• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія народныя казкі

    Беларускія народныя казкі


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 144с.
    Мінск 1981
    46.39 МБ
    — Куды, Тром-сын, ідзеш, куды дарога твая вядзе? — пытаюцца ў яго.
    — Іду да сонцавай маткі.
    — Чаго?
    — Даведацца, чаму ў нашым царстве тры дні сонца не свяціла.
    — Успомні там, калі ласка, Тром-сын, і пра нас, даі^уль нам тут біцца? Пазабіваліся да паўсмерці, а не ведаем нават за што.
    — Добра, успомню.
    Пакаціўся клубок далей. Прыкаціўся да мора. Ляжыць на моры кітрыба, а па ім людзі ездзяць: нават каляіны, ездзячы, павыбівалі. — Добры дзень, кіт-рыба! — прывітаўся Тром-сын.
    — Добры дзень, Тром-сын! Куды ідзеш, куды дарога твая вядзе?
    — Іду да сонцавай маткі.
    — Чаго?
    — Даведацца, чаму тры дні ў нашым царстве сонца не свяціла.
    — Успомні там, калі ласка, Тром-сын, і пра мяне: дакуль мне тут ляжаць на адным месцы? He магу нават на другі бок перавярнуцца.
    — Добра, успомню.
    Пакаціўся клубок далей і трапіў у густую дуброву. А там, у дуброве, стаіць хатка — уся абпаленая, абсмаленая...
    Коціцца клубок проста ў хатку, і Тром-сын следам за ім ідзе. Сустрэла яго на парозе старэнькая сівая бабуля, сонцава маці.
    — Тром-сын,— пытаецца ў яго бабуля,— па ахвоце ты сюды прыйшоў ці па няволі?
    Пакланіўся Тром-сын старэнькай бабулі:
    — Па няволі, матухна. Загадаў, бачыш, мне мой цар даведацца: чаму ў нашым царстве тры дні сонца не свяціла? Як не даведаюся, дык царскі меч, а мая галава з плеч...
    Разгаварылася бабуля з хлопцам, і расказаў ён ёй, каго сустрэў па дарозе: пра выдру з крумкачом і пра кіта.
    — Добра,— кажа бабуля,— я табе дапамагу. Як вернецца нанач мой сын, дык я пачну ў яго аб усім распытвацца, а ты запамінай.
    Узяла бабуля валовую шкуру, загарнула ў яе Тром-гьіна і палажыла
    ў вялікую скрыню, а сама паслала сабе і сыну пасцелі на скрыні.
    Пачало змяркацца. Раптам укацілася ў хату само сонца. Сцены — трэсь-трэсь! Ад гарачыні.
    — Добры вечар, матухна! — прывітаўся сын.
    — Добры вечар, сынок. Дзе тьі ходзіш, дзе ты бродзіш? Я адна без цябе сумую.
    — Ах, матухна, і не пытайся: клопат у мяне вялікі!
    Дала яму маці вячэраць. Наеўся сын ды лёг спаць на скрыню. Маці трошкі паляжала, потым як скаланецца, быццам спрасонку... Сын пытаецца:
    — Чаго гэта ты, матухна, напужалася?
    — Ах, сынок! Прыснілася мне, што ў адным царстве было зацямненне свету. 3 чаго б гэта яно так?
    — Але,— кажа сын,— гэта праўда. А прычына таму такая: жыве ў акіяне-моры Настасея-прыгажуня. Я хацеў акіян-мора выпаліць і сабе яе за жонку ўзяць. Тры дні паліў і не выпаліў. Вось якая бяда ў мяне!
    Маці зноў крыху паляжала і зноў скаланулася.
    Сын пытаецца:
    — Чаго гэта ты, матухна, напужалася?
    — Ах, сынок, прысніла я сон, што на моры ляжыць кіт-рыба. Па ім людзі на калёсах ездзяць і нават каляіны на баках павыбівалі. А ён ляжыць і зварухнуцца не можа. Цяжка яму. 3 чаго б гэта, сынок?
    — Гэта з таго,— адказвае сын,— што ён шмат караблёў з людзьмі праглынуў. Калі ён выкархне іх, дык зможа на другі бок перавярнуцца.
    Зноў маці крыху паляжала і зноў скаланулася.
    — Матухна, чаго ты гэтак сёння палохаешся?
    — Ах, сынок, бачыла я ў сне: выдра з крумкачом б’юцца, аж кроў плыве. 3 чаго б гэта?
    — 3 таго,— адказвае сын,— што выдра сабе за кума крумкача ўзяла, а ён панёс дзіця хрысціць і згубіў яго. Тады яна пачала яго біць, а потым яны і забыліся, за што б’юцца. Дзіця ж выдрына ў возеры каля трох вербаў жыве. Няхай крумкач знойдзе яго там і аддасць ёй, тады і перастануць біцца.
    Пагаварылі яны так ды і заснулі.
