Беларускі сацыялістычны рух і беларуская дзяржаўнасць
Анатоль Сідарэвіч
Памер: 64с.
Мінск 2019
Ён працаваў настаўнікам Віленскай беларускай гімназіі, стаяў ля вытокаў Таварыства беларускай школы, узначаліў Беларускае навуковае таварыства, на аснове калекцыяў брата заснаваў пры БНТ Беларускі музей імя I. Луцкевіча і бібліятэку. Вярнуўшыся да актыўнай працы як публіцыст, ён працаваў таксама ў віленскім Беларускім нацыянальным камітэце. Калі ў 1922 так званая Сярэдняя Літва была далучана да Польшчы і былі абвешчаны выбары ў Сойм і Сенат, Луцкевіч узначаліў Беларускі цэнтральны выбарчы камітэт (БЦВК) і разам з Лявонам Вітан-Дубейкаўскім дасягнуў пагаднення з прадстаўнікамі габрэйскіх, нямецкіх, расійскіх ды ўкраінскіх арганізацый аб стварэнні перадвыбарнага блоку нацыянальных меншасцяў. У выніку пасламі на Сойм і сенатарамі сталі 14 прадстаўнікоў беларускага народа. У польскім парламенце быў створаны Беларускі пасольскі клуб (БПК), статут якога напісаў Луцкевіч.
Пасля выбараў Луцкевіча і беларускіх паслоў ды сенатараў пачалі “апрацоўваць” агенты Масквы. Карыстаючы з гэтага, Луцкевіч прапанаваў бальшавікам амніставаць дзеячаў БНР, вярнуць у склад ССРБ адабраныя ў 1919 г. Расіяй усходнія беларускія землі, разгарнуць беларускую культурніцкую працу. Тое, што бальшавікі з 1923 г. пачалі ажыццяўляць гэтыя пункты, нарадзіла ў Заходняй Беларусі прасавецкія настроі. Гэтыя настроі ўмацоўваліся па меры таго, як усё больш антыбеларускай станавілася палітыка польскіх уладаў.
Працуючы ў газетах БПК, Луцкевіч не ўхваляў выхад з клуба левых паслоў, якія стварылі асобную фракцыю Беларускую сялянска-работніцкую грамаду (БСРГ). Калі камуністы запрасілі яго на нараду ў Сопат, дзе вырашалася пытанне аб стварэнні масавай арганізацыі пад той самай назвай, Луцкевіч запрашэнне праігнараваў. Фактычны рэдактар газетаў БСРГ, ён у Грамаду не ўступіў. Гэта дазволіла яму ў студзені 1927 г., калі былі былі праведзеныя масавыя арышты сябраў Грамады, застацца на
волі. Разам з Уладзімірам Самойлам, Аляксандрам Уласавым ды інш. ён правёў даволі паспяховую выбарчую кампанію ў органы мясцовага самакіравання. Тым часам набліжаліся выбары ў Сойм і Сенат, і ў кастрычніку 1927 г. польскія ўлады вырашылі Луцкевіча ізаляваць. Гэта быў ужо другі арышт Луцкевіча палякамі; першы адбыўся ў 1920 г.
Апраўданы судом у маі 1928 г., Луцкевіч адмовіўся ад супрацы з новапаўсталай левай арганізацыяй “Змаганне”, бо яе кіраўнікі нават не хавалі сваіх камуністычных перакананняў. Бачачы, што творыцца ў БССР і як паводзяць сябе камуністы ў Заходняй Беларусі, Луцкевіч у 1929 г. заняў антыбальшавіцкія пазіцыі. Ён ставіў бальшавізм у адзін шэраг з фашызмам і нацызмам.
Застаючыся сацыял-дэмакратам, Луцкевіч стаў аб’ектам нападаў як з боку камуністаў, так і з боку хрысціянскіх дэмакратаў, асабіста ксяндза Адама Станкевіча. Пазбаўлены польскімі ўладамі працы ў гімназіі, ён, як сведчыў, доктар Ян Станкевіч, літаральна галадаў, але да канца польскага панавання яму ўдалося захаваць БНТ, музей і бібліятэку пры ім.
Новыя “гаспадары жыцця”, якія прайшлі ў Вільню ў верасні 1939 г., арыштавалі Луцкевіча. Гэта быў ужо другі яго арышт бальшавіцкімі органамі; першы, кароткачасовы, меў месца ў ліпені 1920 г. На гэты раз яму належала прайсці Лукішкі ў Вільні, “амерыканку” ў Мінску, Лубянку ў Маскве, перасыльныя пункты ў Балашове і Аткарску. Нам не дадзена ведаць, з якімі думкамі ён, знясілены хваробамі, паміраў далёка ад Беларусі.
