• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія мастакі XIX стагоддзя

    Беларускія мастакі XIX стагоддзя


    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    34.8 МБ
    Віленскае грамадства
    Злая нянавісць і непрыманне спалучаліся ў ім з мяккай і добрай любоўю да простых, маленькіх людзей, якія не жывацеюць, а жывуць. Любоўю, афарбаванай добрым гумарам, любоўю, часта іранічнай (такі ўжо склад ягонай душы), але сапраўднай.
    Біяграфічных звестак аб Сестржанцэвічу захавалася дужа нямнога. Нарадзіўся ён у 1869 годзе ў былым Віленскім павеце ў небагатай сям’і. Першапачатковую агульную адукапыю атрымаў у Віленскім рэальным вучылішчы, потым з 1889 года па 1894 год займаўся ў Пецярбургскай акадрміі мастацтваў, у батальнай майстэрні Вілевальдэ. Мастацкія навыкі, неабходныя для паступлення ў Акадрмію, ён атрымаў, відаць, у школе Трутнева ў Вільні.
    Стыль настаўніка ахарактарызаваць цяжка, ён досыць эклектычны. У сім-тым манера яго і сюжэты змыкаюцца з гістарызмам мастакоў першай палавіны XIX стагоддзя. Пэўную даніну аддаў мастак і афіцыйнаму акадрмізму. Але як настаўнік Трутнеў быў, відаць, досыць абазначаным і сур’ёзным чалавекам.
    У Акадрміі Сестржанцэвіч праявіў сябе здольным анімалістам. У 1890 годзе за ЭЦЮД каня ён атрымаў малы сяррбраны медаль. Тут жа ў Пецярбургу пачынаючы з 1890 года Сестржанцрвіч прымае ўдзел у выстаўках Пецярбургскага таварыства мастакоў, на якіх экспануе графічныя лісты з адлюстраваннямі сцрн з жыцця беларускага мястрчка і памешчыцкай сядзібы. У гэтых кампазіцыях галоўным героем з’яўляецца просты беларускі селянін-
    Уборка сена
    працаўнік, абцяжараны штодзённымі сваімі клопатамі. Мастак малюе яго 3 любоўю і з некаторай добразычлівай іроніяй.
    Займаючыся ў Акадэміі, Сестржанцрвіч добра паспяваў па спецыяльнасці і крыху адставаў па агульнаадукацыйных прадметах. У гэтым, відаць, было вінавата яго слабае здароўе. Сестржанцэвіч часта хварэў. Аднак адміністрацыя Імператарскай акадрміі мастацтваў не брала гртага пад увагу. У 1892 годзе ён быў выключаны з Акадэміі за тое, што не здаў некаторых экзаменаў, але ўжо ў наступным, 1893 годзе быў адноўлены ў правах вучня. У 1894 годзе Сестржанцэвіч падае ў савет Акадэміі прашэнне, у якім заяўляе «аб нежаданні працягваць выхаванне ў Імператарскай акадэміі мастацтваў». Чым была выклікана такая рэзкая змена планаў мастака, застаецца пакуль нявысветленым.
    Вярнуўшыся ў Вільню, Сестржанцэвіч прымае актыўны ўдзел у перыядычным друку, супрацоўнічае ў рэдакцыях газет і часопісаў (у тым ліку і ў беларускім выданні «Наша ніва», што ўжо само сабою пра нешта гаворыць, бо малады беларускі друк амаль не мог плаціць, нават непасрэдным працаўнікам газеты і выдавептва, а не тое што аўтарам). У часопісах БогушСестржанцэвіч змяшчае свае замалёўкі і ілюстрацыі да твораў беларускіх і польскіх пісьменнікаў.
    3 Вільні ён часта выязджае ў Мінск і іншыя беларускія гарады і мястрчкі, дзе назірае жыццё і быт працоўнага народа. Ад дасціпнага позірку мастака не можа ўцячы ні становішча простых працаўнікоў, ні распуснае жыццё свецкай знаці. Цудоўны, тонкі і назіральны рысавальшчык, Сестржанцрвіч
    Злоўлены жыўцом
    Цыганы
    робіць шматлікія накіды, якія потым абагульняс, ствараючы яркія, запамінальныя палотны і графічныя лісты.
    Значную цікавасць уяўляюць выкананыя пяром кампазіцыі «Работы ў фальварку», «Размова», «У мястрчку», «Цыганы», «Злоўлены жыўцом», «Бегавы конь», «На паляванні» і інш. (Дзяржаўны мастацкі музей Літоўскай ССР, г. Вільня).
