Беларускі сацыялістычны рух і беларуская дзяржаўнасць
Анатоль Сідарэвіч
Памер: 64с.
Мінск 2019
2. Калі я пішу "польскіх памешчыкаў", то маю на ўвазе, што большасць рыма-каталіцкай шляхты ў Беларусі была польскаю ментальна, апалячанай, але сваімі продкамі яча мела (бела)русінаў ці літоўцаў.
БСГ даволі памяркоўна паставілася да СП БР. Я е бел а руска моўн ыя ўл ёткі распаўсюджвалі і беларускія сацыялісты. Былі таксама ўчынены крокі дзеля аб'яднання БСГ і СПБР, аднак яны не прывялі да поспеху.
У 1906 г., калі рэвалюцыя ішла на спад і калі ў ППС абвастрыліся рознагалоссі наконт тактыкі і стратэгіі партыі, перасталі існаваць і СПБР, і ППС у Літве. Першая знікла з арэны зусім, другая ж аб'ядналася з Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй.
Яшчэ да таго, як ППС стварыла Сацыялістычную партыю Белай Русі, БРГ была запрошана ў Парыж на канферэнцыю рэвалюцыйных і апазіцыйных партый Расіі. Ініцыятырам і арганізатарам канферэнцыі выступіла фінляндская Партыя актыўнага супраціўлення. Канферэнцыя праходзіла не без японскай падтрымкі. У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі ПСР, расійскіх лібералаў з "Саюза вызвалення", ППС, польскіх нацыяналдэмакратаў, Грузінскай партыі сацыялістаў-федэралістаў і Латвійскай сацыялдэмакратычнай рабочай партыі. Адмовіліся ўдзельнічаць у канферэнцыі СДКПІЛ, РСДРП і Рэвалюцыйная ўкраінская партыя. Прадстаўнік БРГ на гэтай канферэнцыі адсутнічаў, аднак партыя падпісалася падяе рэзалюцыяй.
Рашэнні Парыжскай канферэнцыі у пэўнай меры прадвызначылі палітычныя паводзіны рэвалюцыйных і апазіцыйных партый Расіі ў час рэвалюцыі 1905-1907 гг.
У красавіку 1905 г. у Жэневе адбылася канферэнцыя сацыялістычных партый Расіі. У ёй, акрамя прадстаўніка БСГ (яго імя ў матэрыялах канферэнцыі не зафіксавана), удзел узялі прадстаўнікі армянскіх Сацыял-дэмакратычнай партыі "Гнчак" і Дашнакцуцюна, габрэйскага Бунда, Грузінскай партыі сацыялістаў-федэралістаў, ЛСДРП, Латвійскага сацыял-дэмакратычнага саюза (ЛСДС), ППС, ПСР і Партыі актыўнага дзеяння.
Да таго часу РСДРП раскалолася на аўтаномныя фракцыі меншавікоў і бальшавікоў. Меншавікі, як і СДКПІЛ, адудзелуў канферэнцыі адмовіліся. Бальшавікоў прадстаўляў Уладзімір Ленін, аднак доўга на канферэнцыі ён не пабыў. Фармальнай зачэпкай для дэмаршу стала прысутнасць на канферэнцыі прадстаўніка ЛСДС, які ЛСДРП лічыла
фікцыйнай арганізацыяй. Большасць не падтрымала прэтэнзіі ЛСДРП. Акрамя Леніна і прадстаўніка ЛСДРП, канферэнцыю пакінулі прадстаўнікі 'Тнчака" і Бунда.
Канферэнцыя прыняла дзве дэкларацыі і шэраг іншых дакументаў. Канферэнцыя заклікала да збройнага паўстання, правядзення Устаноўчага сходу Расіі, абвяшчэння Расіі дэмакратычнай федэратыўнай рэспубл ікай і да сацыялізацыі зямлі.
Заклікаючы да правядзення Устаноўчага сходу Расіі, канферэнцыя выказалася за тое, каб Фінляндыя і Польшча ўдзел у выбарах у гэты орган не бралі. Для гэтых краін прадугледжвалася скліканне асобных устаноўчых сходаў. Канферэнцыя, акрамя таго, прызнала права Каўказа (на ўвазе мелася Закаўказзе) на аўтаномію і на скліканне асобнага Устаноўчага сходу гэтага рэгіёна.
3 тае прычыны, што ППС на даўнюю Рэч Паспал ітую глядзела як на польскую дзяржаву, а таксама ў сувязі з тым, што адроджаная ў будучыні польская дзяржава мыслілася як поліэтнічнае ўтварэнне, дэлегацыя БСГ выступіла з асобнай дэкларацыяй, у якой выказалася за вылучэнне ў якасці асобнага палітычнага арганізму гістарычнай Літвы. Аднак дэлегацыя БСГ не прапанавала канферэнцыі ўпісаць гэтае жаданне ў тэкст першай дэкларацыі, бо пытанне належала вырашыць агульным паразуменнем сацыялістычных партый усіх народнасцяў, якія насялялі тэрыторыю Літвы і Беларусі.
