Беларускія мастакі XIX стагоддзя
Памер: 248с.
Мінск 2015
У пейзажах Дмахоўскага добра відаць тая рвалюцыя ад класіцызму да рамантызму, якую прайшло ўсё мастацтва Беларусі першай палавіны мінулага стагоддзя. Калі раннія творы мастака былі яшчэ крыху сентыментальныя і элегічныя, дык у наступных работах гртыя рысы ўступаюць месца рмацыянальнай усхваляванасці і паэтычнай прыўзнятасці.
Нарадзіўся Дмахоўскі ў сяле Самішчы на Ашмяншчыне ў 1807 годзе ў збяднёлай дваранскай сям’і. Першапачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Вільні ў Рустрма. Характррна, што Дмахоўскі, як і многія яго аднагодкі і сябры па мастацтву, афіцыйна лічыўся студэнтам літаратурнага факультэта. Грта тлумачыцца тым, што ў колах беларускага дваранства пачатку XIX стагоддзя выяўленчае мастацтва было не ў пашане.
Аднак жыццё Дмахоўскага павярнулася раптоўна зусім у іншы бок.
Нечакана мы бачым яго ў арміі. Чым грта растлумачыць — пакуль невядома. Мастак вучыўся ў Вільні ў часы філаматаў і філарртаў. Яго і іх жывіла адзінае паветра горада, у якім брадзілі нянавісць і абуррнне. Дмахоўскі прайшоў усе тыя мясціны, што і Міцкевіч, грта відаць па яго пейзажах. Магчыма, што ён быў членам адной з тайных студрнцкіх арганізацый або нават «знал токмо об обіцестве том» і не данёс. Магчыма, з-за гртага ён і трапіў у салдаты. Але ясна адно — не дзеля муштры і шагістыкі ён кінуў жывапіс, універсітэт, у якім паспяхова займаўся. Ужо ў 1830 годзе Дмахоўскі быў у чыне падпаручніка 13-га уланскага палка. У гэтым жа годзе грымнула паўстанне, і мастак прыняў у ім удзел. Яго лёс склаўся ў многім таксама як і лёс баталіста Сухадольскага. Пасля паражрння паўстання мастак вымушаны быў эмігрыраваць за граніцу, але па царскай амністыі 1833 года вярнуўся на родную зямлю, дзе амаль бязвыездна пражыў да канца свайго жыцця. Памёр Дмахоўскі ў Нагарадовічах, недалёка ад Навагрудка ў 1862 годзе. Гртая зямля ўсё жыццё натхняла яго -— яна ж яго і прыняла.
А яна магла натхняць. Гртыя высачрзныя ўзгоркі Навагрудчыны. Дамкі на іх. Слязніцы азёр пад ляснымі шатамі, белыя муры фальваркаў за кашлатаю лістотай дрэў. I дрэвы ўсе ў чатыры абхваты, а выбухнулі яны пад само празрыстае навагрудскае неба.
I грты небагаты дом пад шчапяным дахам над вузенькім чысцюткім прытокам Моўчадзі, і недалёка ад Нагародавічаў — Нёман. I народ, і песня беларуская пад стррхамі хат або ў палях.
Працаваў мастак шмат і папружана. Яго карціны ў той час былі шырока распаўсюджаны ў Беларусі, Літве і Польшчы. Сучаснікі Дмахоўскага налічвалі ў яго болып за сто пейзажаў і жанравых карцін, у якіх знайшла адлюстраванне партычная прырода Беларусі.
На радзіме
Ля пераправы
Пажар у лесе
3 ранніх работ Дмахоўскага цікавы пейзаж «На радзіме» (Дзяржаўны мастацкі музей Літоўскай ССР, напісаны ў Нагародавічах у 1843 годзе). Патрыярхальны лад жыцця дробнай беларускай шляхты перададзены тут ярка і пераканаўча.
Мастак адступіў ад традыцыйных акадэмічных канонаў, якія былі яшчэ моцныя ў жывапісе пачатку XIX стагоддзя. Ужо ў самім выбары сюжэтабачна прывязанасць і любоў да родных месц.
Прасторны фальварковы двор з тых, зарослых гусінай траўкаю і дробнымі пахучымі рамонкамі. Пад даглядам нянек гуляюць на ім панскія дзеці. Пасвяцца куры і снежна бялеюць на гладзі рачулкі гусі. На беразе сушацца сеці, сплываюць кроплі з нератаў, тырчыць драўляная ручка таптухі. Удалечыні, у карэтніку, расчынены дзверы. Праз іх відаць аглоблі брычкі. У цяні — Звычайны сялянскі воз. А яшчр крыху далей аднапавярховы драўляны прыземісты будынак фальварка пад насунутым высокім дахам.
