• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія мастакі XIX стагоддзя

    Беларускія мастакі XIX стагоддзя


    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    34.8 МБ
    У 1870 годзе мастак пачаў працаваць над сваёй вядомай карцінай «Балота» (варта адзначыць, што да гртай трмы ён звяртаўся яшчэ ў студрнцкія гады). Каб сабраць матэрыялы, Гараўскі паехаў у найболып забалочаныя месцы Мінскай губерні, дзе зрабіў шмат рцюдаў з натуры. Аднак раптоўная хвароба надоўга прыкавала мастака да ложка. Працуючы над натурным матэрыялам да новых палотнаў, ён прастудзіўся і вымушаны быў на некаторы час пакінуць заняткі жывапісам.
    3 пейзажаў, створаных у пачатку 70-х гадоў, найбольш цікавым і тыпопым з’яўляецца «Вечар у Мінскай губерні» (Дзяржаўны мастацкі музей БССР, Мінск). У гртай карціне Гараўскі імкнуўся спалучыць акадрмічную ўмоўнасць з асабістым пачуццёвым успрыманнем. Ён выразна вызначыў планы, у многім ураўнаважыў кампазіцыю карціны. У каларыце вытрымана ўмоўная гама, у малюнку — лінейная і паветраная перспектыва. I перш за ўсё пачуццё любві да сваёй радзімы, захапленне яе чароўнай прыгажосцю. Мастак напаўняе карціну непаўторнай прыгажосцю заміраючага на ноч жыцця, любуецца афарбаваным ва ўсе колеры вясёлкі вячэрнім небам. Праўда, у каларыце яшчр шмат чарнаты. Грты недахоп мастак адчуваў. Ён імкнуўся ад яго пазбавіцца. I толькі ў канцы свайго жыцця, ужо ў 90-я гады, чарната ў жывапісе Гараўскага была пераможана. Наступіў разліў фарбаў, ясная празрыстасць, чысціня.
    У 70-я гады, працуючы над пейзажам, мастак адначасова піша шмат партрртаў (пераважна ў час свайго зімовага побыту ў Пецярбургу). Грта — партрэты ррктара Пецярбургскай акадэміі мастацтваў жывапісца Бруні, кампазітараў Даргамыжскага і Глінкі (напісаны па фатаграфічных здымках. Цяпер яны знаходзяцца ў Траццякоўскай галеррі). У гэтыя ж гады працягваецца работа і над жанравымі палотнамі. Гараўскі паўтарае сваю вядомую
    Вечар у Мінскай губерні
    карціну «Старая на маленні» (1872 г.), піша эцюды народных тыпаў. У 1888 годзе на акадрмічнай выстаўцы з’явіўся «Партррт селяніна», аб якім газета «Петербургскне новостн» пісала: «...Акадэмік Гараўскі выставіў усяго толькі аднаго «Селяніна», але затое такога цікавага, што ён мог бы паказвапь сябе за грошы, «стогадовага» ў поўным сэнсе гдтага слова».
    Час шмат чаго мяняў.
    Новыя павевы ўладна ўдзіраліся ў ррчаіснасць. Чалавек, які пачынаў старэць, мастак, які многа бачыў, не мог не зразумець, што старое адыходзіць, што пасля імпрэсіяністаў ужо нельга пісаць так, як пісалі ў сярэдзіне стагоддзя. Яму відавочна цяжка ламаць сваю манеру і самога сябе, ранейшага, але ён набіраецца мужнасці.
    Ён робіць грта.
    Ад сухаватага, скрупулёзнага капіравання натуры ён перайшоў да больш шырокага, абагуленага пісьма. У адным са сваіх апошніх пісьмаў да Траццякова ён адзначаў: «...Напісаў 20 эцюдаў, біў пераважна не на д?талі, а на адпаведнасць моманту, сонечнага святла і каларыту». Гэтую асаблівасць творчасці пейзажыста ў 90-я гады заўважыла і мастапкая крытыка. Так, аб карціпах Гараўскага «Восень» і «Час жніва», выстаўленых на акадэмічнай выстаўцы 1890 года, «Петербургская газета» пісала: «...Ёсць многа твораў, на якія глядзіш з задавальненнем. Так, напрыклад, у «Восені» Гараўскага столькі
    Старая на маленні
    праўды ў фарбах, што нават незакончанасць пісьма і пласкаватасць у малюнку не могуць знізіць агульнага ўражання.
