• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія мастакі XIX стагоддзя

    Беларускія мастакі XIX стагоддзя


    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    34.8 МБ
    У Пецярбургскую акадрмію мастацтваў Хруцкі прыйшоў ужо досыць падрыхтаваным вучнем. Ён добра маляваў, валодаў колерам, паветранай і лінейнай перспектывай. Малады мастак быў залічаны вольным слухачом па класу партрэтнага і ландшафтнага жывапісу. Яго настаўнікам быў вядомы ў тыя часы жывапісец Варнек. У 1836 годзе за прадстаўленыя ў акадрмічны савет працы (партрэты, пейзажы і нацюрморты) Хруцкаму было нададзена званне вольнага мастака, а ў 1838 годзе за нацюрморт «Плады і кветкі» — ганаровы тытул акадрміка жывапісу.
    Усе ведаюпь гртую выдатную па свежасці і празрыстасці карціну і яе аўтарскія паўтарэнні. Хруцкі не дужа любіў мяняць прадметы на сваіх нацюрмортах. Той жа самы фігурны збан з зеленаватай керамікі, той жа кошык або плецены кораб, у якіх ляжаць фрукты. Мяняюцца па сезону толькі кветкі або гародніна. To грта прахалодныя белыя півоні і блакітны россып незабудак, то пушыстыя персікі ? крывавай мякаішю ля костачкі і ружовашчокія грушы. Ці букецік каласкоў між мясістых цюльпанаў і шклянка самаробнага ліманаду з празрыстай долькаю лімона, зеленаватай, вільготнай — аж сківіцы зводзіць, настолькі жывой і кісленькай. Светлае, наскрозь жыцпёвае, смачнае светаадчуванне. 3 гдтага часу амаль на кожнай акадэмічнай выстаўцы таго часу з’яўляліся новыя працы мастака, выкананыя на высокім прафесіянальным узроўні, з добрым мастацкім густам. Многія з іх былі напісаны на роднай Віцебшчыне, куды мастак заўсёды прыязджаў у час летняга адпачынку.
    У концы 30-х гадоў сямейныя абставіны склаліся так, што Хруцкі вымушаны быў пакінуць Пецярбург і пераехаць на пастаяннае жыхарства ў вёску Захарнічы Віцебскай губерні (недалёка ад Полацка).
    Ціхая чыстая Палота сярод густых лясоў паплямаваных сям-там балотцамі і бляклымі, прывіднымі, як белая ноч, азёрамі. Тут і назвы вёсак нетравыя, глухія: Зялёнка, Тросніца, Воркавічы, Баравуха. Тут і ррчкі ўсё — Вужыцы і Сосніцы.
    I ціхі фальварк над Палотай: малы драўляны дамок з мезанінам і ганкам па драўляных калонах, дамок, які патанае ў чаромсе.
    Цудоўная беларуская прырода, цішыня вясковага жыцця садзейнічалі творчаму натхненню. У Захарнічах мастак шмат працуе, піша партрэты блізкіх і родзічаў, нацюрморты і пейзажы. Час ад часу наведвае Віцебск, Полацк і Вільню.
    Значную цікавасць выклікае напісаны ў грты перыяд «Партррт жонкі» (1845 г., Дзяржаўны мастацкі музей БССР, г. Мінск). У гэтым творы Хруцкі паказаў сябе не толькі як умелы каларыст, майстра жывапіснага партррта ва планеры, але і як выдатны псіхолаг. Ён у значнай ступені адышоў ад тых класічных канонаў, якія на працягу некалькіх гадоў засвойваў у Акадэміі мастацтва. Паспяхова выкарыстаўшы жывапісныя плямы, блікі, бег сонца і ценю, мастак стварыў жыццярадасную каларыстычную гаму, якая ў аіульным
    Партррт Міхаіла Ромера
    кампазіцыйным вырашэнні надае партррту вельмі аптымістычнае гучанне. У карціне добра падкррслены і этнаграфічныя рысы. Выразны малады твар, крыху завостраны, «з гарбінкай» нос, вялікія блакітныя вочы вылучаюць у «Партрэце жонкі» простую жанчыну-беларуску.