9.1917 год. Трэцяя праграма БСГ
Калі ў Заходняй Беларусі беларускія сацыялісты дазволілі сабе адступіць ад партыйнай праграмы 1906 г., дык на падрасійскай тэрыторыі заставаліся ёй верныя.
У адрозненне ад Заходняй Беларусі, беларусы ў Расіі не мелі магчымасцяў весці нават культурніцкую працу. Выкарыстоўваючы ваеннае становішча, царызм падаўляў усякую ініцыятыву. Адзінай арганізацыяй, якая магла працаваць легальна, было Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Мінскае аддзяленне БТДПВ было прыкрыццём арганізацыі БСГ, якою кіраваў А. Смоліч.
Адразу пасля адрачэння Мікалая II (3 сакавіка 1917 г.)у розных гарадах Беларусі, Расіі і Украіны пачалі стварацца беларускія арганізацыі. Старшыня Мінскай арганізацыі БСГ А. Смоліч накіраваў ім і асобным дзеячам запрашэнне ўзяць удзел у З'ездзе беларускіх арганіза цый. З'езд сабраўся 25 сакавіка ў Мінску.
Перш чым адкрыўся З'езд, была праведзена канферэнцыя арганізацый БСГ. Беларускія сацыялісты прадэманстравалі на канферэнцыі поўную лаяльнасць да Расіі. Будучыню Беларусі яны бачылі "в федератнвной Росснйской Республмке". Канферэнцыя вырашыла "заняться тідательной разработкой этого вопроса, установленмем гранмц автономной Беларусн н войта в связн с разрешеннем этого вопроса в сношенме с соседямм (лмтовцамн, украннцамн н др.)".
Пасля партыйнай канферэнцыі працу пачаў З'езд беларускіх арганізацый. Для каардынацыі працы арганізацый З'езд абраў 18-асабовы Беларускі нацыянальны камітэт (БНК). Трынаццаць сябраў БНК бясспрэчна былі людзьмі левых перакананняў сацыял-дэмакратамі і сацыялістамі-рэвалюцыянерамі.
Маючы большасцьўБНК, але дбаючы пра агульнанацыянальныя інтарэсы, беларускія сацыялісты пасаду старшыні БНК саступілі абшарніку Раману Скірмунту як чалавеку даволі вядомаму ў палітычных і дзелавых колах Беларусі, Польшчы і Расіі.
З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый паклаў пачатак шырокаму руху за нацыянальнае самавызначэнне Беларусі ў форме аўтаноміі. 3 яго пачалася бел а руская палітычная рэвалюцыя. Беларускі рух набыў арганізацыйныя формы. Выбраўшы БНК, З'езд сфармаваў першае нацыянальнае прадстаўніцтва. Мэта БСГ, сфармуляваная ў яе праграме 1906 г., стала мэтай усяго беларускага руху на падрасійскай тэрыторыі.
Памылкай беларускіх сацыял істаў было тое, штона чалеБНКбыўпастаўленыабшарнік. У той час, калі ў краіне абвастралася класава-партыйная барацьба, гэтае рашэнне не пайшло на карысць беларускаму руху. Расійскія левыя спяшаліся даказаць, што беларускі рух узначальваецца памешчыкамі, а правыя што палякамі, бо для іх кожны католік у Беларусі быў палякам.
"Праблема Скірмунта" абмяркоўвалася на партыйнай канферэнцыі ў Петраградзе (4-6 чэрвеня), яна была вырашана на З'езде беларускіх нацыянальных арганізацый і партый 8-10 ліпеня ў Мінску. Замест БНК З'езд абраў Цэнтральную Раду беларускіх арганізацый. Фактычным кіраўніком ЦРБА стаўА. Смоліч, а яго намеснікам рэдактар газеты "Вольная Беларусь" Язэп Лёсік.
У 1917-м БСГ стала сябрам "расійскага Інтэрнацыяналу” аб'яднання нацыянальных сацыялістычных партый. На Петраградскай канферэнцыі разглядалася платформа гэтага аб'яднання. Г рамада дадала да платформы пунктаб незалежнасці. Згаджаючыся з правам кожнай нацыі на самавызначэнне аж да поўнай незалежнасці, БСГ лічыла, аднак, што ў тагачасных умовах аддзяленне якой-небудзь часткі Расіі нашкодзіць справе рэвалюцыйнага пралетарыяту.
