярод хаты дзяружку, а сват, трымаючы ў руцэ запаленую свечку, урачыстым голасам кажа:
— Просім Бога найвышэйшага, святой Тройцы адзінага, бацьку і маці родных, бацьку і маці хросных, браццяў, сёстраў, прыяцеляў і суседзяў просім на благаславенства. Усе адказваюць:
— Няхай Бог благаславіць.
Гэты рытуал паўтараецца тройчы.
Пасля сват свечкаю прыпальвае маладому валасы з чатырох бакоў галавы. Дружына садзіцца за сталы, пачынаецца пачастунак перад ад’ездам да маладой. Гучаць песні:
5. Па саду хаджу, Ручанькі ламлю I думкі гадаю: Ці лісты пісаць, Ці паслоў паслаць, Ці самому ехаць? Лістоў не пішу, Паслоў не пашлю — Сам сяду і паеду.
6. Маладзенькі Ясенька Вядзе каня да Дунаю. А сам стане на камені, Дзяржыць каня на рамені. Быстра вада ножкі мые, А Ясеньку мыслі бяруць: Ад караля паслы йдуць, Ад цесцяткі другія йдуць. — Ты да караля сам паедзеш, Да цесцяткі паслы пашлеш. — Дзіўныя суседзейкі, Дзіўныя прыяцелейкі, Я да караля паслы пашлю, Да цесцяткі сам паеду.
7. 3 Вільні ручай цячэ, Там Ясенька мячом сячэ, Кубачкам віно чэрпае, Свайго коніка поіць. А той конік віна не п’е, А ён яго ў галоўку б’е. — Ой, панічукароліку,
323
Сямейна абрадавая паэзія
324
He бі мяне ў галованьку.
Я табе наравіць буду: Праз тры тыны пераскочу, Чацвёртае частаколле Да цесцяткі на падвор’е.
8. Да еш, Ясенька, да не забаўляйся, Да ўжо твая патрава пылам запылела, Да ўжо твая дзяўчына да з другімі села. — А я тую патраву хустачкай размахаю, А сваю Марыльку між усіх пазнаю.
Пачастунак закончан, дружына выходзіць зза сталоў. Іх праводзяць песнямі:
9. Зялёны дубочак, зелянюсенькі, На явар пахіліўся, Малады Ясенька ў дарожку залажьгўся. У гародзі зялёны баркун паслаўся, Ой, малады Ясенька ў дарожку сабраўся. Сеў за столікам за чусовенькім, Зялёнага віна напіўся, Ой, за тым віном Да ў дарожаньку спазніўся.
— Пачувайцеся, вараныя коні, пад намі, Да будзем ехаць чатыры мілі барамі, А пятую мілю — усё жалезнымі мастамі Каб маладую на пасадзе засталі. Ой, пакуль русу касу ўчэша, Ой, пакуль бела ліцо ўмые, Такі ж мы яе русу касу распляцем, Такі ж мы яе дробны слёзкі разальем.
Падаюць коней. Дружына садзіцца на вазы: на першы — малады з сватам і братам, на далейшыя — дружбанты. Коні вымыты, з шаластунамі, пачышчаная збруя, упрыгожаная каляровымі стужкамі. Вясельнікі спяваюць:
10. Канцы мосту каліна, Там ехала дружына. Пры дружыні Ясенька малады Стаў каліну ламаць Дый шапачку ўбіраць, Каб яго цешча пазнала, Маладым зяцем назвала Дый за стол пасадзіла, Зялёным віном напаіла.
Бацька маладога выходзіць з хаты. У левай руцэ трымае талерку з хлебам і соллю, у правай — пугу, тры разы абходзіць кругом вазоў і звяртаецца да вясельнікаў:
— Прашу ўсіх дазволіць адправіцца маладым да вянца. Вясельнікі хорам адказваюць:
Вясельная паэзія
— Няхай едуць шчасліва.
Бацька перад першым возам чэрціць пугаўём на дарозе крыж. Малады з дружынаю едуць да маладой.
У маладой. К поўдню ў маладой сабіраюцца дружкі і rocpi. Маладая не прыбіраецца, а хаваецца ў каморы — яна павінна першая ўбачыць маладога, каб верхаводзіць у сям’і. I вось малады прыехаў, маладая пабачыла яго. 3 вазоў ніхто не сходзіць. Вясельнікі спяваюць:
325
11. Ой, застукацелі вараныя коні на дварэ, Ой, загрукацелі залатыя кубкі на стале, Ой, зачула маладая ў каморы, Ой, пала свайму ойчаньку (матаньцы) ў ногі. — Ой, не дай, не дай, мой ойчанька, ад сябе, Перазімую (пералетую) хаця зіманьку ў цябе. — Ой, як жа, мае дзіцятка, не аддаці, Да прыехалі тыя госцікі, што ўзяці, Ой, адны сталі перад парогам, Божа мой! А другія сталі перад свірнам, Божа мой! А трэція сталі перад хлявом, Божа мой! А што перад парогам, то па цябе маладую, А што перад свірнам, то па скрыню, пярыну, А што перад хлявом, то па вала, карову.
12. У новай клеціпераклеці Дзве вутанькі драчуць. У новай каморы пад акенцам Дзве сястрыцы плачуць.
— Ой, пайдзі, сватка, да запытайся, Да чаго яны плачуць?
— Падаркі рэжуць, Дружынку вяжуць, Аб тым яны й плачуць.
