Беларускі сацыялістычны рух і беларуская дзяржаўнасць
Анатоль Сідарэвіч
Памер: 64с.
Мінск 2019
Выехаўшы ў Гродна, ён 15-16.12.1918 г. правёў Беларускі сялянскі з’езд Гродзенскага павета, у выніку якога былі створаны павятовая Рада і арганізацыйны камітэт дзеля склікання Беларускага з’езду Гродзеншчыны. Рэалізаваць задуманае Смолічу не давялося: урад накіраваў яго ва Украіну. 3 Кіева ён мусіў ехаць у Вінніцу, а выканаўшы даручэнне праз Вену, Зальцбург і Мюнхен у Берлін. Апынуўшыся 15.03.1919 г. у нямецкай сталіцы, ён заснаваў там Дыпламатычную місію БНР. 21 сакавіка Рада Міністраў пры БНР прыняла пастанову аб прызначэнні Смоліча пасланнікам БНР у Берліне і на кароткі час накіравала яго ў Варшаву. У сталіцы Польшчы ён сустракаўся з Юзафам Пілсудзкім, іншымі польскімі дзеячамі, выслухоўваў іх прыгожыя словы і прадставіў Ігнацыю Падарэўскаму праект беларуска-польскага паразумення, першы пункт якога прызнанне ўрадам Польшчы Урада БНР.
У канцы мая Смоліч узяў удзел у інаўгурацыйным пасяджэнні Польска-Беларускага таварыства, аднак у яго кіраўніцтва не ўвайшоў. Ён выклікаў у Варшаву Браніслава Тарашкевіча, наказаў яму стварыць беларускую арганізацыю Віленшчыны і Гродзеншчыны, стварыць беларускую прэсу, засноўваць беларускія школы і выдавецтвы, а сам выехаў у Вільню рыхтаваць да друку ‘Теаграфію Беларусі”. Гэта не значыць, што Смоліч цалкам адлучыўся ад палітычнай дзейнасці. Яму даводзілася выязджаць у Коўна і Варшаву дзеля перамоваў з літоўскім дзеячамі Антанасам Смятонаю і Юргісам Шаўлісам, але ў Берлін ён не вярнуўся.
Як толькі надарылася магчымасць, Смоліч выехаў у Мінск. Яго ўдзел у сустрэчы сябраў сеньёрэнканвента Рады БНР з Пілсудскім (19 верасня 1919 г.) быў толькі эпізодам, больш ён працаваў як культурнік і кааператар у Часовым Беларускім нацыянальным камітэце (з 10 сакавіка 1920 г. намеснік старшыні), у заснаванай на базе школьнай камісіі ЧБНК Мінскай беларускай школьнай Радзе (пазней Беларуская цэнтральная школьная рада), у Беларускім саюзе сельскай гаспадаркі, які з рознымі змяненнямі праіснаваў у БССР да кастрычніка 1929 г„ учыняў захады дзеля адкрыцця настаўніцкіх курсаў у Мінску і Слуцку. I пісаў праграму Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, папулярны выклад якой выдаў асобнай брашурай.
Тым часам інтэрнаваны польскімі ўладамі ў Варшаве Луцкевіч мусіў пайсці ў адстаўку. 28 лютага 1920 г. ён перадаў Смолічу паўнамоцтвы старшыні Рады Народных Міністраў. Пасля адстаўкі Луцкевіча ў Мінск прыбыла дэлегацыя на чале з дзеячам Польскай сацыялістычнай партыі Леанам Васілеўскім. 20-24 1920 г. яна вяла перамовы з сябрамі Найвышэйшай Рады БНР, а таксама са Смолічам, Вацлавам Іваноўскім ды ксяндзом Адамам Станкевічам. Польская дэлегацыя адмовілася прызнаць незалежнасць Беларусі, аднак пайшла на саступкі ў галіне культуры і асветы і згадзілася вылучыць на гэтыя мэты пэўныя сродкі.
Ліпеньскі (1920) наступ Чырвонай Арміі змусіў Смоліча выехаць у Вільню. Калі старую сталіцу захапіла беларуска-літоўская дывізія Люцыяна Жалігоўскага і на пэўны час склаліся больш спрыяльныя ўмовы для беларусаў, Смоліч актыўна працаваў як кааператар. У 1921 г. ён увайшоў у Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні, Беларускае таварыства дапамогі ахвярам вайны і Беларускае навуковае таварыства, стаў першым старшынёй Таварыства беларускай школы. Акрамя таго, ён быў сябрам заснаванага ў красавіку 1921 г. Камітэта беларуска-польскага збліжэння і сябрам кароткатэрміновага Дзяржаўнага Камітэта БНР, які замяніў сабою Найвышэйшую Раду. Працуючы ў Віленскай беларускай гімназіі, Смоліч дасканаліў ‘Теаграфію Беларусі”. У 1922 і 1923 кніга выйшла 2-м і 3-м выданнямі.
