Беларускі сацыялістычны рух і беларуская дзяржаўнасць
Анатоль Сідарэвіч
Памер: 64с.
Мінск 2019
Усе народы Расіі падзяляліся на прыязныя і непрыязныя. Сярод непрыязных народаў першыя месцы належалі габрэям і палякам.
БСГ заклікала беларусаў на паддавацца на антысеміцкую прапаганду і агітацыю. "Як будзе хто вас падмаўляць ісці жыдоў біць біце яго, забіце, як сабаку шалёнага", гаварылася ў адной з улётак БСГ.
Устрывожаная небяспечнай тэндэнцыяй, ПСР на пачатку 1907 г. выступіла з прапановай правесці канферэнцыю, прысвечаную толькі нацыянальнаму пытанню. Запрашэнні былі накіраваныя нацыянальным сацыялістычным партыям.
У працы канферэнцыі, якая адбылася 16-20 красавіка 1907 г. у Фінляндыі, бралі ўдзел БСГ (I. Луцкевіч), Сацыялістычная габрэйская рабочая партыя (СГРП), Грузінская партыя сацыялістаў-фэдэралістаў, Дашнакцуцюн, ППС Рэвалюцыйная фракцыя3 і ПСР. Пад канец канфэрэнцыі з'явіўся прадстаўнік ЛСДС, які выказаў падтрымку яе рашэнням.
У рэзалюцыі пра абарону правоў меншасці партыі прапаноўвалі забяспечыць у выбарчым заканадаўстве правы нацыянальных меншасцяў.
Сацыялістычная габрэйская рабочая партыя паставіла перад канферэнцыяй пытанне аб нацыянальнай і тэрытарыяльнай аўтаноміі. У прыватнасці, стаяла пытанне, як быць з экстэрытарыяльнымі нацыянальнасцямі. СГРП прапаноўвала стварыць для іх экстэрытарыяльныя нацыянальныя саюзы публічна-прававога характару.
У гэтым пытанні было прынята дзве рэзалюцыі. У першай з іх гаварылася, што пытанне яшчэ не выйшла з вобласці дыскусій, і таму сацыялістычным партыям рэкамендавалася ўсебакова абмеркаваць яго на сходах і ў літаратуры. У другой рэзалюцыі, прынятай большасцю партый -удзельніц канферэнцыі (устрымаліся ППС і ПСР), прапанова СГРП была падтрыманая, аднакяшчэ належала дэталёва абмеркаваць пытанне пра кампетэнцыі экстэрытарыяльнага нацыянальнага саюза і суадносінах яго кампетэнцый з кампетэнцыямі мясцовага і тэрытарыяльнага самакіравання, а таксама агульнадзяржаўных устаноў. Такім чынам, большасць удзельнікаў канфрэнцыі, у тым ліку БСГ, лічыла, што пытанне аб экстэрытарыяльных нацыянальных саюзах з палітычнай вобласці трэба перавесці ў вобласць прававую, практычную.
3. У 1906 годзе ППС распалася на дзве палітычныя арганізацыі: ППС-Лявіцу і ППС Рэвалюцыйную фракцыю. ППСЛявіца выступала за аўтаномію Польшчы ў складзе дэмакратычнай федэратыўнай Расіі, а ППС Рэвалюцыйная фракцыя (лідар Юзаф Пілсудскі) стаяла на незалежніцкіх пазіцыях.
Канферэнцыя прыняла таксама рэзалюцыю аб пагромнай палітыцы расійскага ўрада. У ёй гаварылася: "Канферэнцыя заяўляе, што яна лічыць святым абавязкам сабраных партый самым рашучым і актыўным чынам змагацца супраць антысеміцкай і пагромнай палітыкі расійскага ўрада і рэакцыйнай часткі расійскага грамадства, якая, з'яўляючыся самым дзікім выражэннем варварства і г'валту, разам з тым вядзе да зацямнення класавай свядомасці працоўных масаў і затрымлівае класавае гуртаванне інтэрнацыянальнага змагарнага пралетарыяту і працоўных масаў".
Былі прынятыя і іншыя дакументы, у тым ліку віншаванне Міжнароднаму сацыялістычнаму бюро са святам Першамая.
7. Нашаніўскі перыяд
Цяжка сказаць, як склаўся б лёс выдатных беларускіх пісьменнікаў Цёткі, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алеся Гаруна, Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага, дзясяткаў іншых літаратараў, калі б не беларускія сацыялісты.
У той час, як браты Луцкевічы былі занятыя партыйным будаўніцтвам, В. Іваноўскі пачаў наладжваць беларускую выдавецкую справу, ствараць, кажучы словамі Р. Люксембург, самастойнае навукова-літаратурнае жыццё на беларускай мове. У гэтай справе Іваноўскаму дапамагалі Карусь Каганец і яго брат Амброжы, а таксама Францішак Умястоўскі.