    У гртых лістах ёсць вялікае графічнае майстррства. Трхніка, якой карыстаецца мастак (пяро, туш), лаканічная і простая, вобразы дзеючых персанажаў строга індывідуалізавапы. Адчуваецца, што ўсе яны выхаплены з жыцця дасціпным позіркам мастака, намаляваны непасрэдна з натуры.
    Возьмем хоць бы для прыкладу ліст «Работы ў фальварку». Заняты ўсе: і мужчыны і жанчыны. ...Спяіпаюцііа. Насоўваецца дождж. Ва ўсім адчуваецца зладжаны, упарты рытм працы. Вось на пярэднім плане — маладая сялянка з граблямі ў руках. Яна сарамліва папраўляе хустку, збянтржаная пілыіым позіркам мастака. Яе тонкая грацыёзная фігура поўная рухаў. А вось малады мужык упэўненым моцным кідком падае сена на вяршыню стога. Гртыя людзі велічна-ганарлівыя і гожыя ў сваёй працы. Так Сестржанпэвіч апаэтызаваў працу, паказаў яе не толькі як фізічнае напружанне мускульнай сілы, але і як нешта вышэйшае, без чаго не можа жыць чалавецтва, таму і з’яўляецца яна найвышэйшай вартасцю на зямлі. Персанажы, створаныя мастаком у грты перыяд, у многім нагадваюпь вобразы з паэмы
    Бегавы конь
    Я. Коласа «Новая зямля». Страшэнна шкада, што лёс не звёў вялікага парта 3 графікам, які глыбока ведаў жыццё вёскі.
    Вялізны пласт жыпця Беларусі і Літвы адвальвае Богуш-Сестржанцэвіч.
    Вось гарадскі рынак і вясковыя залёты ля воза з сенам. Вось ледзь намечаныя местачковыя халупы. Або непаўторная грацыя босай дзявочай нагі, што стаіць на спіцы кола, зірніце, як прыгожа выгнулася спіна, якая хітрая чарцячая ўсмешка ў вачах! I які нехлямяжы і цяжкаваты грты хлопец у світцы і тоўстых-тоўстых, закаррлых ботах, ад якіх ногі здаюцца слановымі!
    Або вось на смешным да ўмору малюнку «Злоўлены жыўцом» — другі кірмаш і рады бітай зайчыны, цецерукі, што вісяць на вешалах, і страшэнна зацікаўленыя мужыкі, што заглядаюць у кош, у якім сядзіць «нехта спайманы». Мы таксама не ведаем, хто там. I таму цікавімся разам з сялянамі. А вось ліст «Цыганы». Жыццё гртага вандроўнага народа шмат у чым было звязана з пераездамі і з гандлем. Таму мастак паказвае цыганоў у характррнай для іх абстаноўцы •—калі яны гандлююць на базары коньмі («Бегавы конь») або калі імчацца па дарозе ў запрэжанай парай вараных пралётцы («Цыганы»), Артыстызм, з якім мастак адлюстроўвае складаныя ракурсы людзей і коней у руху, выклікае захапленне. Шалёна імчаць коні, віецпа бізун, сцелецца пад ногі шлях. I карпінна адкінута на падножку нага вазніцы ў наваксаваным боце.
    I — давай хутчрй! I — прападай да д’ябла галава!
    — Чавяло!
    ...Нельга не адзначыць яшчэ адну характэрную асаблівасць графічнай манеры Сестржанцрвіча — хоць яго лісты і выкананы ў манахромнай, чорнабелай гаме, яны неяк па-свойму жывапісныя. Глядач ясна адчувае халаднаваты бляск скуры варанога каня, бель жаночай хусткі, чарнату барады цыгана,— словам, усю складанасць таго бязмернага свету колераў, сярод якіх жывуць ягопыя людзі. Гртага эфекту мастак дасягае ўмелым кантрасным супастаўленнем чорна-белых таноў. Гртым жа прыёмам дасягаецца і неабходны настрой у пейзажы.
    Упамянутыя работы Сестржандэві'іа — далёка не поўны пералік усёй творчай спадчыны мастака. Далейшае выяўленне матррыялаў і іх вывучэнне дазволіць стварыць больш поўнае аблічча гэтага выдатнага жывапісца і рысавальшчыка, які сваёй творчасцю ўзбагаціў мастацтва двух братніх народаў — беларускага і літоўскага.
    Фота
    ФЕРДЫНАНД РУШЧЫЦ
    1870—1936
    Беларуская зямля з яе блакітнымі азёрамі, паплавамі, сівымі павуціннымі барамі і палямі натхніла не аднаго вялікага майстра жывапісу на стварэнне сапраўдных шрдэўраў. Сярод іх асабліва вылучаецца фігура Фердынанда Рушчыца, творчасць якога ў аднолькавай ступені належыць як беларускаму, так і польскаму народам.
