• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія народныя казкі

    Беларускія народныя казкі


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 144с.
    Мінск 1981
    46.39 МБ
    Баба сваю родную дачку песціла, даглядала, а дзедаву ў чорным целе трымала і ўсё шукала прычэпкі, каб са свету яе звесці.
    Пайшоў аднойчы дзед на кірмаш, купіў бычка-трацячка. Прывёў дахаты і кажа дочкам:
    — Будзеце пасвіць яго па чарзе — адна дзень і другая дзень.
    Пагнала ў першы дзень бычка на пашу дзедава дачка. Злая мачыха дала ёй верацяно і мех кудзелі.
    — Глядзі,— кажа,— каб за дзень усю кудзелю спрала, кросны выткала, палатно выбеліла і ўвечары дамоў прынесла. А калі не зробіш — не жыць табе.
    Вывела Галя бычка з хлява, пагладзіла па шыі і пагнала на пашу. Гоніць, а сама горкімі слязьмі заліваецца.
    Бычок пытаецца:
    — Дзеўка-дзявіца, русая касіца, чаго плачаш?
    — Як жа мне не плакаць, бычок? Загадала мне мачыха гэты мех кудзелі спрасці, кросны выткаць, палатно выбеліць і ўвечары дамоў прынесці... Ці ж зраблю я за дзень такую работу?
    — He плач,— адказвае бычок,— гані мяне на шаўковую травіцу, на свежую расіцу, там мы што-небудзь прыдумаем.
    Прыгнала Галя бычка на шаўковую травіцу, на свежую расіцу. Наеўся бычок, напасвіўся, а потым і кажа:
    — Цяпер кладзі мне ў правае вуха кудзелю і верацяно. А сама хукні ў левае вуха і глядзі, што будзе.
    Палажыла Галя бычку ў пр-авае вуха кудзелю і верацяно, хукнула ў левае вуха і глядзіць. Аж там — кудзеля прадзецца, кросны ткуцца, палатно беліцца і ў сувой скочваецца...
    Як усё было зроблена, выняла Галя гатовы сувой палатна і вясёлая пагнала бычка дахаты.
    Злая мачыха сустрэла яе на двары:
    — Ну што, спрала кудзелю?
    — Спрала,— кажа Галя і падала ёй гатовы сувой палатна.
    Мачыха аж за галаву хапілася: такую работу зрабіла яе падчарка! А тут і суседкі прыйшлі — дзівяцца, якое тонкае палатно выткала Галя. Усе хваляць яе, не нахваляцца.
    Прыйшла чарга гнаць бычка бабінай дачцэ Юлі. Дала ёй маці верацяно і паўмеха кудзелі.
    — Спрадзі,— кажа,—дачушка, гэтую кудзелю і вытчы палатно яшчэ лепшае, чым выткала твая няродная сястра. Хачу, каб цябе людзі хвалілі, а не яе.
    Узяла Юля тоўсты дубец і пагнала бычка. Гоніць ды ўсё хвошча яго дубцом. Бычок давай кідацца туды-сюды, а Юля бегае за ім, кляне на чым свет стаіць. Бегала, бегала і верацяно згубіла.
    Прыгнала яна бычка сяк-так на голы выган, палажыла кудзелю, а сама спаць уклалася. Бычок пабэрсаў кудзелю нагамі і ў гразь утаптаў.
    Прачнулася пад вечар Юля, глядзіць — кудзеля ў гразь утаптана... Схапіла яна дубец ды давай бычка біць. Бычок пабег дахаты, і яна за ім з крыкам.
    Дома маці пытаецца ў яе;
    — Ну як, дачушка, зрабіла работу?
    — Ды не,—кажа дачка.
    — Чаму?
    — Бычок вінаваты. Праз яго я верацяно згубіла, а потым яшчэ ёц’
    і кудзелю маю ў гразь утаптаў...	.	V
    Узлавалася мачыха на бычка. Пайшла да дзедаJ кажа:
    — Зарэж, дзед, бычка!
    — Ці не здурнела ты, баба?— здзівіўся дзед.— Навошта нам яго рэзаць?
    Тут баба як затупае нагамі, як накінецца на дзеда з кулакаМі:
    — Калі не зарэжаш, дык я цябе выганю разам з тваёю дач'кою’ Нічога не парадзіш — згадзіўся дзед зарэзаць бычка.
    Пачула гэта Галя, пабегла ў хлеў да бычка, абняла яго за шыю і залілася слязьмі.	‘	.X.
    — Дзеўка-дзявіца, русая касіца, чаго ты плачаш? — пытаецца бычок.
    Расказала яму Галя, што надумалася зрабіць злая мачыха.
    — He плач, дзеўча,— кажа бычок.— Лепш паслухай, што я табе параю. Як зарэжуць мяне, вазьмі маю печань і там знойдзеш залатое зярнятка. Пасадзі тое зярнятка ў садку каля хаты. Вось і ўсё.
