Беларускі сацыялістычны рух і беларуская дзяржаўнасць
Анатоль Сідарэвіч
Памер: 64с.
Мінск 2019
Выданне часопіса было спынена ў сувязі з 1-й сусветнай вайной. Пайшоўшы працаваць сястрою міласэрнасці, А. Пашкевіч працягвала беларускую дзейнасць. Класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі згадваў, як у габрэйскім шпіталі “Мішмерас Хойлім”, у якім ён, паранены, лячыўся, Алаіза падкладвала пад падушкі салдат-беларусаў партыйную газету “Наша Ніва”. Служыла яна і ў тыфозным салдацкім бараку.
У 1915 г„ перад прыходам немцаўу Літву і заходнія паветы Беларусі, было вырашана, што А. Пашкевіч разам з сябрамі Цэнтральнага Камітэта БСГ Іванам і Антонам Луцкевічамі застанецца ў Вільні.
Пасля прыходу немцаў адкрыліся новыя магчымасці для беларускай працы. Беларуская мова стала раўнапраўнай з іншымі мовамі народаў Літвы і Беларусі ідышам, літоўскай і польскай. Яшчэ да афіцыйнага дазволу адкрываць беларускія школы Пашкевіч занялася гэтай справай. Яна стала таксама выкладчыцай на заснаваных у Вільні Беларускіх настаўніцкіх курсах. Акрамя таго, разам з літоўскімі сацыял-дэмакратамі і польскімі сацыялістамі чытала лекцыі ў Рабочым клубе. У рамане Гарэцкага “Віленскія камунары” можна прачытаць такое: у сваіх лекцыях Кайрыс “ухіляецца ў літоўскі нацыяналізм”, a А. Пашкевіч “з аднаго боку дужа моцна кранае струны рабочага сэрца, а з другога боку і яна, не-не дый ударыцца ў нацыяналізм беларускі”.
Ніхто не скажа, як бы паводзіла сябе А. Пашкевіч у лёсавызначальныя 1917-1920 гг., на баку якой Беларусі дэмакратычнай Беларускай Народнай Рэспублікі ці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі яна была б. Фактам ёсць тое, што ў студзені 1916 г. у Вільню прыйшла вестка аб смерці пана Сцяпана Пашкевіча, і дачка паехала хаваць бацьку. А ў роднай старане бушавала эпідэмія тыфу. I Алаіза, кінуўшыся, як сястра міласэрнасці, дапамагаць людзям, заразілася сама. Кваліфікаванай лекарскай дапамогі не было, і А. Пашкевіч адышла ў вечнасць.
Творы А. Пашкевіч-Цёткі уключаныя ў навучальныя праграмы, ёй паставілі помнікі на радзіме. У Мінску, Маладзечне і Шчучыне ў яе гонар названыя вуліцы. Яе імя прысвоена навучальным установам, а таксама бібліятэцы ў Мінску. У сталіцы Беларусі на вуліцы А. Пашкевіч усталяваная мемарыяльная дошка.
5. У рэвалюцыі 1905-1907 гг.
Як прызнаны суб'ект рэвалюцыйнага руху ў Расіі, БСГ брала актыўны ўдзел у падзеях 1905-1907 гг.
На расстрэл мірнага шэсця каля Зімовага палаца партыя адгукнулася пракламацыяй "Царава жніво". Заклікаючы народ да звяржэння царызму, партыя ў сваіх улётках тлумачыла простаму люду, што такое канстытуцыя і навошта яна патрэбная.
У сакавіку 1905 г. БСГ брала ўдзел у стварэнні Беларускага сялянскага саюза, які стаў часткай створанага ў канцы ліпеня пачатку жніўня Усерасійскага сялянскага саюза.
Пазней быў створаны Беларускі саюз настаўніцкіх семінарыяў, у які ўвайшлі вучні Маладзечанскай, Панявежскай, Полацкай і Свіслацкай семінарый. Былі арганізаваныя забастоўкі вучняў гэтых устаноў.
У час рэвалюцыі быў заснаваны таксама Беларускі настаўніцкі саюз. На сваім з'ездзе ў Вільні настаўнікі запатрабавалі правесці перабудову народнай адукацыі на дэмакратычных пачатках, увесці ў школу навучанне на беларускай мове, а таксама даць настаўнікам права выбіраць свае камітэты.
Беларускія сацыялісты стваралі прафесійныя саюзы і арганізоўвалі забастоўкі.
Царызм мусіў пайсці на саступкі рэвалюцыйнаму руху прыгнечаных класаў і народаў. У жніўні 1905 г. было абвешчана аб скліканні Дзяржаўнай думы, аднак гэтаму органу меркавалася надаць толькі законадарадчыя функцыі. Да таго ж асобныя катэгорыі падданых Расійскай кароны пазбаўляліся выбарчага права, а само выбарчае права былоўскосным і няроўным.