    Хто ведае, колькі мог бы і колькі здолеў бы зрабіць чалавек, які пражыў доўгае жыццё і ніколі не ставіўся з пагардай да новага... Тым больш што ў яго было ўсё. Быў дабрабыт. Была нават вядомасць, ледзь не слава. He было адчування, што праца твая ўся пайшла на карысць Айчыне, роднай зямлі. Гісторыя дае нам нямала прыкладаў гртаму. I колькі людзей пад канец жыцця з жалем думалі аб страчаных магчымасцях, аб тым, што многага не ўбачылі ў свой час, не здолелі скарыстаць...
    Апошнія гады Гараўскі правёў у сваім невялікім маёнтку Кірылавічы, размешчаным непадалёку ад станцыі Белая былой Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі (135 кіламетраў ад Ленінграда), дзе і памёр у 1900 годзе.
    Да канца сваіх дзён мастак заставаўся прыхільнікам рэалізму.
    Ён ніколі не траціў сувязі 3 роднай Беларуссю, цаніў яе культуру, звычаі і мову. У пісьмах да Траццякова і іншых асоб Гараўскі вельмі часта ўжываў беларускія словы і выразы. У паўсядзённым жыцці, сярод сваіх сяброў і блізкіх, ён заўсёды карыстаўся беларускай мовай. Матывы радзімы вечна гучалі ў ягоным сэрпы.
    Вялікія заслугі Гараўскага і як збіральніка помнікаў мастацтва. Днаходзячыся на працягу доўгіх год у дружбе з П. М. Траццяковым, Гараўскі дапамагаў рускаму калекцыяперу знаходзіць і набываць лепшыя творы мастацтва для яго галеррі, якая потым стала здабыткам усяго народа. II. М. Траццякоў высока цаніў думку Гараўскага аб творах жывапісу і ніколі не цураўся яго парад. Напрыклад, па рэкамендацыі Гараўскага і пры яго непасрэдным удзеле Траццякоў набыў вядомы партррт скулыітара-мадэльера Ф. Талстога, работы С. Заранкі (цяпер знаходзяцца ў Дзяржаўным мастацкім музеі БССР), а таксама некаторыя палотны Баравікоўскага, Саўрасава, Багалюбава і іншых мастакоў. Грты чалавек, акрамя таго, быў знаўцам старажытнага жывапісу, даўняй іконы, скульптуры, вырабаў мастацкага рамяства.
    Творчая спадчына А. Гараўскага вялікая і разнастайная. Многія творы мастака можна ўбачыць у Маскве, Ленінградзе, Калінінс і інш. Беларускі Дзяржаўны мастацкі музей мае каля дзесяці палотнаў Гараўскага, напісаных пераважна ў 60—70-я гады. Цяпер вядзецца далейшая работа па адшуканню і вывучэнню творчай спадчыны жывапісца. Бясспррчна, што новыя пошукі дадупь магчымасць стварыць болып поўны творчы воблік гртага выдатнага прадстаўніка беларускай культуры другой палавіны XIX стагоддзя.
    Аўтапартрэт
    МІКАДЗІМ СІЛІВАНОВІЧ
    1830—1918
    Едзеш залівам. Яшчэ далёка да Ленінграда. Яшчэ сам бераг праглядаецца толькі дымнай смугой над бясколернай Балтыкай. Але ўжо зіхатлівымі бліскаўкамі ззяюць купалы Ісакія. Храма, які стаў адным з сімвалаў вялікага горада. Як Медны коннік. Як Новая Галандыя. Як шпіль Адміралцейства.
    ...Твор геніяльнага Манферана і па сённяшні дзень чаруе прыгажосцю свайго стройпага сілурта і дасканаласцю прапорцый. Ды не менш прыгожы і велічны ён і ўсярэдзіне. Сцены сабора ўпрыгожаны дркаратыўнай скульптурай і мазаікай. Візантыя і сучаснасць нібы спляліся ў адно. Цені, святло, жывапіснасць, строгасць. Усё бярэ ў далонь тваю душу... Мала хто ведае, што многія з жывапісных кампазіцый і мазаік выкананы беларусам Мікадзімам Сілівановічам, які ў 70-х гадах мінулага стагоддзя актыўна ўдзельнічаў ў афармленні гртай славутай святыні.
    Мікадзім Юр’евіч Сілівановіч нарадзіўся ў вёсцы Цынцэвічы Вілейскага павета Мінскай губерні (непадалёку ад Маладзечна) у сям’і «дзяржаўнага» селяніна.
