• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія мастакі XIX стагоддзя

    Беларускія мастакі XIX стагоддзя


    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    34.8 МБ
    Узросшае майстэрства партрэтыста і бытапісальніка, майстра мазаікі дазволіла Сілівановічу хадайнічаць аб прысваенні яму звання класнага мастака першай ступені, якое ён і атрымаў у 1874 годзе за работы, выкананыя ў Пецярбургу і Беларусі.
    У пачатку 70-х гадоў мастак быў запрошаны ўдзельнічаць у афармленні славутага Ісакіеўскага сабора. Сумесна з мазаістам Іванам Лавярэцкім ён выканаў у тэхніцы мазаікі кампазіцыю «Тайная вячрра» для галоўнага іканастаса. За гртую работу ў 1877 годзе Сілівановічу было прысвоена званне акадэміка. Ганаровае званне і рост аўтарытрту ў мастацкіх колах Пецярбурга
    Стары пастух
    крыху палепшылі матэрыяльнае і маральнае становішча Сілівановіча. Ён быў прызначаны старшым мастаком-мазаістам. Аднак ад матэрыяльных клопатаў мастак не пазбавіўся да канца сваіх дзён. Аб гэтым сведчаць яго пісьмы і прашэнні, адрасаваныя ў савет Акадэміі.
    I да ўсяго ў грты час на долю мастака выпала асабістае вялікае гора. Памерла жонка, і яму давялося аднаму клапаціцца аб выхаванні дзяцей. Але, нягледзячы на нягоды і матэрыяльныя цяжкасці, Сілівановіч не пераставаў працаваць, імкнуўся выкарыстаць волыіыя ад заняткаў у Акадэміі дні для падарожжаў па Беларусі, адкуль заўсёды прывозіў багаты матррыял для бытавых кампазіцый. Па матэрыялах паездак у Беларусь напісаны карціны «У школу» і «Дзеці ў двары» (Дзяржаўны мастацкі музей Літоўскай ССР). У гэтых цудоўных карцінах мастак не толькі выявіў веданне сялянскага жыцця, але і ясна выказаў свае асабістыя адносіны да прадстаўнікоў таго класа, выхадцам з якога ён быў.
    Карціна «Дзеці ў двары» — немудрагелістая па сюжрту і кампазіцыі. Яе асноўная думка — замілаванне да таго невялікага свету ррчаў і прадметаў,
    Галава Матфея
    Дзеці ў двары
    сярод якіх праходзіць жыццё вясковых дзяцей. Змест карціны гранічна ясны: пасярэдзіне сялянскага двара сядзяць хлопчык і дзяўчынка; яны латаюць рыбалавепкую сець. Іх малюсенькія фігуркі вылучаны святлом з пагружанага ў цень акружрння. Тут жа, прымасціўшыся ля ганка, мірна дррмле кошка, грэецца на сонцы сабака. 3 вялікай любоўю і цеплынёй выпісаны рэчы сялянскага быту — плецены кош, црбар з характррнымі для Беларусі асаблівасцямі вырабу. Нягледзячы на складанасць танальнай пабудовы, ррчы ў пяні не здаюцца чорнымі, карціна ўспрымаецца адзінай црлай плямай.
    Тррба адзначыць яшчэ адну вельмі важную асаблівасць жывапіснай манеры Сілівановіча. Нягледзячы на тое, што ўсе ррчы і фігуры мастак піша 3 аднолькавай любоўю і ўвагай, ён ніколі не забывае вылучыць галоўнае, засяродзіць увагу на матэрыяльнаспі ррчаў. Усе прадметы маюць сваю характррную фактуру і аб’ём. Уважліва ставіцца мастак і да перадачы дзіцячай псіхалогіі. Твары дзяцей падкупляюць сваёй непасрэднасцю і прастатой і таму запамінаюцца.
    He менш цікавая і карціна «У школу», дзе мастак увасобіў спрадвечнае імкненне беларускага народа да асветы. Як многія ў той час, мастак лічыў, што асвета — адзіны шлях да вызвалення чалавека. А ўжо хто, як не ён, бачыў сапыяльны і нацыянальны цяжар, што ляжаў на плячах яго роднага народа.
