• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі сацыялістычны рух і беларуская дзяржаўнасць  Анатоль Сідарэвіч

    Беларускі сацыялістычны рух і беларуская дзяржаўнасць

    Анатоль Сідарэвіч

    Памер: 64с.
    Мінск 2019
    17.84 МБ
    ШШ I
    БЕЛАРУСКІ САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХIБЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ
    ЗМЕСТ
    Рэзюмэ	3
    1	| Папярэднія заўвагі	8
    2	| Вацлаў Іваноўскі і браты Луцкевічы. Заснаванне БРГ/БСГ	10
    3	| Першая праграма БСГ	13
    4	| БСГ і партыі іншых народаў	15
    5	| У рэвалюцыі 1905-1907 гг	22
    6	| Другая праграма БСГ	24
    7	| Нашаніўскі перыяд	28
    8	| Беларуская Рада ў Вільні. Акт 18 лютага 1918 г	31
    9	| 1917 год. Трэцяя праграма БСГ	38
    10	| Усебеларускі З'езд. Абяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі	41
    11	| Акт 25 Сакавіка. Распад БСГ	45
    12	| Бальшавікі і беларускія нацыянал-камуністы	48
    13	| Нараджэнне і смерць ССРБ	52
    14	| Кабінет Антона Луцкевіча. Раскол Рады БНР	54
    15	| Абвяшчэнне незалежнасці ССРБ. Утварэнне і распад СССР	57
    Вялікая Беларуская Рада. Кастрычнік 1917 г.
    РЭЗЮМЭ
    Гісторыю Беларусі XX ст. немагчыма пісаць без уліку сацыялістычнага руху ў краіне.
    Спробай стварэння Беларускай рэвалюцыйнай партыі ў 1902 г. і стварэннем Бел а руска й сацыялістычная грамады (БСГ)у 1903 г. пачалася беларуская рэвалюцыя. Ужо ў першай праграме партыі была вызначана яе стратэгічная мэта, якая стала мэтай усяго беларускага руху XX ст. і застаецца мэтай дэмакратычных сіл Беларусі ў XXI ст.: незалежная дэмакратычная рэспубліка.
    Перыяд з 1902 па 1917 г. г. можна характарызаваць як час ідэалагічнай рэвалюцыі.
    БСГ, якая была ў гэты час адзінай беларускай партыяй, да 1 мая 1918 г. заставалася блокам марксістаў і народнікаў. Авангардную ролю ў партыі адыгрывалі сацыялдэмакраты. Аляксандр Бурбіс, Вацлаў Іваноўскі, Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандр
    Уласаў былі сябрамі Цэнтральнага Камітэта, абранага ў студзені 1906 г. Сацыялдэмакраты Зміцер Жылуновіч, Язэп Дыла і Аркадзь Смоліч узначальвалі партыю ў 1917-1918 гг.
    У сувязі з тым, што беларуская нацыя да пачатку XX ст. не выкрышталізавалася, партыі даводзілася выконваць таксама культураі нацыятворчую функцыі. У той жа час беларускі рух стаў часткай вызвольнага руху народаў Расійскай імперыі, а БСГ актыўнай удзельніцай сацыялістычнага руху ў Расіі.
    Палітычны этап беларускай рэвалюцыі пачаўся пасля падзення царызму.
    Партыя была ініцыятаркай З'езду беларускіх арганізацый ў сакавіку 1917 г., З'езду беларускіх арганізацый і партый у ліпені таго ж года. Сябры БСГ адыгрывалі кіруючую ролю ў створанай у ліпені Цэнтральнай Радзе беларускіх арганізацый, a таксама ў Вялікай Беларускай Радзе, якая паўстала ў кастрычніку.
    Беларускія сацыялісты выступалі за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі.
    Захоп улады ў Расіі бальшавікамі быў негатыўна ацэнены партыяй. Вялікая Беларуская Рада выступіла з ініцыятывай правесці ў Мінску Усебеларускі З'езд. 3 такой самай ініцыятывай выступіў і Беларускі абласны камітэт пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў. Усебеларускі З'езд (5-18 снежня 1917 г.) выказаўся за адзінства з дэмакратычнай фэдэратыўнай Расіяй і вырашыў вылучыць са свайго складу Усебеларускі Савет (Раду) сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Бал ьшавікі Заходняй вобласці (такяны называлі Беларусь) і фронту зброяй разагналі З'езд, аднак яго дэлегаты, сабраўшыся ў мінскім дэпо Лібава-Роменскай чыгункі, перадалі ўладу ў Беларусі Радзе Усебеларускага З'езду. Большасць месцаў у Радзе належала сябрам БСГ.