Пайсці на істотныя саступкі сілам рэвалюцыі царызм змусіла кастрычніцкая ўсерасійская палітычная стачка. Дзяржаўная дума атрымлівала заканадаўчыя
функцыі. Аднак рэвалюцыянерам гэтага было мала.У Беларусі сітуацыяўскладнілася тым, што назаўтра пасля абвяшчэння царскага маніфеста "аб свабодах", 18 кастрычніка, у Мінску расстралялі мітынг гараджан. Забітыя былі і ў Віцебску. Разам з эсэрамі БСГ рыхтавала замах на мінскага губернатара Паўла Курлова і пачала збіраць зброю для баявой дружыны. Працуючы ў міжпартыйным забастовачаным камітэце ў Мінску, БСГ брала ўдзел у падрыхтоўцы снежаньскай ўсеагульнай палітычнай стачкі. У горадзе па сігнале I. Луцкевіча з завода Якабсона спынілі працу прадпрыемствы.
БСГ удзельнічала таксама ў міжпартыйным бюро для каардынацыі працы ў вёсцы, у якое ўвайшлі прадстаўнікі ПСР і РСДРП. У 1906 г. партыя арганізавала аграрныя забастоўкі ў Мінскім, Лідскім, Навагрудскім ды іншых паветах.
На пачатку 1906 г. адбыліся выбары ў I Дзяржаўную думу. БСГ, як і іншыя сацыялістычныя партыі, разлічвала, што рэвалюцыйны рух разгарыцца з новай сілай і што царызм пойдзе на новыя саступкі, таму выбары вырашыла байкатаваць.
Тым часам рэвалюцыйны рух занепадаў. Радыкальна настроеную Дзяржаўную думу I склікання царскі ўрад вырашыў распусціць.
Тыя партыі, якія байкатавалі выбары, прызналі байкот памылкай. Таму БСГ узяла удзел у выбарах II Дзяржаўнай думы. У канцы 1906 г. яна разам Бундам, ПСР, РСДРП і прафсаюзамі заснавала ў Мінскай губерні левы блок. Ад гэтага блоку было вылучана 7 кандыдатаў, у тым ліку сябар БСГ С. Скандракоў. На губернскіх выбарах гэты блок атрымаў перамогу, аднак вынікі выбараў былі скасаваныя ўладамі.
He ва ўсіх губернях уладам удалося выкарыстаць адміністрацыйны рэсурс, і II Дзяржаўная дума, якая працавала з 20 лютага 1907 г., была больш радыкальная за Думу першага склікання. Таму 3 чэрвеня яна была распушчана. I ў той самы дзень было апублікавана новае палажэнне аб выбарах.
3 тае прычыны, што роспуск Думы і адначасовае змяненне выбарчага заканадаўства без згоды Думы і Дзяржаўнага Савета былі парушэннем закона, падзеі 3 чэрвеня 1907 г. кваліфікуюцца як дзяржаўны пераварот.
У час рэвалюцыі БСГ друкавала і распаўсюджвала пракламацыі на беларускай і іншых мовах. У 1905 г. яна карысталася паслугамі нелегальных друкарняў ЛСДП, ГІПС і РСДРП, а ў 1906-1907 гг. мела сваю друкарню ў Мінску. Гэтая друкарня працавала амаль паўтара года і не была выкрыта царскай паліцыяй. Сваю працу яна спыніла ў сувязі з агульным затуханнем рэвалюцыйнага руху. Нельга было больш рызыкаваць. У краіне перамогу святкавала рэакцыя. Сімваламі часу сталі "сталыпінскія гальштукі" (вяроўкі) і сталыпінскія вагоны. Многія сябры Грамады апынуліся ў турмах, як Аляксандр Бурбіс, Карусь Каганец ці Якуб Колас, былі высланыя з Беларусі, мусілі сысці ў падполле, эміграваць. У літаратуры ёсць звесткі пра двух павешаных сябраў БСГ.
Можна сустрэць цверджанне, што ў 1907 г. БСГ спыніла сваю дзейнасць. Сапраўды, у Докшыцах адбылася партыйная канферэнцыя, на якой былі прадстаўлены ЦК, Мінскі і Віленскі камітэты, аднак, як пісаў у сваіх успамінах А. Луцкевіч, на гэтай канферэнцыі быў выпрацаваны план далейшай працы. Партыя выпрацавала тактыку зберажэння, гуртавання і павелічэння сілаўдля будучай барацьбы.