    Партрэт сына
    Да глыбіні душы хвалююць постаці вясковых дзяцей, іх задуменныя і сур’ёзныя тварыкі і недзіцячая дзелавітасдь. Толькі сялянскія дзеці, пазбаўленыя многіх радасцей жыцця, маглі з такой любоўю і сур’ёзнасцю ставіцца да сваіх школьных абавязкаў. Адукацыя для сельскай беднаты была амаль недаступнай, і гэта добра разумелі маленькія працаўнікі. Карціна «У школу», як і «Дзеці ў двары», добра скампанавана. Усё ў іх служыць адзінай мрце — раскрыццю асноўнага зместу. Д паведамленняў некаторых гісторыкаў і з архіўных дакументаў вынікае, што названыя дзве карціны былі не адзінымі
    жанравымі творамі Сілівановіча. Ёсць звесткі, што жанравыя карціны ён выстаўляў на выстаўках у залах Акадэміі мастацтваў. Аднак выявіць іх пакуль не ўдалося.
    Вялікае месца ў спадчыне Сілівановіча займае партрэтны жывапіс. Апрача названых вышрй твораў гдтага жанру ў 70-я гады мастак стварыў некалькі партрртаў сваіх дзяцей. Пісаў ён іх у асноўным у вёсцы Цынцэвічы, у час кароткіх паездак у родныя мясціны. У Дзяржаўным мастацкім музеі Літоўскай ССР (г. Вільнюс) захоўваюцца два партррты гдтага перыяду — «Аўтапартрэт» і «Партррт сына».
    У «Аўтапартрэце» мастак намаляваў сябе ў накінутым цераз плячо плашчы, у шырокім капелюшы, з эцюднікам і сукаватай палкай у руках.
    Усё грта выдае ў ім мастака, парта сваёй справы. I ўвогуле паэта ў душы. Уважлівыя карыя вочы, густая чорная барада. Відаць, сабраўся на эцюды, бо пад пахаю вялідная чорная папка з паперай. Вось зараз выйдзе, сядзе недзе пад вербамі, на задворках сялянскай сялібы, і забегае па паперы мяккі італьянскі аловак, і таксама пільна і любоўна будуць глядзець гдтыя вочы на зялёны мох на страсе, на глыбокія расколіны ў дрдве, на ўсплеск стронгі ў чысцюткай вадзе ручаіны.
    Жанравы характар уласцівы і «Партрэту сына». Хлопчык гадоў 10—12 3 характэрным жывым абліччам намаляваны ў футравай шапцы, рукавіцах і завязанай на вушы хустцы. Да спіною ў яго школьны ранец. Гэты партрэт, відаць, паслужыў мастаку эцюдам для карціны «У школу».
    Рралізм партрртаў Сілівановіча 70-х гадоў з’яўляеппа вынікам натуральнага пераходу ад класіцызму да рэалізму. Творчасць мастака асабліва каштоўная для гісторыі беларускага жывапісу. Сваім яркім талентам ён унёс у яго свежы, дэмакратычны струмень.
    Ён любіў народ і побыт ягоны, любіў імкненне да святла, праўдзівасць, няўменне кагосьці крыўдзіць. Ён верыў у вялікі шлях свайго народа. I гдтым ён дарагі нам, дрмакрат, народалюбеп, чысты і сардэчны чалавек, які славіў сонца, святло, дабрыню.
    Фота
    ГЕНРЫХВЕЙСЕНГОФ
    1859—1922
    Наведвальнікі адной з першых беларускіх мастацкіх выставак 1911 года, арганізаванай у Мінску Таварыствам аматараў прыгожых мастацтваў, падоўгу спыняліся перад невялікімі, але надзіва пранікнёнымі і паэтычнымі пейзажамі мастака з Русаковічаў Генрыха Вейсенгофа. У іх нібыта жыла ўся беларуская прырода. Запесепыя снегам паплавы, непраходныя псршабытныя гушчары, перакошаныя хацінкі — усё жыло, хвалявалася, дыхала... Простасць і непадробная шчырасць гэтых работ абуджалі ў сдрпах людзей лепшыя пачуцці, прымушалі па-новаму зірнупь на родны край і палюбіць яго.
    Аўтар гэтых палотнаў Генрых Уладзіслававіч Вейсенгоф нарадзіўся ў маёнтку Пакрэўны былой Ковенскай губерні.
    Бацька Генрыха быў пісьменнікам, ён прыняў актыўны ўдзел у паўстанні 1863 года, за што быў сасланы ў Сібір. У хуткім часе маці Г. Вейсенгофа,
    узяўшы з сабою дзяцей, паехала ўслед за мужам у выгнанне. Як успамінае польскі мастацтвазнаўца В. Кроненберг, «падарожжа да Кунгура (месца ссылкі бацькі Г. Вейсенгофа.— Л. Д.) параходам па Волзе і Каме і затым сярод дзікіх лясоў і скал, зрабіла на будучага мастака незабыўнае ўражанне». Кунгурская прырода і сапраўды магла зрабіць на дзіцячую душу непаўторнае ўражанне. Велічная Кама, гуллівая Сылва, імклівая Іррнь, заціснутая ў скалах. I горы вакол. I так званыя «печеры», месцы, дзе горы крыху адступаюць ад ракі, пакідаючы лугавінкі, зарослыя паррчкай і ажынай, дзе мядзведзі любяць ласавацца залаціста-ружовымі дзікімі трускалкамі.