    Сябры БСГ адыгралі вырашалыную ролю ў абвяшчэнні 9 сакавіка 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). 19 сакавіка Рада Усебеларускага З'езду, папоўненая прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў, стала Радай БНР. 25 сакавіка галасамі сяброў БСГ у Радзе БНР была абвешчана незалежнасць Беларусі. Рэспубліка мыслілася яе заснавальнікамі як дэмакратычная прававая сацыяльная дзяржава. Аднак "вялікія дзяржавы”, перш за ўсё Францыя, не былі зацікаўленыя ў тым, каб Беларусь і Украіна аддзяліліся ад Расіі.
    Яшчэўвосень 1917г.зБСГ выйшліяесябры,якія падтрымалібальшавіцкую лраграму. Заснававаўшы спачатку Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю, яны з вясны 1918 г. пачалі ствараць беларускія секцыі Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў). Выхадцы з БСГ былі ініцыятарамі абвяшчэння 2 студзеня 1919 г. Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Створаная як альтэрнатыва БНР, ССБР доўга не праіснавала. Абвешчаная другі раз 31 ліпеня 1920 г., яна стала папярэдніцай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР), якая ўканстытуявалася ў 1927 г. 25 жніўня 1991 г. БССР стала дэ-факта незалежнай дзяржавай. 19 верасня на карце свету з'явілася Рэспубліка Беларусь. 10 снежня, дэнансаваўшы дагавор 1922 г. аб утварэнні Савецкага Саюза, Рэспубліка Беларусь стала незалежнай дэ-юрэ. Аднак мэта, сфармуляваная беларускімі сацыялістамі ў 1903 г., яшчэ не дасягнутая.
    Беларуская Рада ў Вільні. Студзень 1918 г.
    БЕЛАРУСКІСАЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РУХI БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ 								
    1.	Папярэднія заўвагі
    Ёсць такі выраз: палітыка гэта мастацтва магчымага. А калі чалавек ці група людзей замахваюцца на немагчымае? Як іх назваць? Палітычнымі авантурыстамі ці рэвалюцыянерамі? У нашым, беларускім, выпадку на немагчымае замахнуліся рэвалюцыянеры.
    Беларуская рэвалюцыя пачалася ў 1902 годзе. Як нам даводзіць тэорыя, рэвалюцыя складаецца прынамсі з дзвюх фазаў: палітычнай рэвалюцыі папярэднічае ідэалагічная, а калі ўдалася палітычная рэвалюцыя, наступае трэцяя фаза рэвалюцыя эканамічная.
    Яшчэ тэорыя вучыць, што кожная рэвалюцыя, зрабіўшы два крокі наперад, робіць крок назад.
    Беларускія рэвалюцыянеры цягам 1902-1919 гг. замахнуліся на немагчымае: учынілі ідэалагічную і палітычную рэвалюцыю і мусілі адступіць на адзін крок назад.
    Рэвалюцыю пачыналі маладыя людзі. У маі 1902 г. Аляксандру Бурбісу было 16 год, Антону Луцкевічу 18, Францішку Умястоўскаму 20, Івану Луцкевічу 21, Вацлаву Іваноўскаму 22 гады, Алаізе Пашкевіч (Цётцы) 25, Аляксандру Уласаву 27, і толькі 34-гадовы Казімір Кастравіцкі (Карусь Каганец) быў сапраўдны "дзед".
    Усе яны мабыць, акрамя Бурбіса дзеці патомных шляхцічаў-дваран, але толькі Іваноўскі ды Алаіза Пашкевіч былі дзецьмі багатых землеўладальнікаў.
    Амаль усе яны з рыма-каталіцкіх сем'яў. Выключэнне Уласаў. Трохі пазней да іх далучацца іншыя дзеці праваслаўных, як Сяргей Скандракоў, і нават сыны святароў, як Аркадзь Смоліч.
    Амальусеяны былі ззаходніх беларускіх губерняўВіленскай, Гродзенскай і Мінскай. Адзін Скандракоў нарадзіўся ў Чарнігаўскай губерні.
    Першымі пачалі дзейнічаць маладыя людзі з Віленскай губерні, а іх лідарам стаў сын цывільнага генерала Вацлаў Іваноўскі, на той час студэнт Тэхналагічнага інстытута ў Санкт-Пецярбургу. Увесну 1902 г. ён разам з іншымі студэнтамі паспрабаваў стварыць палітычную арганізацыю, якую назвалі Беларускай рэвалюцыйнай партыяй. Была напісана і надрукавана адозва "Да інтэлігенцыі". Аўтары адозвы заклікалі інтэлігенцыю даць народу асвету на роднай мове і даць народу спазнаць сваё мінулае.