Гэта была вельмі важная заява, зробленая на міжнародным сацыялістычным форуме. Дэлегацыя ПГІС як прадстаўніца польскага і часткі габрэйскага пралетарыяту на тэрыторыі Літвы і Беларусі далучылася да дэкларацыі БСГ. Думаецца, што разлік ППС быў просты: не дапусціць выпрацоўкі агульнага паразумення сацыялістычных партый Літвы і Беларусі наконт вылучэння гэтай тэрыторыі ў самастойны палітычны арганізм.
Запрашэнне БРГ/БСГ на Парыжскую канферэнцыю рэвалюцыйных і апазіцыйных арганізацый, актыўны ўдзел БСГ у Жэнеўскай канферэнцыі паказвае, што партыя бела рускіх сацыялістаў была прызнаным суб'ектам агульнарасійскага рэвалюцыйнага руху.
ПАШКЕВІЧ АЛАІЗА СЦЯПАНАЎНА (1876-1916)
Нарадзілася 3.07.1876 г. у фальварку Пешчын Лідскага павета Віленскай губерні (цяпер Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці).
Памерла 5.02.1916 г. у в. Новы Двор Лідскага павета, пахавана ў в. Шастакоўцы Лідскага павета (цяпер абедзве вёскі ў Шучынскім раёне).
Антон Луцкевіч, які прысвяціў жыццю і творчасці Алаізы Пашкевіч не адну публікацыю, пісаў, што яна паходзіла з багатай, але малакультурнай шляхецкай сям’і. Бацька Алаізы, маючы 300 дзесяцін зямлі, жыў старымі ўяўленнямі аб месцы жанчыны ў сям’і і грамадстве, таму не рупіўся даць сваёй дачцэ належную адукацыю. Перш яна вучылася ў вандроўных хатніх
настаўнікаў і займалася самаадукацый. Пазней ёй удалося паступіць у віленскае 7-класнае прыватнае вучылішча Веры Прозаравай. Яна была значна старэйшая за іншых аднакласніц. Як успамінала Юліяна Вітан-Дубейкаўская, жонка архітэктара і беларускага дзеяча Лявона Вітан-Дубейкаўскага, Алаізе патрабавалася дапамога ў вывучэнні асобных прадметаў. Мала таго, вучаніца недаядала, і таму аднаго разу страціла на занятках прытомнасць. Скончыўшы ў 1901 г. вучылішча, Алаіза трохі панастаўнічала, а ў 1902 г. паступіла на курсы выхавацелек і кіраўніц фізічнай адукацыі Пятра Лесгафта ў СанктПецярбургу, дзе давалі добрыя веды ў педагогіцы, анатоміі, фізіялогіі, фізічнай культуры і гігіене. У Пецярбургу яна здала іспыты за курс казённай жаночай гімназіі.
Зноў жа, як пісала Ю. Вітан-Дубейкаўская, у вучылішчы Алаіза была адзінаю вучаніцай, якая называла сябе беларускаю. Ёсць падставы думаць, што на “беларускую веру” яе навярнуў зямляк сын абшарніка і цывільнага генерала Вацлаў Іваноўскі, які яшчэ падчас вучобы ў 5-й варшаўскай гімназіі заявіў, што ён беларус. Таму не дзіўна, што, прыехаўшы ў Пецярбург, Алаіза далучылася да гуртка беларускай моладзі, які ўзначальваў Іваноўскі, у той час студэнт Тэхналагічнага інстытута. Можна сцвярджаць, што яна ўвайшла ў Круг беларускай народнай прасветы і культуры арганізацыю, створаную ў канцы 1902 г.
Стараннем кіраўніка Круга беларускай народнай прасветы і культуры Іваноўскага ў канцы 1903 г. выйшла першая ў XX ст. беларуская кніжачка мастацкіх твораў. У гэтай кніжачцы (“Калядная пісанка”) былі змешчаны і вершы Банадыся Асакі ды Гаўрылы з Полацка (псеўданімы А. Пашкевіч). Гэта быў яе дэбют. У 1904 г. вершы А Пашкевіч змяшчаліся таксама ў зборніках “Велікодная пісанка” і “Песні”, якія выдаў Круг беларускай народнай прасветы і культуры.
