• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    297
    А мой брахненька, пашто ўвашоў Са ржаным пірагом, з дубовай ражкай, 3 пшонным півам, з бярозавай розгай? Ржаны пірог дзеўкам падзялю, 3 дубовай ражкай у ягады пайду, Пшоннае піва пад угол падлію, 3 бярозавай розгай на паству паганю.
    Брат бярэ маладую за руку і вядзе на пасад. Дзяўчаты спяваюць:
    Брат сястру на пасад вядзець, Шаўком зямельку мяцець, Сытой паліваець, 3 сястрой размаўляець: — Сястрыца родная, Да не будзь гордая, Да не жалей галоўку, да кланяйся: Мамцы ў ножкі, няхай мамка знаець, Да аб долю ўгадаець.
    — Знаю, дзіцятка, знаю, Да аб долю не ўгадаю; Дасць Бог долю, дасць добрую, Хвала табе, Божа!
    А калі якую праклятую, Ах, моцны мой Божа!..
    Брат, стоячы перад парогам хаты, просіць блаславення: «Ёсць тут Бог, бацька і матка, хрышчоныя і радзоныя, суседзі блізкія і дальнія, мужы статэчныя і бабкі запечныя і дзеткі заплечныя — благаславіце маладую панну на пасад пасадзіць». Усе адказваюць: «Бог благаславі». Так просьба благаславіць паўтараецца. тройчы. Затым брат вяртаецца ў хату, ставіць на паліцу ражку з вадой, а маладая з сяброўкай, якая яе абдымае (абедзве накрытыя хусткай), становяцца перад парогам і галосяць: «Добры вечар да ў гэту хату! Мужам статэчным, бабкам запечным, дзеткам маленькім; суседы мае, да ідзіцё ка мне, на маё вяселле». Пры гэтых словах маладая падае ў ногі бацьку і мацеры і просіць у іх благаславення:
    Сямейна абрадавая паэзія
    298
    «Матачка мая! Благаславі мяне на пасад сесці, на Божае месца, пад высшым акном, пад Божым крылом, гдзе Бог расказаў, гдзе люд разгадаў». Пасля гэтага з той жа просьбай яна абходзіць па чарзе ўсіх родных, абдымаючы іх і плачучы. Дзяўчаты ў гэты час спяваюць:
    Ходзіць, паходзіць зязюлька
    Па шчырым барочку,
    Садзіць, пасадзіць дзетачак сваіх
    На белым паучыне,
    Пакуль прыляціць салавей з лугу;
    Ён вас разгоніць і мяне з сабой возьмець.
    Ходзіць, паходзіць маладая дзевачка
    На новым ганку,
    Садзіць, пасадзіць сваіх дзевачак
    На белых лаўках,
    Пакуль прыедзець Яначка з дружынкай;
    Ён вас разгоніць, ён вас разгоніць, А мяне з сабой возьмець.
    На лаве за сталом насупраць печы кладуць кажух; брат, узяўшы маладую за стан і тройчы перакруціўшыся з ёю, садзіць яе на кажух. Цяпер чакаюць сватоў. Дзяўчаты спяваюць:
    Што то за зара У таткі на дварэ? Дзевачка з цяплом ходзіць, Дзевачак пабуджаець: — Устаньце, дзевачкі, Бярыце шчотачкі, Чашыце галовачкі;
    Ужэ мая ўчасана, Касніком упляцёна, Ужо ж мае прыехалі, Ужо ж маю развіюць коску, Мамчыну разліюць слёзку.
    Сваты застаюцца на вуліцы, дружкі з жытнім пірагом падыходзяць да парога хаты і гавораць: «Добры вечар, панесваце, і той свяцонай хаце, таму міру хрышчонаму. Прыслаў сват да свата, сваця да сваці, малады князь да маладой князі; ёсць туг панна заручона, каб нам была выдадзёна; чы чулі?» 3 хаты адказваюць: «Не чулі!» Гэта ж самае дружка паўтарае тры разы, пакуль не скажуць: «Чулі». Тады дружка ў вывернутым кажусе, падпярэзаны цераз плячо бізуном, уваходзіць у хату, кладзе адзін пірог высока на слупе ля печы, які называецца стаўпец, друті на стале насупраць печы для дзяўчат, кладзе таксама тры грошы. Калі дружка, наблізіўшыся да печы, кладзе пірог, дзяўчаты спяваюць:
    Вясельная паэзія
    Улез дружка ў хату, на печ зазіраець:
    Чы вялік гаршчок кашы, чы паядаюць нашы? Адзін кажаць мала, другі кажаць годзе, Трэці кажа: маўчы, бо загадаюць таўчы.
