• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі сацыялістычны рух і беларуская дзяржаўнасць  Анатоль Сідарэвіч

    Беларускі сацыялістычны рух і беларуская дзяржаўнасць

    Анатоль Сідарэвіч

    Памер: 64с.
    Мінск 2019
    17.84 МБ
    У 1904 годзе ў Фінляндыі побач з Сацыял-дэмакратычнай партыяй пачне дзейнасць Партыя актыўнага супраціўлення, якая тэрорам будзе супрацьдзейнічаць русіфікатарскай палітыцы царскага рэжыму і абвесціць мэтай сваёй барацьбы незалежнасць Фінляндыі.
    Выяўляць і адстойваць інтарэсы сялян бралася агульнарасійская народніцкая Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР; эсэры). У1903 г. пачалося фармаванне Украінскай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Але раней за эсэраўскія структуры ў Расіі і ва Украіне ўзнікла Польская сялянская партыя.
    З'явіліся таксама правыя партыі прыгнечаных нацый. У 1897 г. была заснавана выразна нацыяналістычная і антысеміцкая Нацыянальна-дэмакратычная партыя Польшчы (эндэкі). На хвалі першай расійскай рэвалюцыі пачне афармляцца яшчэ адна правая плынь польская хрысціянская дэмакратыя (хадэцыя, хадэкі). Падобныя працэсы адбываліся і ўЛітве.
    Як пісаў А. Луцкевіч, заснаванне і дзейнасць нацыянальных сацыялістычных партый у Польшчы, Латвіі, Літве, ва Украіне і нават у Арменіі давала беларусам даволі прыкладаў, які шлях абраць.
    Прыехаўшы ў Пецярбург і пазнаёміўшыся з В. Іваноўскім і яго таварышамі, браты Луцкевічы прапанавалі стварыць беларускую рэвалюцыйную партыю, якая б ставіла перадсабоюліквідацыю галоўнай прычыны прыгнечанага стану беларускага народасамадзяржаўя. А таксама ліквідацыю іншых перажыткаў феадалізму, у прыватнасці буйнога памешчыцкага землеўладання.
    А як жа быць з асветай народа?
    Беларусь характарызавалася нізкім культурным ўзроўнем тытульнага народа, адсутнасцю ўласна беларускай буржуазіі, гарадской інтэлігенцыі ды самастойнага навукова-літаратурнага жыцця на беларускай мове. У адрозненне ад Украіны, Беларусь не мела ніводнай вышэйшай навучальнай установы. Навучанне дзяцей у казённых школах вялося на рускай мове. У рыма-каталіцкіх парафіях духавенства вяло навучанне і выхаванне на польскай мове. I гэта не магло не прывесці маладых беларусаў да канстатацыі відавочнага факту: Беларусь гэта арэна польска-расійскага супрацьстаяння.
    Народу пагражала дэнацыяналізацыя, і, рад-няволя, акрамя ўласна палітычнай функцыі, партыя беларускіх сацыялістаў мусіла выконваць таксама культураі нацыятворчую функцыі.
    Стварэнне партыі, якая б ставіла мэтай карэннае змяненне дзяржаўнага і палітычнага ладу Расіі, а таксама радыкальныя перамены ў аграрным сектары эканомікі, ніяк не азначала адмену праграмы БРП. Толькі засяродзіцца на выкананні тых культурнаасветніцкіх задач павінна была прыпартыйная структура. Роза Люксембург пісала, што "Беларуская Грамада вымушана была найперш пачаць ад заснавання "Асветніцкага таварыства" дзеля пашырэння элементарнай асветы сярод беларускіх сялян".
    Асветніцкім таварыствам Р. Люксембург назвала, трэба думаць, заснаваны ўвосень 1902 г. Круг беларускай народнай прасветы і культуры на чале з Іваноўскім. Браты ж Луцкевічы, найперш Іван, узяліся за стварэнне рэальнай палітычнай партыі.
    Пачатковую гісторыю Беларускай рэвалюцыйнай грамады (БРГ) пісацьдаволі цяжка, бо не захаваўся архіў партыі. Нічога не застаецца, як выкарыстоўваць успаміны яе сяброў і нешматлікія матэрыялы, якія не прапалі разам з партыйным архівам.
    Трэба мець на ўвазе і тое, што партыя, якая першапачаткова называлася Беларускай рэвалюцыйнай грамадой, не пазней як у кастрычніку 1904 г. стала называцца Беларускай сацыялістычнай грамадой (БСГ). Перайменаванне партыі А. Луцкевіч тлумачыўтым, што сярод сябраў БРГ/БСГ пераважаў сацыял-дэмакратычны кірунак.
