Беларускі сацыялістычны рух і беларуская дзяржаўнасць
Анатоль Сідарэвіч
Памер: 64с.
Мінск 2019
Легальнай структурай, вакол якой ядналіся беларусы, было Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, якое служыла прыкрыццём нелегальнага Беларускага народнага камітэта (БНК) на чале з А. Луцкевічам. Працавала і Віленская арганізацыя БСГ. У складзе арганізацыі была ўтворана аўтаномная Беларуская сацыялдэмакратычная работніцкая група (БСДРГ), у якуюўвашлі віленскія рабочыя-беларусы.
Прыход немцаў у Літву і Беларусь беларускія сацыялісты вырашылі выкарыстаць разам з габрэямі, літоўцамі і польскімі дэмакратамі для рэалізацыі краёвай ідэі. 19 снежня 1915 г. беларускія, габрэйскія, літоўскія і польскія арганізацыі заснавалі Канфедэрацыю Вялікага Княства Літоўскага, каб супольна дамагацца стварэння на занятых немцамі беларускіх і літоўскіх землях незалежнай "суцэльнай" дзяржавы з гарантыяй правоўусім нацыянальнасцям.
Універсал Канфедэрацыі пісаўі. Луцкевіч.Улютым 1916 г. з'явілася адозва 'Трамадзяне!", складзеная літоўскім дзеячам Юргісам Шаўлісам. У ёй гаварылася, што ў склад літоўскабеларускай дзяржавы маюць увайсці прынамсі землі, занятыя немцамі.
Гэтаму шляхетнаму праекту не наканавана было здзейсніцца: большасць літоўскага палітычнага класа марыла аб незалежнай Літве з часткай беларускіх земляў у яе складзе; польскія ж нацыяналісты бачылі і Беларусь, і Літву ў складзе адроджанай польскай дзяржавы. Апрача таго, няяснаю была пазіцыя нямецкага ўраду.
Магчыма, праект літоўска-беларускай дзяржавы быў бы акцэптаваны Берлінам на самым пачатку сакавіка 1917 г., калі Антон Луцкевіч, Юргіс Шаўліс, Сцяпонас Кайрыс
і Антанас Смятона прыехалі ў Берлін. Але якраз тады прыйшла вестка аб адрачэнні Мікалая II, і Луцкевіч выехаў у Вільню, а літоўскія дэлегаты засталіся ў Берліне і былі прынятыя райхсканцлерам. Літоўцы далі немцам пэўныя абяцанні, і ўрад Германіі праводзіўу дачыненні да іх палітыку спрыяння.
I ўсё ж беларусы не пазбыліся надзеі на стварэнне супольнай з Літвой дзяржавы. 1 верасня 1917 г. на канферэнцыі БНК, БСДРГ і Віленскага камітэта БСГ быў прыняты ўніверсал, у якім беларусы патрабавалі склікання Устаноўчага сойму Беларусі і Літвы. Цяпер бел а рускія арганізацыі хацелі не суцэльнай (унітарнай) дзяржавы, а федэрацыі, у якой паміж аўтаномнымі Беларуссю і Літвой было б праведзена размежаванне паводле матчынай мовы жыхароў.
На Беларускай канферэнцыі, якая адбылася 25-27 студзеня 1918 г., не толькі была пацверджана канцэпцыя беларуска-літоўскай дзяржавы, але і выказана думка, што "да незалежнага гасударственага ядра, якое становяць землі акупацыі, павінна быць далучана і рэшта Беларускіх зямель, каторыя яшчэ астаюцца пад панаваньнем Расеі".
Канферэнцыя абрала Беларускую Раду ў Вільні на чале з А. Луцкевічам.
Тым часам бальшавіцкі ўрад Расіі ў спадзяванні на хуткую рэвалюцыю ў Германіі адцягваў падпісанне мірнайдамовы з ёю. 16 лютага 1918 г. немцы пачалі наступленне на Усходнім фронце. I ў той самы дзень Літоўская Тарыба абвясціла пра аднаўленне незалежнасці Літвы. 18 лютага Беларуская Рада ў Вільні на сваім пасяджэнні прыняла напісаную А. Луцкевічам рэзалюцыю, у якой патрабавала, каб цэнтральныя і ўсходнія беларускія землі былі далучаны да астатніх земляў Беларуска-Літоўскага краю "дзеля арганізацыі тут незалежнага дзяржаўнага быту", каб Гродна і Беласток ні ў якім разе не трапілі ў склад Польшчы. Пералічыўшы крыўды, нанесеныя беларускаму народу за апошні час, нагадаўшы, што беларусы разам літоўцамі цягам стагоддзяўжылі ў Вялікім Княстве Літоўскім, Беларуская Рада ў Вільні абвяшчала разарванай дзяржаўную сувязь паміж Беларуссю і Расіяй.
