Беларускія народныя казкі

Беларускія народныя казкі

Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 144с.
Мінск 1981
46.39 МБ
Засумаваў бацька: «Відаць,— думае,— нейкі злодзей панадзіўся ў сад цягацца». Кажа ён старэйшаму сыну, Сцяпану:
— Ідзі ты, сынку, пільнаваць яблыкі.
Прыставіў увечары Сцяпан да яблыні драбіны, залез на іх, сядзіць ды на скрыпцы іграе. Усю ноч іграў, а пад дзень дужа спаць захацела-
ся,— ён і задрамаў. Раптам праз сон чуе: нешта над галавою моцна зашумела, залопала. Прахапіўся Сцяпан, працёр вочы,— нідзе нікога няма, толькі аднаго яблыка не хапае...
Вярнуўся ён да бацькі маркотны.
— He ўпільнаваў,— кажа,— злодзея: зноў адзін яблык сарваў...
На другую ноч сярэдні сын, Піліп, кажа:
— Пайду я пільнаваць. Быць таго не можа, каб не ўпільнаваў!
Пайшоў ён, прымасціўся на драбінах ды выцінае сабе на дудцы розныя полечкі. Усю ноч іграў, а пад дзень дужа спаць захацелася,— ён і задрамаў. Раптам праз сон чуе нешта над галавою моцна зашумела, залопала. Пакуль прачнуўся — зноў аднаго яблыка няма!
Брыдка яму ў хату ісці, ды што зробіш: не дапільнаваў злодзея.
На трэці дзень меншы сын, Іван, кажа:
— Дрэнныя з вас, браты, варт'аўнікі. Вось я пайду, то на чым ні стане, а прыпільную злодзея.
Усе толькі пасмяяліся з яго гаворкі: ат, вядома,—дурань!
Набраў Іван цэлы жмут лучынак і пайшоў на варту. Сядзіць на драбінах, стружа лучынкі ды песенькі пад нос сабе мармыча.
Пачало на дзень займацца. Чуе Іван — нешта здалёку зашумела. Стаіўся ён, углядаецца. Аж бачыць — ляціць да яблыні вялікі залаты птах. Падляцеў блізка і хацеў яблык схапіць, а Іван злаўчыўся ды цап яго за доўгі хвост!
Вырваўся птах і паляцеў без яблыка. Глядзіць Іван, аж у яго руцэ тры залатыя пяры засталіся.
Прыбег ён у хату, пабудзіў усіх:	t
— Глядзіце,— кажа,— я злодзея дапільнаваў і тры залатыя пяры ў яго з хваста вырваў...
Паглядзелі браты і пачырванелі ад сораму, што не яны, а дурань славы даказаў. Узяла іх зайздрасць.
— Добра ж,— кажа старэйшы брат,— паеду я ў свет залатога птаха шукаць.
Узяў ён адно пяро для прыметы, набраў харчоў, грошай на дарогу ды паехаў.
Мінула, можа, з паўгода, а ні Сцяпана, ні птаха няма. Тады сярэдні брат кажа да бацькі:
— Паеду хіба я шукаць залатога птаха. Можа, заадно і брата знайду.
Набраў і ён усялякіх прыпасаў на дарогу ды паехаў.
Мінуў цэлы год, а ні братоў, ні птаха і слыхам не чуваць.
Бядуе бацька, а Іван стружа лучынкі ў запечку ды мармыча сабе пад hoc:
— Трэба, мусіць, мне самому ў дарогу выбірацца.
Падумаў бацька: «Што ж, прапалі разумныя сыны, няхай і гэты, дурань, прападае». I не стаў яму пярэчыць.
Нічога не ўзяў Іван з сабою: ні грошай, ні хлеба. Толькі ўзяў трэцяе
пяро, кій у рукі і ножык-сцізорык, той, якім лучынкі стругаў. I пайшоў пехатою залатога птаха шукаць.
Ідзе ён, а ўжо і вечарэць пачынае. Чуе ён воўчы голас недалёка. Пайшоў на той голас. Бачыць — сядзіць у глыбокай яме старая ваўчыха.
— Ты чаго тут выеш? — пытаецца Іван у ваўчыхі.
— Ды вось бяда якая,— адказвае ваўчыха,— бегла на паляванне, a трапіла ў яму... Дапамажы мне, добры чалавек, выбрацца адсюль. Я табе, чым хочаш, адплачу.
Іван кажа:
— Ты, старая ваўчыха, усюды гайсаеш, усюды бываеш: ці не скажаш мне, дзе жыве залаты птах? Калі скажаш, то вызвалю цябе з ямы.
— I скажу табе і нават завяду да яго,— просіцца ваўчыха.
— А не падманеш?
— He.
— Ну, то глядзі.
