Беларускі сацыялістычны рух і беларуская дзяржаўнасць
Анатоль Сідарэвіч
Памер: 64с.
Мінск 2019
27 лютага 1919 г. Савецкая Беларусь перастала існаваць. На мапе з'явілася Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі (ССРЛІБ, Літбел) са сталіцай у Вільні. Перастала існаваць і КП(б)Б. Літбелам кіравала КП(б)ЛІБ. У кіраўніцтве гэтай партыі не было ніводнага беларуса.
14. Кабінет Антона Луцкевіча. Раскол Рады БНР
Калі ў Германіі адбылася рэвалюцыя і да ўлады прыйшлі сацыял-дэмакраты, у Мінску палічылі, што на чале ўрада БНР павінен таксама стаяць сацыял-дэмакрат. 11 лістапада 1918 г. Народны Сакратарыят быў перайменаваны ў Раду Народных Міністраў. На пасаду старшыні Рады Міністраў прызначылі А. Луцкевіча. У кааліцыйны кабінет Луцкевіча ўвайшлі сацыял-дэмакраты і сацыялісты-федэралісты. Намеснікам старшыні ўраду стаў А. Смоліч. 22 лістапада кабінет пачаў дзейнасць.
Кабінету Луцкевіча не наканавана было ажыццявіць сваю праграму. Нямецкія войскі адыходзілі, і на іх месца прыходзілі бальшавікі. Узнікла неабходнасць пакінуць Мінск. Спачатку ўрад БНР пераехаў у Вільню, a 27 снежня у Гродна.
У канцы лістапада склаўся тактычны саюз БНР і Літвы. Атрымаўшы ад Германіі ў сваё валоданне значную частку Віленскай і Гродзенскай губерняў, Літва не магла ўзяць гэтыя тэрыторыі пад свой кантроль: не хапала людзей, якія б ведалі мову народа і мелі навыкі адміністравання. Літоўская Тарыба згадзілася кааптаваць у свой склад прадстаўнікоў Беларускай Рады ў Вільні, а ў літоўскім урадзе было створана Міністэрства беларускіх спраў на чале з Я. Варонкам, якое прызначыла камісараў у беларускія паветы.
Адроджаная 11 лістапада 1918 г., ужо ў снежні Польская дзяржава пачала захоп беларускіх земляў. Нямецкія вайсковыя ўлады пад дыктоўку Антанты не давалі беларусам фармаваць мілітарныя структуры, перашкаджалі дзейнасці беларускіх камісараўу паветах і стваралі рэжым найбольшага спрыяння палякам.
Кабсуняцьпольскіяапетыты, на мяжы 1918 і 1919 г.Луцкевічпіша нотыўраду Польшчы і спрабуе дастукацца да вялікіх дзяржаў. Становіцца відавочным, што лёс Беларусі будзе вырашацца за яе межамі, а таму беларуская дэлегацыя павінна прысутнічаць у Парыжы, дзе 18 студзеня 1919 г. пачалася мірная канферэнцыя.
Тым часам Польшча, якая атрымала істотную матэрыяльную падтрымку Злучаных Штатаў і Францыі, працягвала захоп заходнебеларусіх земляў. Працаваць у Гродне ўраду БНР не выпадала, а Вільня апынулася пад бальшавікамі. У сярэдзіне сакавіка 1919 г. Луцкевіч з сябрамі свайго кабінета выехаў у Берлін, дзе ўжо знаходзіўся і заснаваў беларускую дыпламатычную місію А. Смоліч. У Берліне Луцкевіч кантактаваў з вядомым дзеячам сацыял-дэмакратыі Карлам Каўцкім. Можна думаць, што не без дапамогі Каўцкага місія БНРу Берліне4 мая 1919 г. была зарэгістравана Міністэрствам замежных спраў Германіі.
Беларуск
З'езд у Вільні 10 Ч.-1919 і
У Парыжы Луцкевіч супрацоўнічаў з дэлегацыямі паўсталых на тэрыторыі былой Расійскай імперыі дзяржаў. Дзякуючы кантактам з Зігфрыдам Мэеровіцам (Латвія) і Яанам Поскам (Эстонія), удалося заснаваць вайскова-дыпламатычную місію БНР у Рызе, якая была акрэдытаваная пры ўрадах гэтых краін. Праца місіі распаўсюджвалася таксама на Фінляндыю.
У Парыжы Луцкевіч сустракаўся і з міністрам-прэзідэнтам Польшчы Ігнацым Падарэўскім. Падарэўскі запрасіў беларускага прэм'ера ў Варшаву. Кіруючыся правілам "мы гаварылі і будзем гаварыць з усімі", Луцкевіч выехаў у Польшчу.