РлУЦКЕВІЧ АНТОН ІВАНАВІЧ (1884-1942)
Нарадзіўся 17.01.1884 г. у г. Шаўлі Ковенскай губерні (цяпер г. Шаўляй, Літва).
Памёр 23.03.1942 г. на перасыльным пункце ў г. Аткарску (Саратаўская вобл., Расія). Пахаваны на гарадскіх могілках у Аткарску. Магіла не захавалася. Сімвалічная магіла на віленскіх могілках Росы.
У студзені 2009 г. ва ўрадавай газеце “Звязда” можна было прачытаць такое: “Антон Луцкевіч быў прыкметнай фігурай у самых розных сферах палітыцы, літаратуры, публіцыстыцы. I чым бы ён ні займаўся, ён быў у авангардзе”. Гісторыкі ведаюць, што ён адзін з пачынальнікаў і ідэолаг беларускага нацыянальнага і сацыялістычнага руху XX ст., яго
інтэлектуальную гегемонію ў гэтым руху прызнавала газета тутэйшых польскіх кансерватараў „Stowo”; моваі літаратуразнаўцы канстатуюць, што ён аўтар першай граматыкі беларускай мовы і першай беларускай кнігі літаратурнай крытыкі; гісторыкі журналістыкі прызнаюць, што ён напісаў першы перадавы артыкул у першай беларускай газеце XX ст. і быў выдатным публіцыстам; марксіст і атэіст, ён быў адным з перакладчыкаў і рэдактарам першага поўнага выдання на беларускай мове Новага Запавету і Псальмаў.
Сын афіцэра, а потым чыноўніка Лібава-Роменскай чыгункі, пасля заканчэння Мінскай мужчынскай гімназіі Луцкевіч вывучаў матэматыку ў Пецярбургскім і юрыспрудэнцыю ў Юр’еўскім (цяпер Тартускі, Эстонія) універсітэтах, але дзяржаўныя іспыты не здаваў: час адбірала грамадска-палітычная праца. У 1904 г. яго, студэнта, першы раз арыштавалі. Актыўны ўдзельнік рэвалюцыйных падзеяў 1905 г., у лютым 1906-га ён мусіў пакінуць Мінск, пераехаць у Вільню і працягваць там працу як нелегал. У лістападзе 1906 г. ён стаў фактычным рэдактарам газеты “Наша Ніва”. Апроч “Нашай Нівы”, з 1912 г. Беларуская сацыялістычная грамада выдавала газету „Kurjer Krajowy”, і Луцкевіч быў яе актыўным аўтарам. Публікаваўся ён і ў “Вечерней газете”, якую таксама выдавала БСГ. Быў ён аўтарам расійскіх, украінскіх ды чэшскіх выданняў. Журналісцкая праца і сяброўства ў масонскай ложы дазволіла яму займець шырокае кола знаёмстваў з літоўскімі, нямецкімі, польскімі, расійскімі, украінскімі ды чэшскімі палітыкамі і дзеячамі навукі і культуры.
Калі ў 1915 г. царызм сілком гнаў сваіх падданых на ўсход, Луцкевіч разам з братам Іванам, Алаізай Пашкевіч (Цёткай), Вацлавам Ластоўскім ды іншымі застаўся ў Вільні. 3 тае прычыны, што немцы, якія прыйшлі ў заходнія паветы Беларусі, забаранялі палітычную дзейнасць, былі выкарыстаныя магчымасці Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны (БТДПВ). У гэтым таварыстве Луцкевіч узначальваў школьную камісію. Немалая яго заслуга ў тым, што пад канец 1918 г. на
паднямецкай тэрыторыі Беларусі працавалі 153 беларускія школы, і ў тым, што ў лютым 1916 быў наладжаны выпуск газеты “Гоман”, у якой ён быў вядучым публіцыстам.
БДТПВ служыла шырмаю для нелегальнага Беларускага народнага камітэта (БНК), старшынёю якога быў Луцкевіч. Цягам 1915-1917 ён распрацаваў канцэпцыю адроджанай Беларуска-Літоўскай дзяржавы з дзвюма аўтаномнымі тэрыторыямі. Яму належыць і цяпер актуальная ідэя Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мора.