Прынёс Іван дзве жардзіны сукаватыя, апусціў у яму. Выскачыла ваўчыха па жэрдках наверх і кажа Івану:
— Дзякую за ратунак. А цяпер сядай на мяне, я цябе хутчэй завязу туды, чым ты сам дойдзеш.
Сеў Іван на ваўчыху, тая і паджгала, не разбіраючы дарогі: па палях, па лясах, па балотных кустах. Іван толькі за вушы трымаецца, каб не скінуцца.
Прымчалася ваўчыха да мора. Спынілася і кажа Івану:
— Пасядзі цяпер тут крыху, а я пабягу дзе гуску пашукаю. Трэба табе добра падсілкавацца, каб дужы быў, бо вялікая яшчэ работа цябе чакае.
Сеў Іван на беразе мора, пачаў на хвалі глядзець. Шумяць яны, гайдаюцца. Цікава! Глядзеў, глядзеў ды і заснуў. Ці доўга ён спаў, ці коратка, аж прыбягае ваўчыха з гускаю. Пабудзіла яго. Наклалі яны агню, спяклі гуску. Наеўся Іван.
— Вось добра,—кажа,— і выспаўся і паабедаў. Цяпер ніякая дарога мне не страшная.
— А зараз,— кажа ваўчыха,— сядай зноў на мяне. Паплывём за мора.
Пераплылі мора. Бачыць Іван — стаіць на беразе мора залаты палац.
Ваўчыха кажа:
— Ідзі ў гэты палац. Толькі паціхусеньку, памалюсеньку, каб нідзе і не шархнуў, бо гэта зачараваны палац: усё ў ім спіць. Але калі ты неасцярожна дакранешся да чаго, то ўсё абудзіцца, і тады жывым табе адтуль не вырабіцца. Як увойдзеш у браму, убачыш там двух сабак. Яны на жалезных ланцугах да слупоў прыкуты. Глядзі ж, не пабудзі іх, бо як забрэшуць яны, то ўвесь палац на ногі ўзнімуць. Мінеш гэтак браму, увойдзеш у першы пакой. Там вісіць меч бразгучы. Ен залаты, дарагімі камянямі аздоблены. Але ты яго не чапай, бо ён пачне бразджаць і
4 Зак. 1021
81
ўсіх пабудзіць. Увойдзеш у другі пакой, там вісіць гадзіннік пявучы, і яго не чапай, а ідзі проста ў трэці пакой: у ім убачыш залатую клетку, а ў той клетцы і сядзіць залаты птах. Вымі яго асцярожна з клеткі і сам цішком варочайся да мяне.
Пайшоў Іван у зачараваны палац. Мінуў браму з сабакамі, увайшоў у першы пакой, у другі. Бачыць — розных майстроў тут безліч: і сталяры, і слесары, і муляры. А каля іх варта з шаблямі ды стрэльбамі. I дзе хто што рабіў, там і заснуў. Падзівіўся Іван на іх ды пайшоў далей, у трэці пакой.
Вось перад ім і залатая клетка вісіць, а ў ёй залаты птах сядзіць. Як убачыў Іван птаха-злодзея, дык і на перасцярогу забыўся. Схапіў клетку, сарваў са сцяны. I тут такі звон пайшоў... Напалохаўся Іван ды назад. У другім пакоі зачапіўся знячэўку за залаты гадзіннік. Той давай спяваць, на ўсе лады выцінаць. Пабег Іван далей. Ускочыў у першы пакой, схапіў меч — вельмі ж ён прыгожы быў! А меч як забразджыць... Усё ў зачараваным палацы абудзілася. Усе кінуліся за Іванам. Ды Іван не драмаў — як страла праляцеў каля сабак і выскачыў з палаца.
Бачыць ваўчыха — бяда: Іван імчыцца на ўвесь дух, а за ім цэлая пагоня. Падскочыла да яго ваўчыха.
— Сядай,— кажа,— на мяне хутчэй!
Сеў Іван, а ваўчыха — у мора і паплыла.
Пераплыў Іван мора і просіць ваўчыху:
— Скажы, дзе мае браты. Я не магу без іх дадому вярнуцца.
— Эх,— уздыхнула ваўчыха,— не шукай ты лепш братоў, бо яны цябе са свету звядуць.
— He звядуць,— адказвае Іван.
— Ну, калі ты такі смелы, то ідзі на каралеўскі двор,— там твае браты ў астрозе сядзяць. Толькі глядзі, сцеражыся іх... Яны табе дабра не жадаюць.
Развітаўся Іван з ваўчыхай, падзякаваў ёй і падаўся на каралеўскі двор.
Прыйшоў да караля, прывітаўся.
— Што скажаш? — пытаецца кароль.
— Выпусці маіх братоў,— кажа Іван.— Навошта ты іх у астрозе трымаеш?
Кароль кажа:
— He выпушчу. Твае браты хацелі лепшых маіх коней пакрасці. Іван і так і сяк просіць — не згаджаецца кароль.