Калі выйшла 3-е выданне 'Теаграфіі Беларусі”, Смоліч быў ужо ў Мінску. У ССРБ ён пераехаў у жніўні 1922 г. там заставалася яго большая дачка, там яго хацелі бачыць беларускія камуністы.
Вярнуўшыся ў Мінск, Смоліч з галавой кінуўся ў навуковую і грамадскую працу. Разам з былым старшынёй БСГ Язэпам Дылам ён правёў першае раянаванне ССРБ і атрымаў за гэта рэвалюцыйную падзяку. У 1924 г. ён стварыў Цэнтральнае бюро краязнаўства і быў яго першым старшынёй, яму належыць ініцыятыва склікання 1-й глебазнаўчай канферэнцыі. У 1925 г. ён стаў намеснікам старшыні Інстытута беларускай культуры (ІБК; правобраз Акадэміі наук) і кіраваў арганізацыяй навуковай працы гэтай установы. Ён жа наладзіў працу друкарні ІБК і выданне навуковых працаў. Ён адзін з заснавальнікаў Камісіі натуральных прадукцыйных сіл пры Дзяржаўнай планавай камісіі ССРБ (потым пры ІБК) і аддзела прыроды і народнай гаспадаркі ІБК. Ён жа прапанаваў стварыць у Мінску Навукова-даследчы інстытут сельскай і лясной гаспадаркі, распрацаваў яго структуру і пэўны час
узначальваў у ім аддзел сельскагаспадарчай эканомікі. Прапаноўваў ён заснаваць у Мінску і Інстытут прамысловасці і нават стварыў адпаведную камісію спецыялістаў. Яму ж належыць ініцыятыва выдаваць сельскагаспадарчы і краязнаўчы часопісы “Плуг” і “Наш край”.
Вярнуўшыся ў Беларусь, Смоліч абараніў дыпломную работу і сам займаўся навуковымі даследаваннямі. Ён лічыцца заснавальнікам беларускага ландшафтазнаўства, у сферу яго зацікаўленняў уваходзіла сельскагаспадарчае раянаванне.
Навукова-арганізацыйную працу Смоліч спалучаў з педагагічнай. Двума выданнямі выйшаў яго падручнік “Кароткі курс геаграфіі Беларусі”. Разам з Мікалаем Азбукіным ён напісаўтаксама падручнік ‘Теаграфія пазаеўрапейскіх краёў (Азія, Афрыка, Амерыка, Аўстралія, Акіянія і Антарктыда)”. У 1927 г. яму было прысвоена званне прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ).
У 1930 г. працы Смоліча “Размяшчэнне насельніцтва на тэрыторыі БССР” і “Сельскагаспадарчыя раёны БССР” былі ўганараваныя Малым залатым медалём Дзяржаўнага рускага геаграфічнага таварыства. Афіцыйнае паведамленне пра высокую ўзнагароду прыйшло ў БДУ 24 чэрвеня 1930 г., a 26 чэрвеня яго арыштавалі ў “справе” так званага Саюзу вызвалення Беларусі. Калегія АГПУ СССР 10 красавіка 1931 г. вырашыла саслаць яго на 5 гадоў у г. Аса (цяпер Пермскі край, Расія). Потым месцам ссылкі стаў г. Ішым Цюменскай вобласці, дзе ён працаваў у педагагічным вучылішчы. I ў ссылцы Смоліч займаўся даследаваннямі. Яго апошняя праца “Зона ліставых лясоў і займішчаў Заходняй Сібіры на мерыдыяне Ішыма” засталася ў рукапісе. 17 чэрвеня 1937 г. Смоліча арыштавалі зноў, a 10 чэрвеня 1938 г. “тройка” Омскага ўпраўлення НКВД вынесла яму смяротны прысуд.
У 2017 г. у БДУ адбылася міжнародная канферэнцыя географаў, прымеркаваная да 125-годдзя з дня нараджэння прафесара А. Смоліча. На геаграфічным факультэце быў адчынены кабінет эканамічнай геаграфіі яго імя. А ў 2018 г. у яго гонар назвалі адну з вуліц у Мінску.