Такая характэрная, такая тыпова-беларуская будыніна. А перад ёю ліпы і свечы пірамідальных таполяў, што ўскінуліся ў гарачае неба, і такі кашлаты і такі мяккі мрре за домам сад.
I ўсё выпісана з вялікай любоўю.
Або, скажам, вядомы «Маёнтак у Туганавічах». Месца, дзе жыла Марыля Верашчака, першае, вялікае і няшчаснае каханне Адама Міцкевіча. Месца, апісанае партам у «Пане Тадэвушы».
Рака Нерыс ля Верак
Даўно ўжо нічога з таго не засталося. Hi старога шляхецкага двара, скрытага таполямі, ні «прытульнага старога дома». Дом згарэў яшчэ ў першую імперыялістычную вайну. ЗастаЎся на гэтым месцы толькі след ад падмурка ў выглядзе літары «г». Даўно ўжо няма і тых двух ставоў, у якіх пераклікаліся калісьці жабкі. На іх месцы вільготная нізіна. Застаўся толькі парк ды ліпавая «альтанка Марылі» з векавых дрэў. Ды на месцы старых угноеных клумбаў і дагртуль гусцей расце трава і трапляюцца здрэбнелыя хатнія кветкі. А ўсё ж гэта той самы пейзаж, тыя ж дррвы і тое ж туганавіцкае неба ляжыць над усім. Бо схоплены і прывязаны да паперы сам дух мясціны і дух мясповай прыроды.
He менш цікавая і карціна В. Дмахоўскага «Ля пераправы» (Нацыянальны музей у Варшаве). Мастак спакойна і дзелавіта расказвае пра свой час, пра бясхітрасныя, простыя клопаты звычайных людзей. На пярэднім плане карціны, ля пераправы,— хацінка паромшчыка. У чаканні чаргі тут сабраліся сяляне. Яны гутараць пра сваё жыццё-быццё. Апранутыя яны ў характэрныя пацыянальныя беларускія касцюмы. Жанчыны — у доўгіх і шырокіх спадніцах, у гэтых мілых старадаўніх намітках, што, як чалма, ляжаць на галаве і гожымі складкамі спадаюць на плечы, мужчыны — у світках, падпяразаных шырокімі шытымі паясамі. Сілуэтам да бліскучай паверхні вады стаіць зэпрэжаны вазок. На гарызонце відаць будовы правінцыяльнага гарадка з белымі мурамі касцёлаў і цэркваў. I над усім гэтым пейзажам у блакітным небе
Крыжаносцы пры асадзе крэпаспі Пуня
ляціць чарада жораваў. Жывапіс пейзажу крыху сухаваты. У карціне адчуваецпа імкненне мастака праўдзіва перадаць усё тое, што трапіла ў поле яго Зроку. Ён любоўна малюе і дрталі адзення, і характррныя абрысы драўлянай хацінкі, і вазок. Але грта добрасумленнасць у перадачы дробязяў можа трошкі і зніжае агульны эмацыянальны настрой пейзажу.
Зусім іншы ён у сваіх работах, напісаных у больш позні перыяд. Тут ідралізацыя патрыярхальнага быту ўступіла ўжо месца рамантыцы і парзіі. Характэрныя ў гэтых адносінах работы, напісаныя ў 60-я гады,— «Пажар у лесе», «Рака Нерыс ля Верак», «Крыжаносцы пры асадзе крэпасці Пуня» (усе ў Дзяржаўным мастацкім музеі Літоўскай ССР, г. Вільня).
На карціне «Пажар у лесе» мы бачым тыповы, спіплы беларускі пейзаж. Лясныя зараснікі ахутаны дымам пажару. Але грта стыхійная бяда не дужа трывожыць уладальнікаў лесу. На пярэднім плане карціны спакойна гутараць панскі аканом і ляснік. У кантрасце да гртых спакойных фігур узнімаюцца ў неба, віруюць языкі полымя, якое знішчае лясные багацці. У гэтым бясхітрасным, на першы погляд, сюжэце, адчуваецца вялікая любоў мастака да роднай прыроды, трывога за лёс радзімы, што разараецца безгаспадарлівасцю людзей, у рукі якіх невядома чыёй злоснай воляй яна аддадзена. У карціне адчуваецца і ўзросшае прафесіянальнае майстэрства жывапісца — свабодная,
пазбаўленая скаванасці кампаноўка фігур і ррчаў, сакавіты дэкаратыўны жывапіс, напружаны і востры малюнак.