У 1903 г. легальна выйшла першая ў XX ст. беларускія мастацкая кніжка зборнік вершаў Вязанка" Янкі Лучыны. Каб гэтая кніжка магла выйсці ў свет, цэнзуры было паведамлена, што яна напісана па-балгарску.
12 снежня 1904 г. быў апублікаваны ўказ Мікалая II сенату "Аб прадвызначэннях да ўдасканалення дзяржаўнага парадку", у якім гаварылася: устараніць з цяпер дзеючых пастановаў аб друку лішнія абмежаванні. Пасля гэтага ўказа быў дазволены беларускі друк як кірыліцай, так і лацінкаю.
У 1906 г. сябар ЦК БСГ Іваноўскі стаў ініцыятарам стварэння ў Пецярбургу выдавецкай суполкі "Загляне сонца і ў наша ваконца". Узначальваючы гэтую суполку цягам 1906-1913 гг., ён арганізаваў выпуск беларускіх кніг, паштовак і альманаха "Маладая Беларусь". У 1910-1913 гг. у Пецярбургу дзейнічала таксама паралельнае выдавецтва сябра БСГ Антона Грыневіча.
Акрамя легальнай, Іваноўскі вёў нелегальную выдавецкую дзейнасць. У 1906-1907 гг. ён узначальваў партыйнае выдавецтва "Грамада", якое выпусціла некалькі брашур.
У вышэйшых навучальных установах Пецярбурга, дзе жыў і працаваў Іваноўскі, вучылася нямала беларусаў. Як сведчыў А. Луцкевіч, беларуская студэнцкая сям'я гуртавалася вакол Іваноўскага і памочніка бібліятэкара ўніверсітэцкай бібліятэкі Браніслава Эпімаха-Шыпілы. Іваноўскі і Эпімах-Шыпіла мелі непасрэднае дачыненне да заснавання Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў СанктПецярбургскага ўніверсітэта, старастам якога стаў сябар БСГ Браніслаў Тарашкевіч.
Дзейнасць выдавецкай суполкі "Загляне сонца і ў наша ваконца", выдавецтваў Трамада" і А. Грыневіча прыпадае на час, які ў гісторыю Беларусі і беларускай культуры ўвайшоў як нашаніўскі перыяд, перыяд, калі ў Вільні выходзіла газета "Наша Ніва".
3 прапановай наладзіць выданне партыйнай газеты на канферэнцыі БСГ у чэрвені 1906 г. выступіў I. Луцкевіч, але за рэалізацыю задумы ўзяўся Ф. Умястоўскі, які знайшоў чалавека, згоднага стаць выдаўцом. Так 1 верасня ў Вільні пачала выходзіць газета "Наша Доля". Газету выдавалі як кірылічнай, так і лацінскай графікай. Аднак радыкальнае левае выданне не магло выходзіць працяглы час. 3 шасці нумароў газеты чатыры былі канфіскаваныя. Нарэшце 1 снежня 1906 г. выданнебылозабаронена. Але раней чым "Наша Доля" перастала выходзіць, браты Луцкевічы, В. Іваноўскі, Цётка ды інш. заснавалі газету "Наша Ніва”.
Першы нумар''Нашай Нівы" быў надрукаваны 10 лістапада 1906 г. кірыліцай ілацінкай.
I выходзіла газета да 7 жніўня 1915 г. Першым фактычным рэдактарам яе і вядучым публіцыстам быў А. Луцкевіч. Пасля выпадковага чалавека, Зыгмунта Вольскага, 8 снежня 1906 г. рэдактарам-выдаўцом газеты стаў А. Уласаў. Пошукам сродкаў на выданне "Нашай Нівы'' займаўся I. Луцкевіч. Сябры ЦК БСГ браты Луцкевічы і Уласаў вызначалі лінію газеты.
Пры газеце працавала выдавецтва, якое выпускала навукова-папулярную, сельскагаспадарчую і мастацкую літаратуру, а таксама календары ў выглядзе кніжак. На базе выдавецтва "Нашай Нівы" ў 1913 годзе паўстала Беларускае выдавецкае таварыства на чале з В. Іваноўскім.
Выдавецтва "Нашай Нівы" наладзіла ў 1912 г. выпуск часопіса для сялян "Саха". Рэдактарам часопіса стаў А. Уласаў, які саступіў пасаду рэдактара-выдаўца газеты "Наша Ніва" Яну Луцэвічу (Янку Купалу).
У 1914 г. Уласаў стаў таксама выдаўцом часопіса для падлеткаў і моладзі "Лучынка". Літаратурным рэдактарам часопіса была Цётка.
