Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Дзяўчаты пляскаюць у ладкі, ускокваюць на лаву і стараюцца ўдарыць маладога, пацягаць яго за валасы. Пры гэтым спяваюць:
Бяры, блазняк, бяры
Да ўмей шанаваці,
Як родную маці,
Як вішаньку ў садзе,
Як пшчолачку ў мядзе.
У нас была работніца,
У вас будзець свавольніца;
У нас была — ткала і прала,
У вас будзе папіхайла.
Наша Агатка — сыр наліты, Ваш Яначка надуты.
Баліць мая галоўка ад вянца, He аддавай, мой татачка, за ўдаўца. Аддай мяне, мой татачка, у сям’ю — У сям’і ёсць парадачак усяму.
У істопку таўчы, малоць — залоўкі, А ў крыніцу па вадзіцу — я маладая. Да мой татачка пакінаўся мною, Як не любаю, як садавым яблачкам недаспеленькім. He бядуй жа ты, сястрыца мая,
Вясельная паэзія
Я ж буду недалёка ад цебя.
Будзем у чыстым полі жыта жаць.
I ранняй, і вячорнай зарою Зойдуцца нашыя галаскі з табою.
Бяруць века дзяжы, кладуць на яго суконную спадніцу; бацька прыносіць цэлую булачку хлеба, крыху солі і гаворыць: «Дару цябе, дзіцятка, хлебамсолей» — і кладзе на хлеб грошы.
На гэта не спадзявайце, Да рана ўставайце, Адно другога пабуджайце.
Дзяўчаты спяваюць:
Добрая, Агатка, твая доля, Што цябе татка дарыць. Шчасліва будзець гадзіна, Цябе дарыць уся радзіна.
Дружка з лучынкаю ў руцэ становіцца на ўслон, стукае палкай у столь і кліча ўсіх дарыць маладую, якая, паплакваючы, спявае да бацькі:
Да мой татачка,
Шчыра табе рабіла, Верна служыла, Выслужыла хлеба кусочак, Солі драбочак.
Маладая сядзіць, закрытая новай наміткаю, і не бачыць, хто ёй што дорыць. Дружка абвяшчае: «Агатка, дарыць цябе брат». Дораць грашыма, цялушкаю, авечкаю, свінкаю, палатном, хто чым хоча. Дружка падрабляе голас жывёлы, якую дораць, і выплёсквае крыху гарэлкі ўгору — каб жывёла добра вялася, вось так высока падскоквала. Пры гэтым ён папярэджвае, што трэба абавязкова аддаць маладым абяцаную жывёлу; хто не аддасць, ён жадае, каб тую жывёлу ваўкі з’елі. Маладая, плачучы, дзякуе:
Да мой брахненька,
Дзякую табе за дары вялікія твае.
Калі жыва буду да спамагуся, Табе адгаджуся;
А калі не табе, To дзеткам тваім.
311
3 такімі прыкладна словамі звяртаецца яна да ўсіх бліз
Сямейна абрадавая паэзія
312 кіх сваякоў, а далёкім кланяецца. Бальшанкі дораць паясамі або палатном.
Пасля дарэння маладая схіляецца перад кутам і галосіць:
Таткаў куточак, Божы дамочак, Заставайся здароў, Жыві багата.
Перад ад’ездам маладая кідаецца ў ногі матцы і развітваецца:
Мая мамачка,
Заставайся здарова, Жыві багата, He забывайся на мяне маладую. Калі буду жабраваці, Варотца адчыняйце, Нанач пушчайце, Хоць па кусочку хлеба давайце.
Гэтак жа сама маладая развітваецца і з бацькам. Развітваючыся з астатнімі членамі сям’і, яна па чарзе абходзіць іх і абдымае за шыю.
Свахі спяваюць:
Хоць я ночкі не спала, Я сваю свацьку ашукала. Сабе нявехну даждала: Да к сцюдзёнай зіме — плацце праць, А к краснай вясне — кросны ткаць, А к ціхаму лету — жыта жаць, А к цёмнай ночы — на таку малаціць.
Усе садзяцца за стол, а свахі спяваюць:
Да я гаварыла: сакалы лятуць!
Аж мае брахны на коні сядаюць; Я гаварыла, што месяц усходзіць, Аж мой татачка па дварэ ходзіць, Мяне маладую праводзіць.
