• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Дзяўчаты пачынаюць прыбіраць маладую. Яны сыплюць у лубянку жыта, кладуць наверх паленцы і садзяць маладую на вывернуты кажух. Затым дзяўчаты заплятаюць яе косы, прытым моцна, так, каб закоснікам цяжка было іх расплесці, і надзяюць на галаву вянок са стужак.
    У Васількі на дварэ стаіць бяроза для плота, Кала таей бярозы бярэзнічак, А на таей бярозцы лісточак, А на лісточку расіца.
    Аж то не бяроза — да Агатка,
    He бярэзнічак — да дзевачкі,
    Аж не лісточак — а друж,ачкі, Аж не расіца — слёзачкі.
    Сямейна абрадавая паэзія
    304
    Маладая ўстае, кланяецца тым, што стаяць каля яе. Пабраўшыся за рукі, усе ідуць за стол.
    Агатка за стол ідзець, Шубачку ў руках нясець. — Дзевачкі, дружачкі, He трьгце шубачкі: Бо не тут яна спраўляна. Шылі яе краўцы немцы, Бралі сукно ў Кралёўцы, У Кралёўцы — у горадзе, Прыслана мне, моладзе.
    Дзяўчаты садзяцца каля маладой, закоснікі — на зэдлі. Падаюць гарэлку і закуску. Кожная з дзяўчат і маладая бяруць па кавалачку хлеба і, памакнуўшы ў соль, хаваюць за шнуроўку.
    Ішла Агатка з поля, Нясла краскі ў прыполе, Звіла вянок пры столе, Пакаціла па стале, Задала жаласці ўсёй сям’і, He так сям’і, як татцы і мамцы. Агатчына мамка ў канцы стала стаіць, На дзевачак глядзіць.
    — Усе дзевачкі як дзевачкі, Адно маё дзіцятка слёзкамі заліваецца, Слёзкамі заліваецца, валаскамі уціраецца. Па чым жа пазнаці калінку ў лузе? Нізенька сядзіць, беленька цвіце. Па чым жа пазнаць Агатку у мамкі? Між дзевак сядзіць, жаласна плачаць. Да дубу, зязюлька, да дубу, Час табе, Агатка, да шлюбу.
    — Што табе, зязюлька, да таго, Ёсць у мяне татка для таго. Благаславіць пайсці — я пайду, Пасцеліць ручнічок — я стану. Паставім цэркву на крутым беражку, На дробнай жарствіцы, каб добра хадзіць, Пана Бога прасіць: — Дай жа, Божа, долю, Шчаслівую гадзіну Нашаму чалядзіну.
    Закоснікі ўскокваюць на лаву, адзін з іх просіць паблаславіць: «Ёсць тут Бог, бацька, матка, хрышчоныя і радзоныя, суседцы блізкія і дальнія,— благаславіце краснай панне касу расплятаць». Закоснік паўтарае сваю просьбу тры разы; расплятаюць касу, якую потым нельга ўжо заплятаць ніколі (дзяўчына пасля запоін не заплятае касу, толькі звязвае валасы стужкай). Дзяўчаты спяваюць:
    Вясельная паззія	
    Благаславіце, людзі, Блізкія суседзі, Гэтаму дзіцяці Да шлюбу стаці.	305
    Дзяўчаты ідуць за стол, маладая нізка схіляецца перад кутам, дзе ёсць абраз, і, плачучы, спявае:
    Таткаў куточак,
    Божы дамочак,
    Благаславі да шлюбу ступіць! Калі ты благаславіш, Сам Бог благаславіць.
    Сірата дадае:
    Мяне маладу, Мяне сірату.
    Дзяўчаты спяваюць:
    Скочыла Агатка з лаўкі далоўкі, Скланілася мамцы нізка ў ножкі, Коркамі зямельку парыла, Слёзкамі ножкі памыла.
    Маладая падае да ног бацькі і маткі, абхоплівае іх і, усхлінваючы, просіць:
    Да мой татачка! Благаславі мяне да шлюбу ступіць, Калі благаславіш — сам Бог благаславіць.
    Дзяўчаты спяваюць:
    Карыся, Агатка, старому, Кланяйся і малому;
    3 паклону галоўка не баліць, Стары і малы благаславіць.
    Маладая абходзіць усю сваю і жаніхову радню, абдымае ўсіх па чарзе і з плачам просіць блаславіць. Хлопцы тым часам садзяцца на коней, старэйшыя мужчыны, а таксама жанчыны — на вазы. Закоснікі едуць паперадзе, маладая — з дзяўчатамі (бальшанкамі) за імі.
