• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія мастакі XIX стагоддзя

    Беларускія мастакі XIX стагоддзя


    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    34.8 МБ
    Могілкі ў Русаковічах
    Снег
    Вось як аб гэтым піша Кроненберг: «...Калі «Снег» быў выстаўлены на выстаўцы Таварыства заахвочвання выяўленчых мастацтваў у Варшаве, імя Вейсенгофа адразу стала вядома, і не таму, што ён атрымаў сярэбраны медаль у Парыжы, а таму, што асляпіў усіх бляскам свайго снегу, невыказпа белага, халоднага, пушыстага. Падаючыя праменні сонца надаюць яму дзівоснае трапятанне» *. 3 гртай ацэнкай нельга не пагадзіцца. Аднак вызначрнне Кроненберга з’яўляепца далёка няпоўным. У карціне перш за ўсё дадзены сінтэтычны вобраз беларускай прыроды. I ўбачыў яе не прышэлец, а мастак, які ведае і любіць грты край.
    Беларускае балота. Купіна з жорсткімі грывамі сіўцу, сітнягу і шпажніку злёгку прыцярушаны пушыстым, дужа яшчр лёгкім і сыпкім снегам. Раніца. I снег гэты іскрыцца, ззяе, слепіць.
    На балоце — стагі, таксама ў снежных шапках. Дарога. I снег на ёй зусім не такі, як на купінах. I ідзе па ёй да стагоў самотная постаць сялянкі, якая вядзе за сабою запрэжанага ў сані вала.
    Постаць гртая тут не проста для ажыўлення (пейзаж і без таго непаўторна чароўны). Мастак можа нават і не думаў, што надае тым самым нацыянальны каларыт карціне. А атрымалася менавіта так. Бо дзе, як не на Беларусі, стагі вывозяць толькі зімою, калі падмерзне балота ці мокры поплаў
    * В. Кроненберг. Альбом польскага жывапісу. Кракаў. 1929 г. (Пераклад 3 польскага.)
    Глушэн
    і можна ехаць на санках. Так яны і стаяць восень і пачатак зімы, і падыходзяць да іх даверлівыя ласі і алені. I паляўнічы начуе ў стозе нават у самы люты мароз.
    Пейзаж вельмі далёкі ад натуралізму, хоць дрталі ў ім выпісаны гранічна дакладна.
    Тут нічога лішняга.
    Усё, што магло 6 надаць непатрэбную шматслоўнасць, знята. Асноўную ўвагу мастак засяродзіў на перадачы стану прыроды. Светлавы эфект здзіўляючы. Мастак дамагаецца яго ўмелым супастаўленнем цёплых і халодных таноў. Спалучрнне фіялетавых, блакітнаватых, белых і жоўтых таноў надае пейзажу неабходную дркаратыўнасць. Пейзаж дзівосна аптымістычны. Свежая, бадзёрая і маладая раніца. Так і адчуваеш, як звініць і бегае ў жылах сагрэтая марозам кроў. Зус™ нечакана мастак піша неба цёплымі фарбамі, што яшчр мацней падкрэслівае і ўзмацняе гучанне халодных таноў, стварае ўражанне моцнага марозу.
    Вялікім поспехам у 90-я гады карыстаюцца і іншыя пейзажы Вейсенгофа. За карціну «Могілкі», экспанаваную ў 1891 годзе ў Берліне, мастак быў удастоены ганаровай пррміі, а за пейзаж «Куток у Польным» на выстаўцы ў Львове ў 1894 годзе атрымаў вялікі залаты медаль.
    «Могілкі ў Русаковічах» — твор асабліва беларускі. Нібы склад душы роднай прыроды перадаў у ім таленавіты мастак. Тысячу разоў бачанае — грта ўсё адно здзіўляе сваёй навіной і парзіяй.
    Восень. Апошнія залатыя і чырвоныя лісці на самых верхавінках дрэў. Вышрй за гэтыя дрэвы падымаюцца над жухаватай травой, над паўразбуранымі магільнымі агароджамі вечныя дубовыя, груба абгабляваныя беларускія крыжы. Пекаторыя ўпалі — могілкі закінутыя. I над усім гдтым — асенняе неба. I стаі крумкачоў у ім. I, як грыбы, выпіраюць з травы бакі старых жорнаў, што ляжадь на магілах замест помнікаў.