    За стварэнне Грамадыўзяўся I. Луцкевіч. Будучыя сябры партыі вербаваліся з моладзі, якая паходзіла пераважна з Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў.
    Працу дзеля стварэння партыі спыніў арышт I. Луцкевіча напярэдадні 1 мая 1903 г. У піцерскіх "прэдварылцы" і "Крестах"ямудавялося прабыць да верасня. Выйшаўшы на волю, I. Луцкевіч завяршыў пачатую справу, і ў канцы 1903 г. у Вільні адбыўся I з'езд Беларускай рэвалюцыйнай грамады.
    3.	Першая праграма БСГ
    1	з'езд партыі прыняў праграму БРГ/БСГ. Як пісаў А. Луцкевіч, праграма партыі была "прымітыўная і нявырабленая". Праўда, аўтары гэтага дакумента не важыліся назваць яго праграмай. Таму з'езд зацвердзіў не праграму ўласна, a нарыс праграмы. Беларускамоўны тэкст гэтага нарысу, змешчаны ў кнізе Фёдара Турука "Белорусское двнженне" (Масква, 1921; перавыдадзена ў Мінску ў 1994-м), можна лічыць першапачатковым варыянтам, а "чыставіком" рускамоўны тэкст, надрукаваны Аляксандрам Шлюбскім у часопісе "Полымя" (1925. № 5), а таксама ў кнізе "Соцылістычны рух на Беларусі ў проклямацыях 1905 году" (Менск, 1927).
    Найбліжэйшай сваёй мэтай БРГ "разом з пролетаріатом уснх народоў Расейскаго Государства" ставіла звяржэнне самадзяржаўя.
    Другая мэта выкладалася з агаворкай: "Цяперь трудно сказаць, як зложацца палнтычные стасункн ў Расен, а толькі мы з усякаго здарэння будзем карыстаць для таго, каб усе народы мелн як найбольшу свабоду, уважаючы за найбольшэе жаданне ў часн капнталмзму незалежную рэспублнку демократычную".
    Такім чынам, у лершым праграмным дакуменце БРГ/БСГ утрымліваліся пастулаты незалежнасці Беларусі і ўсталявання ў ёй дэмакратычнага рэспубліканскага ладу.
    БРГ/БСГ выступала за раўнапраўе "нацыянальнасцяў, якія жывуць на агульнай тэрыторыі'' і за раўнапраўе "ўсіхграмадзянбезадрозненняполу, расы,нацыянальнасці і веравызнання".
    3	культурніцкіх пастулатаў, якія ўтрымліваліся ў праграме БРГ/БСГ, можна вылучыць толькі патрабаванне свабоды друку (але гэта адначасова і палітычнае патрабаванне), а таксама пункт 8: "Дармовая, канешная, поўная наука для ўсм[х] на кошт краю" і "адзеленне цэрквы ад государства н школы ад церквы". Па-руску гэты пункт выкладзены наступным чынам: "Бесплатное, обязательное, обьцее, полное обученне, доставленне государством средств для учаіцнхся".
    Нічога ў нарысе праграмы БРГ/БСГ не гаварылася аб мовах народаў Беларусі, але калі ўлічыць пастулат аб роўнасці усіх народнасцяў Беларусі, то можна зрабіць выснову, што беларускія сацыялісты выступалі і за роўнасць моваў гэтых народнасцяў.
    Што тычыцца сацыяльна-эканамічнага блоку нарысу праграмы БСГ/БРГ, то, як можна меркаваць з расстаноўкі прыярытэтаў у ім, ліквідацыя капіталістычнага ладу стаяла на другім плане. I гэта цалкам адпавядала духу позняга марксізму, бо вядома, што ў 1882 г. Фрыдрых Энгельс у адным з лістоў да Карла Каўцкага пісаў, што ліквідацыя нацыянальнага прыгнёту з'яўляецца ўмовай ўсякага здаровага і свабоднага развіцця.
    У параўнанні з адозвай БРП "Да інтэлігенцыі" нарыс праграмы БРГ/БСГ можна без агаворак лічыць праграмным дакументам палітычнай партыі.