    Назаўтра, як сонца пайшло на работу, Тром-сын устаў, падзякаваў добрай бабулі і рушыў дахаты. Зайшоў па дарозе да кіта-рыбы і да выдры з крумкачом, расказаў ім, што ад сонца чуў. Выкархнуў кіт усе караблі з людзьмі і адразу лёгка перавярнуўся на другі бок. Знайшоў крумкач выдрына дзіця, і перасталі яны біцца.
    Прыйшоў Тром-сын да цара.
    — Ну што, Тром-сын, ці даведаўся ты, чаму тры дні сонца не свяціла?
    — Даведаўся,— адказвае Тром-сын.— Жыве ў акіяне-моры Настасея-прыгажуня, дык сонца хацела акіян-мора выпаліць і сабе яе за жонку ўзяць. Тры дні паліла і не выпаліла. Таму і не свяціла ў гэты час.
    Зарадаваўся цар, што нарэшце такі даведаўся аб прычыне зацямнення свету, і кажа:
    — Чым цябе, Тром-сын, узнагародзіць за гэта?
    -	Нічога, цар, мне не трэба,— хачу толькі пры сваёй рабоце застацца.
    — Добра, заставайся.
    Пайшоў Тром-сын у стайню і давай там конюхаў лаяць ды прабіраць за іх хлусню на яго.
    Конюхі аж шалеюць са злосці. Сабраліся ды зноў пачалі думаць, як ад Тром-сына збавіцца. Адзін кажа:
    — Хадзем, браткі, да цара і скажам яму, што Тром-сын хваліўся Настасею-прыгажуню з дна акіяна-мора дастаць...
    Пайшлі да цара і сказалі яму так. Кліча цар да сябе Тром-сына: Што ты ўчора, Тром-сын, гаварыў, калі п’яным быў?
    Нічога не гаварыў,— кажа Тром-сын.— I п’яным не быў.
    Лжэш! Ты гаварыў конюхам, што можаш Настасею-прыгажуню з дна акіяна-мора дастаць і мне прывезці.
    Тром-сын пачаў спрачацца:
    -	Як гэта можна? Само сонца не магло выбавіць яе адтуль, а я што зраблю?
    -	Зробіш!—крыкнуў цар.— Глядзі: не дастанеш, дык мой меч — твая галава з плеч!
    Пайшоў Тром-сын, заплакаўшы, з палаца проста ў чыстае поле. Крыкнуў-свіснуў свайго добрага каня. Конь бяжыць, капытамі зямлю сячэ:
    — Навошта, гаспадар, турбуеш мяне?
    — Бяда, косю. Загадаў пракляты цар Настасею-прыгажуню з дна акіяна-мора дастаць яму. Парай, як гэта зрабіць?
    — Гэта не бяда,— адказвае конь.— Скажы цару, каб ён шаўковы шацёр пашыў і каб тавару прывабнага падрыхтаваў — хустак каляровых, каснікоў, стужак... Вазьмі ўсё гэта і едзь да акіяна-мора. Як прыедзеш — разапні шацёр і разлажы ў ім тавары прывабныя. Настасеяпрыгажуня будзе на лодцы прагулянку рябіць. Першы раз праедзе — нічога не скажа, а назад будзе варочацца — запыта.е у цябе: «Пан купец, якімі таварамі ты гандлюеш?» Ты ёй скажы: «Калі ласка, Настасеяпрыгажуня, плывіце да берага, я пакажу вам усе свае тавары». Яна падплыве, а ты хапай яе, саджай у карэту і вязі ў царскі палац. А цяпер бывай. Тром-сын. Калі яшчэ якая патрэба будзе, кліч мяне.
    Як сказаў добры конь, так усё і сталася.
    Прывёз Тром-сын Настасею-прыгажуню ў царскі палац. Спадабалася яна цару.
    — Ну, Тром-сын,— кажа цар,— цяпер прасі ў мяне якой хочаш узнагароды.
    — Нічога мне, цар, не трэба: пайду зноў на стайню служыць.
    I пайшоў.
    Дужа закахаўся цар у Настасею-прыгажуню. Старая жонка яго памерла, дык ён захацеў жаніцца на маладой. Настасея яму кажа:
    — Каб я ведала, што мне давядзецца замуж за самога цара ісці, дык забрала б з акіяна-мора ўсю сваю красу, а так у мяне пры сабе і палавіны яе няма.
    Цар захваляваўся, кліча Тром-сына:
    — Дастаць з дна акіяна-мора ўсю красу Настасеі-прыгажуні!
    Тром-сын нахмурыўся:
    — Што ты, цар, надумаўся? Хіба ж можна красу даставаць?
    Цар стукнуў сваім царскім посахам аб падлогу:
    — Маўчаць! Рабі, што табе кажуць. А не, дык мой меч — твая галава з плеч!
    Пайшоў Тром-сын за горад, у чыстае поле. Крыкнуў-свіснуў там свайго буланага каня:
    — Конь мой добры, конь мой любы! Дзе б ты ні быў,— каб да мяне прыбыў!.
    Прыбягае да яго буланы конь:
    .— Чаго клікаў, гаспадар?