    Закладайце сянца,
    Паедзем да вянца, Да нет ксяндза дома, Паехаў да Львова: Ключыкі купляць,
    Сямейнаабрадавая паэзія
    306
    Цэркаўку адчыняць, Двое дзетак вянчаць. Дзеткі не адналеткі, He аднаго айца: Первае радзонае, Другое судзонае. Яначка радзоны, Агатка судзоная Яначку аддадзёна.
    Маладая, сеўшы, кланяецца на ўсе бакі. Калі маладым выпадзе ехаць каля млына, мельнік застаўляе застаўкі. Маладая дае мельніку пояс, каб той ізноў пусціў ваду,— інакш ехаць далей нельга. Такі існуе забабон.
    Ехала Агатка да вянца, Сыпала золата з рукаўца. Хто гэта золата пабярэць, Той мяне на вянец павядзець. Пабярэць золата меншы брат, Павядзець на вянец большы сват.
    Прыехаўшы да царквы браць шлюб, маладая павінна кожнаму, хто там стаіць, пакланіцца. У царкве яна становіцца з дзяўчатамі ля сцяны. Малады і дружка ідуць па маладую; дзяўчаты не аддаюць яе, пакуль яны ім не паклоняцца. Некаторыя не хочуць кланяцца і адбіраюць маладую сілай. Малады вядзе маладую за руку з левага боку і ставіць на разасланы ручнік; сваячка маладой, паслаўшы ручнік, павінна даць дзяку пояс.
    У час вянчання ўсе звяртаюць увагу на тое, як гараць свечкі. Па яркасці гарэння мяркуюць аб шчаслівай будучыні. Калі, барані Божа, свечка патухне, то гэта, на іх думку, азначае няшчасце.
    Выйшаўшы з касцёла або з царквы, дружкі спяваюць:
    Мы былі ў касцеле, Стаялі пры сцяне, Маліліся Богу і Духу Святому. Наш ксёндз маладзенькі, Да вусок залаценькі, Бародка шаўкова, Галоўка кудрава, На ём чырвоныя квецці, Звязаў нашыя дзеці. Дзеткі не адналеткі, He аднаго айца, маткі: Первае радзонае, Другое судзонае, Яначка радзоны, Агатка судзона.
    Вясельная паэзія
    3 касцёла заходзяць у клябаню. Малады павінен мець кварту гарэлкі і пірог. Ксёндз, запісаўшы маладых у касцельную кнігу, частуецца гарэлкай. Затым усе едуць да маладой.
    3 гары, з гары, з далі Беглі конікі чатыры, Вязлі карэтаю сіняю, Звязалі Агатку сільна. Да не дарма яе звязалі, Звязалі за грошы.
    — I харош, і прыгож, і вялік, Чаму не прывёз чаравік?
    — Як жа я маю вазіць, Калі яна не ўмее насіць. — Хоць чырвоныя прывязі, Буду насіць па гразі. Зажыгай, мамка, свечку Да выходзь на сустрэчку, Да выходзь, мамачка, проціў нас, Да вітай кубачкам усіх нас, Да пытайся ў дачкі, чы твая? — He твая, мамачка, не твая, Да таго пана, караля, 3 кім я на шлюбе стаяла, За белую ручку дзяржала, Залаты персцень мяняла.
    Маладога з дружынаю саджаюць за стол, на куце, а маладую з яе таварышкамі — насупраць печы. Падаюць гарэлку і закуску.
    Па бару, па верасу раёвыя пшчолкі, Да ў Васілька на куце шлюбовыя госці, Да п’юць яны зялёнае віно, мёдам запіваюць. Хвала ж табе, Божа, Што на нашым стала, Што мы раненька ўсталі, Ксяндза ашукалі, Да не дорага аддалі: За сваю паненку Цэлую капейку.
    А за таго маладога Паўзалатога.
    Усе ідуць танцаваць. Забавам няма канца. Пад вечар дружына збіраецца за сталом. Падаюць гарэлку і закуску. Маладых частуюць асобна ў істопцы, куды ім прыносяць на патэльні яечню, якую яны павінны есці адной лыжкай — каб і ў далейшым жыцці ўсё ў іх дзялілася напалам. Дружыну маладога кормяць два разы. Пасля таго як маладыя пад’ядуць у істопцы, яны ідуць у хату. Малады далучаецца да сваёй дру
    307
    Ся.чейна абрадавая паэзія
    308
    жыны за сталом, а маладая садзіцца на калені мацеры, якая сядзіць насупраць печы. Плачучы, маладая спявае:
    Мая мамачка, Прыступ к столачку, К майму славечку! He сына жэніш, He нявестку бярэш, Мяне, маладзеньку, аддаеш. Мая мамачка, што ж табе лягчэй: Чы малую было хаваць? Чы цяпер з сулоння аддаваць?
