• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія мастакі XIX стагоддзя

    Беларускія мастакі XIX стагоддзя


    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    34.8 МБ
    Нарадзіўся К. Альхімовіч у сяле Дамброве былога Лідскага павета Гродзенскай губерні ў сям’і небагатага беларускага шляхціца. На самай ускраіне яшчэ і цяпер велічнай і дзікай Налібоцкай пушчы. Першапачатковую маетацкую адукацыю атрымаў у Віленскай гімназіі. Відаць, тут на фарміраванне творчай індывідуальнасці будучага мастака значны ўплыў зрабіў Кануцій Русецкі, які ў тыя гады быў у цэнтры ўвагі творчай моладзі Вільні.
    У 1863 годзе К. Альхімовіч удзельнічаў у вызваленчым паўстанні, за што быў высланы ў Сібір, дзе знаходзіўся да 1869 года. Вызваліла яго амністыя. Гады, праведзеныя ў ссылцы, наклалі свой адбітак на ўсю творчасць Альхімовіча. У яго творах увесь час гучалі ноткі суму і смутку. Што дзіўнага? Больш дзіўна было б, каб ён застаўся аптымістам.
    Пахавапне на Урале
    На этапе
    У лачатку 70-х гадоў Альхімовіч пасяліўся ў Варшаве. Царскі ўрад не дазволіў мастаку жыць у сябе на радзіме ў Гродзенскай губерні. Былых паўстанцаў і іх уплыву на сялян смяротна баяліся, хаця ўдз.ел Альхімовіча ў «Каліноўшчыне» наўрад ці быў значны (сярод прыгавораў паўстанцам лершых катргорый ягопае імя мы даррмна сталі б шукаць). Значыць, было пеліта ілшае,— магчыма, асабістая абраза суддзям, што выклікала гртую забарону. Адпак, пягледзячы ла грта, Альхімовіч часта паведваў родныя мясціны, дзе збіраў багаты матррыял для сваіх гістарычных і бытавых кампазіцый.
    У Варліаве Альхімовіч яаведваў рысавальную школу, якой кіраваў выхавалец Пецярбургскай акадэміі Войцех Герсал. Паводле ўспаміпаў сучаспікаў, Альхімовіч быў любімым вучнем Герсана. А ў таго іх было сотлі. I сярод іх такія класікі польскага жывапісу, як славуты Юзаф Хелмонскі і Максіміляп Герымскі. Ужо ў першыя гады вучобы ён лраявіў выдатлыя здольнасці жывапісца. У 1871 годзе па варшаўскіх выстаўках з’явіліся першыя самастойныя
    работы Альхімовіча, створаныя пад уражаннем нядаўняй сібірскай ссылкі,— «Смерць у выгнанні» і «Пахаванне на Урале».
    Аднак ведаў, атрыманых у школе Герсана, было недастаткова. Мастак едзе ў Мюнхен. Тут у 1873 годзе ён паспяхова закончыў Акадрмію мастацтваў, атрымаўшы за свае поспехі некалькі сяррбраных і залатых медалёў. У 1875 годзе ён накіраваўся ў Парыж і працаваў там на працягу чатырох гадоў.
    У Варшаву Альхімовіч вярнуўся ў 1880 годзе ўжо сталым майстрам. Да гэтага часу мастак неаднаразова выстаўляў свае творы ў Мюнхене і парыжскім Салоне, дзе нязменна карыстаўся вялікім поспехам.
    Гады, праведзеныя ў школе Герсана, канчаткова вызначылі творчае аблічча Альхімовіча. Яны абумовілі некаторыя яго недахопы: пахібкі ў каларыце і часам некаторую тратральнасць у пастаноўцы самой сцэны і асоб. Але гэтыя ж гады навечна прывязалі Альхімовіча да крэўнай, да сваёй трмы — да гісторыі.
    Ён нязменна выступаў як майстар шматфігурных бытавых і гістарычных кампазіцый. Сюжэты для сваіх палотнаў мастак бярэ з тых далёкіх часоў беларускай гісторыі, калі лёс беларускага і літоўскага народаў быў агульны. Так былі створаны палотны «Хрысціянскія пакутнікі», «Пасля бітвы», «Пахаванне Гедыміна» і іншыя.
    Абарона Альштына
    Асабліва цікавая па сваёй эмацыянальнай усхваляванасці карціна «Пахаванне Гедыміна».