    I такая заўвага. Аляксандр Бурбіс і некаторыя пазнейшыя аўтары пісалі, што БСГ прыняла лраграму ППС. Але мы ведаем, што ўзорам для сацыялістычных і сацыялдэмакратычных партый таго часу была Эрфурцкая праграма Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (1891). Складаючы свае праграмы, сацыялісты іншых краін, у тым ліку польскія, рабілі папраўкі на нацыянальную спецыфіку. Пра тое, што БСГ прытрымліваецца асноваў Эрфурцкай праграмы, на канферэнцыі нацыянальных сацыялістычных партый Расііў 1907 г. заявіўі. Луцкевіч. Праграма БСГ была падобная да праграмы ППС толькі тым, што і першая, і другая партыі заявілі аб імкненні да незалежнасці сваіх краін.
    4.	БСГ і партыі іншых народаў
    Тое, што беларусы заснавалі сваю сацыялістычную партыю, не засталося па-за ўвагай суседзяў. Інакш і быць не магло. Структуры Усеагульнага габрэйскага рабочага саюза ў Літве, Польшчы і Расіі, Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі, Польскай сацыялістычнай партыі, Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы, Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў і Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі актыўна дзейнічалі і ў Бел а русі. У сваіх праграмах усе гэтыя партыі не ўлічвалі спецыфіку Беларусі і яе інтарэсы. Акрамя таго, ППС і ЛСДП выношвалі планы далучэння да будучых польскай і літоўскай дзяржаў беларускіх земляў. Што тычыцца РСДРП і ПСР, то яны і думкі не дапускалі аб аддзяленні Беларусі ад Расіі. Нарэшце, СДКПІЛ выступала нават супраць адраджэння польскай і літоўскай дзяржаў1.
    Асаблівую цікавасць да беларускага сацыялістычнага руху праяўляла ППС. З'яўленне сацыялістычнай партыі ў беларусаў выклікала дваістую рэакцыю Польскай сацыялістычнай партыі.
    1. Не даследавана дзейнасць на тэрыторыі Беларусі ўкраінскіх партый, але падзеі 1917-1920 і наступных гадоў паказваюць, што яны следам за вядомым гісторыкам і дзеячам Украінскай гартыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў Міхайлам Грушэўскім лічылі ўкраінскімі паўднёвыя паветы Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў, а таксама значную частку Падляшша і ці не ўсю Чарнігаўскую губерню.
    3	аднаго боку, польскім сацыялістам трэба было весці прапаганду і агітацыю сярод беларускага сялянства і мець беларускіх сацыялістаў у якасці саюзнікаў у барацьбе з царызмам. I таму ППС мусіла кантактаваць і нават супрацоўнічаць спачатку з БРП, a потым з БРГ/БСГ. Так, у 1902-1903 гг. лонданскай друкарняй ППС былі выдадзены 3 брашуры на беларускай мове. Калі пачалася расійска-японская вайна, ППС выпусціла па-беларуску дзве пракламацыі адну разам разам з БРГ, ЛСДП і латвійскімі сацыялдэмакратамі, а другую разам БРГ.
    3	другога боку, лідараў ППС не магло не насцярожыць тое, што Грамада выступала за скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю і перадачу яе тым, хто на ёй працуе без выкарыстання наёмнай рабочай сілы. Ажыццяўленне гэтага пункту праграмы вяло б да страты эканамічных пазіцый польскіх памешчыкаў2 і да падрыву польскай нацыянальнай працы ў Беларусі. Акрамя таго, дзеячаў ППС не могзадаволіць пастулат незалежнай Беларусі і тое, што беларускія сацыялісты ніяк не звязвалі будучыню сваёй краіны з Польшчай.
    Нарэшце, не ў польскіх інтарэсах быў рост нацыянальнай самасвядомасці беларускіх працоўных масаў, асабліва рыма-каталікоў.
    У1902 г. дзеля актывізацыі працы ўгістарычнай Літве (г. зн. у былым Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім, Беларусі і Літве) ППС вырашыла стварыць сваю філію, якая стала называцца ППС у Літве і дзейнічала на захадзе Беларусі і ў этнаграфічнай Літве.
    He пазней як у кастрычніку 1904 г. ППС стварыла новую філіяльную арганізацыю Сацыялістычную партыю Белай Русі (СПБР), якой належала стаць канкурэнткай БСГ. Але дзейнічала новая структура толькі ў Гродзенскай губерні. У кастрычніку 1904 ліпені 1906 гг. яна надрукавала па-беларуску 9 пракламацый, якія таксама спрыялі палітычнай асвеце сацыяльных нізоў.