    Значнае месца ў творчасці Вейсенгофа займаюць паляўнічыя сцрны. Ён і сам паляваў. Бо чым яшчэ было развеяцца ў глушы? I таму гртыя сцэны напісаны з веданнем побыту паляўнічых, з глыбокім пранікненнем у іхнюю псіхалогію. У 1889 годзе мастак паказвае на выстаўцы ў Пецярбургу сваю карціну «Беларускія паляўнічыя», а крыху пазней стварае вядомае палатно «Паляўнічыя з сабакамі» (ркспанавалася на выстаўцы выяўленчага мастацтва БССР у 1940 г.). У гэтых работах Вейсенгоф вельмі ўдала знаходзіць тое арганічнае адзінства чалавека і прыроды, якое падае яго палотнам характар бытавых карцін. Грта якраз тая гармонія, якая павінна існаваць між чалавекам і светам. Людзі ў пейзажах Вейсенгофа жывуць. Яны заняты сваімі штодзённымі справамі і клопатамі, іх немагчыма сабе ўявіць у інпіай абстаноўцы. Яна — іхняя, родная, звыклая.
    На выстаўцы 1911 года ў Мінску мастак ркспанаваў карціну «Прадчуванне» і некалькі эцюдаў («Лось», «След», «Сплін», «Від Палесся» і інш.).
    Вадзяныя ліліі
    Эскіз дыплома сельскагаспадарчай выстаўкі ў Мінску
    У карціне «Прадчуванне», як і ў многіх іншых, напісаных у перыяд ррвалюцыі 1905 года, адлюстраваліся асабістыя перажыванні жывапісца, выкліканыя паражрннем. Вялікі майстар-рэаліст, Вейсенгоф не мог не заўважыць працэсаў, што адбываліся ў жыцці грамадства, не мог не адчуць набліжрння той навальніцы, якая павінна была зваліць тое, што згніло.
    ...Ускраіна беларускай вёскі. Напаўразбураная хата, у акне якой гарыць скупы агеньчык. Яго цьмянае святло адлюстроўваецца ў прыдарожнай гразі, у разводах вады ў каляінах. Толькі што адшумела навальніца, і раз’езджаная і размытая дарога стала непраходнай. Але гарызонт ужо ачысціўся ад хмар, і патокі святла лінулі ў пачысцелым паветры на абмытую дажджом зямлю. Яшчр адно імгненне, і яны зальюць сваім усяўладным, магутным святлом убогую вёсачку, і жыццё ў ёй стане іншым. «Прадчуванне» — пейзаж-сімвал. Так яго і тррба разумець.
    Сілаю свайго рэалістычнага майстррства мастак праўдзіва расказаў пра сучасную яму рэчаіснасць, пра жаданні і імкненні людзей, нра набліжэнне новага.
    Многа прапаваў Г. Вайсенгоф і як графік. Яму належаць выдатныя ілюстрацыі да паляўнічых апавяданняў Іосіфа Вейсенгофа (брата мастака). Тут ён паказаў сябе здольным анімалістам, майстрам маляваць птушак і звяроў. У кожнай жывой істоты на ілюстрацыях Вейсенгофа свой адметны характар, свая лінія паводзіп і здзіўляючае падабенства да натуры.
    У 1901 годзе ў Мінску адкрылася сельскагаспадарчая і прамысловая выстаўка. Г. Вейсенгоф быў запрошаны ўдзельнічаць у яе афармленні. Па яго рскізах быў зацверджаны дыплом, які выдаваўся за лепшыя дасягненні ў прамысловасці і селыжай гаспадарцы.
    У кампазіцыі дыплома мастак адлюстроўваў усе багацці і выдатнасці, славутасці і адметнасці беларускага краю. У правым кутку ліста ён паказаў рабочага з молатам ля кавадлы на фоне сельскага пейзажу. У цэнтры кампазіцыі паўляжаць, абапёршыся на свае прылады, касец і жняя. Іх фігуры — грта своеасаблівае завяршэнне аркі, што акаймоўвае сельскі пейзаж з пароднымі конямі, каровамі, курамі і ўсім іншым. ЗавяРшаецца кампазіцыя жывапіснымі беларускімі пейзажамі (возера з рыбацкімі лодкамі і дрымучыя лясныя нетры з медзведзянятамі).
    У кампазіцыйнай пабудове гэтага ліста несумненна адлюстраваліся асабістыя сімпатыі і прыхільнасці мастака. Рабочыя і сяляне ў малюнках Вейсенгофа — грта ўжо не тыя пакорлівыя і паслухмяныя істоты, якіх мы бачылі ў творах некаторых мастакоў пачатку XIX стагоддзя. Яны поўныя чалавечай годнасці, сілы і прыгажосці. Гледзячы на іх, мімаволі напрошваецда думка, што ім належыць будучыня. Вейсенгоф не мог не заўважыць гртага.
