Беларускія мастакі XIX стагоддзя
Памер: 248с.
Мінск 2015
БЕЛАРУСКІЯ МАСТАКІ
XIX
СТАГОДДЗЯ
Літаратурная апрацоўка У. Караткевіча
Л. М. Д Р О Б А Ў БЕЛАРУСКІЯ МАСТАКІ XIX
СТАГОДДЗЯ
Выдавецтва ,,Беларусь“ Мінск 1971
75C1
Д75
8-1-2
341-71
Цяжкі, празмерна цяжкі лёс выпаў на долю беларускага мастацтва. Усё наша сярэдневякоўе згаррла ў агні бітваў і нашэсцяў. Калі і зберагліся некаторыя старыя будынкі, мы павінны дзякаваць не літасці заваёўнікаў, а толькі адноснай трываласці каменя.
Ррдкімі водбліскамі дагараюць на мурах Спас-Ефрасінні старажытныя фррскі. Свецяць праз лак, нібы праз цёмную ваду, абліччы на старых партрртах і абразах. 1 мала іх, гэтых партрэтаў і абразоў, дужа мала. Лічаныя сотні, а ад некаторых вякоў — лічаныя дзесяткі.
Здавалася б, апошнім стагоддзям павінна было пашанцаваць больш. Але XVIII, XIX, пачатку XX стагоддзя зусім не пашанцавала. Па творах гртых год хадзілі сякеры мураўёўскіх і іншых «дзеячаў ад культуры». Творы гртыя разыходзіліся па музеях і прыватных калекцыях, але і там знішчаліся агнём несупынных войнаў, нядбаласцю ці проста таму, што іх не разумелі.
Мала, дужа мала дайшло да нас.
Мала мы ведаем пра сваіх мастакоў, пра іхняе жыццё, пошукі, радасці і пакуты.
I вось таму цяпер, калі мастацтва беларускае заняло належнае месца, многім здаецца, што яно ■—■ дрэва без каранёў, што вырасла гртаз мастацтва 3 чужых уплываў, з таго, што здабыта іншымі народамі. I грта дрэнна. I грта, галоўнае, няпраўда.
Наша мастацтвазнаўчая навука, досыць добра і поўна раскрываючы заканамернасці развіцця мастацтва апошніх пяцідзесяці год, амаль не прыдзяляла ўвагі вякам мінулым. А шкада, бо нават у тым, нешматлікім, што дайшло да нас, беларуская мастацкая культура здзіўляе майстррствам, гуманізмам, высакароднасцю, узвышанай простасцю і повязямі з роднай зямлёй як кожнае сапраўднае мастаптва.
Наша навука ў гртай галіне яшчэ маладая, але наспеў час прымацца за працу, вывучаць спадчыну, збіраць, урэшце, усё тое, што яшчэ засталося.
XIX стагоддзе ў беларускім мастацтве асабліва складанае: супяррчлівае і змрочнае. Уявіце ў гртым стагоддзі зямлю без голасу, краіну, самая назва якой забаронена ўладамі. Беларусі няма. Ёсць Паўночна-Заходні край. Школы практычна таксама няма. Тым больш беларускай школы. Існуе, праўда, універсітэт у Вільні. Але потым закрыюць і яго. За вальнадумства.
Але пакуль што універсітэт стаіць. Вільня — црнтр Паўночна-Заходняга краю. Тут уся адміністрацыя, усе навучальныя ўстановы, рэдкія па прыгажосці будынкі і помнікі. Тут гняздо беларускай, літоўскай, польскай інтрлігенпыі. Тут выдаюцца кнігі, ставяцца п’есы, гучыць музыка. Сюды цягнуцца ўсе таленавітыя, усе здольныя і з беларускай зямлі. Ім проста цесна ў досыць правінцыяльных Віцебску, Полапку, Гродні, Мінску.
У дваццатых гадах мінулага стагоддзя ў Мінску адна маленькая прыватная бібліятрка, дзе можна браць кнігі, у Вільні — іх шмат. У Мінску — 20 тысяч насельніцтва, у Вільні — больш за 200 тысяч, прычым дзве тррці беларусаў.
Вільня — вялікі культурны црнтр усяго краю ад Палесся да Беластока і да Смаленска. Тут адзіная на ўвесь край мастацкая школа пры універсітрце. Тыя, што скончылі яе, часцей за ўсё застаюцца ў Вільні, бо мастак павінен штодзённа вучыцца на работах лепшых майстроў і сваімі работамі вучыць іншых, крытыкаваць суседа і кожную хвіліну чуць яго зычлівую крытыку. Іначай ён засохне адзін, як шаўкапрад у сваім кокане.
