• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі сацыялістычны рух і беларуская дзяржаўнасць  Анатоль Сідарэвіч

    Беларускі сацыялістычны рух і беларуская дзяржаўнасць

    Анатоль Сідарэвіч

    Памер: 64с.
    Мінск 2019
    17.84 МБ
    Што ж тычыцца новага кабінета, дык толькі 9 ліпеня Рада Рэспублікі выслухала і ўхваліла дэкларацыю кабінета Р. Скірмунта. Гэта была даволі ўзважаная праграма. I таму за яе галасавалі і сацыялісты. Асобна трэба адзначыць, што Рада, ухваліўшы дэкларацыю кабінета Скірмунта, прыняла і той яе пункт, на моцы якога гербам Беларускай Дзяржавы прызнавалася Пагоня.
    Праціўнікам новага прэм'ера і яго кабінета выступіўЯ. Варонка, і ён дамогся свайго: 22 ліпеня 1918 г. Рада прызначыла старшынёю Народнага Сакратарыяту I. Сераду. 3 тае прычыны, што Варонкам быў учынены ў Радзе бязлад, новаму прэм'еру так і не ўдалося цалкам укамплектаваць свой кабінет.
    У дні барацьбы вакол прэм'ерства ад БСГ адкалолася яшчэ адна яе частка. Была ўтворана Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў (БПС-Ф, эсэфы), найбольш віднымі дзеячамі якой былі Язэп Варонка, Канстанцін Езавітаў, Васіль Захарка, Пётра Крачэўскі ды інш. Як і эсэры, эсэфы ўваходзілі ў Радзе БНР у сацыялістычны блок.
    Пасля выхаду з партыі эсэраў і эсэфаў у БСГ засталіся толькі сацыял-дэмакраты. Так узнікла Беларуская сацыял-дэмакатычная партыя, найбольш віднымі сябрамі якой былі Вацлаў Іваноўскі, Язэп Лёсік, Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандр Прушынскі, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Аркадзь Смоліч, Браніслаў Тарашкевіч ды інш.
    Як пісаў А. Луцкевіч, БСДП не знайшла водгуку ў масах, была малалікая, што і не дзіўна ў аграрнай краіне, у якой практычна адсутнічаў нацыянальны прамысловы рабочы клас і была нешматлікая нацыянальная інтэлігенцыя. Беларусы-рабочыя ў Пецярбургу падтрымалі больш радыкальную Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю.
    У 1919 г. А. Смоліч напісаў праграму БСДП. Яе папулярны выклад ён апублікаваў асобнаю брашураю, аднак з'езд партыі так і не адбыўся.
    Хоць і малалікія, сацыял-дэмакраты адыгрывалі ў БСГ, у беларускім руху ў цэлым авангардную ролю. А сам беларускі рух расцвіў, як пісаў А. Луцкевіч, пад чырвоным сцягам сацыялізму.
    12.	Бальшавікі і беларускія нацыянал-камуністы
    Калі ўвесну 1917 г. упаўнаважаныя З'ездам беларускіх нацыянальных арганізацый дэлегаты прыехалі ў Петраград выкласці пастулаты беларускага руху, дзеячы Часовага ўраду Расіі іх праігнаравалі. Іншая была пазіцыя партыі, якая жадала сама захапіць уладу. Гэта не значыць, што бальшавікі прыхільна ставіліся да беларускага руху. Наадварот, бальшавіцкія дзеячы, якія працавалі ў Беларусі, былі яго ворагамі. Але бальшавіцкая партыя ад іншых адрознівалася строгай дысцыплінай, і калі не ўсё, дык вельмі многае залежала ад думкі правадыроў.
    Ленін разумеў, што яго партыя можа выдатна сыграць на трох праблемах: вайна, зямля і нацыянальнае пытанне. Нежаданне Часовага ўраду даваць аўтаномію Беларусі ды іншым рэгіёнам Расіі падказала Леніну ў кастрычніку 1917 г., што трэба напісаць пра
    "неадкладнае (немедленное) аднаўленне поўнай свабоды для Фінляндыі, Украіны, Беларусі, для мусульманаў і г. д." як мэту бальшавікоў. У гутарцы ж з беларускім эсэрам і адным з ініцыятараў Усебеларускага З'езду Яўсеем Канчаром ён прызнаваўся, што станоўча ставіцца да лозунгу аўтаноміі Беларусі таму, што разглядае яго як сродак барацьбы з Часовым урадам.