    Вялікая заслуга Г. Вейсенгофа і як збіральніка мастацкіх каштоўнасцей. Палымяны калекцыянер, ён не шкадаваў грошай і часу на збіранне скарбаў беларускай культурнай спадчыны. У маёнтку Русаковічы быў значны збор жывапісных твораў майстроў, якія прапавалі ў Беларусі. Так, паводле ўспамінаў сучаснікаў, у калекпыі Вейсенгофа быў «Аўтапартррт» мінскага мастака Яна Дамеля, напісаны ў 1826 годзе, партрэты работы В. Ваньковіча і Я. Рустрма, а таксама мноства пейзажаў старых мясцовых мастакоў.
    Апроч жывапісных твораў тут захоўваўся і добра падабраны камплект гравюр зарубежных і тутэйшых майстроў. Цікавіўся жывапісец і прадметамі беларускага народнага і прыкладнога мастацтва, збіраў узоры ўрэцкага шкла, слуцкіх паясоў і рэчаў старажытнай беларускай культуры, старадаўнія іконы і скульптуры. Лёс калекцыі Вейсенгофа пакуль што застаецца нявысветленым. Ці засталася яна ў Русаковічах і загінула або ўзята была ў нейкі з музеяў. А можа мастак узяў яе з сабой, калі ў 1917 годзе выехаў за мяжу. Ён не змог зразумець тагачасных падзей. Памёр ён у 1922 годзе. Да канца сваіх дзён Вейсенгоф быў адданы рэалістычнаму мастацтву, прымаў актыўны ўдзел у мастацкім жыцці Варшавы. Да канца дзён любіў сваю радзіму і, хоць знаходзіўся далёка, аб’ектыўна працаваў на яе.
    Аўтапартрэт
    СТАНІСЛАЎ БОГУШ-СЕСТРЖАНЦЭВІЧ
    1869—1927
    Творчасць Станіслава Богуша-Сестржанпэвіча ёсць творчасць пераважна выкрываўчая. У вострай, парадыйнай форме мастак высмейваў «вышрйшы свет» — прадажнае царскае чыноўніцтва, прагнае да нажывы духавенства, ваеншчыну і г. д. Сатырычныя вобразы Богуша-Сестржанцрвіча гранічна выразныя і трапныя.
    Захавалася некалькі сатырычных кампазіцый, створапых мастаком. Сярод іх карціны «Баль у Мінску», «Віленскае грамадства — 1915 г.» (Гісторыкаархеалагічны музей у Вільні), «Кветкі вялікага горада» (Дзяржаўны мастацкі музей Літоўскай ССР) і інш.
    Аб карціне «Баль у Мінску» савецкая пісьменніца Ганна Караваева пісала ў «Лятературной газете» (1940 г.): «...Напісаная ў рскізнай мансры, яна робіць незабыўнае ўражанне — так сатырычна вострыя рашуча ўсе людзі,
    тыпы. Вось правінцыяльныя какеткі, вось настаўніца гімназіі, худая, у пенснэ, папэўна, старая дзева, якая ненавідзіць моладзь. Вось настаўнік, хмурая істота, чалавек у футарале, мінскае параджэнне Белікава. Вось манерная паненка, якая ўжо «нявесціцца», а побач самазадаволены бамбіза — яе будучы муж. Пацешны хлапчук-падлетак, вялікагаловы, са смешнымі коскамі на шыі, напрўна, упершыню дапушчаны на гэты баль... Які сум, прртэнцыёзнасць, тупасць».
    Вызначрнне, дадзенае карціне Г. Караваевай, характарызуе не толькі грты твор Сестржанцрвіча. Тое ж самае можна сказаць і аб карціне «Віленскае грамадства», у якім мастак адлюстраваў усе «зліўкі» дарэвалюцыйнай Вільні.
    Тут тыя ж правінцыяльныя какеткі са страусавымі пер’ямі, тыя ж белікавы, тыя ж тупыя самаздаволепыя ваенпыя, тыя ж правінцыяльныя франты. Доўгія зімовыя вечары яны праводзяць у бязмртных размовах, плётках, гульнях у карты пі балбатні аб паляванні і жанчынах.
    Паўтаральнасць сатырычных вобразаў у кампазіцыях Сестржанцэвіча зусім заканамерная. Гртыя вобразы былі тыповыя пе толькі для такіх гарадоў, як Мінск і Вільня, але і для многіх іншых населеных пунктаў былой Расійскай імперыі. Невясёлы час — невясёлыя песні.
    Аднак калі б Сестржанцэвіч быў толькі майстрам карыкатуры — злым выкрывальнікам таго беларускага, літоўскага, польскага, «заходнерускага» свету, у якім ён меў няшчасце жыць,— пра яго не варта было б гаварыць так многа.