13. Па саду хаджу, Тры рады раджу — Сам сабе не дараджу. Ці лісты пісаць, Ці пасланцы слаць, Ці самому ехаць. Усе людзі спяць, Усе людзі спяць, А ў мілай агонь гарыць. Мілая не спіць, Пад акном сядзіць, 3 ветрыкам размаўляе: — Павей, ветрыку, Скажы праўданьку: Дзе мілы бяседуе? Калі ў дарозе, Калі ў вялікай — Прынясі яго, Божа,
Сямейнаабрадавая паэзія
326
Калі з лепшымі Ды харошымі — To скарай яго, Божа!
У гэты час бацька маладой (або яе старэйшы брат) сустракае маладога з хлебам і соллю і кажа:
— Прашу ўсю дружыну ў хату. Коней не распрагайце.
Малады прывёз музыкантаў, яны пачынаюць граць. Дружкі ў каморы прыбіраюць маладую. Вясельнікі спяваюць:
14. Сядзела зязюля на тычынцы, На свае крыльцы ілядзела. Сядзела Марылька, плакала, На свае ручкі глядзела. — Ручкі мае да беленькія, Ці будзеце вы такія, Ці будзеце вы беленькі, Як у свае маткі роднай? Ой, што дзень мылам мыла, Ой, што нядзелькі вянкі віла.
У хаце кругом трох сцен стаяць сталы, на іх вясельны пачастунак. Перад сталамі супраць уваходных дзвярэй разаслана найпрыгажэйшая дзяружка, паверх яе — снежнабелы абрус, патрушаны жытам (ніколі пшаніцаю). Маці і бацька садзяцца тварам да жыта і дзвярэй. Кругом стаяць дружкі, дружбанты, вясельнікі. Спяваюць:
15. Ляцелі гусанькі цераз сад,
Вядуць, вядуць Марыльку на пасад.
— О, што ж вам, гусанькі, да таго?
Ёсць у мяне ойчанька й матанька для таго.
Яны мне раданьку парадзяць, Яны мяне на пасад пасадзяць.
16. Да паедзеш, Марылька, Богу маліцца, He забудзься, Марылька, ойчаньку скланіцца. Ойчаньку да ножак, матаньцы да слёзак, Ой, ранарана, матаньцы да слёзак.
Калі ў маладой няма маці:
17. Да ляцелі гусанькі цераз сад, Да клікалі Марыльку на пасад. — Што ж вам, гусанькі, да таго? Ёсць у мяне ойчанька для таго. Ён жа мне і раданьку парадзіць, Ён жа мяне і на пасад пасадзіць.
18. Ой, пастаньце, баяры, усе ў рад, Будзе ісці сіротанька на пасад.
Вясельная паззія
Ці вы ёй з дарожкі саступеце, Ой, вы ёй матаньку ўкажэце. — Ой, мы ёй з дарожкі ўступім, Ой, мы ёй матанькі не ўкажам. 327
Калі ў маладой няма бацькі і маці:
19. Марылін войчанька Даўно Богу служыць, На залатым крэсле сядзіць, На крыжы ручкі дзяржыць, Пану Богу кланяецца, Да ў Бога ўпрашваецца: — Да спусці мяне, Божа, Да зямлі мыгліцаю. Да зямлі мыгліцаю, На падвор’е расіцаю, На шырокае дробным дожджыкам, А ў хату ясным сонейкам— Паглядзець дзіцяці.
Ці хораша яно ўбранае, Ці ў радочку пасаджанае, А ці добра навучанае. Толькі тым не хораша, Што радзяць суседзейка, Благаславяць прыяцелейка. Раду радзяць не хочучы, Багаславяць не судзячы. Раду радзіць не ойчанька, Багаславіць не матанька.
20. Ой, добрыя вы, багатыя суседзі, Благаславіце вы сіротку, што йдзе. — Ой, няхай яе Бог багаславіць, і мы будзем, Ой, няхай ёй долю дае, як людзям.
Музыканты пачынаюць іграць вясельны марш. 3 каморы пад руку старшы брат вядзе маладую з запаленаю свечкаю ў руцэ. За маладою ідзе сванька (найчасцей яе хросная), дружкі. Воддаль трымаецца малады са сваёю дружынаю, вясельнікі. Маладая кленчыць на абрус тварам да бацькоў. Брат, які вёў яе на пасад, звяртаецца да прысутных:
— Просім Бога найвысшага, святой Тройцы адзінага, бацьку і маці родных, бацьку і маці хросных, браццяў, сёстраў, прыяцеляў і суседзяў просім на благаславенства.
Усе хорам адказваюць:
— Няхай Бог благаславіць.
Пасля брат паўтарае:
— Так і другі раз. Так і трэці раз.
Вясельнікі даюць той жа адказ. Брат бярэ ў маладой свечку, тройчы абносіць галаву нявесты і прыпальвае валасы з чатырох бакоў. Вясельнікі спяваюць:
Сямейна абрадавая паэзія
328
21. Ходзіць маладая каля століка, Як яснае сонейка. (2 разы) Галоўку клоніць, Зямліцы прыпадае, Слёзкі пралівае.
Гэты абрад канчаецца тым, што маладая кланяецца бацьку, маці, братам, сёстрам і ўсім суседзям. Дзяўчаты ў гэты час хапаюць дзяругу і закідаюць яе на стрэху — каб дзяўчаты ўсе павыходзілі замуж.
Дружына садзіцца за стол. Ад сцяны — дружына маладой, напроціў — маладога: сват проціў сванькі, малады — маладой, дружбанты — дрўжак. Застолле пачынаецца з таго, што сванька свату, маладая маладому, а дружкі дружбантам ушываюць кветкі — звычайна гэта быў цвяток васілька, засушанага бяссмертніка, з кусочкам прыгожага саматканага паяска. У гэты час вясельнікі, якія запаўняюць свабоднае месца ў хаце, спяваюць: