• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі сацыялістычны рух і беларуская дзяржаўнасць  Анатоль Сідарэвіч

    Беларускі сацыялістычны рух і беларуская дзяржаўнасць

    Анатоль Сідарэвіч

    Памер: 64с.
    Мінск 2019
    17.84 МБ
    Са сваёй дэкларацыяй выступілі сябры Беларускага абласнога камітэта (БАК) пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў. БАК таксама заклікаў правесці з'езд. Стаўшы на шлях абароны цэласнасці Беларусі, ён увайшоў у кантакт з новымі дзяржаўнымі ўстановамі ў Петраградзе.
    Пасля перамоваў паміж ВБР і БАК было вырашана, што з'езд пачнецца ў Мінску 5 снежня. Савет Народных Камісараў (СНК) Расіі даў згоду на яго правядзенне. Дзеля гэтага было выдзелена 50 000 рублёў. Даў згоду і створаны да таго часу СНК Заходняй вобласці і фронту, у якім не было ніводнага беларуса.
    Даючы згоду на правядзенне Усебеларускага З'езду, балылавікі спадзяваліся, што ён пройдзе як сялянскі з'езд у супрацы з Мінскім Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў, і што ў выніку будзе створаны Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту. Стаўка рабілася на фракцыю левых сацыялістаў-рэвалюцыянераў і бела рускіх бальшавікоў. Мелася спадзяванне на раскол З'езду.
    Усяго ў працы Усебеларускага З'езду ўзялі ўдзел 1872 дэлегаты. Вядучымі партыямі на З'ездзе былі БСГ і сацыялісты-рвалюцыянеры. Ім удалося выпрацаваць праект пастановы аб самавызначэнні Беларусі і аб часовай краёвай уладзе.
    Паводле прынятай пастановы, у межах Беларусі ўсталёўваўся дэмакратычны рэспубліканскі лад. Абвяшчалася еднасць Беларусі з Расійскай Дэмакратычнай Федэратыўнай Рэспублікай. Для кіравання краем З'езд вырашыў вылучыць са свайго складу Усебеларускі Савет (Раду) сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў.
    Такім чынам, З'езд не пайшоў на супрацоўніцтва з бальшавікамі Заходняй вобласці і фронту. Апошнія ж не маглі раскалоць Усебеларускі З'езд і правесці альтэрнатыўны з'езд. У такой сітуацыі СНК Заходняй вобласці і фронту вырашыў разагнаць прадстаўнікоў народа. Гэта адбылося ўначы з 17 на 18 снежня 1917 г.
    18 снежня дэлегаты Усебеларускага З'езду сабраліся ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі. Яны вырашылі часовай краёвай уладай абвясціць Раду З'езду. 21 снежня Рада Усебеларускага З'езду прызнала сябе ўладай і вырашыла дапоўніць свой склад прадстаўнікамі сялян, рабочых і салдатаў, а таксама нацыянальных меншасцяў краю ў асобе іх сацыялістычных партый. Рада абрала прэзідыум (старшыня Іван Серада, намеснік старшыні Язэп Варонка, сакратары Тамаш Грыб і Канстанцін Езавітаў усе сябры БСГ), а таксама Выканаўчы Камітэт на чале з Варонкам.
    Можна сцвярджаць, што з прыняццем Усебеларускім З'ездам пастановы аб краёвай уладзе, аб вылучэнні Беларусі са складу Расіі ў якасці члена федэрацыі беларуская рэвалюцыя з ідэалагічнай фазы канчаткова перайшла ў палітычную.
    Абставіны склаліся так, што Выканаўчы Камітэт Рады Усебеларускага З'езду мусіў перайсці на нелегальнае становішча.
    Якужо адзначалася, 16 лютага 1918 г. немцы пачалі наступленне на Усходнім фронце. У ноч з 18 на 19 лютага бальшавікі ўцяклі з Мінска ў Смаленск. Выканаўчы Камітэт Рады Усебеларускага З'езду выйшаў з падполля. 20 лютага была прынята, а 21-га апублікавана 1-я Устаўная Грамата да народаў Беларусі. Выканаўчы Камітэт браў на сябе часовую ўладу ў Беларусі і абяцаў склікаць Устаноўчы Сойм. Для кіраўніцтва бягучымі справамі ствараўся ўрад Беларусі Народны Сакратарыят на чале з Я. Варонкам.
    У Грамаце нічога не гаварылася пра дзяржаўна-прававы статус Беларусі, пра яе адносіны з Расіяй.