Пакуль Луцкевіч быў у Парыжы, у цэнтры Еўропы разгарэлася польска-савецкая вайна за Літву і Беларусь (так яе сутнасць вызначыў Ленін). Польшчу падтрымлівалі Злучаныя Штаты і Антанта, асабліва Францыя. 24 красавіка 1919 г. Войска Польскае ўзяло Вільню, a 8 жніўня прыйшло ў Мінск. Яшчэ не ведаючы, што іх чакае, беларусы амаль усюды сустракалі палякаў як вызваліцеляў ад бальшавіцкага тэрору.
На другі дзень пасля прыходу Войска Польскага ў Мінск быў створаны Часовы беларускі нацыянальны камітэт (ЧБНК) на чале з сацыял-дэмакратам А. Прушынскім. ЧБНК сваімі задачамі лічыў разгортванне культурна-асветніцкай і гаспадарчай працы.
Луцкевіч, які прыехаў у Варшаву з канкрэтнай мэтай ("дабіцца за ўсякую цану магчымасьці арганізацыйнай працы для нашага ўраду і арганізацыі аружных сіл хаця бы ў форме міліцыі"), яшчэ не здагадваўся, што трапіў у пастку, што дарога ў Парыж, дзе пераможцы кроілі карту Еўропы, яму зачынена.
Дабіцца, каб Рада Міністраў БНР займалася ў Мінску арганізацыяй краю, Луцкевічу не ўдалося, затое яму ўдалося атрымаць дазвол на скліканне Рады Рэспублікі. Але перш, 22 кастрычніка 1919 г., Пілсудскі "ўзаконіў" Беларускую Вайсковую Камісію (БВК), задачай якой было фармаванне беларускіх вайсковых частак. У сувязі з тым, што старшыні БВК П. Алексюку, як пісаў адзін сучаснік, межы камісіі "сталіся зацесныя", бо ён рабіў "высокую" палітыку", фактычным кіраўніком БВК стаў А. Прушынскі.
Неўзабаве Прушынскі і яго калегі маглі пераканацца, што БВК прадукт польскай палітычнай гульні, што стварыць беларускае войска палякі не дадуць.
За час, які Луцкевіч правёўу Парыжы і Варшаве, укіраўніцтве БНР супраць яго склалася змова, якую ўзначалілі В. Захарка і П. Крачэўскі. Працяглае знаходжанне Луцкевіча ў Варшаве апаненты трактавалі як намер "здаць" Беларусь Польшчы. Пашыраючы міф пра палітычнае паланафільства Луцкевіча, сацыялісты-фэдэралісты і сацыялістырэвалюцыянеры 13 снежня 1919 г. учынілі закалоту Радзе БНР і стварылі "рэвалюцыйны" кабінетна чале з Вацлавам Ластоўскім, паралельны "буржуазнаму" ўраду Луцкевіча.
Рада БНР раскалолася. Яе эсэфаўска-эсэраўскую частку ўзначаліў П. Крачэўскі як старшыня, а прыхільнікі Луцкевіча, з увагі на цяжкія ўмовы працы, надалі правы Рады БНР 5-асабовай Найвышэйшай Радзе Рэспублікі.
Пераследам і расправамі палякі змусілі кабінет Ластоўскага падацца на эміграцыю. Луцкевіча ж, які выехаў у Варшаву, інтэрнавалі. He маючы магчымасці працягваць дзейнасць, 28 лютага 1920 г. Луцкевіч папрасіўНайвышэйшую Раду БНР вызваліцьяго ад займаных пасадаў, перадаў свае паўнамоцтвы А. Смолічу і выехаў у Вільню.
15. Абвяшчэнне незалежнасці ССРБ. Утварэнне і распад СССР
Акупацыйны рэжым, устаноўлены польскім урадам, не мог не выклікаць антыпольскія настроі. Гэтыя настроі ўмела выкарыстоўвалі бальшавікі. He маючы гарантый прызнання БНР з боку Масквы, на саюз з імі пайшлі беларускія эсэры.
Бальшавікі, якім даводзілася змагацца на некалькіх франтах, гатовыя былі пайсці на значныя тэрытарыяльныя саступкі Польшчы. У Беларусі ра сі йска-пол ьская мяжа магла прайсці па Бярэзіне. Аднак Варшава жадала бачыць у складзе Польскай дзяржавы Правябярэжную Украіну, і 7 мая 1920 г. Войска Польскаеўвайшлоў Кіеў. Утрымаць жа такі вялікі абшар (ад Дзвінска да Кацярынаслава) палякі не маглі і ўжо ў чэрвені мусілі пакінуць Кіеў.
СМОЛІЧ АРКАДЗЬ АНТОНАВІЧ (1881-1938)
Нарадзіўся 17.09.1891 г. у в. Бацэвічы Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Клічаўскі раён Магілёўскай вобласці).
Забіты 17.06.1938 г. у турме ў г. Омску (Расія). Месца пахавання невядомае.