I таму Вільня, віленскія мастакі — з’ява таксама і беларускай культуры. Аднак некаторыя мастацтвазнаўцы гаварылі аб Віленскай школе толькі як аб школе польскай ці літоўскай. Такім чынам, трапілі ў культуры суседніх народаў такія мастакі, як Валенцій Ваньковіч, Іосіф Аляшкевіч, Вікенцій Дмахоўскі і іншыя. А яны не толькі ў рысах творчасці сваёй былі беларусы, але нават і ў побыце сваім і між людзей гаварылі на сваёй роднай мове — па-беларуску.
Сыграла тут сваю ролю і вызначрнне нацыянальнасці па веравызнанню, звычайная справа не толькі ў тыя часы.
Мела значэнне і блытаніна з тррмінам «Літва» ў значэнні «Беларусь». Таму і А. Міцкевіч называў узгоркі і азёры Навагрудчыны «Літва, айчына мая», a В Каратынскі пісаў па-беларуску вершы ад імя «простай літоўскай грамады». Тэрмін з’еў сутнасць. Вызначаючы сваю прыналежнасць да роднай зямлі. яе нацыянальнай культуры, многія мясцовыя мастакі і пісьменнікі называлі сябе ліцвінамі, ды і суседзі іншы раз называлі іх так. «Хіба ліха возьме ліцвіна, каб ён не «дзекнуў».
Таму і пытанне аб прыналежнасці мастака да той ці іншай культуры тррба вырашаць грунтоўна і аб’ектыўна, не абражаючы ніводзін народ недаверам.
Перад вамі спроба зрабіць грта. Мы прапануем не гісторыю беларускага жывапісу XIX стагоддзя і нават не нарысы па гртай гісторыі, а цыкл літаратурных партрртаў некалькіх мастакоў.
Іх дванаццаць. Дванаццаць вельмі цікавых і розных асоб. Дванаццаць кароткіх біяграфій. Грта не гісторыя, таму што тут няма пышнага Смуглевіча і сухаватага Рустэма, рамантычнага Шэмеша і майстроў гравюры Бахматовіча і Кукевіча. Няма і Орды з ягонымі ўзвышанымі і дакладнымі пейзажамі і Мікешына з малюнкамі народнага побыту. Няма занадта можа педантычнага Заранкі, блякла-туманнага Бялыніцкага-Бірулі і празрыстага Стаброўскага. Няма наіўных малюнкаў Кастравіцкага (Каруся Каганца), ландшафтаў Атрыганьева і выразнай графікі Каменскага.
Многага няма. Але ж грта толькі пачатак. Толькі першая ластаўка. Праўда, адна ластаўка не робіпь яшчэ вясны. Аднак за першай, як вядома, з’яўляюцца другія. Няма сумнення ў тым, што будуць выдавацца ўсё новыя і новыя кнігі. I абавязкова будзе створана вычарпальная гісторыя беларускага мастацтва.
Аўтапартрэт
ЯН ДАМЕЛЬ
1780—1840
Мінск пачатку мінулага стагоддзя... Дзіўны горад—горад кантрастаў. 3 Залат°й горкі грта было відаць асабліва добра: велічныя муры і ўзнёслыя вежы жаночага і мужчынскага Бернардынскіх кляштараў і брудныя вулачкі прадмесцяў; своеасаблівыя дамы XVIII стагоддзя па Дамініканскай і лянівая Свіслач з сітняговымі берагамі, бабамі на мастках і гучным ляпаннем пранікаў; цяжкі гмах кафедральнага касцёла і драўляныя тратуары над тлустай граззю глеістых берагоў Нямігі, готыка старой сінагогі і мяшчанскія хаткі ў садках.
Вельмі часта на вулках гртага горада, на беразе ракі або нават і тут, на Зэлатой горцы ля муроў касцёла святога Роха, у засені пірамідальных таполяў і ліп, што абкружалі яе, можна было ўбачыць круглатварага чалавека моцнага складу. Здавалася> ён, ні на кога не звяртаючы ўвагі, проста
занатоўвае аблюбаваны матыў у велізарны альбом з тоўстай скураной вокладкай. Але яго вялікія міндалевідныя вочы заўважалі ўсё вакол: тыпы прахожых, дынаміку рухаў, франтаў, што фланіравалі між тонкіх дрэўцаў Губернатарскага саду, жабракоў ля Кальварыйскага касцёла (ён не ведаў, што будзе пахаваны пад алтаром гртага храма) і натоўп старых і маладых паломнікаў ля мошчаў святога Феліцыяна ў Катрдры.