У 1903 г. А. Пашкевіч была ў ліку першых сябраў Беларускай рэвалюцыйнай грамады, якая не пазней за кастрычнік 1904 г. стала называцца Беларускай сацыялістычнай грамадой (БСГ).
Вучоба ў сталіцы, кантакты са студэнцкай моладдзю прывялі да зменаў у характары А. Пашкевіч. Як адзначала Ю. Вітан-Дубейкаўская, маламоўная, спакойная падчас вучобы ў Вільні, у рэвалюцыйным 1905 г. Алаіза стала аратаркай на мітынгах і “будзіла ў слухачоў запал і любоў да прыгнечанага рабочага люду і беларускага сялянства”. Ёсць версія, што свой галоўны літаратурны псеўданім (Цётка) яна атрымала менавіта дзякуючы выступленням на мітынгах. “Во гавора цётка!”, захапляліся слухачы. Вершы Цёткі “Хрэст на свабоду”, “Мора (Рэвалюцыя народная)” і “Пад штандарам” распаўсюджваліся як улёткі. Была яна і агітатаркай на заводах і фабрыках Вільні ды ў падвіленскіх вёсках.
У той час А. Пашкевіч працавала фельчаркай у Нова-Вілейскай бальніцы пад Вільняй і ўцягнула ў рэвалюцыйную дзейнасць сваіх супрацоўнікаў. За гэта ёй пагражала зняволенне, і Алаіза мусіла ў канцы 1905 г. эміграваць. Праўда, у 1906 г. яна як мінімум адзін раз нелегальна прыязджала ў Вільню. У верасні Цётка брала ўдзел у выпуску 1-га нумара першай партыйнай газеты “Наша Доля”. Яе твор “Прысяга над крывавымі разорамі”, надрукаваны ў гэтым нумары, увайшоўу залаты фонд беларускай навелістыкі.
1906 г. быў для Алаізы даволі плённы як для аўтаркі. Як вядома, у тым годзе В. Іваноўскі выдаў “Беларускі лемантар, або Першую навуку чытання”. Рыхтуючы кніжку да выдання, ён паклапаціўся, каб пасля буквара (лемантар і ёсць буквар) дзеці мелі і чытанку. Такую кніжку “Першае чытанне для дзетак беларусаў” падрыхтавала Цётка. Такім чынам, сябры БСГ стварылі базу для пачатковага хатняга і нелегальнага школьнага беларускамоўнага навучання дзяцей.
Мусіўшы выехаць у Аўстра-Венгрыю, у Львоў, А. Пашкевіч прывезла з сабою і свае паэтычныя творы. He без дазволу грэка-каталіцкага мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага ў манастырскай друкарні ў Жоўкве пад Львовам свет убачылі дзве кніжачкі яе вершаў: “Хрэст на свабоду” і “Скрыпка беларуская”.
Жыццё на нелегальным становішчы, вымушаная эміграцыя, брак сродкаў і паўгалоднае існаванне падарвалі здароўе А. Пашкевіч. У яе пачаўся туберкулёзны працэс. У 1907 г. яна мусіла падацца на лячэнне на вядомы курорт ў Закапанэ.
Паправіўшы здароўе, Алаіза жыла ў Кракаве і вучылася на гуманітарным факультэце Ягелонскага ўніверсітэта. Акрамя таго, як сведчылі сучаснікі, яна брала ўрокі акторскага майстэрства.
У А. Пашкевіч з 1902 г., калі яна прыехала ў Пецярбург, склаліся добрыя адносіны з літоўскім сацыялдэмакратам Сцяпонасам Кайрысам, які вучыўся тады Тэхналагічным інстытуце. Гэтыя адносіны ўмацаваліся ў 1905 г. У чэрвені 1907 г., едучы з V з’езду Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, які праходзіўу Лондане, Кайрыс наведаў Алаізу ў Закапанэ. У 1909 г. яна нелегальна прыязджала
ў Расію і пабывала ў Кайрыса ў Самарскай губерні, а ў 1911 г. у Курскай губерні. Шлюб з Кайрысам і перамена прозвішча далі Цётцы мажлівасць легалізавацца і вярнуцца ў Вільню.
Вярнуўшыся на радзіму, яна з галавой кінулася ў культурна-асветніцкую працу, якая ў перыяд рэакцыі і новага рэвалюцыйнага ўздыму была істотнай часткай дзейнасці БСГ. Як акторка, яна была занята ў Першай беларускай трупе Ігната Буйніцкага, якая са спектаклямі ездзіла па Беларусі. Яна арганізавала таемныя беларускія школы ў Вільні, Нова-Вілейцы і павятовым цэнтры Лідзе. У 1914 г. яна стала рэдактаркай часопіса для падлеткаў і моладзі “Лучынка”, які выходзіў у Мінску.