    Што ж тут рэвалюцыйнага? спытае каторы скептык. А рэвалюцыйнае было ўжо тое, што партыя назвала сябе беларускаю, бо афіцыйна асобнага беларускага народа не было, а мелася беларускае племя як частка разам з вялікаросамі і маларосамі трыадзінага рускага народа. Афіцыйна ў Расійскай імперыі не было і Беларусі мелася Заходняя Расія (9 губерняў), а ў ёй Паўночна-Заходні край з шасцю губернямі: Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Ковенскай, Магілёўскай і Мінскай (з іх толькі Ковенская была пераважна літоўскай, а ў Віленскай толькі ў Трокскім павеце літоўцы былі большасцю).
    Рэвалюцыйным было і тое, што мова беларусаў была названая мовай, а не беларускай гаворкай (наречмем) рускай мовы. Рэвалюцыйным было таксама тое, што народу хацелі даць асвету ў яго роднай мове, у той час як беларускае школьніцтва было забаронена.
    Зноў жа, каб весці асвету, трэба друкаваць кнігі і перыёдыку, а беларускі друк таксама быўзабаронены. Беларускія тэксты дазвалялася публікаваць толькі ў працах лінгвістаў, фалькларыстаў, этнографаў. I калі ва ўкраінцаўза расі йскі м кардонам мелася Усходняя Галіччына, а ў літоўцаў Занёманская Літва, беларусы свайго культурнага аазісу за мяжою Расійскай імперыі не мелі.
    I яшчэ адна праблема: падзел беларусаў на праваслаўных і рыма-католікаў. Першых чыноўнікі пісалі рускімі, другіх палякамі. Першыя прытрымліваліся кірылічнага алфавіту, другія лацінскага.
    I нарэшце асабовы, псіхалагічны аспект справы. Пачынальнікам беларускага сацыялістычнага руху трэба было плысці супраць плыні, пераадолець супраціў выхаванай у польскіх і вялікарускіх традыцыях радні, супраціў асяроддзя. Лягчэй і грашавіцей было працаваць на польскую і расійскую культуру. А тут пры мізэрных сродках і да таго ж нелегальна або паўлегальна амаль усё належала пачынаць з нуля. He ўсе вытрымлівалі ціск асяроддзя, не ўсе былі гатовыя разыкаваць дабрабытам і здароўем, не ўсе былі гатовыя да турмы, ссылкі і высылкі на вечнае пасяленне ў Сібір.
    2.	Вацлаў Іваноўскі і браты Луцкевічы. Заснаванне БРГ/БСГ
    Спроба стварыць беларускую палітычную арганізацыю была ўчынена ўвесну 1902га, і невядома,якбы разгортваліся падзеі, калі бувосеньтагож годаўсталіцу імперыі не прыехалі з Мінска браты Іван і Антон Луцкевічы. Яны таксама мелі досвед працы ў гуртку, у якім знаёміліся з сацыяльнымі навукамі і вучэннем Карла Маркса.
    Што кіравала братамі Луцкевічамі, калі яны, прыехаўшы ў Піцер, не згадзіліся з праграмай Беларускай рэвалюцыйнай партыі? Пэўна, разуменне таго, што беларусы ў параўнанні з суседнімі народамі прыпазніліся ў сваім развіцці.
    He мог не ўплываць на братоў Луцкевічаў і агульны дух часу і разуменне таго, што Расія была цяжарная рэвалюцыяй. Гэта разумелі нават ва ўрадавых колах імперыі.
    Супярэчнасці паміжсялянамі і памешчыкамі, работнікамі і фабрыкантамі, паміжтронам і прыгнечанымі народамі, паміж афіцыйнай царквой і іншымі вызнаннямі, атмасфера, у якой была немагчымая нават самая кволая апазіцыйная дзейнасць, у якой нават для стварэння кулыурна-асветніцкай ці харытатаўнай арганізацыі патрабавалася пераадолець дзясяткі бар'ераў, усё гэта наэлектрызоўвала атмасферу ў дзяржаве.
    Канец XIX пачатак XX стагоддзя адзначаны ростам палітычнай актыўнасці. Першыя партыі пачалі ствараць прадстаўнікі прыгнечаных народаў і выразнікі інтарэсаў прыгнечаных класаў.
    Цягам 1887-1902 гг. паўсталі армянская Сацыял-дэмакратычная партыя "Гнчак" і Армянская рэвалюцыйнаяфедэрацыя(Дашнакцуцюн),якая дзейнічала натэрыторыі Персіі, Расіі і Турцыі, Польская сацыялістычная партыя (ППС), Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПІЛ), Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя (ЛСДП), Усеагульны габрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі (скарочная назва Бунд; ад ідышскага слова "бунд" саюз), Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП), Сацыял-дэмакратычная партыя Фінляндыі, Рэвалюцыйная украінская партыя (з 1905 г. Украінская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя, УСДРП). Латвійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (ЛСДРП) паўстане ў 1904 г.