• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія мастакі XIX стагоддзя

    Беларускія мастакі XIX стагоддзя


    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    34.8 МБ
    Але гдта было крыху пасля. А пакуль, мінуючы клас гіпсаў, Ваньковіч адразу ж быў залічаны ў натурны, дзе на першым жа ркзамене атрымаў вышэйшы бал. Праз чатыры месяцы ён ужо быў удастоены малога сяррбранага медаля за групавы малюнак, а праз восем месяцаў атрымаў вялікі сярэбраны медаль. Гэтыя ўзнагароды хутка ўмацавалі аўтарытэт Ваньковіча ў Акадрміі. Яго лічылі лепшым малявальшчыкам, майстрам партррта. У грты час Ваньковіч блізка сыходзіцца з коламі перадавой моладзі, знаёміцца 3 А. Пушкіным, А. Арлоўскім (у гэтым яму памог А. Міцкевіч, блізкі сябар Ваньковіча па Віленскім універсітэце). Яму, несумненна, былі вядомыя і работы А. Кіпрэнскага, поўныя ўзвышаных імкненняў і рамантычнага пафасу. Творчасць Кіпррнскага зрабіла значны ўплыў на Ваньковіча, бо ў яго партрртах гэтага перыяду прыкметны рысы рамантызму.
    У канцы 20-х гадоў Ваньковіч напісаў выдатны партррт «Міцкевіч на скале Аю-Даг», дзе паказаў вялікага польскага парта ў момант творчага натхнення. Захавалася некалькі эскізаў. Па іх добра адчуваецца, як ішлі пошукі кампазіцыі. У канчатковым варыянце мастак паказаў парта ў байранічнай шыйнай хустцы, у сціплым сурдуце, з накінутай на плечы каўказскай буркай. Рамантычны парыў адчуваецца тут ва ўсім: і ў мэтанакіраваным палымяным і летуценным позірку, і ў руцэ> што падпірае падбародак, і ў нізка навіслых, сівых хмарах, у сляпучым блакіце, што сям-там прабіваецца праз іх.
    У 1827 годзе мастак паспяхова ўдзельнічаў у конкурсе на залаты медаль. Праграмай быў зацверджаны сюжрт з рускай гісторыі — «Подзвіг маладога кіяўляніна». Гэты сюжэт быў бліжрйшы і болып зразумелы Ваньковічу, чым антычныя і біблейскія сюжэты. Таму мастак з натхненнем узяўся за работу. У выніку яму аднагалосна быў прысуджаны вялікі залаты медаль, які даваў права на замежную паездку. Але выкарыстаць грта права мастак так і не здолеў. Лічачыся афіцыйна пенсіянерам Віленскага ушверсітрта, ён павінен быў атрымаць сродкі ад універсітэта. Але віленскія чыноўнікі спаслаліся на тое, што няма грошай, і замежная паездка была адменена.
    Пасля заканчэння Акадрміі Ваньковіч некаторы час яшчэ заставаўся ў Пецярбургу і наведваў Акадэмію як вольны слухач. У гэты час ён пачаў пісаць партррт A. С. Пушкіна. Але акалічнасці прымусілі спыніць работу. У канпы 30-х гадоў мастак зноў намерваўся прыступіць да партррта, аднак раптоўная смерць парта перашкодзіла ажыцпявіць гртую задуму. Карціна засталася
    Партрэт Войцеха Пуслаўскага
    Партррт мужчыны ў жоўтай камізэльцы
    ў падмалёўцы. Паводле сведчання Смакоўскага, яна была пачата таленавіта, тэмпераментна і вельмі падабалася сябрам мастака.
    У 1828 годзе з вялікім запасам эцюдаў і кампазіцый Ваньковіч вярнуўся ў Мінск. Пасяліўшыся непадалёку ад горада, у маёнтку Сляпянка, ён увесь аддаўся творчасці.
    Дом, у якім ён жыў і тварыў, збярогся і да гртага часу, і толькі нядаўна былі зламаныя драўляныя флігелі былога маёнтка. Каменны, з мурамі, падпёртымі контрафорсамі, двухпавярховы, вельмі ўтульны, ён стаяў на ўзвышшы ў цудоўным векавым парку, рэшткі якога захаваліся дагртуль. Пад схілам невялічкая ручаіна, перагароджаная грэблямі, стварала ланцуг рамантычных, зарослых лілеямі і асакою ставоў.
    Мастак працаваў там нястомна — пісаў шматлікія партрэты родных, сваякоў, сяброў, суседзяў. У гртых партрртах вельмі шмат супяррчлівага. Часам яны былі поўныя натхненпя, парыву, часам жа насілі адбітак сентыменталізму.