    Нарадзіўся ён у 1870 годзе ў маёнтку Багданава Ашмянскага павета былой Віленскай губерні ў сям’і збяднелага шляхціца Эдуарда Рушчыца.
    Магутныя і страшныя, нібы д’ябал грувасціў іх адно на адно, камяні руінаў Крэва. Чароўныя металічныя карункі касцёла ў Вішнёве. ЗмР°чны замак Гальшанскі, увесь каржакаваты, з цёмнымі праломамі аканіц і брамы.
    I побач гртая замрряная беларуская зямля: плынь Віллі і Бярэзіны, кучаравыя лясы, вільготныя поймы па Альшанцы.
    Прыгажосць зямлі нашай, якой няма мяжы і не захапіцца якою немагчыма.
    Бо такая яна — адна.
    Мабыць, гэтыя ўражанні, што першыя ўварваліся ў вочы дзіцяці, і стварылі той глыбока лірычны склад ягонай душы, склад, які не падробіш і які застанецца з чалавекам назаўсёды.
    Род Рушчыцаў быў са старадаўняй беларускай праваслаўнай шляхты, якая ў часы уній, міжусобных войнаў і ўціску перайшла ў каталіцызм. He 3 імі аднымі так здарылася. Католікамі сталі многія. He кажучы ўжо пра магнацкія рады хадкевічаў, радзівілаў, храптовічаў.
    Людзьмі беларускага паходжання, нацыі літоўскай або польскай называлі сябе шматлікія прадстаўнікі сярэдняй шляхты. Тое ж самае было і з родам Рушчыцаў.
    Дзяцінства і юнацтва жывапісца прайшло ў горадзе Мінску, дзе бацька працаваў чыноўнікам на Лібава-Роменскай чыгунцы. Што такое быў тагачасны Мінск,— мы ўжо ведаем. Тут Рушчыц паспяхова скончыў гімназію і атрымаў першыя навыкі ў выяўленчым мастацтве. Настаўнікам ягоным быў К. Я. Ермакоў, выхаванец Пецярбургскай акадрміі мастацтваў. Ён прывіў Ф. Рушчыцу любоў да малюнка і колеру. Шмат гаварыў з ім аб асновах рралізму ў мастацтве.
    Потым на працягу ўсяго свайго жыцця Рушчыц з удзячнасцю і павагаю ўспамінаў гртага чалавека. Першы настаўнік даў свайму вучню асновы прафесіянальнай граматы, а гэта дало магчымасць у далейшым паступіць у Пецярбургскую акадрмію мастацтваў.
    Эмігранты
    Зямля
    У мастацтва Ф. Рушчып прыйшоў не адразу. Паеля сканчэння Мінскай гімназіі ён паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітрта, аднак кар’ера юрыста, відаць, не вабіла юнака. У 1891 годзе ён падае прашэнне ў Пецярбургскую акадрмію мастацтваў аб залічэнні яго вольнаслухачом Акадэміі па аддзелу жывапісу. Праз год Рушчыц становіцца акадэмістам. Спачатку ён займаецца ў майстррні I. Шышкіна, а потым у А. Куінджы. Грта зусім розныя людзі. Аднак у кожнага з іх ёсць чаму навучыцца.
    У Акадрміі Ф. Рушчыц блізка сыходзіцца 3 А. Рыловым і іншымі вучнямі, 3 якімі сябруе на працягу шэрага год. Маладыя жывапісцы, наследуючы традыцыі сваіх настаўнікаў, былі прыхільнікамі рэалістычнага жывапісу, але ў новых яго праявах, узбагачаных школай імпрэсіянізму. Займаўся Рушчыц вельмі ўдала. Яго каларыстычныя і жывапісныя даныя высока цаніў I Е. Ррпін. Вялікі рускі мастак ужо тады ўбачыў у маладым жывапісцу выдатны талент. У яго творчасці паспяхова злівалася лепшае з традыцый польскіх, рускіх, французскіх, не кажучы ўжо аб беларускай народнай традыцыі, аб школе мінскіх і віленскіх мастакоў.
    Пасля сканчэння Акадэміі ў 1897 годзе Рушчыц працяглы час жыве ў маёнтку Багданава, зрэдку робячы паездкі па Беларусі і Расіі.
    Пустка
    У гэтыя гады ён стварае самыя лепшыя свае творы «Зямля» (1898 г.), «У свет» (1901 г.), «Стары млын» (1899 г.), «Эмігранты» (1902 г.) і іншыя, якія блішчупь вялікім прафесіянальным майстррствам і яснасцю думкі.