    Галя так і зрабіла, як сказаў бычок.
    Вырасла з зярнятка яблынька з залатымі яблыкамі.
    Хто ні ідзе ці ні едзе каля садка — усе дзівяцца з залатой яблынькі.
    Ехаў аднойчы з вайны прыгожы малады гусар. Убачыў яблыньку і спыніўся. Працягнуў руку да яе, каб сарваць залаты яблык. А яблынька — дзын, дзын, дзын! — і паднялася ўгору. Апусціў гусар руку — яблынька зноў стала на сваё месца.
    Убачыла гэта праз акно Галя і кажа да мачыхі:
    — Пайду я сарву гэтаму прыгожаму гусару адзін яблычак.
    А мачыха як затупае на яе, як закрычыць:
    — Я табе галаву сарву!
    Схапіла яна Галю ды пасадзіла пад карыта, а ў садок паслала Юлю: няхай, думае, лепш родная дачка сарве гэтаму гусару яблыкі, можа, ён закахаецца ў яе...
    Падышла Юля да яблынькі, а тая — дзын, дзын, дзын! — і паднялася ўгору. Узлавалася Юля, пачала яе лаяць апошнімі словамі.
    А тут якраз па двары хадзіў пеўнік. Ускочыў ён на плот і кукарэкае.
    — Ку-ка-рэ-ку! Дзедава дачка пад карытам схавана, а бабіна хоча яблыкі яе сарваць ды выйсці замуж за пана...
    Пачуў гэта гусар, злез з каня і пайшоў у хату. Знайшоў там пад карытам дзедаву дачку. Як зірнуў на яе, дык і вачэй не можа адарваць: так яна яму спадабалася.
    — Дзеўка-дзявіца,— пакланіўся ёй гусар,— сарві мне на памяць залаты яблык са сваёй яблынькі.
    Падышла Галя да яблынькі— і ўсе яблыкі ўпалі да яе ног.
    Сабрала яна іх у прыпол, прынесла гусару. Гусар падхапіў яе, пасадзіў на каня побач з сабою і павёз да сваіх бацькоў.
    Дома яны згулялі вяселле і сталі жыць-пажываць у згодзе ды ў ладзе. Нарадзіўся ў іх сын, ды такі прыгожы, што бацькі не нацешацца з яго.
    Тым часам злая мачыха ніяк не магла спаць ад зайздрасці, што гусар не яе дачку, а дзедаву замуж узяў. I ўсё думала, як жа яе са свету звесці.
    Аднаго разу кажа яна сваёй дачцэ:
    — Схадзі ты, дачушка, да сястры ў госці. Пакліч яе з сабою купацца ды ўтапі...
    Паслухала Юля маці, пайшла ў госці да сястры. Падгаварыла яе купацца. На рэчцы кажа ёй:
    — Сядзь ты, сястрыца, на кладцы, я табе плечы памыю.
    Села Галя на кладцы, а Юля скінула яе ў ваду і пабегла дахаты. Чакаюць дома Галю — няма. Малы сын плача, ніхто суцешыць не можа. Узяла яго нянька на рукі, пайшла ўздоўж рэчкі гукаючы:
    — Галя, Галюся, твой маладзён плача, есці хоча. Куры спяць, гусі спяць, адзін ён не ўсыпаецца, маткі не дачакаецца...
    I чуе яна голас з вады:
    — Ой цяжка мне выйсці да сына: камень ногі падбівае, вада вочы залівае...
    Пачуў малы сынок матчын голас і яшчэ мацней заплакаў.
    — Ой іду, сынок, ой бягу,— адгукаецца маці.— Слухаць плач твой, сынок, не магу.
    Выйшла маці з вады, накарміла сына,— ён і заснуў. А сама назад пайшла.
    Вярнулася нянька дадому, расказала, што было каля рэчкі.
    Назаўтра сам бацька ўзяў залаты яблык і сына ды пайшоў да рэчкі. Прыйшоў на бераг і гукае:
    —	Галя, Галюся, твой маладзён плача, есці хоча. Куры спяць, гусі спяць, адзін ён не ўсыпаецца, цябе не дачакаецца...
    Пачула маці сынаў голас і адказвае:
    —	Ой іду, сынок, ой бягу: слухаць плач твой, сынок, не магу.
    Выйшла яна на бераг, накарміла сына,—ён і заснуў. Тады муж дастаў з кішэні залаты яблык і даў жонцы. Як толькі ўкусіла яна залаты яблык — адразу апрытомнела.
    Зарадаваўся муж, прывёў яе дадому. Сталі яны зноў жыць добра і шчасліва.
    А злую мачыху з яе дачкою больш да сябе і на парог не пускалі.
    ХВЕДАР НАБІЛКІН 1 САПРАУДНЫЯ АСІЛКІ
    Жыў-быў у адной вёсцы бабыль' Хведар Набілкін. Слабайаты ён быў сілаю, затое меў галаву з розумам.