6. Другая праграма БСГ
У час калядных вакацыяў 1906 г. (паводле новага стылю) у Мінску адбыўся II з'езд БСГ. З'езд прыняў праграму партыі і выбраў Цэнтральны Камітэт (ЦК) Грамады. Праграма БСГ была апублікавана асобнай улёткай. Пазней яе тэкст публікаваў гісторык Аляксандр Шлюбскі (Полымя. 1925. № 5). Нязначна скарочаны тэкст 2-й праграмы БСГ, надрукаваны другім выданнем у партыйнай друкарні, утрымліваецца ў кнігах "Полмтнческме партнн н полнтмческая полнцня" (Масква-Мінск-Гомель, 1996) і Тісторыя Беларусі канца XVIII пачатку XX ст. у дакумэнтах і матэрыялах" (Вільня, 2007).
Калі ў нарысе праграмы 1903 г. налічваецца 336 словаў, дык у праграма 1906 г. была амаль удвая большая 623 словы. У параўнанні з нарысам праграмы ў ёй больш дэталёва былі прапрацаваныя асобныя палажэнні. Былі ўнесеныя і змяненні. Так, калі ў нарысе праграмы гаварылася, што Грамада з'яўляецца сацыяльна-палітычнай арганізацыяй "беларускага працавітаго народу", то ў праграме 1906 г. сцвярджалася, што партыя арганізуе "працовмту бедноту Белорусского края без разлнчня нацнональностей". Такім чынам БСГ выказала жаданне прадстаўляць не ўвесь беларускі працоўны народ, а ўвесь пралетарыят (у тэрміналогіі Грамады "працовнту бедноту") Беларускага краю.
Зноў жа, нас цікавіць падыход БСГ да кулыура-, нацыяі дзяржаватворчых пытанняў. Аадрозненні паміж нарысам праграмы 1903 г. і праграмай 1906 г. даволі істотныя.
У гэтай праграме Грамада бачыла будучую Расію як дэмакратычную федэратыўную рэспубліку са свабодным самавызначэннем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй народнасцяў. БСГ адмаўлялася ад пастулату незалежнасці Беларусі і выстаўляла патрабаванне аўтаноміі Беларускага краю з соймам у Вільні.
Такім чынам, партыя лічыла патрэбным адасобіць Беларусь ад літоўскай часткі Паўночна-Заходняга краю. Акрамя таго, яна разглядала Вільню як сталіцу Беларускага краю.
Пры рэвалюцыйным звяржэнні самадзяржаўя БСГ партыя лічыла неабходным правесці Устаноўчы сойм для Беларускага краю.
Пераход ад незалежніцтва да аўтанамізму тлумачыцца і ўплывам аўстрыйскіх марксістаў, якія шмат зрабілі ў распрацоўцы нацыянальнага пытання, і рашэннямі Жэнеўскай канферэнцыі сацыялістычных партый Расіі, і разуменнем таго, што для незалежнага дзяржаўнага быту Беларусі трэба прайсці стадыі культурна-нацыянальнай і тэрытарыяльнай аўтаноміі, займець моцны пласт нацыянальнай інтэлігенцыі, будучых адміністратараў, суддзяў і г. д.
Выказваючыся за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі, БСГ выступала за роўныя правы і кулыурна-нацыянальную аўтаноміюўсіх народнасцяў, якія жывуць на адной тэрыторыі, за раўнапраўе грамадзян без адрознення полу, рэлігіі, нацыянальнасці і расы, за ліквідацыю саслоўяў.
Партыя выказвалася за дармовую поўную і абавязковую адукацыю коштам дзяржавы. Пра мовы навучання ў праграме не гаворыцца, але тэзісы аб роўнасці нацыянальнасцяў і пра нацыянальна-кулыурную аўтаномію, а таксама пазнейшыя публікацыі на старонках партыйнай газеты "Наша Ніва" даюць падставу сцвярджаць, што беларускія сацыялісты выступалі за навучанне на родных мовах.
Сябрамі ЦК БСГ былі абраныя А. Бурбіс, В. Іваноўскі, A. і I. Луцкевічы ды А. Уласаў.
У час рэвалюцыі 1905-1907 гг. у Расіі вельмі абвастрылася нацыянальнае пытанне. Актывізавалася створанае яшчэ да рэвалюцыі "Русское собранме", паўстаў Саюз рускага народа. Гэтыя арганізацыі самымі важнымі структурнымі звеннямі імперыі лічылі праваслаўе і самадзяржаўе, адстойвалі прынцып адзінай і непадзельнай Расіі, у якой не магло быць і мовы аб культурна-нацыянальнай, не кажучы аб тэрытарыяльнай, аўтаноміі. Першынство ў дзяржаве аддавалася рускаму народу (вялікаросам, маларосам і беларусам), аднак імкненне беларусаў і ўкраінцаў развіваць нацыянальную культуру асуджалася як сепаратызм. Этнаграфічныя адрозненні беларусаў і ўкраінцаў ад вялікаросаў належала пераадолець. Да таго ж беларусамі лічыліся толькі праваслаўныя.