    Жывучы ў вёсцы, мастак пастаянна адчуваў матррыяльныя цяжкасці. Невялікі маёнтак, які застаўся ў спадчыну ад бацькі, амаль не даваў прыбыткаў. Мастак вымушаны быў зарабляць пісаннем заказных партрртаў і абразоў. 3 гртай мртай Хруцкага запрашалі да сябе мінскі епіскап Антоній і аршанскі — Васілій. Але партрэты прадстаўнікоў царкоўнай іерархіі не вызначаліся той адухоўленасцю і ўзнёсласцю, якія мы назіраем у названым вышэй «Партррце жонкі». Выключрннем з’яўляецца хіба што партррт Ёсіпа Сямашкі, уніяцкага біскупа. Адутлаваты твар, насцярожаныя, птушыныя вочы чалавека, што прывык ведаць, адкуль дзьме вецер, свецкі ганарлівы выраз на вуснах. I ордрны.
    Зусім па-іншаму выглядаюпь напісаныя ў грты перыяд «Сямейныя партррты». Адзін з іх, на якім паказаны жонка жывапісца і яго дзеці (канец 40-х гадоў), знаходзіцца цяпер у Дзяржаўным рускім музеі ў Ленінградзе. У гртай рабоце відаць далейшыя пошукі мастака ў напрамку да глыбока
    Партрэт сына
    Партрэт Ксаверыя Бубноўскага
    Партррт Аляксандры Бубноўскай
    псіхалагічнага, мастацкага вобраза. Каб прыдаць сваёй карціне жанравы характар, аўтар падзяляе кожнага з персанажаў пэўнай роляй. Напрыклад, сына малюе з кнігай на каленях. Малодшая дачка прыслухоўваецца да таго, што ён чытае. Побач з імі —■ старэйшая дачка. Яна паглыбілася ў чытанне і не заўважае нічога навокал. Каларыт карціны аптымістычны. Уся група паказана на фоне вясковага пейзажу, у якім няцяжка пазнаць краявід паблізу вёскі Захарнічы — зубчастыя полацкія лясы і беленыя сцены будынкаў фальварка.
    Ле менш выразны і «Партррт сына» (Дзяржаўны мастацкі музей БССР). Мастак паказаў тут свайго старэйшага сына Іосіфа. Хлопчык намаляваны ў паўросту. Апрануты ён у прасторную, буйнымі складкамі спадаючую блузу. На галаве ■— саламяны капялюш з павіным пяром, так званы «фурманскі», досыць модны ў той час. У руках — кошык, з якога звісаюць празрыстыя, сонцам напоеныя, гронкі вінаграду. He па-дзіцячаму сур’ёзны твар. Крыху сумныя, вільготна-цёмныя, дужа засяроджаныя вочы глядзяць дапытліва, пранікнёна, як у дарослага.
    Аналізуючы «Партррт сына», нельга не адзначыць таго ўплыву, які аказала на Хруцкага творчасць вялікага рускага мастака — селяніна Трапініна. Аналогію гдтаму партррту мы знаходзім у мастацкай спадчыне рускага жывапісца, які прыкладна ў тыя ж самыя гады намаляваў свайго «Хлопчыка 3.
    дудачкай». Той жа налёт чуллівасці, крыху сентыментальны падыход да рэчаіснасці.
    У час побыту ў Вільні мастак блізка сыходзіцца з колам дзеячаў мясцовай культуры, супрацоўнічае ў выдавецтве Ю. Вільчынскага, робіць для «Віленскага альбома» шрраг акваррляў, на якіх бачны ваколіцы горада. Грта тыповыя «гарадскія пейзажы» тых год: карэты з гербамі, тройкі, шыракалістыя дррвы невядомых парод, капліцы, перад якімі на каленях стаяпь людзі («Сніпішкі»). Нейкая італьянская прыгажосць на таполях, падобных на кіпарысы, на сходцах, што вядуць да касцёла («Кальварыя»). Неба ў рамантычных аблоках. I ўсё ж грта ўжо рэальнасць.
    Але асабліва значным дасягненнем віленскага перыяду з’яўляюцца партрэты. Такія, як партррт гісторыка Балінскага, пісьменнікаў Маліноўскага, Янкоўскага і іншых. Гэтыя работы вылучылі Хруцкага ў лік лепшых партрртыстаў таго часу.
    Характэрнай асаблівасцю партрэтаў, напісаных Хруцкім у грты перыяд, з’яўляецца глыбокі псіхалагізм. Мастак тут зусім не ідэалізуе сваю натуру. На партрэце М. Маліноўскага (1847 г., Нацыянальны музей у Варшаве) мы бачым крыху лысаватага, стомленага чалавека. Апрануты ў дарагое футра
    Плады і кветкі
    3 мядзведжай шкуры, ён сядзіць у высокім крэсле. ЗаДУмлівы позірк слепаватых шэрых вачэй, моцна сціснутыя вусны сведчаць аб папружанай разумовай працы гэтага чалавека.