    Зноў не дае мне цар спакою,— кажа Тром-сын.— Хоча, каб я дастаў красу Настасеі-прыгажуні. Дзе ж яе дастаць?
    Адказвае буланы конь:
    — Ідзі на акіян-мора, там убачыш кіт-рыбу. Скажы яму, каб выкінуў з мора залаты куфэрак. У тым куфэрку—качка, у качцы — залатое яйка — гэта яе краса!
    — А няхай яе самую качкі стопчуць! — скрывіўся Тром-сын і падаўся на акіян-мора.
    Доўга ішоў ён ці коратка, прыходзіць нарэшце да знаёмага кіта. Ляжыць ён цяпер на другім баку і бяды не знае.
    — Добры дзень, кіт-рыба! — пакланіўся Тром-сын.
    — Добры дзень, Тром-сын! — адказвае кіт.— Дзе блукаеш, чаго шукаеш?
    — Ды вось,— кажа Тром-сын,— прыйшоў да цябе дапамогі прасіць. Выкінь мне, калі ласка, з дна акіяна-мора залаты куфэрак Настасеіпрыгажуні.
    — Гэта можна. Толькі ты, брат, адыдзіся на сем вёрст ад мора: бачыш, я калі нырну на дно, дык вялікі разліў зраблю.
    Адышоўся Тром-сын на сем вёрст ад берага. Кіт нырнуў на дно і адразу ўвесь бераг затапіў. Доўга блукаў кіт па дне, нарэшце вынес адтуль залаты куфэрак, падаў Тром-сыну:
    — На, бяры!
    Падзякаваў Тром-сын кіту за паслугу, адчыніў куфэрак, а качка — фыр! — і паляцела на мора...
    Тром-сын ледзь не заплакаў ад жалю.
    —Вось каб цяпер той крумкач тут быў: ён бы мне ў бядзе дапамог! — падумаў Тром-сын.
    I толькі ён так падумаў, бачыць — ляціць крумкач. Пагнаўся крумкач за качкаю, злавіў яе над морам і разарваў на кавалкі. Залатое яйка вывалілася з качкі ды ўпала на дно мора.
    Зноў засмуціўся Тром-сын. «Вось,— думае,— каб тут тая выдра была: яна б мне ў бядзе дапамагла!»
    Толькі ён так падумаў, як бачыць — стала перад ім выдра.
    — Чаго ты ад мяне хочаш, Тром-сын?
    — Зрабі ласку, даражэнькая: дастань з дна акіяна-мора залатое яйка.
    Кінулася выдра на дно акіяна-мора. Тры дні чакаў яе Тром-сын. На чацвёрты выплыла выдра і падала яму проста ў рукі залатое яйка.
    Узяў Тром-сын залатое яйка, падзякаваў добрай выдры ды пайшоў назад.
    Разбіла Настасея залатое яйка і — была прыгожая, a то адразу ўдвая папрыгажэла!
    Цар пагладзіў бараду, засмяяўся:
    — Ну,— кажа,— цяпер будзем вянчацца.
    — He,— адказвае Настасея-прыгажуня,— яшчэ не пара.
    — Чаму ж? — спалохаўся цар.
    — Бо няма яшчэ пры мне маёй весялосці.
    — Гэй, паклікаць сюды Тром-сына! — загадаў цар.
    Прыходзіць Тром-сын у палац. Настасея-прыгажуня кажа яму:
    — Калі ты, слаўны дзяцюк, умеў дастаць мяне і маю красу, дык дастань яшчэ і маю весялосць.
    — Дзе ж мне яе дастаць? — пытаецца Тром-сын.
    — Вазьмі з сабою сваіх конюхаў і ідзі ў заморскую пушчу. Там убачыш хатку. У ёй жыве мой брат Воўк Ваўковіч. Ен табе зробіць гуслісамаграі: гэта і ёсць мая весялосць. I яшчэ на табе маю хустачку: калі вельмі захочацца спаць, дык вытры ёю вочы...
    Узяў Тром-сын конюхаў і падаўся ў дарогу.
    Доўга яны ішлі ці коратка, прыходзяць, нарэшце, адвячоркам у тую пушчу, дзе жыў Воўк Ваўковіч.
    — Чаго, Тром-сын, прыйшоў да мяне? — пытаецца Воўк Ваўковіч.
    — Зрабі мне, будзь ласкаў, гуслі-самаграі.
    — А ёсць каму лучынай свяціць? Бачыш, цёмна ўжо, дык без святла я іх не зраблю.
    — Есць.
    Выправіў Тром-сы.н аднаго конюха свяціць. Той свяціў, свяціў ды і задрамаў. Ўзлаваўся Воўк Ваўковіч і праглынуў яго. Аблізнуўся і просіць другога работніка. Тром-сын выправіў яму другога. Той таксама свяціў, свяціў ды і задрамаў. Воўк і яго праглынуў. Просіць трэцяга. I трэцяга праглынуў. I ўсіх паглытаў.