Беларускія мастакі XIX стагоддзя
Памер: 248с.
Мінск 2015
Які з Сухадольскага быў вернападданы, ясна хаця б з таго, што двума гадамі пазней, калі ў Польшчы, Беларусі і Літве грымнула паўстанне, мастак-афіцэр прыняў у ім актыўны ўдзел. За паўстаннем (у які ўжо раз) прыйшоў разгром. Галоўныя кіраўнікі здрадзілі. Жывапісец павінен быў рмігрыравапь за мяжу. Некаторы час жыў у Рыме, дзе наведваў майстэрню
Здача штандараў ля Джаван-Булака
баталіста Вернета. У гэтыя гады мастак піша некалькі карцін пра напалеонаўскую рпапею. Карціны мелі поспех і прынеслі Сухадольскаму вядомасць. Яму робяць заказы, шукаюць ягонай увагі. Нават венцаносцы. Гртая акалічнасць дае мастаку магчымасць вярнуцпа на радзіму. Ён прыязджае ў Гродна, дзе жыла яго сям'я — жонка і дзепі. Але неўзабаве прыходзіць запрашэнне з Пецярбурга. Цар дае заказ на некалькі батальных кампазіцый пра Айчынную вайну 1812 г.
Апошнія гады Сухадольскі жыве ў вёсцы на Станіслаўшчыне. Памёр мастак у 1875 годзе — на васьмідзесятым годзе жыцця. 3& сваё доўгае жыццё ён стварыў вялікую колькасць батальных кампазіцый, з якіх асабліва ўдалымі з яўляюцца карціны, напісаныя паводле асабістых назіранняў. А яны ў жывапісца былі надзвычай багатыя.
Ва ўсякім разе, грты чалавек на сваёй скуры ведаў, што такое вайна, барабаны, смурод пораху і немьтя крыкі параненых з хірургічных намётаў. Нават аблічча ў яго ваеннае. На аўтапартрэце мы бачым чалавека ў напаўвайсковым сурдуце з амаль форменнай шыйнай хусткай, цвёрдымі вуснамі і падбароддзем, з прышчуранымі вачамі бывалага воіна, якія бачылі агонь, дымны порах.
У пачатку 40-х гадоў, калі мастак жыў у Варшаве, ён стварыў рад карцін па заказу царскага намесніка ў Каралеўстве Польскім, фельдмаршала Паскевіча. Такія, як «Узяцце рускімі войскамі кррпасці Карс», «Асада кррпасці
Абасабад» (абедзве ў Гомельскім краязнаўчым музеі), праўдзіва ўваскрашалі гістарычныя падзеі. Яны карысталіся заслужаным поспехам і неаднаразова паўтараліся мастаком.
У 1839 годзе на акадэмічнай выстаўцы ў Пецярбургу ркспанавалася карціна Сухадольскага «Штурм крэпасці Ахалцых» (Гомельскі краязнаўчы музей). Гртая карціна атрымала вядомасць і была адзначана крытыкай. У ёй паказаны рашаючы момант змагання за крэпасць. Рускія войскі ўжо захапілі апошні бастыён. У асаджанай цытадрлі пачаліся пажары. Сярод дымоў устаюць конусы храмаў і мінарэты, пляскатыя стррхі вартых жалю глінабітных мазанак і на гары напаўразбураны старажытны «акропаль» горада. На ўсё грта абыякава і мёртва свеціць халодны месяц, тым болып халодны, што начное неба асвятлілася злавесным зарывам. У святле гртага зарыва відаць эшалоны наступаючых войск. Салдаты ідуць на верную смерць, бо амаль нічым не абаронены ад куль асаджаных туркаў. Усюды — трупы. Трупы тых, хто наступае на крэпасць, і трупы тых, хто абараняе яе. Усё змяшалася. Смерць аб’яднала ўсіх. У гэтым творы Сухадольскага ясна адчуваецца пратэст супраць бяссэнсавай вайны.
Сучасная Сухадольскаму крытыка дакарала мастака ў празмернай перагружанасці батальных кампазіцый і ў недастатковай выразнасці мастацкіх сродкаў. Аднак, на наш погляд, карціны Сухадольскага — не толькі праўдзівае, дакументальнае ўзнаўленне падзей, але і высокамастацкае іх абагуль-
Заключэнне Туркманчайскага міру
Пераход цераз Бярэзіну
ненне, дзе сродкі паказу падпарадкаваны адзінай мрце. Тут няма лжывага пафасу, усё проста — «як у жыцці». Hi адна група ў кампазіцыі не паўтараецца. Каларыт карціны напружаны, ён добра адпавядае ідэі твора. Мастак са спачуваннем ставіцца да простых людзей у салдацкіх шынялях, праўдзіва пакадвае іх пакуты.