    Мастаку ўдалося атрымаць агульную і спецыяльную адукацыю ў Маладзечанскім павятовым пяцікласным вучылішчы для дваран. Скончыў ён яго ў 1854 годзе. Цяпер невядома, хто быў яго першым настаўнікам, хто падрыхтаваў для паступлення ў Акадэмію мастацтваў. Мяркуючы па некаторых звестках, першыя крокі ў выяўленчым мастацтве Сілівановіч зрабіў у жанры партрэта. У той жа галіне ён спецыялізаваўся і ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1859—1863). Работ гртага перыяду не захавалася, але аб поспехах мастака сведчыць хаця б тое, што за прадстаўленыя акадэмічнаму савету работы ў 1863 годзе яму было прысвоена званне свабоднага мастака. У тым жа годзе ён вяртаецца на радзіму ў вёску Цынцрвічы.
    ...Зноў родная вёска. Пракаціўся ўжо тут, прагрукатаў па костках чалавечых цяжкі мураўёўскі каток. Пасля разгрому ў Інфлянтах, пасля Дынабургскай трагедыі ў Нарачанскім, Мядзельскім, Маладзечанскім краях досыць ціха. Дзесяткі павешаныя, сотні сасланыя.
    Мастак утрымлівае сям’ю... Ён добра разбіраецца ў царкоўным жывапісе, і таму ў 1864 годзе Лідскае павятовае праўленне запрашае яго афармляць храмы. Там ён піша «святыя лікі», партрэты царкоўных дзеячаў. Да гртага перыяду адносяцца абраз Аляксандра Неўскага (месца знаходжання невядома). Займаючыся паркоўным жывапісам, Сілівановіч займаецца і ўдасканаленнем у бытавым і партрэтным жывапісе. У 1866 годзе ён прадставіў акадрмічпаму савету свае новыя работы (партрэты і бытавыя кампазіцыі), за якія атрымаў званне класнага мастака трэцяй ступені.
    Заняткі царкоўным жывапісам, манументальна-дэкаратыўным па свайму характару, выклікалі ў Сілівановіча цікавасць да манументальных форм. Ён захапляецца мазаікай і, жадаючы ўдасканаліць сваё майстррства ў гэтай галіне, выкарыстоўвае вакансію, каб паступіць вучнем у мазаічны клас Акадэміі. Пасля паспяховага завяршэння вучобы ў 1870 годзе Сілівановіч быў залічаны малодшым мастаком-мазаістам, выкладчыкам у клас мазаікі. Адначасова яму было прысвоена званне класнага мастака другой ступені.
    Вучачыся і працуючы ў Акадэміі, Сілівановіч не губляў сувязі са сваёй радзімай. Ён заўсёды прыязджаў на летнія месяпы ў Цынцэвічы, дзе пісаў шмат эцюдаў і партрэтаў. Да гэтага перыяду адносяцца экспанаваныя на выстаўцы Пецярбургскага таварыства мастакоў «Партррт яўрря», «Галава дзяўчынкі», «Партррт бацькі» і інш.
    Паляпшаючы і ўдасканальваючы майстэрства ў галіне партрэта, Сілівановіч адначасова паглыбляе ў іх псіхалагічную і сацыяльную характарыстыку. Яго партрэты пачынаюць набываць характар бытавых карцін, дзе ясна выказаны сімпатыі мастака да простага народа. Адньтм з такіх твораў з’яўляеппа «Стары пастух» (Дзяржаўны мастацкі музей Літоўскай ССР).
    ...На карціне мы бачым старога беларуса, які стаіць, абапёршыся на свой пастухоў кій. Акуратная шэравата-белая світка, нервовыя натруджаныя рукі, дужа моцныя і вузлаватыя, сціскаюць кій. Галава старога нічым не пакрыта. Доўгія сівыя пасмы валасоў звісаюць на высокі лоб. У позірку цёмных вачрй — нямы дакор. I вочы гэтыя: вешчыя, глыбокія, са строгай слязой. Нібыта ўсё на свеце бачылі яны, і яшчэ нешта звыш таго.
    Партррт дзяўчынкі
    Ва ўсім беларускім жывапісе дарэвалюцыйнага часу цяжка знайсці болын яркі сапыяльна завостраны вобраз. У ім адлюстраваны і спрадвечны прыгнёт, і бяспраўе беларускага народа, і смутак лепшых яго сыноў аб лёсе Айчыны. У гэтым партрдце Сілівановіч паказаў сябе не толькі цудоўным рысавальшчыкам, але і выдатным каларыстам. Тут няма ўжо і ценю той акадэмічнай умоўнасці колеру, якая тады яшчэ назіралася ў работах некаторых жывапісцаў.