У планах бел а рускіх сацыялістаў было наладжванне выпуску жаночага ч a co п іса, аднак здзейсніць задуму перашкодзіла 1-я сусветная вайна. У сувязі з ваеннымі падзеямі, прызывам у царскае войска выдаўцоў і вымушанай эвакуцыяй на ўсход выданне часопісаў "Саха" і "Лучынка", а таксама "Нашай Нівы" было спынена.
Нашаніўскі асяродак стаў цэнтрам, вакол якога гуртаваліся беларускія сілы. Перш-наперш гэта быў партыйны цэнтр, але гэта быў і цэнтр нацыянальна-культурніцкай працы, сувязь з якім трымалі беларускія гурткі іншых гарадоў. У перыяд новага рэвалюцыйнага ўздыму, які пачаўся ў 1910 г., раз на год на Купалле у Вільню, нібыта на святкаванне, прыязджалі найбольш актыўныя бел арускія дзеячы "дзеля абмену думкамі і вызначэння шляхоў далейшае працы" (А. Луцкевіч). Пэўна, вынікам такога абмену думкамі стаў праграмны артыкул А. Луцкевіча "Што трэба рабіць?" (студзень 1913 г.). Гэты артыкул можна назваць беларускім дакументам канструктыўнага сацыялізму.
Па-ранейшаму ў Паўночна-Заходнім краі востра стаяла нацыянальнае пытанне. "Наша Ніва" вымушана была весці палеміку з расійскімі і польскімі вялікадзяржаўнікамі. I разам з тым БСГ ўзяла на ўзбраенне канцэпцыю краёўства, або мірнага суіснавання і супрацы народаў Беларуска-Літоўскага краю. Дзеля пашырэння гэтай канцэпцыі БСГ у 1912 г. (у час выбарчай кампаніі па выбарах III Думы) заснавала два новыя друкаваныя органы "Вечернюю Газету" і "Kurjer Krajowy".
Беларускі pyx шырыўся, у ім, апроч сацыялістычнай плыні, абазначыліся хрысціянскадэмакратычная і нацыяналістычная. "Нашай Ніве", якая вяла палеміку з расійскімі і польскімі вялікадзяржаўнікамі, ужо ў 1914 г. давялося весці палеміку з беларускімі правымі. Орган БСГ, "Наша Ніва" не магла задавальняць інтарэсы правых плыняў. У 1913 г. пачала выходзіць газета „Віе+arus", орган хрысціянскіх дэмакратаў(пакуль што выключна рыма-каталікоў). У літаратуры ёсць сведчанне, што выдаваць сваю газету хадэкам параіў I. Луцкевіч.
Культураі нацыятворчая праца БСГ давала свой плён. Як адзначае гісторык Андрэй Унучак, да 1915 г., каліўзаходнія паветы Беларусі прыйшлі немцы, асновы беларускай нацыянальный ідэі былі ўжо распрацаваныя. Нацыянальная ідэя, ідэя дзяржаўнасці Беларусі была нагэтулькі значнай і моцнай, што, хоць за ёй не было вялікіх фінансаваарганізацыйных рэсурсаў, яеўжо не маглі ігнараваць ні палякі, ні немцы, ні бал ьша вікі. Ужо надзвычай складана было заяўляць аб неіснаванні беларускай нацыі, мовы, літаратуры і культуры. "Беларускае пытанне'' выйшла за межы ўнутрырасійскага. У сувязі з падзеямі 1-й сусветнай вайны яно стала міжнародным.
8. Беларуская Рада ў Вільні. Акт 18 лютага 1918 г.
Яшчэ да прыходу немцаў у Літву і заходнія паветы Беларусі было вырашана, хто з дзеячаў БСГ будзе працаваць на паднямецкай тэрыторыі, а хто на падрасійскай. Сябар ЦК А. Уласаў быў прызваны ў войска, сябры ЦК А. Бурбіс і В. Іваноўскі мусілі выехаць у Расію, у Вільні заставаліся сябры ЦК I. і А. Луцкевічы, а таксама Цётка. У Мінску палітычную працу было даручана весці Аркадзю Смолічу.
3 прыходам немцаўу Вільні з'явіўся Бела рускі клуб, прадстаўленні даваўБеларускі музычнадраматычны гурток. Беларуская мова атрымала роўныя правы з ідышам, літоўскай і польскай мовамі. У канцы 1915 г. былі адчынены першыя легальныя беларускія школы. Была наладжана падрыхтоўка педагогаў, што дало магчымасцьда канца 1918 г. адкрыць на паднямецкай тэрыторыі Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў 153 беларускія школы. 3 лютага 1916 г. двойчы натыдзень выходзіла газета "Гоман".