    Прыйшоўшы ў Мінск, немцы скінулі беларускі сцяг з дома, у якім месціўся Народны Сакратарыят, і канфіскавалі яго касу. У цэлым жа нямецкая ўлада беларускую актыўнасць цярпела.
    Тым часам бальшавікі змушаныя былі зноў сесці за стол перамоваў з Германіяй ды яе саюзнікамі і на гэты раз падпісаць (3 сакавіка 1918 г.) мірную дамову. Беларусь апынулася разрэзанай лініяй фронту на дзве часткі, але прызнавалася расійскай тэрыторыяй. Немцы бралі абавязацельства не падтрымліваць сепаратысцкія рухі на расійскай тэрыторыі і з часам вывесці свае войскі з Беларусі.
    9 сакавіка Выканкам Рады Усебел а руска га З'езду выдаў2-ю Устаўную Г рамату. Беларусь у межах колькаснай перавагі беларусаў абвяшчалася Народнай Рэспублікай (БНР). Да Устаноўчага Сойму вышэйшым органам улады БНР абвяшчалася Рада Усебеларускага З'езду, дапоўненая прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў. Органам выканаўчай і адміністрацыйнай улады станавіўся Народны Сакратарыят. Гарантаваліся правы і свабоды грамадзян: недатыкальнасць асобы і жылля, свабода слова, друку, сходаў і сумлення, права ствараць аб'яднанні. Усім народам Беларусі давалася права на
    нацыянальна-персанальную аўтаномію, абвяшчалася роўнасць усіх моваў. У Беларусі ўводзіўся 8-гадзінны рабочы дзень. Лясы, азёры і нетры зямлі абвяшчаліся ўласнасцю Рэспубл ікі, прыватная ўласнасць на зямлю касавалася.
    Такім чынам былі закладзены асновы дзяржаўнага, палітычнага і эканамічнага ладу БНР як дэмакратычнай прававой і сацыяльнай дзяржавы.
    Другую Устаўную Грамату віталі меншавікі, эсэры, ППС, Бунд і іншыя габрэйскія сацыялістычныя партыі. Усе гэтыя партыі накіравалі сваіх прадстаўнікоў у Раду Усебеларускага З'езду, якая з 19 сакавіка стала Радай БНР.
    Дзеячы БНР. Сядзяць (злева направа) Аляксандр Бурбіс, Іван Серада, Язэп Варонка, Васіль Захарка; стаяць Аркадзь Смоліч, Пётра Крачэўскі, Канстанцін Езавітаў, Антон Аўсянік, Леанард Заяц. 1918 г.
    У 2-й Устаўнай Грамаце, зноў жа, не было адказу на пытанне: што такое БНР? Гэта складовая частка Расійскай Федэрацыі ці самастойная дзяржава? Агульнарасійскія партыі і партыі іншых народаў разумелі, што БНР частка федэрацыі, таму і віталі яе абвяшчэнне. Яны цалкам змянілі сваю пазіцыю 25 сакавіка 1918 г.
    11.	Акт 25 Сакавіка. Распад БСГ
    Як ужо напісана, 18 лютага 1918 г. Беларуская Рада ў Вільні абвясціла дзяржаўныя сувязі з Расіяй разарванымі. У Заходняй Беларусі палітычная думка ўжо даспела да незалежніцтва, але беларускія сацыялісты, якія дамінавалі ў Віленскай Радзе, жадалі незалежнай беларуска-літоўскай дзяржавы. Пры гэтым яны кіраваліся двума прагматычнымі меркаваннямі: для паспяховага развіцця краіна павінна мець свабодны выхад да мора; для абвяшчэння незалежнасці неабходна мець моцны пласт нацыянальнай інтэлігенцыі, будучых адміністратараў, суддзяў, паліцыянтаў і г. д., a такія кадры могуць нарасці ва ўмовах нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі.
    Абставіны, якія склаліся на пачатку 1918 г„ змушалі беларускіх сацыялістаў не пакладацца на эвалюцыю, а ўчыняць рэвалюцыю, хоць для яе, магчыма, і не выспелі ўмовы. Абставіны былі такія, што Беларусі пагражала раздрабленне. Літоўцы прэтэндавалі на ўсю Віленскую губерню і значную частку Гродзенскай. Латвійскія палітыкі прэтэндавалі не толькі на Дзвінскі, Люцынскі і Рэжыцкі паветы, дзе беларусы былі меншасцю, але і на Дрысенскі павет. Украіна дамаглася ад немцаў прызнання яе правоў на паўднёвыя паветы Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў. He выключаная была здзелка паміж Германіяй і Польшчай "Беларусь за Познаншчыну". Пагрозай Беларусі была і магчымая польска-бальшавіцкая здзелка.