Mae цікавасць і напісаная ў тыя ж гады карціна «Фельдмаршал Паскевіч прымае дэлегацыю жыхароў Эрзурума». Тут мастак выступае не толькі як баталіст, але і як бытапісальнік. Аўтар перадае нацыянальныя асаблівасці быту жыхароў Эрзурума, іх выпаленыя сонцам сухія твары, асабліва бронзавыя пад белымі чалмамі, шырокія складкі іхніх халатаў, мехавыя шапкі воінаў. Мастаку чужыя шавіністычныя погляды, ён з сімпатыяй ставіцца да жыхароў Усходу; паказвае іх праўдзіва, без ценю пагарды. He пазбаўлена велічы і мудрай задумлівасці стагоддзяў пустыппая іхняя прырода, гэтыя скалы, апаленыя сонцам, стромкія рэкі.
Прырода і чалавек тут — адно.
Падобныя рысы можна знайсці і ў карціне «Асада крэпасці Абасабад», дзе мастак апрача ўсяго прадэманстраваў яшчэ і добрае веданне лінейнай і паветранай перспектывы.
Сухадольскі заўсёды ведаў тое, што ён піша. Урэшце грта была не такая ўжо і даўняя гісторыя.
Але ўсё ж найболыяая яснасць, найбольшая псіхалагічная вернасць у трме паўстання 1830—1831 гадоў. Ёй Сухадольскі прысвяціў шрраг лепшых сваіх твораў. Асабліва цікавае палатно «Сцэна з 1831 года» (карціна да вайны знаходзілася ў Кракавс).
...Спаленае беларускае сяло, на ўскраіне якога ляжыць цяжка паранены паўстанец. Яму аказвае дапамогу кволая дзяўчына. Усё наваколле нібы вымерла...
Цікавы кампазіцыйны прыём, якім карыстаецца Сухадольскі для раскрыцця зместу свайго твора. Фігуры людзей, а іх дзве, мастак змясціў у цэнтры карціны. Фонам жа служыць комін на котлішчы. Болыіі нічога. Нібы ад усяго толькі і засталося, што попел. Каб засяродзіць увагу выключна на гртай сцрне, мастак вылучае яе святлом. Астатняе пагружана ў паўзмрок. Ствараецца ўражанне, нібы на зямлю кінуты адзінокі промень сонца. Грты прыём мастак паўтарае і ў шррагу іншых сваіх твораў.
Апошнія гады жыцця Сухадольскі прысвяціў таму, каб сваім мастацтвам паказаць самыя значныя падзеі айчыннай гісторыі. У 1853 годзе ён стварыў карціну «Узяцце Ачакава», у 1865 годзе — «Пераход цераз Бярэзіну». Карціна «Узяцце Ачакова» была набыта Пецярбургскай акадрміяй мастацтваў. «Пераход цераз Бярэзіну» знаходзіцца цяпер у Нацыянальным музеі ў Варшаве. I па сённяшні дзень грта жывапіснае палатно не страціла сілы свайго эмацыянальнага ўздзеяння. Яно праўдзіва, у канкрэтных рэалістычных вобразах уваскрашае эпапею вайны 1812 года. Яе гераізм і яе трагедыю.
Вяселле Ягайлы з Ядвігай
Перадавы для свайго часу чалавек, Сухадольскі не стаяў у баку ад гістарычных падзей. Але разабрацца ў іх да канца, будучы сынам свайго часу і свайго сацыяльнага слою, ён не здолеў.
Шпіцрутрнны, кіёвы, кандальны мікалаеўскі час многіх прымушаў звяртацца да нейкіх іншых, нейкіх яскравых, моцных і высакародных рпох. Ствараліся утопіі як наконт часоў будучых, так і наконт часоў мінулых.
Што дзіўнага? Дэмакратыя, няхай сабе і шляхецкая, была значна больш прывабная, чым шыбеніцы на верхах Петрапаўлаўкі, шпіцрутрны на Балотнай плошчы або Вілюйскі астрог.
I ці можна вінавапіць таго ж Сухадольскага за лёгкую ідралізацыю пакінутага ім света фальваркоўцаў і дробнай шляхты. Гртых маёнтачкаў у садах, белых, з чырвонымі вачамі трусікаў на канюшынным полі, гэтых паляванняў на гарбах зарослых верасам («Кавалерская язда», «Паляванне на аленя», «Дзед з унукам на паляванні» і інпі.). Дзякуючы ж творчасці Сухадольскага яны засталіся жыць.
1 падзякуем за ўсё добраму майстру, рука якога не стамлялася працаваць.