    299
    Дружкі хочуць забраць маладую, але дзяўчаты не аддаюць, скідваючы са стала дружкаў траяк. Пры гэтым яны
    спяваюць:
    Бяры сабе гэта, Купі сабе мыла, Каб цябе жонка любіла, Каб дзеці пазналі I бацькам назвалі.
    Пачынаецца «торг», спрэчка. Дружка просіць дзяўчат, каб яны ўзялі тыя тры грошы і аддалі яму маладую. Нарэшце, кладзе яшчэ трохі грошай і хоча ўзяць нарачоную, але дзяўчаты не аддаюць яе. Адна, залезшы пад лаву, трымае яе за ногі, другая — за рукі, каб як мага цяжэй было ўзяць і тройчы перакруціць маладую. Пры гэтым дзяўчаты пяюць:
    Верабей, дружко, верабей, Па суметніку паскакаў, Нагой шэлег выкапаў, Сваю дзеўку выкупляў.
    Тут дружка адпіхвае дзяўчат убок, паварочвае тры разы маладую. Яна пры гэтым, плачучы, спявае:
    Дружко! Дружко! He варочай мяне, Я не калода табе. Каб я калода, У бару б ляжала, Каб я бяроза, На мяжы б стаяла.
    Наступае яшчэ адзін вясёлы момант. Дзяўчаты са смехам і жартамі абвязваюць дружку ручнікамі. Потым п’юць гарэлку, закусваюць і спяваюць:
    Звязалі дружка, звязалі, Гдзе ж яго паймалі? Запіўся дружко, запіўся! I на дружыну забыўся. А гдзе ж твая дружына? Чы у полі пад шатром, Пад беленькім палатном?
    Сямейнаабрадавая паззія
    300
    Дружкі жана дасужа была, Сем год кросна ткала, Сем нядзель фартух шыла, Да абеду знасіла, На парозе згубіла.
    He зважаючы на гэтыя прыпеўкі і вострыя жарты, дружкі спакойна п’юць і закусваюць, толькі часам кідаюць надакучлівым спявачкам: «Брашыце, брашыце!» Або вымаюць з кішэні і даюць ім кавалкі сыру і аладак — каб толькі яны замаўчалі. Але гэта не памагае. Абуяныя бясконцай весялосцю, нявіннай бяздумнай гарэзлівасцю, дзяўчаты бесперапынку скачуць вакол дружкаў, б’юць у ладкі, часам скубянуць якога хлопца за валасы, прыпяваючы: «У нашаго дружкі голымгола галава» і г. д. Астатнія госці застаюцца на вуліцы, чакаючы дружкаў, якія, пад’еўшы і перахрысціўшыся, ускокваюць на лаву, б’юць тры разы бізуном па сцяне, нібы запісваючы кватэру на тых, хто на вуліцы, і выходзяць. Дзяўчаты, гледзячы ў акно, спяваюць (сваты стаяць):
    Сваты борам едуць і іграюць,
    Нашая дзевачка не даець веры — не плачаць.
    Ужо сваты полем едуць і іграюць, Нашая дзевачка не даець веры — не плачаць. Ужо сваты сялом едуць і іграюць, Наша дзевачка не даець веры — не плачаць. Ужо сваты на двор едуць і іграюць, А наша дзевачка не даець веры — не плачаць. Ужо сваты за стол ідуць і іграюць, Наша дзевачка не даець веры — не плачаць. Ужо сваты за стол ідуць, за ручку бяруць; Тагды дала веры наша Агатка і плачаць.
    Прыехалі сваты на двор, Пусцілі стралу ў акно. — Страла мая, страла, Па што ты прышла?
    Чы па мёд, чы па гарэлку, Чы па красную дзеўку? — He па мёд, не па гарэлку, Але па красную дзеўку.
    Наступае момант прыёму маладога. Усе на чале з нарачоным тоўпяцца на дварэ перад хатай. Сваты выносяць з хаты стол, ставяць перад парогам, маці ж маладой у вывернутым кажусе з хлебамсоллю і гарэлкай выходзіць сустракаць маладога. Падыходзяць госці з аднаго і другога бакоў, матка з чаркай у руцэ так вітае будучага зяця: «Зяценька! П’ю да цябе поўным кубкам, добрым здароўем, што мыслю сабе, то і табе». I падае чарку. Малады вылівае яе цераз галаву. Матка зноў гаворыць тое ж самае і зноў падае чарку. Малады зноў вылі
    Вясельная паззія
    вае яе. За трэцім разам ён, нарэшце, прымае кубак і, дакрануўшыся да яго губамі, укідае дзесяць ці дваццаць грошаў, пасля чаго аддае матцы, якая выпівае гарэлку да дна і забірае грошы.