Улетку 1917-га палякі іўкраінцы змагаліся за стварэннеўрасійскім войску нацыянал ьных аддзелаў. Гэтае пытанне таксама разглядала канферэнцыя БСГ. Канферэнцыя прынцыпова выступіла супраць утварэння нацыянальных палкоў, бо яны, на думку беларускіх сацыялістаў, патрэбны былі толькі буржуазіі і контррэвалюцыйным элементам. Гэта было памылковае рашэнне, і сваю памылку беларускія сацыялісты зразумелі, але позна.
Канферэнцыя абрала часовы ЦК БСГ на чале з піцерскім рабочым і пісьменнікам Змітром Жылуновічам (Цішкам Гартным).
У кастрычнічку 1917 г. адбыўся III з'езд БСГ. З'езд прыняў новую праграму партыі і выбраў Цэнтральны Камітэт.
У новай праграме БСГ замацавала пастулат Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі. Калі ў праграме 1906 г. гаварылася аб нацыянальна-культурнай аўтаноміі народнасцяў на адной тэрыторыі, то ў праграме 1917-га ўтрымліваўся параграф аб тэрытарыяльнай і персанальнай аўтаноміі для ўсіх нацыянальнасцяў, аб аўтаноміі для абласцей і грамадаў, якія вылучаюцца эканамічнымі і бытавымі ўмовамі. Пракламавалася поўнае палітычнае і эканамічнае раўнапраўе ўсіх нацыянальнасцяў, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі.
На думку беларускіх сацыялістаў, сацыяльныя і палітычныя рэформы можна было ўдала правесці толькі пры значным павышэнні культурнага ўзроўню народных масаў. Тамуўновай праграме БСГ меўся асобны раздзельчык "Па нацыянальным пытанні". Грамада лічыла неабходным: а) шырокае развіццё беларускай нацыянальнай культуры як адзіны шлях да развіцця грамадства і агульнага ўздыму культуры масаў, б) заканадаўчае прызнанне права беларускай мовы на развіццё і ўжыванне ў школе, судзе, адміністрацыйных і грамадскіхустановах Беларусі.
Патрабуючы аўтаноміі Беларусі, БСГ выступала супраць мытных межаў паміж Беларуссю і іншымі часткамі Расійскай Федэрацыі. Органам заканадаўчай улады Беларусі меркавалася зрабіць Краёвую Раду, а не Сойм, яку праграме 1906 г.
Старшынёю новага ЦК быў абраны кааператар і пісьменнік Язэп Дыла, а яго намеснікам Аркадзь Смоліч.
10. Усебеларускі З'езд. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
III з'езд БСГ скончыў сваю працу ўвечары 25 кастрычніка 1917 г., калі бальшавікі пачалі збройны захоп улады. 27 кастрычніка БСГ разам з трымя іншымі арганізацыямі звярнулася з Граматай да беларускага народа. 3 гэтага дакумента вынікае, што новую ўладу партыя разглядала як пагрозу правам і вольнасцям беларускага народа. Аўтары Граматы заклікалі сыноў беларускай зямлі яднацца вакол Вялікай Беларускай Рады (ВБР) прадстаўнічага органа, утворанага на II сесіі Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацый у кастрычніку 1917-га, і ў якім БСГ адыгрывала вядучую ролю.
ВБР таксама звярнулася з адозвай да народа. Трымаючыся прынцыпу федэралізму, яна заявіла, што ў межах аўтаномнай Беларусі ўлада павінна належаць дэмакратычна абранай Краёвай Радзе. У адозвеўтрымліваўся пералік мерапрымстваў, якія належала ажыццявіць дзеля наладжвання нармальнага жыцця ў краіне. Звярталася ўвага на тое, што Беларусь можа быць падзелена паміж суседзямі. Было выстаўлена патрабаванне, каб беларускі народ меў на мірным кангрэсе сваіх правамоцных прадстаўнікоў. Дзеля забеспячэння непадзельнасці Беларусі і абароны кроўных інтарэсаў беларускага народа неабходна было стварыць войска. Каб вырашыць усе гэтыя задачы, патрабавалася ўлада, абраная самім беларускім народам. Дзеля гэтага ВБР ініцыявала з'езд прадстаўнікоў усяго беларускага народа. Была прызначана дата з'езду: 5 снежня.