25.06.1919 г. прэм’ер-міністр БНР Антон Луцкевіч пытаўся: “Дзе Смоліч?”. “Смоліч невядома дзе сядзіць”, пісаў у тым самым месяцы сакратар Рады БНР Пётра Крачэўскі. А Смоліч апынуўся перад выбарам: навука ці палітыка? I, выбраўшы навуку, падаўся ў Вільню. Там ён рыхтаваў да друку сваю першую і, як потым выявілася, класічную кнігу ‘Теаграфію Беларусі”. Кнігу настолькі беларускую, што яе забаранілі ў чатырох краінах: Латвіі, Літве, Польшчы і Савецкім Саюзе.
Паходзіў Смоліч са святарскага роду. Таму зусім натуральна ён апынуўся ў ліку вучняў Мінскага духоўнага вучылішча, а потым і семінарыі, але па бацькавых слядах не пайшоў. Перш быў паступіў у Кіеўскі політэхнічны інстытут, але перадумаў і стаў студэнтам Інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства ў г. Нова-Александрыя (з 1921 г. зноў Пулавы, Польшча). Доўга Смоліч не павучыўся, бо ў лютым 1910 г. за арганізацыю 2-х студэнцкіх дэманстрацыяў і страйку яго выключылі з інстытута.
Вярнуцца ў інстытут Смоліч здолеў толькі у 1913 г., калі з нагоды 300-годдзя дынастыі Раманавых была абвешчана амністыя. 3 пачаткам 1-й сусветнай вайны Смоліч разам з інстытутам эвакуяваўся ў Харкаў. Праслухаўшы тэарэтычны курс і прайшоўшы ў 1916 г. практыку, Смоліч, аднак, не стаў абараняць дыпломную працу. Яшчэ ў 1915 г. у лісце да таварышкі па партыі Алаізы Пашкевіч (Цёткі) ён пісаў, што яго сілы “цяпер асабліва патрэбныя ў Мінску, каб разгарнуць беларускую палітычную працу”.
Пераехаўшы ўвосень 1916 г. у Мінск, ён уладкаваўся статыстыкам у губернскім земстве і вёўпрацу ўМінскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Адначасна ён узначаліў нелегальную арганізацыю Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Менавіта як старшыня Мінскай арганізацыі БСГ адразу пасля падзення царызму стаў ініцыятарам склікання З’езду беларускіх арганізацый 25-27 сакавіка 1917 г. З’езд абраў Смоліча сябрам Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК). А перад З’ездам адбылася канферэнцыя арганізацый БСГ, якая абрала яго сябрам Цэнтральнага бюро партыі.
Няма сумненняў, што гэта Смоліч напісаў праект праграмы БСГ, якую ў кастрычніку прыняў партыйны з’езд. За аснову ж праект праграмы быў прыняты ўчэрвені на партыйнай канферэнцыі, якая між іншым
пастанавіла вырашыць “праблему” старшыні БНК памешчыка Рамана Скірмунта. Дзеля гэтага ў ліпені 1917 г. быў скліканы З’езд беларускіх арганізацый і партый. Замест БНК была абрана Цэнтральная Рада беларускіх арганізацый (ЦРБА), і Смоліч стаў яе фактычным кіраўніком. У кастрычніку, калі на II сесіі ЦРБА была ўтвораная Вялікая Беларуская Рада, Смоліч заняў пасаду намесніка старшыні гэтай інстытуцыі.
Як вядома, Вялікая Рада ініцыявала скліканне Усебеларускага З’езду. Смоліч, намеснік старшыні БСГ (абраны на гэтую пасаду партыйным з’ездам у кастрычніку 1917-га), уваходзіў на З’ездзе ў сацыялістычны блок. Яго абралі сябрам Рады Усебеларускага З’езду, якая 19 сакавіка 1918 г. стала Радаю БНР. А раней (20 лютага) яго прызначылі сябрам 1-га Ураду Беларусі народным сакратаром асветы. 3 14 мая гэтую пасаду ён спалучаў з пасадаю намесніка страшыні Рады, а не пазней як 25 мая на яго ўсклалі таксама абавязкі народнага сакратара нацыянальных спраў.
На жаль, амаль нічога невядома пра дзейнасць Смоліча ў ліпені 1918 г., калі фармаваліся кабінеты Рамана Скірмунта ды Івана Серады. Можна думаць, што ён быў лаяльны да іх. Вядома тое, што ў жніўні ён стаў старшынёй мандатнай камісіі Рады. 9 кастрычніка Народны Сакратарыят накіраваў яго ў склад Надзвычайнай беларускай дэлегацыі ва Украіну, якую ўзначальваў А. Луцкевіч. 22 лістапада ён стаў у міністрам земляробства ў кабінеце Луцкевіча, a 7 снежня яшчэ і намеснікам старшыні Рады Народных Міністраў.