    Хросныя бацькі ў гэты час тройчы ўздымаюць уверх абгорнутыя абрусамі караваі маладога і маладой, прыгаворваючы: «Мой вышшы! Мой вышшы!» Гэта называецца мянянне караваяў. Потым караваі кладуць на стол адзін на адзін — прытым дзявочы знізу, а хлопцаў наверсе — і нясуць у клець. Вяселле пасля гэтага раздзяляецца: жанчыны ўваходзяць у хату, мужчыны застаюцца на дварэ, свахі пры гэтым спяваюць:
    У грознага цесця Стаіць зяць за варотамі, Сняжком перапаўшы, Дажджом перамокшы; Крыйся, зяцю, кунамі, Бабрамі, чорнымі сабалямі.
    Ужо ж мы пазяблі У доўгай дарозе, На тугім марозе. Нашыя зубкі сакочуць, У хатачку хочуць, Нашыя конікі гагочуць, У стаенку хочуць.
    Цешча зяця ждала, Кунамі двор слала, Кунамі, бабрамі, Чорнымі сабалямі. Каб жа мая змога, Выслала б я і многа. Пышна цешча, пышна, Да к зяцю не вышла. Чы ў яе кажуха нет? Чы ў яе кубка нет, Чым зяця вітаць?
    Нарэшце, прымаюць стол і просяць сватоў у хату. Ідучы яны спяваюць:
    Зціха, баяры, ідзіце, Харом не вярніце. Харомы ўсё новыя, Столікі цясовыя, Абрусы двайчастыя, Мы госці не частыя.
    301
    Наляцелі гусі Да з Беленькай Русі,
    	Сямейнаабрадавая паэзія
    302	Селі, палі на крыніцу, Сталі яны ваду піць. Наехалі госці
    Да з чужой валосці, Селі яны за сталом,
    Сталі яны мёд, віно піць Да кубкамі аб стол біць.
    Дзяўчаты спяваюць, дамагаючыся ад свах гасцінцаў. Песня датычыцца ўсёй дружыны і маладога:
    У нашай цесценкі
    Пірагі з кішэні коцюцца; А нам жа іх хочацца. Ёй даваць маркотна, А нам браць ахотна;
    Яна даець плачучы, А мы бяром скачучы.
    Хочуць гасцінцаў усе. Удзячнасць сваю за гасцінец выказваюць песнямі, танцамі, плясканнем у далоні і агульнай весялосцю.
    Перад тым як пачнецца частаванне гасцей, свахі спяваюць:
    Дзьмецца свацця, дзьмецца, К нам не хінецца, Каля прыпечку трэцца; Чы мы ей не любы, Чы мы ей не мілы? Мы госці зазваныя, Любыя, каханыя.
    Нарэшце падаюць гасцям гарэлку, міску капусты і надзяляюць іх падарункамі — палатном, паясамі. Мужчыны і свахі пяюць:
    Казалі нам людзі, Што наша Агатка He ткаха, He праха.
    Аж наша Агатка
    I тонка прала,
    I звонка ткала,
    I бела бяліла,
    I ўсіх сватоў дзяліла.
    Песня дзяўчат:
    Яліначка зіму і лета зелена, Наша Агатка не штодзень весела. У суботу касу часала,
    Вясельная паэзія
    Слёзкі разлівала,
    У нядзелю рана да шлюбу ехала.
    У нядзелечку параненечку
    Агатка сенцы мяцець,
    Венічкам махнець, Жаласна плачаць.
    У яе мамачка пытаець: — Чаго, мая дачушка любая, Так жаласна плачаць?
    Чы ты жалуеш старасці маёй?
    Чы падворыйка майго?
    — Мая мамачка, мая родная!
    Усяго я жалею: жалею старасці тваёй, 1 падворка тваяго, жалею касы русай, Усяей дзявочай пакрасы.
    303
    Песні для сірот:
    Хто ў полі паціхусеньку гукаець?
    Там Агатка сваёй мамкі шукаець.
    Хоць шукаець не шукаець — не знайдзець.
    Ой, далёка яе мамачка, далёка,
    У сырой зямлі, у жоўтым пяску глыбока. Да зрабілі добрыя людзі вечны дом, Без дзвярэй, без аконачка, без слонца, He прамоўлю, дзіцятка, ні слоўца.
    Чые то слёзкі з гор каціліся?
    Агатчыныя слёзкі з гор каціліся,
    Пяскі разрывалі, Мамачкі даставалі. Далёка мамачка, за трыма замочкамі: Першы замочак — сасновы церамочак; Другі замочак — жоўты пясочак; Трэці замочак — дошкі сасновыя, Сасновыя дошкі ды сціснулі ножкі, Да сціснулі ножкі — нельга мне крануць; Сырая зямля грудцы налегла — нельга крануць; Жоўты пясочак засыпаў вочкі — нельга праглянуць, Сырое каменне пазабоччу ляжыць — нельга павярнуць.