    Захапіўшыўладу, бал ьшавікі неўзабаве апубл ікавал і дэкларацыю правоў народаў Расіі. Гэты дакумент нельга назваць прававым актам. Абвясціўшы права народаў Расіі "на свободное самоопределенне, вплоть до отделення н образовання самостоятельного государства", Ленін і народны камісар у справах нацыянальнасцяў Іосіф Сталін не прапісалі механізм рэалізацыі гэтага права. Абяцаныя канкрэтныя дэкрэты, якія вынікалі б з гэтай дэкларацыі, так і не былі распрацаваныя.
    Зрэшты, права народаў на самавызначэнне прызнавалася бальшавікамі толькі да студзеня 1918 г. Назмену гэтаму праву прыйшлоправа працоўныхнасамавызначэнне.
    Новы паварот у нацыянальнай палітыцы бальшавікоў адбыўся пасля рэвалюцыі 9 лістапада ў Германіі. Немцы адыходзілі, а бальшавікі ішлі на захад, дзе ўжо існавалі Украінская і Беларуская народныя рэспублікі, а таксама Літоўская, Эстонская і Латвійская рэспублікі. Бальшавікі вымушаныя былі ствараць альтэрнатывы гэтым утварэнням. Акрамя таго, ствараючы новыя савецкія рэспублікі, бальшавікі разглядалі іх як буфер паміж Расіяй і капіталістычным светам.
    Ужо 23 снежня 1918 г. Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (УЦВК) прызнаў савецкія рэспублікі Балтыі і Украіны. У гэтым ланцугу савецкіх рэспублік меўся разрыў Беларусь.
    Той факт, штоўснежні 1918 г. у Беларусі не была абвешчана сацыялістычная савецкая рэспубліка, добра патлумачыў гісторык Рыгор Лазько:у адрозненне ад Украіны, Латвіі, Літвы ды Эстоніі, у Беларусі не было сваіх бальшавікоў. Бальшавікі былі, але беларусаўбальшавікоў вельмі мала, і сярод іх не было прыкметных постацяў. Ствараць жа урад
    Беларусі з сябраў Паўночна-Заходняга камітэта бальшавіцкай партыі, сярод якіх не было ніводнага беларуса, не выпадала.
    Яшчэ на пачатку восені 1917 г. у Беларускай Сацыялістычнай Грамадзе пачаўся першы падзел. У Петраградзе, дзе было нямала беларусаў рабочых, салдат і матросаў, з БСГ вылучылася вялікая (да 500 чалавек) група яе сябраў, у асноўным рабочых. Потым да гэтай групы далучылася Гельсінфорская арганізацыя БСГ (каля 200 чалавек, пераважна матросы). Так паўстала Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП).
    Дату афармлення БСДРП назваць цяжка, затое можна сказаць, што яе лідарам быў выпускнік Віленскага настаўніцкага інстытута Аляксандр Чарвякоў. I можна сказаць, што партыя не парывала сувязяў з БСГ. У кастрычніку 1917-га Чарвякоў быў дэлегатам на III з'езд Грамады, а ў снежні браўудзел ва Усебеларускім З'ездзе.
    У красавіку 1918 г. на аснове БСДРП была створана беларуская секцыя Расійскай камуністычнай партыі бальшавікоў [РКП(б)]. А яшчэ раней на падставе дэкрэта СНК ад 31 студзеня быў створаны Беларускі Нацыянальны Камісарыят (БНК, Белкамнац) як аддзел Народнага Камісарыяту Расіі ў справах нацыянальнасцяў (Наркамнац). Камісарам БНК прызначылі Чарвякова.
    Вакол БНК, які вёў шырокую культурна-асветніцкую працу і выдаваў першую беларускую савецкую газету "Дзянніца", гуртаваліся і камуністы, і сацыял-дэмакраты, і сацыялісты-рэвалюцыянеры, і беспартыйныя, і будучыя дзеячы БНР і БССР. Спробы БНК разгарнуць сваю працу на тэрыторыі Беларусі, не занятай немцамі, натыкаліся на супраціў Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б). Адносіны Белкамнаца і Наркамнаца таксама не былі ідылічныя. Дастаткова сказаць, што ад лютага 1918-га да сакавіка 1919-га памянялася 5 камісараў БНК.
    He складваліся адносіны Паўночна-Заходняга абласнога камітэта і з беларускімі секцыямі РКП(б). Асноўная супярэчнасць датычыла нацыянальнага пытання. Так,
    беларускія секцыі Масквы і Петраграда праз БНК звярнуліся да абкама з прапановай аб прадстаўленні падсавецкай частцы Беларусі аўтаноміі ў складзе РСФСР або перайменаванні Заходняй вобласці ў Беларуска-Літоўскую камуну. У адказ абкам перайменаваў Заходнюю вобласць у Заходнюю камуну.
    He знаходзілі разумення беларускія секцыі і ў кіраўніцтве РКП(б). Прапанова стварыць пры ЦК бальшавіцкай партыі беларускую секцыю са сваім Цэнтральным Бюро (ЦБ) і пашырыць яе дзейнасць на паднямецкую частку Беларусі была адхілена.
