Беларускія народныя казкі

Беларускія народныя казкі

Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 144с.
Мінск 1981
46.39 МБ
— Царочак-паночак! Ен табе добра служыць, дай яму і маю палавіну. Мне не шкада.
Далі генералу яшчэ пяцьдзесят розаг. А мужык шапку ў ахапку ды за парог.
HE СІЛА, А СМЕЛАСЦЬ
Жыла ў адной вёсцы дзяўчына Марыля. Маленькая ўдалася ростам, дык усе яе не Марыляй звалі, а Марылькай. I сілу яна мела, як у таго камара.
Жартуюць з яе сяброўкі: «На цябе, кажуць, хлопец як дзьмухне, дык ты і паляціш, як пух!»
Ды затое была Марылька такая смелая, што і хлопец другі не дакажа. Бывала, убачыць, што болыны крыўдзіць меншага,— як ястраб налятае на крыўдзіцеля, і той адступае перад ёю.
Пачалі аднаго разу сяброўкі жартаваць з Марылькі:
— Ды ты не такая і смелая, як думаеш. Схадзі вось уночы на могілкі, тады паверым.
— I схаджу! — адказвае Марылька.
— Нябось, убачыш там пень.дык душа ў пяткі схаваецца...
— А вось жа на злосць вам пайду! — кажа Марылька.
Настала ноч. Марылька пакінула сябровак на вуліцы, а сама пабегла на могілкі.
Бяжыць і не азіраецца. Каля могілак супынілася ды пайшла ціха. А каб не было страшна, заспявала песню. Ходзіць так па могілках ды спявае,— няхай чуюць сяброўкі, што яна тут!
Здарылася якраз, што ў тую ноч зладзеі абакралі аднаго багатага гаспадара і везлі яго дабро каля могілак у свой лес. Пачулі яны песню, напужаліся, кінулі воз ды пабеглі хавацца хто куды.
Падышла Марылька да воза, паклікала — ніхто не адгукаецца.
Агледзела яна воз, а там усякага дабра поўна. Здагадалася Марылька, што гэта зладзейская работа, бо ад зладзеяў у іх аколіцы шмат хто бяду меў. Ніхто не ведаў, адкуль яны прыходзяць і куды крадзенае возяць.
Села Марылька на воз ды пагнала каня ў вёску.
Убачылі зладзеі, што тут усяго толькі адна малая дзяўчынка, кінуліся за ёю, але так і не дагналі.
Вярнула смелая Марылька гаспадару каня і ўсё дабро. Зарадаваўся гаспадар і даў ёй за гэта вялікія грошы. Купіла яна за тыя грошы сабе новую сукенку, чаравікі, прыхарашылася так, што ўсе сяброўкі зайздросцяць ёй.
А зладзеі ніяк не могуць сабе дараваць, што такая малая дзяўчынка паразганяла іх, як зайцоў. Ды і накрадзенага дабра шкада ім стала. Вось і надумаліся яны завабіць смялячку ў свой лес і там адпомсціць ёй.
Прыехаў да Марылькі праз колькі дзён адзін з тых зладзеяў у сваты. Марылька кажа яму:
— Ты чалавек мне незнаёмы, я раней хачу паглядзець, дзе ты жывеш і як жывеш.
Злодзей, вядома, і рад: сама трапіць у іх рукі! Расказаў ён ёй, дзе яго шукаць, і паехаў.
Сабралася Марылька ў розведы да жаніха. Маці пачала яе адгаворваць, не пускаць. Ды дзе там — нічога не парадзіш з такою ўпартаю дачкою!
Запрэгла яна сваю кабылку, села і паехала.
Даехала да лесу, бачыць — збоку паваротка, а каля яе на кусце заламана галінка. Яна і звярнула на гэтую паваротку.
Праехала крыху, а там новая паваротка і зноў галінка заламана.
Ехала яна так, ехала, даехала да нейкага балотца. А за ім пайшоў лес такі густы, што і носа не ўбіць. I ніякай дарожкі нідзе няма. Прывязала яна да бярэзіны кабылку, а сама пайшла ў гушчар. Пралезла і ўбачыла прасвет, а на ім хатку. Падкралася да хаткі, глядзіць праз акенца, аж там зладзеі дзеляць накрадзенае дабро. Лаюцца, крычаць, чуць не з нажамі адзін на аднаго кідаюцца. Прыгледзелася Марылька і пазнала сярод іх таго, хто да яе ў сваты прыязджаў... Стаіць ён, размахвае вялізным нажом, разнімае другіх. «Відаць, гэта сам атаман разбойнікаў»,— думае Марылька.
Завярнулася яна ды пайшла хутчэй да кабылкі.
Плішчылася яна, плішчылася праз гушчэчу, усё адзенне на сабе парвала і заблудзілася. Туды-сюды кідаецца — няма кабылкі! Раптам перагарадзілі ёй дарогу два ваўкі... Стаяць ды зубамі ляскаюць. «Ну,— думае Марылька,— з’елі яны маю кабылку». Узяла яе злосць на ваўкоў, схапіла яна патарчаку і з крыкам кінулася на іх. Спалохаліся ваўкі смелай дзяўчыны, падцялі хвасты ды падаліся ў гушчар.