— Дык я выкуплю іх.
— Чым жа ты выкупіш?
Дастаў Іван з-пад світкі залаты меч:
— Вось табе выкуп.
Паглядзеў кароль на меч — спадабаўся: такога ў яго няма!
— Ну, добра,— згадзіўся кароль,— забірай сваіх братоў. Толькі больш не пускай іх у маё каралеўства.
Забраў Іван братоў, расказаў ім, як дастаў залатога птаха, і пайшлі ўсе разам дахаты.
Прый'шлі яны ў цёмны лес, браты забілі Івана, а самі забралі залатога птаха ды пабеглі дамоў.
Шмат часу мінула ці не, здарылася трапіць у той лес ваўчысе. Чуе яна — дзесьці чалавек блізка. Пабегла ў той бок і ўбачыла забітага Івана.	'
— Вось,— бядуе ваўчыха,— як ты мяне паслухаў! А я ж табе казала, я ж цябе навучала: асцерагайся ліхіх братоў!
Пабегла ваўчыха на высокую гару, дастала пляшачку жывой вады. Вярнулася і ажывіла Івана. Устаў ён, пацягнуўся:
— Ох, як жа я доўга спаў!
— Спаць бы табе тут век-векам, каб не я,— кажа ваўчыха.
— А дзе ж мае браты? — пытаецца Іван.
— Дома. Спяшайся хутчэй і ты дадому. Там твой бацька з радасці, што браты вярнуліся і залатога птаха прынеслі, бяседу ладзіць. З’язджаюцца да яго нават паны і каралі на дзіва глядзець. Але бацька цяпер цябе.не пазнае, бо ты змяніўся ад жывой вады. Дык ты, як прыйдзеш дахатьі, папрасіся да кухара за памочніка. А як зварыцца страва, то ўпусці ў яе па кропельцы жывой вады.
Навучыла ваўчыха Івана, што яму рабіць, і пабегла.
Вярнуўся Іван дадому. А там і праўда госці збіраюцца. Кухар аж разрываецца адзін — шмат розных страў трэба наварыць ды напячы для гасцей. Падышоў Іван да кухара:
— Давай я табе памагаць буду.
— Добра,— згадзіўся кухар,— памагай, бо мне аднаму не ўправіцца.
Узяўся Іван памагаць. А потым і кажа кухару:
— Ты, дзядзька, стары, змарыўся, адпачні, а я ўжо сам усё скончу. Бачыць кухар, што памочнік яго добра стараецца, і лёг адпачыць. Згатаваў Іван абед, уліў у кожную страву па кроплі жывой вады і пабудзіў кухара. Той панёс абед Да сталоў.
Бяседнікі ядуць і стравы хваляць — вельмі ж усё смачна згатавана!
Пасля абеду кліча гаспадар кухара, дае яму гасцінца і дзякуе за смачныя стравы. Кухар кажа:
— Гэта ж тут адзін хлопец у мяне за памочніка быў, дык ён і наварыў такіх смачных страў. Сам я гатаваць гэтак не ўмею.
Гаспадар кажа:
— Дык пакліч яго да мяне, трэба і яму падзякаваць.
Паклікалі Івана. Гаспадар пытаецца:
— Дзе ты навучыўся такія смачныя стравы варыць?
— Бяда ўсяму навучыць,— адказвае Іван.
— Якая ж у цябе, хлопча, бяда?
Іван і расказаў пра тое, як ён залатога птаха дастаў, як братоў у караля выкупіў і як яны яго забілі, а добрая ваўчыха ажывіла...
Стаяць браты моўчкі, белыя як палатно, а бацька пытаецца:
— Дык гэта ж ты, мусіць, мой меншы сын Іван?
— Але,— кажа Іван.— Я птаха дастаў і слова стрымаў, а яны — браты мае разумныя — ліхадзеі!
Выгнаў бацька старэйшых сыноў з дому, а з Іванам і цяпер жыве.
3 РОГА ЎСЯГО МНОГА
Жылі сабе дзед ды баба. Бедна жылі. Вядома, старыя: ні рабіць, ні зарабіць не могуць. Толькі тое і мелі, што, зажабруюць.
Дачакаліся яны вясны. Людзі сеяць пачалі. Вось баба і кажа дзеду:
— Хоць бы ты, дзеду, пасеяў( трошкі проса. Я прыхавала гарчык на насенне. Мы тады кашы наварылі б, a то нажабраваныя сухары дужа цвёрдыя на нашы зубы.
— Добра,— кажа дзед,— пасею.
Ускапаў ён каля кустоў загончык ды пасеяў проса.
Узышло проса, расце. Сонца яго грэе, дожджык палівае. Цешыцца дзед з проса, не нацешыцца. Вось пайшоў ён аднойчы глядзець сваё проса. Бачыць: журавель шпацыруе па ім.