    I ўсё ж беларускія секцыі працягвалі сваю працу. Акрамя Петраграда і Масквы, яны былі створаны, прынамсі, у Варонежы, Казані, Казлове, Невелі, Саратаве і Тамбове.
    Віленская Беларуская Канферэнцыя. Студзень 1918 г.
    Пасля рэвалюцыі 9 лістапада ў Германіі, калі адбыўся чарговы павароту нацыянальнай палітыцы бальшавікоў, стала магчымым правесці канферэнцыю секцый.
    Канферэнцыя беларускіх секцый РКП(б) адбылася 21-23 снежня 1918 г. Яна абрала 5-асабовае Цэнтральнае бюро, у якое ўвайшлі былы старшыня ЦК БСГ Зміцер Жылуновіч, былыя сябры Грамады Язэп Няцецкі і Аляксандр Чарвякоў. Кандыдатам у сябры ЦБ стаў былы старшыня ЦК БСГ Язэп Дыла.
    Можна сказаць, што ў бальшавіцкай партыі аформілася беларуская нацыяналкамуністычная плынь. I былыя сябры БСГ, марксісты, адыгрывалі ў ёй вядучую ролю.
    13.	Нараджэнне і смерць ССРБ
    Канферэнцыя беларускіх секцый РКП(б), якая скончылася 23 снежня, выказалася за стварэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі. A 25 снежня Сталін запрасіў да сябе адказных работнікаў Белнацкама і папрасіў беларусаў прапанаваць кандыдатуры ў Часовы савецкі ўрад Беларусі. У склад гэтага ўрада беларускія камуністы вылучылі 15 чалавек. На пасадустаршыніўрадаяны прапанавалі кандыдатуру Змітра Жылуновіча. Як відаць, беларусы, вырашылі заняць усе пасады ва ўрадзе. Але бальшавікі паламалі гэты намер. Яны настаялі на тым, каб ва ўрад увайшлі 8 беларускіх камуністаў і 8 прадстаўнікоў Паўночна-Заходняй арганізацыі РКП(б). Потым ва ўжо гатовы і аддрукаваны спіс сябраў ураду бальшавікі ад рукі ўпісалі яшчэ двух дзеячаў сваёй Паўночна-Заходняй арганізацыі.
    30 снежня 1918 г. у Смаленску адкрылася VI канферэнцыя Паўночна-Заходняй арганізацыі РКІІ(б), якая абвясціла сябе I з'ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б). У абранае з'ездам 15-асабовае Цэнтральнае Бюро партыі трапілі толькі 2 беларускія камуністы.
    Пратэсты Жылуновіча не дапамаглі. Ён вымушаны быў падпарадкавацца рашэнням Масквы. I хоць маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада, напісаны Жылуновічам,
    падпісалі толькі пасля 2 гадзін ночы 2 студзеня 1919 г., днём нараджэння Савецкай Беларусі лічыцца 1 студзеня 1919 г., бо так распарадзілася Масква.
    Савецкая Беларусь стваралася як альтэрнатыва БНР. Антыбээнэраўскім духам прасякнутыя і зварот I з'езду КП(б)Б да працоўных Савецкай Беларусі, і маніфест Часовага ўраду Беларусі. Акрамя таго, стварэннем Савецкай Беларусі замыкаўся ланцуг буферных савецкіх рэспублік.
    Ужо праз два тыдні пасля публікацыі маніфесту Часовага работніча-сялянскага савецкага ўраду Беларусі, 16 студзеня 1919 г., ЦК бальшавіцкай партыі вырашыў адарваць ад Беларусі яе смаленскія землі, а таксама Віцебскую і Магілёўскую губерні, бо, маўляў, яны не мяжуюць з капіталістычным Захадам. Астатнія беларускія землі было вырашана аб'яднаць з ССР Літвы. На гэты разсупрацьдзеянняўМасквы выступілі і лідэры КП(б)Б. Аднак дамагчыся свайго ім не ўдалося.
    2-3 лютага 1919 г. адбыўся Усебеларускі з'езд Саветаў, удзльнікамі якога амаль выключна былі бальшавакі. Масква накіравала ў Мінск "правую руку" Леніна, старшыню УЦВК Якава Свярдлова. З'езд прыняў канстытуцыю Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі (ССРБ), Свярдлоў зачытаў пастанову Прэзідыума УЦВК аб прызнанні новай дзяржавы Расіяй, і той жа З'езд пад яго дыктоўку дружна прагаласаваў за аб'яднанне нованароджанай ССРБ, якая страціла тры губерні, з ССР Літвы.