    Як вядома з гісторыі, Вялікае княства Літоўскае, куды ўваходзіла амаль уся Беларусь, паспяхова адбівалася ад удараў крыжакаў. Народ засеў на сваіх «замчышчах» і «пілякалнісах» (замкавых гарах), што высіліся сярод непраходных лясоў і дрыгвы. «Буты» (на Беларусі), або «кольгрынды» (на Жмудзі), звілістыя кладкі або гррблі, што ляжалі метра на паўтара пад вадою пі тванню, вялі да іх. Сігналы агнявых віцаў за некалькі гадзін апавяшчалі ўсю краіну аб уварванні ворага. Жыхары не толькі адседжваліся. Яны збіраліся ў атрады і не адзін раз наносілі сакрушальныя паражрнні нямецкім «псамрыцарам».
    ...У 1341 годзе ў бітве пры гарадзішчы Велюоне крыжакі ўжылі ў першы раз порах, ядры, свінцовую карцеч. У гртым сражрнні быў забіты Гедымін. Краіна пад нападам бязлітаснага ворага распалася і саслабела.
    Несумненна, што гэты цяжкі для радзімы момант і ўспамінаў Альхімовіч, пішучы карціну. Успамінаў і рабіў паралелі са сваім сённяшнім днём.
    ...3 непраходнай пушчы на шырокую паляну выходзяць воіны Гедыміна. На руках яны нясуць цела свайго князя. Схіліўшы галовы, услед за імі ідзе народ. Людзі апрануты ў доўгае белае адзенне, на нагах у іх плеценыя з лыка лапці. Моўчкі стаяць, застыўшы ў немым маўчанні, магутныя дубы і елкі. Над усім гэтым навіслі цяжкія свінцовыя хмары.
    Млын
    Жніво
    Урачысты і цяжкі рытм гэтай кампазіцыі нагадвае жалобны гімн, у якім амаль няма мажорных гукаў і толькі недзе ўдалечы, ля самага гарызонта, відаць прасвятленне. У гртай карціне несумненна адлюстраваліся асабістыя перажыванні мастака, і яго смутак аб лёсе сваёй шматпакутнай, скручанай, шыбеніцамі застаўленай радзімы.
    Грты твор Альхімовіча атрымаў сусветную вядомасць. Карціна экспанавалася ў 1887—1888 гг. на выстаўках у Варшаве, Пецярбургу, Львове і СанФранцыску, дзе была ўдастоена вышрйшых узнагарод.
    Імкнучыся выклікаць у гледачоў цікавасць да гісторыі сваёй радзімы, мастак піша рад гістарычных кампазіцый, у якіх узнаўляе тыя далёкія часы, калі на тэрыторыі Беларусі панавала язычаская вера. Такія палотны, як «Язычаскія жрацы», «Малітвы церпячых», «Багіня любві Мільда», «Смерць Маргіера», «Ліздзейка з дачкою на руінах царквы Перуна», «Апошні жрэц Літвы з дачкою Плёнтай» і іншыя, сведчаць аб выдатным веданні Альхімовічам айчыннай гісторыі.
    У пералічаных гістарычных кампазіцыях Альхімовіча часта гучаць патрыятычныя ноткі, выкліканыя, відаць, блізкасцю мастака да перадавых слаёў тагачаснай інтэлігенцыі.
    У канцы 80-х гадоў ён стварае гістарычныя палотны «Смерць Міхаіла Глінскага ў цямніцы» і «Падрыхтоўка да емерці Самуіла Збароўскага», у якіх уваскрашае гераічнае мінулае беларускага народа.
    Вясковая дзяўчына
    Плённа працаваў мастак і ў бытавым жанры. У гртых палотнах ён адлюстроўваў жыццё і быт прыгонных сялян, батракоў і дробнапамеснай шляхты. Сюжэты для іх навеяны ўспамінамі аб далёкай радзіме. «Жніво», «Дажынкі», «Наём работнікаў», «Хата селяніна», «Дзеці пад лесам» і г. д. створаны па замалёўках і рцюдах, зробленых у Дамброве (Гродзенская губерня). Альхімовіч нібы ідэалізуе дзіпячы ўспамін, патрыярхальны лад жыцця сельскай шляхты, тое, на што чыгунным крокам наступалі новыя грашовыя адносіны, але разам з тым і праўдзіва лаказвае цяжкую долю працоўнага народа. Ён, закаханы ў праўду, не мог рабіць іначай.
