• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі сацыялістычны рух і беларуская дзяржаўнасць  Анатоль Сідарэвіч

    Беларускі сацыялістычны рух і беларуская дзяржаўнасць

    Анатоль Сідарэвіч

    Памер: 64с.
    Мінск 2019
    17.84 МБ
    Рэалізавацца як незалежная і дэмакратычная дзяржава ў 1918-1920 гг. Беларусь не магла, бо заходнія дэмакратыі, перш за ўсё Францыя, якая выдзеліла Расіі каля 5 мільярдаў франкаў пазыкі, не былі зацікаўленыя ў распадзе Расіі.
    Беларуская рэвалюцыя, здзейсніўшы тры крокі наперад, мусіла адступіць на два крокі назад. Беларусь ад 1920 г. больш не ўваходзіла ў склад Расіі, але не стала незалежнай
    і дэмакратычнай дзяржавай. Незалежнай і нават у пэўнай меры дэмакратычнай Беларусь стала на хвалі дэмакратычнай рэвалюцыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў 1989-1991 гг. Аднак і на гэты раз быў здзейснены крок назад. Беларуская рэвалюцыя не завяршылася, ідэал незалежнай дэмакратычнай Рэспублікі, сфармуляваны ў праграме БРГ/БСГ ў 1903 г., яшчэ не дасягнуты.
    ...Імёны бел арускіх сацыял істаў, якія здзяйснялі беларускую ідэалагіч ную і палітычную рэвалюцыю, займаліся культура-, нацыяі дзяржаватворчасцю, вяртаюцца.
    У 2018 г.,удні, калі адзначалася 100-годдзеабвяшчэння незалежнасці БНР, у Мінску на месцы дома, у якім жылі Іван і Антон Луцкевічы, з'явіўся памятны знак. Трохі пазней адной з вуліцбыло нададзена імя Аркадзя Смоліча. Ёсцьу Мінску і вуліцы Алеся Гаруна (Аляксандра Прушынскага) ды Браніслава Тарашкевіча. Імем Язэпа Лёсіка названа вуліца ў яго роднай вёсцы. Даўно вернутыя з нябыту імёны Змітра Жылуновіча (Цішкі Гартнага) і Аляксандра Чарвякова.
    Анатоль СІДАРЭВІЧ
    Пра аўтара
    Анатоль Сідарэвіч нарадзіўся ў 1948 г.у вёсцы Задуб'е Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў філасофскае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладаў у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, працаваў у рэдакцыях газет і часопісаў. Вывучае гісторыю беларускага нацыянальнага руху і жыццёвы шлях Антона Л у цкевіча. Падрыхтаваў да друку кнігі твораў А. Луцкевіча "Да гісторыі беларускага руху (выд. 3-е, 2015), "Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва" (2006), "Барацьба за вызваленьне" (2009), а таксама зборнік "Пра Івана Луцкевіча: успаміны, сведчаньні" (2007). Адзін з заснавальнікаў і аўтараў праграмных дакументаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).
    Рэдактар Міхась Скобла.
    Выходныя дадзеныя
    Фонд імя Фрыдрыха Эберта | Прадстаўніцтва ва Украіне
    01004 Украіна, Кіеў, Пушкінская 34
    Адказны за друк
    Марсэль Ротыг | Дырэктар ФФЭ Кіеў
    Тэл.: +38 (044) 234 0038 | Факс: +38 (044) 451 4031
    http://fes.kiev.ua
    Замова публікацый:
    mail(at)fes. kiev.ua
    Камерцыйнае выкарыстанне публікацый, ажыццёўленых Фондам ім Фрыдрыха Эберта (ФФЭ), не дапускаецца без пісьмовага дазволу ФФЭ.
    Прадстаўніцтва Фонда імя Фрыдрыха Эберта ва Украіне
    Фонд імя Фрыдрыха Эберта (ФФЭ) гэта палітычны фонд, цэнтральны офіс якога знаходзіцца ў Нямеччыне. Наша дзейнасць сканцэнтравана на асноўных ідэях і каштоўнасцях сацыял-дэмакратыі: свабода, справядлівасць і салідарнасць. Наша міжнароднае супрацоўніцтва забяспечваецца сеткай прадстаўніцтваў у больш чым 100 краінах. Нашы намаганні накіраваны на падтрымку палітыкі мірнага супрацоўніцтва ды правоў чалавека, дапамогу ў стварэнні ды кансалідацыі дэмакратычных інстытутаў, заснаваных на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці і вяршэнства права, такіх, як вольныя прафсаюзы і моцныя грамадзянскія інстытуцыі. Мы актыўна выступаем за сацыяльную, дэмакратычную і канкурэнтназдольную Еўропу ў межах еўраінтэграцыйных працэсаў. Якраз у згодзе з гэтымі прынцыпамі Прадстаўніцтва ФФЭ у Кіеве, з часу свайго заснавання ў 1996 годзе, падтрымлівае шырокі дыялог з украінскімі партнёрамі, у тым ліку ў галіне ўстойлівага развіцця дэмакратычнага існавання і бяспекі чалавека.
    Погляды, выказаныя ў гэтай публікацыі, не абавязкова адлюстроўваюць погляды Фонда імя Фрыдрыха Эберта ці арганізацый, дзе працуюць аўтары.