Творчасць Януарыя Сухадольскага застанецца з намі, застанецца ў гісторыі выяўленчага мастацтва Беларусі.
Бо быў ён з тых, хто ўмеў схапіць самы дух рпохі, зрабіць яе блізкай і зразумелай усім нам.
Аўтапартрэт
ВАЛЕНЦІЙ ВАНЬКОВІЧ
1799—1842
Найбольш яркім прадстаўніком рамантызму ў беларускім жывапісе першай палавіны XIX стагоддзя быў Валенцій Ваньковіч. Нарадзіўся ён у 1799 годзе ў маёнтку Калужыцы Ігуменскага павета Мінскай губерні ў сям’і павятовага суддзі Мельхіёра Ваньковіча, які паходзіў са старога дваранскага роду.
3 самага ранняга дзяцінства ў Ваньковіча праявілася ахвота да малявання. Пасля невялікай падрыхтоўкі ў хатніх настаўнікаў хлопчык быў уладкаваны ў гімназію пры Полацкай езуіцкай калегіі. Тут было добра наладжана выкладанне «прыгожых мастацтваў». Потым гртая навучальная ўстанова была ператворана ў Полацкую акадэмію.
Вялікае ўражанне на маладога Ваньковіча зрабілі творы польскіх мастакоў канца XVIII стагоддзя, палотны Чаховіча і Пешкі. Апрача заняткаў
Партрэт Міцкевіча
жывапісам Ваньковіч паспяхова вывучаў мовы, праяўляў неабыякія веды ў рускай літаратуры.
Пасля заканчэння вучобы ў Полацку Ваньковіч паступае ў Віленскі універсітрт на факультрт жывапісу, скульптуры і графікі, які пазней атрымаў назву Віленскай школы жывапісу. Гртая школа перажывала тады якраз перыяд найбольшага росквіту. Ёю кіраваў прафесар Рустрм, палымяны прыхільнік рралістычнага мастацтва, які карэнным чынам змяніў сістрму навучання ў школе.
Ваньковіч многа і ўпарта штудзіраваў натуру. Яго малюнкі адрозніваліся здзіўляючым падабенствам да натуры і правільнасцю прапорцый. Сучаснікі адзначаюць, што мастак, выдатна валодаючы трхнікай светаценю, надаваў сваім малюнкам такую рральнасць, што іх хацелася «пакратаць рукой».
Засноўваючыся на жыццёвых назіраннях, Ваньковіч рабіў невялікія кампазіцыі. Яго асабліва захаплялі эфекты вячррняга асвятлення. Ён напісаў некалькі бытавых сцрн, дзе паказаў старых і жанчын, якія моляцца ў касцёле пры святле запаленых свечак. Гртыя работы маладога жывапісца мелі вялікі поспех у гледачоў.
Ваньковіч лрабыў у Віленскай школе ўжо тры гады, калі там быў абвешчаны конкурс на лепшую кампазіцыю. Вучням прапанавалі сюжрт са старажытнагрэчаскай міфалогіі — «Філактрт на востраве Лемнас». Удзельнікі конкурсу павінны былі намаляваць Філактэта ў поўным узбраенні. А грта даволі складаная задача, бо неставала дапаможнага матэрыялу. Ваньковічу тут памаглі багатая фантазія, дар уяўлення і добрае веданне лацінскай мовы. Ён выдатна чытаў у арыгінале творы Герадота, Ксенафонта, Тацыта і іншых
Міцкевіч на скале Аю-Даг
антычных аўтараў. У выніку кампазіцыя Ваньковіча і яго малюнкі мелі вялікі поспех. Маладому мастаку аднадушна была прысуджана першая пррмія.
У 1824 годзе, па рашэнню Вучонага савета універсітэта, Ваньковіч быў накіраваны для ўдасканальвання ў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў, дзе ў гэты час выкладалі такія відныя прадстаўнікі рускага класіцызму, як Ягораў і Шабуеў. Гртыя два чалавекі, адзін з іх выхаванец дзіцячага прытулка, другі — нарадзіўся ва ўлусе калмыцкай арды і быў пакінуты падчас уцёкаў разгромленага народа ад казакаў, былі выдатнымі мастакамі, удумлівымі і таленавітымі выхавацелямі і педагогамі. Яны заўсёды баранілі сваю творчасць і творчасць вучняў ад афіцыйшчыны і афіцыйных поглядаў і дамаганняў. Пазней, ужо ў гады царавання Мікалая I, абодва мастакі былі звольнены з Акадрміі. He ліслівілі, смела адстойвалі свае погляды і сваё права пісаць так, як хочуць, таму не прыйшліся яны даспадобы ў той казарме, у якую пар хацеў ператварыць Расію.