    Характэрнай у гртых адносінах з’яўляецца кампазіцыя «Дажынкі». ...Ля ганка панскага дома спынілася група сялян. На сагнутых плячах у іх косы і граблі. На нагах — лапці. Сялянскія твары не выказваюць ні радасці, ні задавальнення ад таго, што закончыліся палявыя работы, бо львіная доля плёну іх працы належыць гаспадару. Іх не радуе і прыгатаваная з выпадку свята закуска, якая стаіць побач на сталах, і музыка, якую запрасіў прадпрымаль-
    ны гаспадар. Сам гаспадар шырокім жрстам запрашае сялян да стала, аднак ва ўсёй яго фігуры няма шчырасці. Ён нібы крыху прысаромлены тым, што жонка ягоная цалуецца з адною са жней. Які б сціплы ні быў гаспадарскі набытак, як ні выглядаў бы яго драўляны бедны дом, пан усё ж ён, а не япы.
    У шматфігурнай кампазіцыі «Дажынак» мастак паказаў сябе цудоўным рржысёрам, майстрам псіхалагічнага аналізу. Кожная фігура ў карціне глыбока асрнсавана і займае належнае ёй месца. Сімпатыі жывапісца на баку простых беларускіх сялян-батракоў.
    Альхімовіч шмат працаваў і як графік. Тэхнікай літаграфіі ім выкананы шматлікія ілюстрацыі да твораў Адама Міцкевіча, Юліуша Славапкага і іншых польскіх пісьменнікаў. Найбольш удалымі, вядома, з’яўляюцца тыя ілюстрацыі, у якіх мастак перадаў прыгажосць родных яму гродзенскіх мясцін, беларускіх лясоў, балотаў і пушчаў.
    Прывязанасць да роднай Беларусі, да яе мовы і культуры Альхімовіч захаваў да канца сваіх дзён. Паводле ўспамінаў дачкі прафесара Войцеха Герсана, якая ведала Альхімовіча асабіста, мастак глыбока любіў сваю радзіму, «краіну таямнічых бароў і людзей у лапцях і палатняным адзенні, і гаварыў на роднай яму мове».
    У апошнія гады жыцця, калі ў выяўленчым мастацтве ўсё мацней пачалі праяўляцца ўпадніцкія рысы, калі адны кінуліся ў новаакадрмізм, другія — у шматлікія плыні праімпрэсіянізму, мадэрнізму, сімвалізму, экспрэсіянізму, Альхімовіч заставаўся па рэалістычных пазіцыях.
    Мастак не дажыў да Вялікага Кастрычніка. He пазнаў свой народ вольным, раскутым. Але шчасце яго ён прадбачыў, бо дзеля гртага жыў і працаваў.
    Фота
    АПАЛШАРЫЙ ГАРАЎСКІ
    1833—1900
    Сярод скарбаў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве захоўваецца сціплы пейзаж, на якім намалявана ўскраіна беларускай вёскі. Праз невялічкую ручаінку, што струменіць уздоўж драўлянага плота, перакінуты масток. Віецца ўдаль пясчаная дарога. На гарызонце відаць саламяныя стррхі ўбогіх сялянскіх хатак. Вакол цішыня і запусценне... Вячэрнія цені ляжаць на свеях пяску.
    1	гртая закінутасць, грты холад бязмежжа, гэтая нязнанасць шляху балюча ўваходзяць у чалавечае сррца.
    Такі пейзаж не мог напісаць выпадковы сузіральнік. Бачна, што аўтар добра ведаў і любіў гртыя мясціны, што ён правёў сярод гртай прыроды ўсё сваё жыццё. Жывапісцам, пэндзлю якога належыць пейзаж «На радзіме», быў акадрмік Апалінарый Гілярыевіч Гараўскі. Нарадзіўся ён у вёсцы Уборкі бы-
    лога Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Асіповіцкі раён Магілёўскай вобласці) у збяднелай дваранскай сям’і. Лясы. Убогія фальваркі. Свіслач, перагароджаная шматлікімі прыватнымі грэблямі — млынавымі і дзеля рыбнай лоўлі. Пейзаж гртай самай Свіслачы ён напіша ў 1868 годзе: пясчаныя крутаяры — стромы, далечы, зарослыя шызай лазою, шапкі астравоў — нібы з зялёнага аксаміту — на імклівай паверхні ракі. I рэшткі карычневых ад часу пераплотаў, паляў дубовых, убітых у плынь, каб скіроўваць «на гак» плыты.
    Дзесяцігадовым хлапчуком Гараўскі быў залічаны ў Брэст-Літоўскі кадэцкі корпус. Тут адбылося першае знаёмства з выяўленчым мастацтвам. Выдатныя здольнасці юнака заўважыў вядомы мастак і архітрктар Н. Бенуа, які часта наведваў свайго брата—лалкоўніка, начальніка Гараўскага па БрэстЛітоўскаму кадрцкаму корпусу. Бенуа даў юнаку першыя звесткі аб выяўленчым мастацтве і дапамог паступіць у Пецярбургскую акадрмію мастацтваў.