Прабіраецца Марылька далей. Вось ужо і сонейка зайшло, птушкі сціхлі, толькі пугач крычыць сваё «пу-гу!» ды сава падлятае да яе на сваіх мяккіх крылах, чуць не на галаву садзіцца. А як адляціць ды пачне выгукваць ды плакаць, бы малое дзіця, дык аж пошчак ідзе па лесе.
Выбралася гэтак Марылька на нейкую дарожку, бачыць — едзе на яе кабылцы якісьці чалавек. Прыгледзелася, аж гэта іх сусед, стары Ахрэм. Хадзіў ён па лесе з сякераю, шукаў якой патрэбнай дзеравякі ды натрапіў на прывязаную кабылку. Пагукаў — няма гаспадара. «Мабыць, яе зладзеі ўкралі ды схавалі тут»,— падумаў Ахрэм. Адвязаў ён кабылку, сеў у драбінкі ды і падаўся дахаты.
Пачуў Ахрэм голас, азірнуўся: гоніцца за ім нейкая ні то русалка, ні то ведзьма: косы распушчаны, адзенне на кавалкі пашматана... Давай ён кабылку паганяць, ад бяды ўцякаць.
А русалка ўсё бяжыць за ім і нават па імені кліча...
Бачыць Ахрэм, што не ўцячы яму на кабылцы ад гэтай мары Саскочыў ён з воза, схапіў сваю сякеру ды так паджгаў, што толькі пяты замільгалі.
Прыехала Марылька дахаты і расказала ўсім, дзе зладзеі жывуць. Сабраліся хлопцы, зрабілі ў лесе аблаву і палавілі іх.
Зажылі з таго часу людзі ў той аколіцы ціха ды мірна.
Праўду бо кажуць: бярэ не сіла, а смеласць.
1 Мара — здань.
ЗМЕСТ
Ад складальніка 	 3
Зайчыкі. Апрацоўка Я. Коласа	5
Пчала і шэршань. Апрацоўка Я. Коласа	7
Музыкі. Апрацоўка Я. Коласа	 8
Лісіца і збанок	10
Лісіца-хітрыца. Апрацоўка А. Якгмовіча	11
Пшанічны каласок. Апрацоўка А. Якімовіча	15
Коцік, пеўнік і лісіца. Апрацоўка А. Якімовіча	17
Як курачка пеўніка ратавала. Апрацоўка А. Якімовіча ... 19
Верабей і мыш. Апрацоўка А. Якгмовіча	21
Як кот звяроў напалохаў. Апрацоўка А. Якімовгча	22
Курачка-рабка. Апрацоўка А. Якімовгча	.26
Сабака і воўк. Апрацоўка А. Якімовгча	28
Ганарыстая варона. Апрацоўка А. Якімовіча	31
Жаба ў каляіне. Апрацоўка А. Якімовіча	32
Удовін сын. Апрацоўка А. Якгмовгча	.33
Бацькаў дар. Апрацоўка А. Якгмовіча	47
Тром-сын Безыменны. Апрацоўка А. Якгмовіча	63
Каток — залаты лабок. Апрацоўка А. Якімовіча	77
Залаты птах. Апрацоўка А. Якгмовіча	79
3 рога ўсяго многа. Апрацоўка А. Якімовіча	85
Мядзведзь. Апрацоўка А. Якімовіча	90
Ох і залатая табакерка. Апрацоўка А. Якімовіча	91
Гарошак. Апрацоўка Я. Коласа	98
Залатая яблынька. Апрацоўка А. Якімовіча	101
Хведар Набілкін і сапраўдныя асілкі. Апрацоўка А. Якімовгча 106
Як Васіль змея перамог. Апрацоўка А. Якгмовіча	111
Сынок-з-кулачок. Апрацоўка А. Якімовіча	113
Разумная дачка. Апрацоўка А. Якгмовгча	115
Як Сцёпка з панам гаварыў. Апрацоўка А. Якімовіча .	.121
Пан і казачнік. Апрацоўка А. Якімовгча	124
Чаму ваўкі званка баяцца. Апрацоўка А. Якімовіча	128
Як ксяндзы вылечыліся. Апрацоўка А. Якімовіча	130
Шаптуха. Апрацоўка А. Якімовгча	133
Два камяні. Апрацоўка А. Якгмовіча	135
Стары бацька. Апрацоўка А. Якімовіча	136
Як мужык царскага генерала правучыў. Апрацоўка А. Якімовіча 137
He сіла, а смеласць. Апрацоўка А. Якгмовіча	140
Составйтель Нван Нвановйч Розанов
БЕЛОРУССКЯЕ НАРОДНЫЕ СКАЗКМ
Для детей младшего школьного возраста
Мзданне второе
Мянск, нздательство <Юнацтва»
Н а белорусском языке
Рэдактары М. Я. Шчарбун, Н. I. Мірокчык. Мастак A. Р. Лось. Мастацкі рэдактар Р. I. Красінскі. Тэхнічны рэдактар Г. Ф. Дуброуская. Карэктар A. К. Юшына.
ІБ № 1242
Здадзена ў набор 25.09.80. Падпісана ў друк 27.03.81. Фармат 70х90‘/в. Папера афс. № 2. Гарнітура літаратурная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 10,53. Ул.-выд. арк. 9,93. Тыраж 90 000 элз. Заказ 1021. Цана 95 к.
Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11. Паліграфкамбінат імя Я. Коласа. 220827, Мінск, Чырвоная, 23.

95 к.