    Каб адстойваць тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, патрабавалася абвясціць яе незалежнасць. Гэта разумелі некаторыя дзеячы БСГ у Мінску, гэта зразумелі дзеячы БСГ у Вільні. I Беларуская Рада ў Вільні вырашыла накіраваць у Мінск сваю дэлегацыю.
    У сваіх успамінах А. Луцкевіч збольшага апісаў падзеі, якія папярэднічалі прыняццю Акту 25 Сакавіка. Ён, у прыватнасці, адзначаў, што сацыял-дэмакраты (Сымон РакМіхайлоўскі, Аркадзь Смоліч, Язэп Лёсік, Аляксандр Прушынскі ды інш.) ужо стаялі на незалежніцкіх пазіцыях. Але яшчэ не ўсе сябры БСГ даспелі да гэтага. Дэлегатам Беларускай Рады ў Вільні, галоўным чынам братам Луцкевічам, належала пераканаць сяброў БСГ радных БНР, што трэба галасаваць за незалежнасць. I ім гэта ўдалося. 23 сакавіка фракцыя БСГу Радзе Беларускай Народнай Рэспубл ікі аднагалосна вырашыла ўсе свае галасы ў Радзе падаць за незалежнасць.
    24 сакавіка а 6-й гадзіне вечара пад старшынёўствам I. Серады пачалося пасяджэнне Рады БНР. Даклад рабіў А. Смоліч. Пасяджэнне доўжылася да самай раніцы 25 сакавіка. I толькі тады была прынятая пастанова: Рада Рэспублікі абвяшчае Беларусь незалежнай і суверэннай дзяржавай і выдае аб гэтым Устаўную Грамату.
    3-я Устаўная Грамата, праект якой пісаў А. Луцкевіч і ў якой пацвярджаліся ўсе правы грамадзян, зафіксаваныя ў Грамаце ад 9 сакавіка, была прынятая на дзённым пасяджэнні Рады 25 Сакавіка. Яно пачалося a 12-й гадзіне пад кіраўнцтвам Я. Варонкі.
    Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі прывяло да выхаду з Рады БНР прадстаўнікоў агульнарасійскіх і нацыянальных сацыялістычных партый, якія выступалі за адзінства з Расіяй. Пры гэтым яны ігнаравалі тое, што Усебеларускі З'езд выказаўся за адзінства з дэмакратычнай, а не бальшавіцкай Расіяй.
    Бадай, самым галоўным пытаннем, якое стаяла перад урадам БНР, было пытанне аб міжнародным прызнанні Рэспублікі. Пэўныя германскія дзеячы намякалі, што Рэспубліка можа быць прызнаная, калі Рада і Народны Сакратарыят паправеюць. БратыЛуцкевічырэкамендаваліўключыцьу Радуправых,якія(на чале з Р. Скірмунтам) гуртаваліся ў Мінскім беларускім народным прадстаўніцтве. 12 красавіка 1918 г. група сябраў гэтага прадстаўніцтва была кааптаваная ў склад Рады БНР. Было дамоўлена, што будзе сфармаваны новы, кааліцыйны, кабінет.
    Перш чым быў сфармаваны новы ўрад БНР, у БСГ адбыўся раскол. 3 ініцыятывы правых 26 красавіка Іван Серада, Язэп Варонка, Раман Скірмунт, Антон Аўсянік, Павел Аляксюк, Пётра Крачэўскі ды Язэп Лёсік накіравалі Вільгельму II тэлеграму ад імя Рады БНР. Атрымлівалася, што ўся Рада дзякавала кайзеру за вызваленне Беларусі ад бальшавікоў і прасіла ў яго абароны ў імкненні Рады ўмацаваць дзяржаўную незалежнасць і непадзельнасць краіны ў саюзе з Германіяй. "Толькі пад абаронай Германіі, гаварылася ўтэлеграме, бачыць Рада шчасце сваёй краіны ў будучыні".
    Тэлеграма выклікала абурэнне часткі сябраў БСГ. 1 мая Тамаш Грыб і Палута Бадунова заявілі аб выхадзе з фракцыі Грамады і ўтварэнні асобнай фракцыі Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р).
    Новая партыя не парывала з БСГ цалкам. Яна ўваходзіл а ў Радзе ў сацыялістычны блок. I хоць у нас няма раскладкі галасоў, але думаецца, што 14 мая за абранне сацыялдэмакрата Я. Лёсіка на пасаду старшыні Рады БНР галасавалі і эсэры.