    Захацёлася яму стаць асілкам. «Чым я не асілак? — думае сабе Хведар Набілкін.— I чаму толькі дужыя могуць быць асілкамі?»
    Справіў ён сабе палатняны шацёр, сядло, узяў касу замест мяча, сеў на сваю дохлую кабылку і паехаў у свет.
    Ехаў, ехаў і даехаў да вялікага горада. Бачыць — стаіць пры дарозе слуп, а на ім розныя аб’явы вісяць. Ён гэта зараз выняў з кішэні аловак і напісаў сваю аб’яву, што ў такім-та годзе, такога-та месяца, такога-та ,Дня праехаў паўз гэты горад магутны асілак Хведар Набілкін — зэаду яго не даганяць, спераду не сустракаць, а здалёку стаць, шапку' зняць і павіншаваііь!
    Прыбіў аб’явў да слупа, а сам далей падаўся.
    Тым часам едзе'неўзабаве па гэтай дарозе сапраўдны асілак Дубавік. Прачытаў аб’яву і дзівіцца: што за новы асілак з’явіўся ў іхнім царстве? Як жа на яго хоць паглядзець: ззаду даганяць забараняецца, спераду сустракаць не»дазваляецца... Прыйдзецца хіба хоць здалёку пакланіцца яму! •*
    Дубавік трьг вяреты кругу даў, наперад заехаў, шапку зняў і крычыць:
    — Добры дзень, магутны асілак Хведар Набілкін! Хачу тваім малодшым таварышам стаць. Дзе загадаеш мне ехаць з табою — ззаду ці спераду?
    — Ззаду едзь!—адказаў Хведар Набілкін.
    Вярнуўся асілак назад і паехаў за ім назіркам.
    Прыехалі на шырокі зялёны луг. Хведар Набілкін пусціў сваю кабылку пасвіцца, а сам разапнуў шацёр і лёг спаць.
    1 Дубавік саой шацёр разапнуў воддаля.
    Назаўтра ўстаў Дубавік, пачаў меч вастрыць на вялікім бруску.
    А Хведар Нэбілкін, убачыўшы гэта, давай сваю касу вастрыць на камені. Меч вострыцца ціха: шах-шах, а каса—дзын-дзын аб камень!
    1	Бабыль — бедяы, адзінокі чалавек.
    Дубавік думае з зайздрасцю: «Ну і меч жа ў гэтага асіл.ка! Звініць — не тое што мой!»
    Пастаялі яны на лузе два дні, на трэці Дубавік і кажа Хведару Набілкіну:
    — Жыве тут недалёка цмок1 трохгаловы. Выклікае ён да сябе кагонебудзь з асілкаў на бой. Ці сам паедзеш, ці мяне пашлеш?
    — Ат,— плюнуў Хведар Набілкін,— буду я аб такую драбязу рукі пэцкаць! Едзь ты!
    Ну, асілак сабраўся і паехаў. А Хведар Набілкін лёг спаць. Прыязджае Дубавік да цмока.
    — Хто ты? — пытаецца цмок.— Ці не сам Хведар Набілкін? Чуў я пра цябе,— кажуць, нават аб’ява вісіць, што новы магутны асілак у гэтым царстве завёўся.
    Бачыць Дубавік: цмок дужа баіцца новага асілка Хведара Набілкіна. Ен і адказвае яму:
    — Але, сам Хведар Набілкін...
    — Ну што ж, Хведар Набілкін: будзем біцца ці мірыцца?
    — He, нячыстая сіла, не дзеля таго ехаў сюды сам Хведар Набілкін, каб мірыцца, а дзеля таго, каб біцца!
    Выхапіў асілак Дубавік свой востры меч і адсек цмоку ўсе тры галавы. Дз-ве галавы ў дрыгву затаптаў, а трэцюю на меч уссадзіў і вязе на паказ свайму старэйшамутаварышу Хведару Набілкіну. Прыехаў і пытаецца ў яго:
    — Дзе загадаеш цмокаву галаву падзець?
    — Кінь у куст! — махнуў рукою Хведар Набілкін.
    Тым часам каля таго горада праязджаў асілак Гаравік. Убачыў аб’яву і здзівіўся: эге, вось дзе з кім цікава было б сустрэцца! Паехаў ён па слядах і прыехаў на шырокі зялёны луг. Здалёку пакланіўся Хведару Набілкіну і кажа:
    — Ці не прымеш мяне, магутны асілак Хведар Набілкін, за таварыша?
    — Добра. Стаў свой шацёр.
    Паставіў свой шацёр і Гаравік. Назаўтра Гаравік і кажа Набілкіну:
    — Аб’явіўся ў нашым краі паганы цмок з шасцю галовамі. Дык ці сам паедзеш біцца з ім, ці мяне пашлеш?
    — Ат,— плюнуў Хведар Набілкін,— буду я аб такую драбязу рукі пэцкаць! Едзь ты!