Да таго ж перыяду творчасці, відаць, адносіцца і пейзаж «Начлег» (Дзяржаўны мастацкі музей Літоўскай ССР), на якім бачны зацішны куток беларускай прыроды. На пярэднім плане, ля вогнішча,— фігуры пастухоў. У начным паўзмроку патанулі абрысы дрэваў і азёры. I толькі адзінокі месяц ідзе па свайму прывычнаму шляху. Ён высвятляе аблокі, што плывуць па небе, прывідныя абрысы возера. Усё тут проста і будзённа, але разам з тым — паэтычна і ўсхвалявана.
Дмахоўскі шмат працаваў і як тэатральны дэкаратар. У сваю бытнаспь у Вільні ён зрабіў дэкарацыі да опер «Галька» і «Італьянка з Алжыра». Паводле водгукаў сучаснікаў, гдта былі выдатныя работы.
Дмахоўскаму не былі чужыя патрыятычныя імкненні перадавой часткі беларускай інтэлігенцыі. Каб звярнуць увагу на гераічнае мінулае свайго народа, ён часта паказваў гістарычныя помнікі, што знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі. («Руіны замка ў Галыпанах», «Дамак у Крэве» і інш.)
Ён глыбока разумеў і ўмеў перадаць гледачу баладную паэзію гэтых мясцін. Гэтыя гальшанскія равы, гэтую браму — як уваход у дрымучую лясную нару,— гэтыя бясформенныя правалы акон, гэтыя дрэвы на мурах. Некаторыя з пейзажаў мелі характар трматычных карцін (як, напрыклад, ужо названая карціна «Крыжаносцы пры асадзе крэпасці Пуня»).
Спадчына Дмахоўскага цікавая. Яшчэ наіўная, яшчр крыху рлегічная — яна ў непасрэдным сваяцтве з творчасцю аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Лёгка можна ўявіць сабе збор твораў парта, у якім ілюстрацыі не былі б намаляваныя сучаснымі графікамі, а былі б ілюстраваныя ррпрадукцыямі з твораў Дмахоўскага, Орды і іншых такіх мастакоў. А найперш за ўсё — менавіта Дмахоўскім. Таму што ён і Марцінкевіч — браты па эпосе, духу.
Яны — заснавальнікі новага. Парт — адзін з заснавальнікаў ідылічнага рралізму. Мастак — адзін з заснавальнікаў беларускага рэалістычнага пейзажу. Такое месца Дмахоўскага ў гісторыі выяўленчага мастацтва Беларусі. I яно застанецца за ім.
Аўтапартррт
КАЗІМІР АЛЬХІМОВІЧ
1870—1817
Усё мяняецца, старэе, дае месца новаму, лёс якога таксама з часам пастарэць і сысці з арэны. Так сышоў або толькі пачаў сыходзіць і «гістарызм», аб якім мы гаварылі ў папярэдніх нарысах. У тррцяй чвррці XIX стагоддзя ён ужо мала каго кранаў і хваляваў. Мяняліся часы, мянялася мастацтва. На змену класіцызму і рамантызму ўпрўнена крочыў рэалізм. Таму і змест і форма гістарычных палотнаў станавіліся іншымі.
Але была небяспека ў іншым. Сацыяльны і нацыянальны прыгнёт у Польшчы, Літве — і асабліва, бадай, на Беларусі — нарадзіў у ліку іншых язваў яшчэ і няўпэўненасць у сваіх сілах, недавер мастакоў да саміх сябе, усё тое, што мы зараз называем комплексам непаўнацэннасці.
Ад гэтай найбрыдшай ганьбы, ад гртага рабскага, з малаком рабыні-маці ўсмактанага дэфектызму паражрнчаства пазбавілі мастацтва «заходніх губер-
няў» у Кракаве — Ян Матрйка, у Варшаве — Войцех Герсан, а ў Беларусі — вучань і друг Герсана Казімір Альхімовіч, адзін з найбольш вядомых гістарычных жывапісцаў другой палавіны XIX стагоддзя.
Лёс жывапіспа склаўся так, што па працягу болыйай палавіны свайго жыцця ён быў адарваны ад радзімы, жыў у выгнанні. Аднак усёй творчасцю маетак быў цесна звязаны з Беларуссю і да канца дзён імкнуўся ўвасобіць у сваіх палотнах гістарычны лёс беларускага народа.