Задумам Луцкевіча не наканавана было здзейсніцца. Суседзі Беларусі думалі пра нацыянальныя дзяржавы, і кожны з іх жадаў адарваць хоць бы частку беларускай тэрыторыі. Першым незалежніцкім крокам была напісаная Луцкевічам і прынятая 18.02.1918 г. Беларускай Радай у Вільні, якую ён узначальваў, рэзалюцыя аб разрыве дзяржаўных адносін з Расіяй. Праўда, у тым дакуменце яшчэ пастулявалася адбудова Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Калі ж 23.03.1918 г. стала вядома аб прызнанні Вільгельмам II незалежнасці Літвы, браты Луцкевічы (яны былі ў той дзень у Мінску) угаварылі сваіх аднапартыйцаў, якія яшчэ вагаліся, галасаваць у Радзе БНР за незалежнасць Беларусі. Праект Акту 25 Сакавіка аб незалежнасці БНР пісаў Луцкевіч.
18.09.1918 г. Луцкевіч узначаліў накіраваную ў Кіеў Надзвычайную дэлегацыю Рады БНР. Дэлегацыя вяла перамовы аб прызнанні дзяржаўнай самастойнасьці БНР з урадам Украіны і з прадстаўніком ураду РСФСР у Кіеве. 3 перамоваў з бальшавіцкім дзеячам Хрысціянам Ракоўскім Луцкевіч зрабіў выснову: Масква прызнае незалежнасць БНР, калі ў ёй будзе ўведзена савецкая канстытуцыя і калі Рэспубліка ўступіць у фэдэратыўныя сувязі з Расіяй. Украіна, якая мела прэтэнзіі на частку беларускіх земляў і залежала ад Нямеччыны, не прызнала БНР, але выдзеліла ёй пазыку, якая дала магчымасць кабінету Луцкевіча весці дзейнасць у Беларусі і вонкі яе.
22.11.1918 Луцкевіч узначаліў новы кабінет БНР Раду Народных Міністраў. На пачатку снежня 1918 г. ён разам кабінетам мусіў эвакуявацца ў Вільню, a 27.12 пераехаў у Гродна. Ён рашуча выступіў супраць анексіянісцкіх дзеянняў нановапаўсталай польскай дзяржавы.
Захопліваць беларускія землі Польшчы дапамагалі нямецкія вайсковыя ўлады. Выводзячы з Беларусі свае войскі, Нямеччына выконвала волю Антанты, перш-наперш Францыі, і саступала беларускую тэрыторыю палякам. Станавілася відавочным, што інтарэсы Беларусі трэба абараняць на Мірнай канфэрэнцыі ў Парыжы.
У сталіцы Францыі дэлегацыя БНР супрацоўнічала з прадстаўнікамі Азербайджана, Грузіі, Латвіі, Паўночнага Каўказа, Украіны ды Эстоніі. Мела яна кантакты і з міністрам замежных спраў Расеі за царом і ў калчакаўскім ды дзянікінскім урадах Сяргеем Сазонавым, а таксама з паслом небальшавіцкай Расеі ў Францыі Васіліем Маклаковым. Навязаў Луцкевіч кантакты і з польскімі дзеячамі. Луцкевіч
паверыў прэм’ер-міністру Польшчы Ігнацыю Падарэўскаму і на яго запрашэнне выехаў у Варшаву. Выехаць у Польшчу ён мусіў і таму, што 20.08.1919 г. у Закапанэ памёр яго брат Іван, і неабходна было выканаць пэўныя фармальнасці. Варшава стала для Луцкевіча пасткай. Перамовы з польскім урадам так і не адбыліся. Тры яго сустрэчы з Юзафам Пілсудзкім (у верасні і лістападзе 1919 г. ды ў студзені 1920 г.) не далі пазітыўных вынікаў для беларускай справы. Мала таго, Луцкевіча абмежавалі ў праве перамяшчэння. Выехаць з Варшавы ён мог толькі на ўсход.
Працяглае знаходжанне Луцкевіча ў Варшаве яго апаненты трактавалі як намер “здаць” Беларусь Польшчы. Пашыраючы міф пра палітычнае паланафільства Луцкевіча, сацыялісты-федэралісты і сацыялісты-рэвалюцыянеры 13 снежня 1919 г. учынілі закалот у Радзе БНР і стварылі “рэвалюцыйны” кабінет на чале з Вацлавам Ластоўскім, паралел ьны “буржуазнаму” ўраду Луцкевіча, чым істотна аслабілі яго пазіцыі. Змусіўшы кабінет Ластоўскага эміграваць, на пачатку лютага 1920 г. палякі інтэрнавалі Луцкевіча. He маючы магчымасці працягваць дзейнасць, 28 лютага ён папрасіў Найвышэйшую Раду БНР вызваліць яго ад займаных пасадаў і выехаў у Вільню.