Гртага чалавека звалі Ян Дамель.
Мінчане добра ведалі яго. I не толькі таму, што прывыклі кожны дзень бачыць на вулідах, у прадмесцях і ў наваколлі горада, і не толькі таму, што захапляліся талентам мастака і яго зычлівай філантропіяй.
Постаць Дамеля цікавіла мінчан яшчр і таму, што была таямнічай, нараджала дзесяткі самых неверагодных чутак.
Адны казалі, што Дамель адбывае ў Мінску пакаранне за ўдзел у тайнай, сепаратысцкай змове супраць імператара. Другія былі ўпрўнены, што мастак па сваёй ахвоце асеў тут. Яму, маўляў, тррба зарабіць грошай у навакольных багатых магнацкіх маёнтках (і, сапраўды, паблізу ўладарылі казачна багатыя тышкевічы, горваты, радзівілы, оштарпы, вітгенштэйны, ваньковічы). ДаРа’ біць і ўцячы за рубеж. Цьмяна гаварылі аб яго знаходжанні ў Сібіры за нейкія дзяржаўныя злачынствы.
Але толкам ніхто нічога не ведаў. Hi прычыны, па якой такі здольны мастак апынуўся ў «губернскім захалусці», ні падрабязнасцей сібірскай рпапеі, ні нават хто ён наогул такі.
Што ж было праўдай у гртых чутках аб мастаку-патрыёце, творчасць якога асвятляе ўсю першую палову XIX стагоддзя ў беларускім мастацтве? Аб чалавеку, які працаваў амаль ва ўсіх жанрах выяўленчага мастацтва? Аб чалавеку цікавага, вялікага і шмат у чым трагічнага лёсу? Што было праўдай у легендах пра мастака, творы якога добра ведалі ў свой час? Што было праўдай ягонай творчасці, дагдтуль недаследавапай, бо карціны яго раскіданы па самых нечаканых кутках Палесся і Сібіры (мастак прадаваў іх часта за самую нязначную суму, a то і проста дарыў розным людзям)?
Праўдай было наступнае.
Ян Дамель нарадзіўся ў Мітаве (Прыбалтыка) ў 1780 годзе ў сям’і палкоўніка саксонскіх войск Хрыстафора Дамеля. Бацька, відаць, быў нядррнным жывапісцам, майстрам мініяцюры. Яго работы раней сустракаліся ў прыватных калекцыях.
Першапачатковую адукацыю Ян Дамель атрымаў у Мітаве. Потым вучыўся ў Віленскім універсітэце на кафедры жывапісу ў вядомых мастакоў Смуглевіча і Рустрма.
Думаецца, акрамя граматыкі мастацтва, акрамя зразумення высокага рамяства, вучоба ў двух такіх сур’ёзных і такіх розных мастакоў наклала адбітак і на стыль Яна Дамеля. Паглядзіце хопь бы на «Выкраданне Еўропы». Жэсты класічнага тратра, галава быка Дбўса нібы з чорнафігурнай вазы. I разам з тым, колькі ў гдтых кампазіцыях ад рамантызму! Казакі з ятаганамі ў руках, рыцары, коні, што горда гарцуюць або ляжаць загнаныя на зямлі, у той час як гаспадар, знясілены, узводзіць у неба вочы.
Дамель — грта спачатку сплаў ягоных цудоўных настаўнікаў, сплаў дзвюх эпох, а пасля — сам — рпоха трэцяя, прадвесень рралізму ў беларускім жывапісе.
Вызваленне Касцюшкі з цямніцы
Атрымаўшы ступень магістра прыгожых мастацтваў, ён некаторы час быў ад’юнктам на кафедры жывапісу. Але ў 1820 годзе яго абвінавачваюць у падробцы банкнотаў і высылаюць на два гады ў Сібір. Падставаю для такога абвінавачвання было пісьмо Дамеля да фальшываманетчыка Гезіка, знойдзенае ў таго ў час вобыску. Фактычнай жа прычынай высылкі мастака (як потым высветлілася) быў яго ўдзел у адной з тайных масонскіх арганізацый. Гэтыя арганізацыі ў перыяд наспявання рэвалюцыйнага ўздыму 20-х гадоў XIX стагоддзя ігралі досыць актыўную ролю ў Паўночна-Заходнім краі.
Па дарозе ў Табольск, да месца высылкі, Дамель бачыў галечу і разаррнне беларускага і рускага народаў, якім даводзілася з вялікімі цяжкасцямі