Наступае час ад’езду маладой пары да бацькоўскага дому. Сустрэча яе і частаванне ўсіх удзельнікаў вяселля з’яўляецца астатнім актам урачыстасці і вясельных абрадаў. Усе папярэднія абрады і песні або адлюстроўвалі вясковае жыццё, працу, гаспадаранне, а таксама непазбежныя ў сямейным жыцці прыкрасці і няшчасці, або выражалі пажаданні долі на будучае і поспехаў. Дзенідзе, аднак, прабіваюцца ў песнях
Вясельная паэзія
адвечныя звычаі, характэрныя толькі для часоў язычніцтва. Як 313 і ва ўсіх іншых народаў, у нашым простанароддзі дзявочая цнатлівасць, акружаная якімсьці рэлігійным арэолам, з’яўляецца сімвалам дабрачыннасці і шчасця для таго дому, у які ідзе маладая, а таксама доказам пачцівасці яе бацькоў, што здолелі належным чынам выхаваць сваю дачку. Даўней нашы земляробы жадалі мець гэтыя доказы. Маладая, якая паддалася слабасці, траціць павагу, просіць, прыніжаная, прабачэння. Уся ўрачыстасць сапсавана, і не ўсе цяпер абрады выконваюцца. Цнатлівая нявеста, наадварот, яшчэ больш ганарыцца сабой, яна прыносіць у дом радасць, весялосць і надзею, становіцца прадметам усеагульнай пашаны.
На воз, на якім маладая пара павінна ад’язджаць дадому, кладуць падушку і белую кашулю, загорнутыя ў прасціну і завязаныя поясам. (Пояс гэты застаецца дзяўчыне, якая па прыездзе здымае пасцель з воза і адносіць яе ў лазню або ў асець.) Маладая садзіцца з мужам і, паплакваючы, спявае:
Таткава ніўка, да не ўлякайся: Радзіла пры мне, радзі і без мяне. Добрая доля, да ідзі за мной, 3 печы пламянём, 3 хаты каміном.
За возам едуць два закоснікі, а таксама свахі. Пад’ехаўшы да дому маладога, свахі спяваюць:
Звонка дзерава каліна,
Да борам ішла — шумела,
А полем ішла — звінела,
А к двару ішла — гаварыла:
— Адчыні, мамачка, новы двор,
Вязём нявехну, як явор;
Адчыні, мамачка, аконца,
Вязём нявехну, як слонца;
Адчыні, мамачка, вяршочак, Вязём нявехну з каршошак; Адчыні, мамачка, хіжа, Вязём нявехну грызе.
Калі маладыя едуць праз сяло, хлопцы запальваюць пасярод вуліцы куль саломы. Каб яны патушылі агонь і прапусцілі вяселле, ім даюць пояс. Пад’ехаўшы да самага дому, вяселле спыняецца перад дзвярамі і чакае, пакуль не выйдзе з векам ад дзяжы матка. Маладая нізка кланяецца ёй і, схіліўшыся, стаіць пакорна, пакуль матка, крануўшы векам галаву нявесткі, не скончыць наступнай прамовы: «Свякроў нявехну навучаець да ў лоб векам лучаець: не хадзі, нявехна, па сялу,
Сямейнаабрадавая паэзія
314
не судзі, аб маю сям’ю, ні ранняго абеду, ні познай вячэры». Пасля гэтага маладая кладзе на века пірог, загорнуты ў палатно. Малады, падаўшы руку, праводзіць яе ў хату. Увайшоўшы, маладая кідае на печ пояс. Свахі пачынаюць спяваць:
Мілыя мае сватове, Чы добра было ў дарозе? Чы белыя былі тарэлкі? Чы давалі вам гарэлкі? — Да добра было ў дарозе, Да белыя былі тарэлкі, Да давалі нам гарэлкі.
Прыезджых садзяць за стол і частуюць; усім, хто ёсць у доме, даюць гарэлкі. Маладым жа, калі маладая аказалася цнатлівай, падаюць па лусце хлеба з мёдам. Жанчына, якая падала гэты хлеб і прымусіла маладых есці яго, адбягаючы, спявае: «Пятух курку маніць, на курасаднік садзіць, даець мёду есці». Сястра маладога ў гэты час выносіць пасцель у лазню або ў асець, сцеле яе, на парозе пры выхадзе рассцілае кажух і чакае маладых. Першая пераходзіць кажух маладая, за ёю малады. Пасля гэтага сястра маладога дапамагае маладой распрануцца, складвае скінутае адзенне, падае ёй чыстую кашулю і выходзіць. Праз нейкі час малады пакідае маладую адну, сам выходзіць і пасылае да яе сястру. Маладая апранаецца, зноў надзявае вясельную кашулю, а тую, што была на ёй, аддае сястры маладога, якая бяжыць з той кашуляй у хату, скачучы, пляскаючы ў далоні і спяваючы:
Добрыя нашыя марозы, He змарозілі нам рожы. Пакраса наша Агатка! Да пакрасіла два двары: Адзін дварок, гдзе расла, А другі, гдзе прыйшла. Гуляйце, прыданкі, у Агатцы каханай, Да вялела нам маці Харашэнька гуляці, Слаўку ўчыніць Да лаўку паламіць.