    I, вядома, каласальная пячора ў Ледзяной гары (у той час яна была абследавана толькі вёрст на дзесяць углубіню) з яе льдзістымі гротамі, з готыкай сталактытаў і азёрамі, ваду якіх не бачыш, настолькі яна празрыстая.
    Дзівосныя, крыху суровыя, але неймавернай прыгажосці мясціны.
    I ясяая туга па страчанай радзіме. I страшэнная па сваёй выразнасці песня, што нарадзілася сярод паўстанцаў.
    А за тым краем, Як за тым раем, Мёртвыя нават заплачам.
    Можа гртая туга і радасць зноў убачанай радзімы вадзіла пазней прндзлем мастака.
    Першыя навыкі па выяўленчаму мастацтву Г. Вейсенгоф атрымаў у ссыльнага жывапісца Люцыяна Крашэўскага (брата вядомага гісторыка Іосіфа Крашрўскага), які, як указвае В. Кроненберг, «пісаў сцрны з жыцця зняволеных і прывіў Г. Вейсенгофу любоў да жывапісу».
    У 1874 годзе бацька Г. Вейсенгофа быў амнісціраваны. Аднак былым удзельнікам паўстання не дазвалялася жыць у родных мясцінах. Бацька мастака вымушаны быў пасяліцца ў Варшаве. Тут юнак паступае ў школу вядомага педагога В. Герсана, славутую сваімі рэалістычнымі традыцыямі. Школа тая падрыхтавала нямала польскіх, беларускіх і літоўскіх жывапісцаў. У Варшаве на творчасць маладога мастака звярнуў увагу вядомы жывапісец Генрых Семірадскі, які памог яму паступіць у Пецярбургскую акадрмію мастацтваў (1878 год). Тут Г. Вейсенгоф займаецца спачатку ў Клодта, а затым у батальнай майстррні Вілевальдр. Будучы закаханым у жывапіс, добра валодаючы колерам, Вейсенгоф мала ўвагі аддаваў малюнку. Таму ён атрымліваў за свае работы 40—50-я нумары. Тым не менш за кампазіцыю «Транспарт параненых» Вейсенгоф быў удастоены сяррбранага медаля і звання мастака.
    Яшчр да паступлення ў Акадрмію сям'я Вейсенгофаў пераязджае ў маёнтак Русаковічы былога Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Рудзенскі раён Мінскай вобласці), дзе мастак правёў амаль усё сваё жыццё, зрэдку выязджаючы за граніцу ў Мюпхен і Парыж. Маёнтак Русаковічы быў радзімаю яго мапі (уроджанай Быкоўскай). Тут малады мастак шмат працуе. Піша ў асноўным пейзажы аколіц Русаковічаў і возера Сяргееўскае.
    Цяжка сабе ўявіць месца болып прыдатнае дзеля таго, каб у ім жыў і пісаў мастак. Вобраз мясцовай прыроды, складаная і лірычная гама яе далі Вейсенгофу мелодыю і настрой ягонай творчасці.
    Тут якраз канчаецца «сумная Міншчына» -— малалесныя мясціны ў наваколлі горада. 1 пачынаюцца лясы аж да Бабруйска, а можа, і да Гомеля. Русаковічы досыць вялікая вёска кіламетраў у васьмі ад Рудзенска.
    Лясы і лясы. Шацкі лес. Сяргееўскі. Русаковіцкі. Прыстанскі. Галоўным чынам бары. Але ёсць тут ясені, грабы, ліпы і дубы.
    Народ лясны, крыху павольны, але сумленны, горды і незалежны (фашысты спалілі тут у Вялікую Айчынную некалькі вёсак, а вёску Прыстань спалілі разам з людзьмі. Возера Сяргееўскае, што ляжыць і свеціць небу, абкружанае багатымі, мядовымі сенажацямі, дужа рыбнае.
    Наваколлю Русаковічаў прысвечаны амаль усе карціны Вейсенгофа.
    Асабліва вялікую вядомасць у Расіі і за рубяжом атрымалі яго работы «Снег», «Могільнік», «Куток у Польным», «Стары двор Русаковічы» і інш.
    Карціна «Снег» яшчэ ў 1888 годзе была адзначана пррміяй на выстаўцы ў Пецярбургу, а ў 1900 годзе на выстаўцы ў Парыжы ёй быў прысуджаны сярэбраны медаль.