Поспехі Чырвонай Арміі ва Украіне дазволілі 4 ліпеня пачаць новае наступленне ў Беларусі. Перад Чырвонай Арміяй была пастаўлена задача ўзяць Варшаву і, пры спрыяльных умовах, рухацца на Берлін. Чырвоная Армія наступала імкліва. 11 ліпеня яна ўвайшла ў Мінск, a 14-га была ў Вільні.
У гэтыя дні перастала існавацьССР Літвы і Беларусі. Створаная 27 лютага 1919 г., de facto яна перастала існаваць ў ліпені таго ж года, калі Войска Польскае ішло на ўсход. De jure ССРЛІБ перастала існаваць 12 ліпеня 1920 г. У гэты дзень быўпадпісаны савецка-літоўскі мірны дагавор, і Расія прызнала Літоўскую Рэспубліку. Расія перадала гэтай дзяржаве цалкам або часткова Ашмянскі, Віленскі, Г родзенскі, Л ідскі і Свянцянскі паветы, а таксама беларускую частку Ковенскай губерні з Браславам і Сувалкаўскую губерню.
Улада на тых тэрыторыях, якія Масква прызнавала беларускімі і якія былі ачышчаныя ад польскіх войскаў, перадавалася ў рукі Мінскага губернскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта (ВРК) на чале з А. Чарвяковым. Уваходзілі ў ВРК таксама прадстаўнікі беларускія эсэраў і заснаванай у студзені 1920 г. на тэрыторыі, акупаванай палякамі, Беларускай камуністычнай арганізацыі (лідар былы сябар БСГ Усевалад Ігнатоўскі).
3 дазволу Масквы ВРК рыхтаваў абвяшчэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі. Адстойваючы дзяржаўную цэласнасць Беларусі ў яе этнаграфічных межах і выступаючы за стварэнне асобнага беларускага войска, эсэры адмовіліся падпісаць Дэкларацыю 31 ліпеня 1920 г. аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ.
Меркавалася, што ўлада ВРК ССРБ пашырыцца на ўсе заходнебеларускія землі, якія Расія не перадала Літве. Аднак на дапамогу Польшчы зноў прыйшлі Францыя і ЗША, і 16 жніўня палякі і іхсаюзнікіўкраінцы пачалі контрнаступленне. 12 кастрычніка Войска Польскае зноў увайшло ў Мінск, аднак у гэты дзень у Рызе была падпісана дамова аб замірэнні і прэлімінарных умовах міру. Палякі мусілі пакінуць Мінск і адступіць за вызначаную рысу. У складзе ССРБ засталося шэсць няпоўных паветаў Мінскай губерні (Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Мазырскі, Мінскі і Слуцкі) і асобныя часткі Вілейскага павета Віленскай губерні.
У снежні 1920 г. у Мінску адбыўся II Усебеларускі з'езд Саветаў. З'езд абраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт ССРБ. ЯгостаршынёюстаўА. Чарвякоў. БыўсфармаваныўрадССРБСавет Народных Камісараў. Яго таксама ўзначаліў Чарвякоў. Адначасова ён займаў і пасаду народнага камісара замежных спраў. Яго намеснікам прызначылі А. Бурбіса.
Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь была прызнана Германіяй. У якасці часткова прызнанага суб'екта міжнароднага права ССРБ 30 снежня 1922 г. разам з Расійскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікай, Украінскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай і Закаўказскай Сацыялістычнай Федэратыўнай СавецкайРэспублікайзаключыладагаворабутварэнніСаюзаСавецкіхСацыялістычных Рэспублік (СССР, Савецкага Саюза). Подпіс пад дагаворам паставіў А. Чарвякоў.
Праз няпоўныя 69 гадоў, 8снежня 1991 г., кіраўнікі Беларусі, Расіі ІУкраіны на сустрэчы ў Белавежскай пушчы заявілі, што Савецкі Саюз як суб'ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне. 10 снежня Украіна і Беларусь, a 12 снежня Расія дэнансавалі саюзны дагавор 1922 г. СССР перастаў існаваць de jure. 16 снежня пачалася паласа прызнання незалежнасці Беларусі іншымі дзяржавамі.
* * *
У перыяд ад Усебеларускага З'езду да 25 сакавіка 1918 г. беларуская рэвалюцыя здзейсніла тры крокі наперад: Беларусь выйшла са складу Расіі, Беларусь была абвешчана незалежнай дзяржавай, Беларусь была абвешчана дэмакратычнай дзяржавай.