Да ў гародзе ячмень, Ён золатам зацвіў, Лепша таго злота Агатчына цнота;
Калі наша Агатка швачка была, Вышыла кашулю з падала... і г. д.
Прыбывае маладая, усім кланяецца. Затым бацькі праводзяць маладых у клець, частуюць іх салодкай гарэлкай і закускамі і падаюць яечню, якую маладыя ядуць адной лыжкай.
Вясельная паэзія
Малады неўзабаве ідзе па прыданых і выязджае з імі да маткі сваёй жонкі з гэтай жа кашуляй, у якую павінна быць увязана жменя жыта і дзесяць або пятнаццаць грошай. Зяця, што прыбыў з братам, прымаюць як найлепш: садзяць за стол, частуюць усім найлепшым. Маладому кладуць за пазуху сыр, загорнуты ў куплёную хустку, а брату — рукавы. Запрашаюць родных, прыданых і іншую моладзь. Радасць ахоплівае ўсіх.
315
Учора з вячора Перапёлка зляцела. Мы сягодня светам Перапёлчыным следам; Гдзе мы яе ўследуем, Там мы заначуем: Там жа нам добра будзець, Конікам аброк будзець.
Усе з музыкай адпраўляюцца ў дом маладога і па дарозе спяваюць:
Да ў чыстым полю прыданыя блудзілі, Негдзе яны дарожку згубілі Да спаткалі маленькага хлапчынку: — Такісякі маленькі хлапчына, Укажы нам дарожку у сяло, Куды нашая сястра вязёна.
Тая ўся дарожка мураўкай утрасёна, Будзець нашая галовачка вясёла.
На двор маладога ўязджаюць з музыкаю і песнямі:
Прыданыя на двор едуць, Куркі пад клець бягуць: He бойцеся, куркі!
Нямнога ж вас нада:
Сем на вячэру,
А осьмую на пячэнь, Дзевятая на сняданне, Дзесятая на ад’язджанне.
Маладая выходзіць з хаты сустракаць гасцей, усім кланяецца. У гэты час кубел з хатнім скарбам і бялізнаю ўносяць у клець. Таму, хто яго прывёз, малады дае столькі грошай, колькі на кубле абручоў. Уваходзяць у хату, садзяцца за стол і спяваюць:
Зціха, баяры, хадзіце, Хорам не вярніце і г. д.
П’юць гарэлку, закусваюць.
Сямейнаабрадавая паэзія
316 Далі нам есць і піць, Дайце пагуляць. Дайце нам волю,
Пусціце ў камору, Хаця б мы паглядзелі,
Гдзе нашу сястру дзелі, Паглядзець на калінку, Падняць пярынку Чы харашо развілася, Па кашулі разлілася.
Прыданкі выводзяць маладую ў сенцы, каб завязаць ёй там на галаву хустку або намітку — у хаце гэтага рабіць нельга, бо ў ёй столь, на якой ляжыць пясок. Цяжарная жанчына ў гэтым абрадзе не павінна ўдзельнічаць — лічыцца, што праз гэта маладая цэлы год будзе драмаць. Маладым падаюць ваду — яны павінны разам памыцца ёю. Таму, хто прынёс ваду, маладая дорыць пояс, маладому ж дае белую чыстую кашулю. Затым яна садзіцца на лубцы, таварышкі завязваюць ёй хустку, накрываюць новай наміткай і спяваюць*:
Пасярод хаты стаіць печ, He умела Агатка печ перапеч. Нечага на яе дзіваваць, Бо нядаўна стала жанаваць: Учора была дзявою, А сягоння жаною. Як мы захацелі, Так мы нарадзілі: 3 жыта палавіцу, 3 дзеўкі маладзіцу.
Маладая пара з прыданкамі ідзе з сянец у хату і садзіцца. Перад імі за сталом ставяць венік, за што маладая дае паясок. Абое робяць выгляд, што бяруць нешта рукамі і ядуць, пры гэтым кожны стараецца вымазаць другому твар. Прыданкі ж спяваюць:
Гдзе ж то свёкар дзеўся?
Знімі пакрывала, He сушы сем’яніна, Свайго чалядзіна.