    Гртымі ж рысамі вызначаецца і партррт Рахелі Ромер (1849 г., Нацыянальны музей у Варшаве). Зусім не прывабны твар ужо немаладой жанчыны, на плечы якой накінута паласатая хустка. Верны сваёй крыху сухаватай манеры, мастак выпісвае ўсе дэталі твару. Нават бародаўка на крыху сплюшчаным носе і тая не засталася незаўважанай. Твар правінцыяльнай пані, жарсткаваты, уладны са смешнымі абараначкамі жыдкіх валасоў на скронях.
    У пачатку 50-х гадоў Хруцкі канчаткова пасяляецца ў сваім невялічкім маёнтку Захарнічы. Праца мастака амаль не давала яму сродкаў для існавання, бо ў Паўночна-Заходнім краі былой Расійскай імперыі тады было мала мецэнатаў, якія трацілі грошы на набыццё твораў мастацтва. Дапускалася выдаткоўваць сродкі на стайні, псярні, судовыя цяжбы, але нават неяк падазрона было «выкідаць» іх на размаляваны холст. Надзвычай таленавіты чалавек жыў дужа стрымана і сціпла. Таму ў апошнія гады Хруцкі як мастак працуе мала. Да нас дайшло толькі некалькі значных твораў гртага перыяду. Да іх ліку адносяцца партрэты сваякоў мастака па жонцы Ксаверыя і Аляксандры Бубноўскіх і ўрршце, асабліва дарагі для нас, уласны партрэт, напісаны ў 1884 годзе. У ім занатаваны жывыя рысы твару чалавека, які так многа зрабіў для развіцця мастацкай культуры на Беларусі.
    Памёр Хруцкі ў 1885 годзе ў ЗахаРнічахі пахаваны на мясцовых могілках. Сярод тых лясоў, якія ён заўжды так пяшчотна любіў. У «Поўным геаграфічным апісанні нашай айчыны», у слоўніку «імён асабістых» знайшлося месца для памешчыка Халепкага, фабрыканта Хлудава, чыноўніка Ходзькі, конназаводчыка Храпавіцкага, землеўладальніка Багдана Храбтовіча, але не было там імя выдатнага сына беларускага народа, тонкага псіхолага-партрэтыста, неперасягнутага майстра нацюрморта, пейзажысталірыка.
    I толькі час плынню сваёй вяртае нам яго. Вельмі мала ведаем мы аб ім, але ўсё адно чысты, сімпатычны воблік ягоны застаецца з намі, цяпер ужо назаўсёды.
    Аўтапартрэт
    ВІКЕНЦІЙ ДМАХОЎСКІ
    1807—1862
    Калі ездзіш па старасвецкіх кутках Беларусі, іх усё меней, але яны яшчр ёсць — на кожным кроку ахоплівае душу дзіўнае пачуццё таго, што грта ўсё знаёма, што ты ўжо бачыў гдта, што ты, магчыма, нават жыў тут калісь. Валуны ў лесе, зарослы стаў, здзічрлыя грушы і зарасці шыпшыны над фундаментамі былых фальваркаў. ЗРЭДКУ і самі фальваркі: каменныя ui драўляныя з ганкамі, з калонамі тоўстых сасновых бярвенняў.
    Нават само паветра здаецца знаёмым. Павее прагрэтым садам, ваўчкамі на бульбянішчы, і раптам ясна да болю ўсплывае нейкая забытая карціна дзяцінства.
    А можа, нават і не твайго дзяцінства, а прашчуравага. I, можа, зусім і не ўспамін грта, а памяць продкаў. Драмала яна ў нікому не вядомых закутках свядомасці і раптам усплыла.
    Памяць памяццю, а веданне даўно мінулага не было б такім яскравым, каб не чытаў даўніх кніг, не слухаў даўняй музыкі, не разглядаў карцін старых мастакоў. Грта яны захавалі мінулае для цябе.
    Да такіх людзей належыць і Вікенцій Дмахоўскі, грты «Клод Ларрн віленскіх аколіц», як называлі яго сучаснікі. Такое сказалі пра беларускага пейзажыста невыпадкова. Пейзажы ягоныя родніць з пейзажамі французскага жывапісца XVII стагоддзя той асаблівы, крыху ідылічны дух, тая цікавасць да небагатага, звычайнага, што дазваляе знаходзіць у штодзённым рмацыянальны настрой, паэзію і веліч. Веліч нават у людзях, занятых штодзённай, звычайнай працай — беляць яны палотны або ходзяць па завадзях з таптухай.