    Па сваёй мастацкай адукацыі Ваньковіч быў гістарычным жывапісцам. Іначай не магло быць. Гістарычны жывапіс лічыўся ў Акадрміі тых часоў асноўным напрамкам. Пасля рэформы Акадэміі ў 1830 годзе, у час прэзідэнцтва Аленіна, была нават высунута ідэя адзіпага жывапіснага спецыяльнага класа, класа гістарычнага жывапісу. Усё астатляе амаль адмянялася, ва ўсякім разе, лічылася другарадным. I грта ў той час, як пейзаж, партрэт, жанр,
    Партррт Андрря Тавянскага
    Партрэт Станіслава Хамінскага
    нацюрморт, інтрр’ер набылі ўжо правы грамадзянства і шырокае распаўсюджванне.
    Але Ваньковіч думаў не аб афіцыйнай гісторыі. Ён увесь час марыў аб стварэнні вялікіх палотнаў, прысвечаных гісторыі свайго гераічнага і шматпакутнага беларускага краю.
    У 20—30-я гады майстррня Ваньковіча была па сутнасці црнтрам, вакол якога групаваліся ўсе лепшыя мастацкія сілы Мінска. Тут часта бываў Я. Дамель.
    Сябры падоўгу абмяркоўвалі праблемы мастацкай творчасці. У сваю чаргу Ваньковіч таксама наведваў Дамеля ў яго мінскай майстррні. Вынікам гртай дружбы, відаць, была агульнасць поглядаў жывапісцаў, якая праявілася і ў агульнасці трм для гістарычных палотнаў.
    Услед за Дамелем (у творчасці якога вялікае месца займала рпапея 1812 года) Ваньковіч задумаў кампазіцыю «Напалеон ля вогнішча перад боем» (Нацыянальны музей у Варшаве). У гртай карціне яго, відаць, больш цікавілі светавыя эфекты, бо прыкметнага следу ў творчасці мастака яна не пакінула.
    Найболып сталым творам гртага перыяду з’яўляецца «Мадонна з дзіцем», для якой мастаку пазіравала простая беларуская сялянка (паводле сведчання сучаснікаў, грта была жанчына надзвычайнай прыгажосці). Карціна знаходзілася ў Луўры. Далейшы яе лёс невядомы.
    Партрэт старога Сапліны
    Вядома, што ў той час нават само мысленне было рэлігійным. I такім чынам, Біблія і Евангелле давалі мастакам безліч сюжэтаў і такую-сякую магчымасць звяртацца да рэальнага жыцця менавіта ў рэлігійным ррчышчы. Хочаш апець мацярынства — ёсць сюжэт маці божай з дзіцем, хочаш намаляваць інтрр’ер хляўка — ёсць нараджрнне Хрыста ў яслях. Патррбна сцэна жніва —да паслуг біблейская «Руф».
    Ваньковіч не быў выключрннем і таму шмат увагі аддаваў рабоце над евангельскімі сюжэтамі, над абліччамі анёлаў, святых, праведнікаў.
    У 1841 годзе ён урэшце едзе за мяжу. Наведвае Мюнхен, Дрэздэн, падоўгу капіруе творы мастакоў рпохі Адраджэння. У 1842 годзе, дзеля азнаямлення з мастацкімі скарбамі Луўра, накіроўваецца ў Парыж. Але раптоўна смерць ад туберкулёзу парушыла гртыя планы.
    Колькі б ён мог бы яшчр зрабіць, на якія яіпчэ вышыні ўзняць роднае мастацтва, якіх поспехаў дабіцца!.. Але страшэнны біч таго часу — смерць у
    Кампазіцыя на антычную тэму
    маладым яшчр ўзросце, усё знішчыла. Як часта даводзілася глытаць гртую горыч. Бычкоўскі, Бахмаровіч, дзесяткі іншых... I вось грты фантастычна абдораны чалавек. Ён быў перадавым для свайго часу чалавекам. I ў поглядах, і ў перакананнях, і ў дзеянні. Яму брыдкія былі пошласць і жорсткасць прыгоннікаў, у асяроддзі якіх ён жыў. Таму ён быў знішчальна рэзкі, жоўчны, недатыкальна горды, з’едлівы і нават высакамерны ў абыходжанні з некаторымі людзьмі. Гэтую рысу характару нядобразычліўцы спрабавалі прадставіпь як адмоўную асаблівасць Ваньковіча, які, паводле іх слоў, быў «не ў меру фанабэрыстым чалавекам». Але такія сцвярджрнні абвяргаюць успаміны сучаснікаў і сяброў Ваньковіча, якія асабіста ведалі жывапісца. Абвяргаюць яго піеьмы, якія знаходзяцца ў Дзяржаўным гістарычным архіве Літоўскай ССР.