    Малады зачэрпвае кубкам або чарпаком гарэлку ў ражцы, што стаіць на стале, і гаворыць да маладой: «Агатка, п’ю на цябе поўным кубкам, шчырым сэрцам, добрым здароўем, што мыслю сабе, то і табе!» Малады паўгарае гэта тры разы, за трэцім разам выпівае. Маладая на кожны яго зварот адказвае плачучы: «Чужы, чужаньцін, не пій на мяне, пій сам на сябе, на сваю сястру, што для цябе сядзіць, што з табой гаворыць». Дзяўчаты спяваюць:
    Шаўковая нітачка к сцяне льнець, Агатка з мамкай чолам б’ець. Дабранач мамцы аддаець: — Дабранач, мамка, дабранач, He той дабранач, што нанач, Але той дабранач, што на ўвесь век, He на адну мяне, але на ўвесь свет, He на адну ночку, а на ўвесь век. Жаль нам, Агатка, на цябе, Што ты нас гоніш ад сябе.
    Чы мы табе косачкі не плялі?
    Чы мы табе вяночка не вілі?
    Плялі табе косачку ў чатыры рады.
    He будзем плясці ні разу, He будзеш у таткі ні года.
    Бацька (або брат) бярэ маладую і адводзіць на кут да маладога. Яна, плачучы, спявае:
    А мой татачка, за ручку бярэш Чы за постаць вядзеш?
    Калі за постаць — займай шырока, Паганю далёка.
    Сеўшы паміж сястрою і мужам, маладая, не перастаючы плакаць, спявае:
    Цяпер я села між шыпшынічку, Між крапіўкі.
    Вясельная паэзія
    Жыжка крапіўка пажыгаць будзець, Сухі шыпшынік сушыць будзець. А мой татачка, аддавай і пытай: Каб не прапою, Каб не разбою.
    Калі прапою — у карчме прап’ець, Калі разбою — на дарожцы заб’ець.
    Бацька гаворыць маладому:
    «Зяцелка! Даю табе дачку не храмую, не сляпую. Даўшы лёну, прасі сарочкі; даўшы жыта, прасі хлеба; даўшы ячменю, прасі круп; а калі таго не паслухаець, вазьмі нітку, навяжы на саломку да дай, дай; а калі таго не паслухаець, вазьмі гуж да дай, дай гужам, каб звала мужам».
    Матка маладога падстрыгае маладую, кладзе на галаву тры пасмачкі лёну, прыпальвае накрыж свечкаю валасы, а сястра маладога падстрыгае іх нажнічкамі. Свахі ў гэты час спяваюць:
    На сінім азёры сядзела лебедзька, Крылкамі апусцяся, пер’ейкам асыпяся. Прыляцеў к ёй лебедзь: — Белая мая лебедзька, Узнімі сваё крылле, Збяры сваё пер’е;
    Паляцім з табою, гдзе галубы зляталіся, Нас з табою спадзяваліся, Цёплае гняздзечка ўюць, Беленькай лебедзькі ждуць.
    Да за новай скам’ёй сядзела Агатка, Коскамі апусціўшыся, Слёзкамі абліўшыся.
    Прыехаў Яначка: — Мілая мая Агатка, Збяры свае коскі
    Да ўтры й жа дробныя слёзкі;
    Паедзем з табою да свайго дому. У нас госці з’язджаліся, Нас з табой спадзяваліся;
    Белае ложа слалі,
    Зёлкі ў галоўкі клалі, Нас маладзенькіх ждалі.
    Дзяўчаты:
    Матка дачку прапіла, Машну грошы набіла, Воласам зашыла, Голасам завыла.
    Прапіла матка дачку, На салодкім мядку; Да ўпіўшыся, скачаць, А выспаўшыся, плачаць.
    309
    Сямейна абрадавая паэзія
    310
    Тут свахі здымаюць з галавы маладой лён, падбіраюць яе валасы ўгору, завязваюць, закручваюць і прыціскаюць ільняной пасмачкай. Гэты лён, абшыты сукном, яна павінна насіць заўсёды, яго завуць тканкаю. Затым пачынаюць надзяваць ёй чапец або шапачку, якую маладая тры разы скідае з галавы,— раз на печ, другі раз пад лаву:
    Нашто мне чапец, Я кіну на печ. Нашто мне тканка, Кіну пад лаўку.
    Трэці раз маладая хоча выкінуць яго за акно, але ёй не дазваляюць і «сілаю» абвязваюць яе галаву новай белай наміткаю. Пры гэтым свахі спяваюць:
    Хвала ж табе, Божа, Надзелі Агатцы чапец, Да не кідай жа яго на печ. Улажылі Агатцы тканку, Да не кідай жа пад лаўку. Чарнец Яначка, чарнец, Да ўлажыў Агатцы чапец, Да на чэпчык — намётку, Прыбраў, як лябёдку.