    Апрача шматлікіх партрртаў А. Міцкевіча, напісаных мастаком у розныя перыяды жыцця, вядомы партррт падта Антона Гарэцкага (да вайны знаходзіўся ў Кракаве), партрэт піяністкі Марыі Шыманоўскай, папісаны ў Пецярбургу (месцазнаходжанне невядома), сяброў Ваньковіча па Віленскаму універсітрту Эміліі і Станіслава Хамінскіх, напісаны ў Ашмянах, Гарноўскай (уроджанай Ваньковіч), напісаны ў Смілавічах, мінскіх магнатаў
    князёў Друцкіх-Любецкіх і інш. Адзін час Ваньковіч сябраваў са слонімскім старастам ІІуслаўскім, жыў у яго доме і напісаў там партрэты гаспадара і яго жонкі. Адзін з гэтых твораў, партрэт Войцеха Пуслаўскага, цяпер знаходзіцца ў Дзяржаўным мастацкім музеі Літоўскай ССР. Там жа знаходзяцца і партррты Расалоўскага, Пясецкага (удзельніка тайнага Таварыства філаматаў— сябра Ваньковіча па Віленскаму універсітэту), жонкі Пясецкага 3 дзяцьмі, музыканта Карла Ліпінскага, аўтапартррт мастака і інш.
    Асабліва цікавы партррт старога Сапліцы, напісаны мастаком у апошнія гады жыцця. Грта — збіральны вобраз збяднелага шляхціча, у якога, апрача дваранскага звання, нічога больш не засталося. Мастак намаляваў Сапліцу ў простым, бедным халаце. Ён сядзіць за сталом. Уважліва глядзяць добрыя вочы ўбеленага сівізною старога. Ва ўсім яго абліччы — замілаванне і прастата. Грты партрэт — несумненнае сведчанне сімпатый аўтара да бедных і абяздоленых людзей.
    У свой час Ваньковіч атрымаў вядомасць і як майстар партрэтаў-мініяцюр, якія тады былі асабліва модныя. Цудоўна выкананы на вечку табакеркі аўтапартрэт мастака, які па сваіх стылістычных даных нагадвае жывапіс Трапініна з яго сакавітым каларытам, упэўненым малюнкам і выразнай псіхалагічнай характарыстыкай.
    Творчая спадчына Валенція Ваньковіча вялікая і разнастайная. Яго партррты, тэматычныя кампазіцыі і малюнкі разыіпліся па многіх музеях свету. Але гісторыя стварэння гэтых твораў, жыццё і творчасць выдатнага жывапісца пакуль вывучаны яшчэ слаба. Далейшыя пошукі ў гэтым напрамку несумненна раскрыюць нам яркую старонку ў гісторыі беларускага жывапісу.
    Аўтапартрэт
    ІВАН ХРУЦКІ
    1810—1885
    У гісторыі выяўленчага мастацтва Іван Трафімавіч Хруцкі вядомы як заснавальнік класічнага нацюрморта. Грты напрамак творчасці вядомага жывапісца добра асветлены ў мастацтвазнаўчай і мемуарнай літаратуры. Але пра Хруцкага-партрэтыста яшчэ амаль нічога не сказана. Між тым вывучрнне наяўных матррыялаў і арыгінальных твораў мастака дазваляе гаварыць аб ім як аб выдатным партрэтысце. На беларускай глебе ён развіваў лепшыя дэмакратычныя традыцыі рускага партрэтнага жывапісу, пачынальнікамі якіх былі Кіпррнскі, Венецыянаў і Трапінін.
    Іван Хруцкі нарадзіўся ў 1810 годзе ў мястэчку Ула Лепельскага павета Віцебскай губерні. Маленечкае, дамоў на дзвесце, мястрчка ў куце між Улай і Заходняй Дзвіной. Грувасткі і велічны касцёл Дамініканаў і тры уніяцкія царквы. Адна з іх на старажытным замчышчы, «Баторыевым шанпы», нямым
    сведку былой велічы. У царкве гртай, што ляжала ў амаль дзесяціннай замкавай катлавіне, быў уніяцкім свяшчэннікам бацька Івана Хруцкага. Ён і сыну свайму прарочыў кар’еру свяшчэнніка. Але лёс зычыў іначай.
    Першапачатковую мастацкую адукацыю I. Хруцкі атрымаў у Полацкім ліцрі, дзе пасля ліквідацыі езуіцкай акадрміі яшчр доўга захоўваўся рысавальны клас, заснаваны ў пачатку стагоддзя Габрыелем Груберам.