• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія народныя казкі

    Беларускія народныя казкі


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 144с.
    Мінск 1981
    46.39 МБ
    — Але,— пачухаў цар патыліцу,— ашукалі: не хапае трох коней...
    Тут Іван выйшаў з палаца, крыкнуў поўным голасам, свіснуў маладзецкім посвістам — і сталі перад ім тры залатагрывыя кані. Цар аж вочы вытрашчыў. А зяці як палатно збялелі.
    — А цяпер,— кажа Іван,— паглядзі, бацька, на спіны сваіх зяцёў: ці цэлыя яны?
    Паглядзеў цар: не хапае па палосцы скуры...
    Іван выняў з каліты дзве палоскі, прыклаў да спін — іх скура!
    — Гэта, бацька, я ім за льва памятку зрабіў.
    Бачыць цар: усё праўда! Прагнаў ён сваіх зяцёў-ашуканцаў, а Івану ўсё царства аддаў.
    ТРОМ-СЫН БЕЗЫМЕННЫ
    Жыў дзед з бабаю. Нарадзіўся ў іх сын. Пайшоў дзед да папа, каб сына перахрысціў, імя даў, а той і гаварыць не хоча: грошай у дзеда няма, дык якая можа быць гаворка! Так і застаўся дзедаў сын без імені.
    Падрос хлопчык, пачаў на вуліцу хадзіць, Гуляе з дзецьмі, а тыя не ведаюць, як яго зваць. А потым самі прыдумалі яму імя: Безыменны. Ва ўсіх імёны як імёны, а дзедаў сын — Безыменны!
    Прыходзіць ён аднаго разу з вуліцы і пытаецца ў маткі:
    — Чаму гэта, мама, ва ўсіх імёны ёсць, а ў мяне няма?
    Маці і расказала яму, чаму ён без імені застаўся.
    — Калі так,— кажа сын,— дык мне жыць у сваім сяле нельга, пайду ў свет шукаць свайго шчасця.
    Маці ў слёзы:
    — А мой сынок, а мой сакалок, як жа ты нас, старых, пакінеш?
    — Як знайду сваё шчасце, тады вярнуся да вас,— кажа сын.
    Сабралі бацькі яму, што мелі, на дарогу, ён і пайшоў сабе памаленьку.
    Ішоў, ішоў, прыходзіць у вялікі густы лес. Цэлы дзень ішоў лесам, пад вечар бачыць — стаіць хатка. Зайшоў у хатку, а там тры сівыя дзяды жывуць. Пакланіўся хлопец дзядам:
    — Дазвольце, людзі добрыя, пераначаваць у вас.
    Дзяды паглядзелі на яго і пытаюцца:
    — Адкуль жа ты, хлопча, і якая нядоля цябе завяла сюды?
    Расказаў ім хлопец пра сябе. Дзяды выслухалі, галовамі паківалі і кажуць:
    — Калі так, жыві ў нас. А імя табе будзе Тром-сын, гэта значыць будзеш ты ўсім нам тром сынам.
    Згадзіўся хлопец і стаў жыць у дзядоў. Дзяды яго і кармілі, і паілі, і ўсялякім навукам вучылі.
    Пражыў ён так гадоў з дзесяць. Зусім вялікі вырас, і захацелася яму свету пабачыць, бо ў лесе доўга жыць нецікава. Вось ён і кажа дзядам:
    — Бацькі мае названыя, пусціце мяне свету пабачыць.
    — Добра,— згадзіліся дзяды,— ідзі сабе.
    Далі яму буланага каня і сказалі:
    — Будзеш ты ехаць гэтым лесам трое сутак. На чацвёртыя прыедзеш да вялікай гары,— на ёй жыве Жар-птушка. Ты раз разганіся на кані — не зловіш яе. Другі раз разганіся — таксама не зловіш. А трэці раз як скокнеш, дык ухопіш за хвост і вырвеш пяро. Палажы яго ў Ki-
    шэнь, а каня пусці ў запаведныя .лугі, на зялёныя мурагі. Сам жа ідзі ў стольны горад да цара. У таго цара ўсе коні хворыя. I ніякія лекары не могуць нічога зрабіць. А ты падручыся царскіх коней вылечыць: два разы — на захадзе сонца і перад усходам — пачысці іх жар-птушчыным пяром, і яны зробяцца такімі, што люба глядзець. А калі з табою бяда якая здарыцца, то выйдзі ў чыстае поле і гукні свайго буланага каня: ён да цябе як бачыш прыбяжыць і будзе табе верна служыць.
    Падзякаваў Тром-сын дзядам і паехаў у свет на буланым кані. Трое сутак ехаў, на чацвёртыя прыязджае да высокай крутой гары. Бачыць — лятае над ёю Жар-птушка. Уся так і зіхаціць, так і гарыць, як само сонца. Аж вочы слепіць. Ен раз разагнаўся*— не злавіў. Другі раз разагнаўся — не злавіў. Трэці раз разагнаўся — вырваў з хваста пяро. Пусціў буланага каня ў запаведныя лугі, на зялёныя мурагі, а сам палажыў жар-птушчына пяро ў кішэнь і пайшоў да цара.
    Далажылі цару, што вось знайшоўся такі майстар — бярэцца царскіх коней вылечыць. Кліча яго цар да сябе.
    — Праўду кажаш, Тром-сын, ці маніш? — пытаецца цар.
    — Праўду,— адказвае Тром-сын.
    — To ідзі на стайню. Вылечыш — узнагароджу, не вылечыш — ласкі ад мяне не чакай.
    Пайшоў Тром-сын на стайню. Коней там лікам не злічыць. I ўсе TaKia змардаваныя, што глядзець на іх не хочацца.
    Дачакаўся Тром-сын вечара, выправіў царскіх конюхаў са стайні, a сам узяўся за работу. Аднаго каня пачысціў жар-птушчыным пяром, другога, трэцяга,— палавіну перачысціў. А ранічкай, да ўсходу сонца, яшчэ раз пачысціў.
    Прыходзяць назаўтра конюхі ў стайню, бачаць — палавіна коней, як лялькі! Дзе тая хвароба падзелася!
    Пабеглі конюхі да цара, дакладваюць:
    — Ваша царская вялікасць, цяпер ты сваіх коней не пазнаеш! Цар не мог на троне ўседзець, пайшоў сам коней глядзець. I — праўда: вылечаныя коні яго аж блішчаць! Кліча ён да сябе Тром-сына:
    — Чым цябе за гэта ўзнагародзіць?
    Тром-сын адказвае:
    — Нічога мне не трэба; пакінь; цар, мяне толькі за конюха. Я ўсіх тваіх коней вылечу.
    Цар не пярэчыў:
    — Добра. Будзеш ты ў мяне не толькі конюхам, а і начальнікам над усімі конюхамі.
    Тут конюхаў зайздрасць узяла: яны гадоў па дваццаць — трыццаць на стайні служаць, а гэты хлапчына толькі што прыйшоў і ўжо над імі начальнікам стаў! Пачалі яны раіцца між сабою: якую б штуку прыдумаць, каб новага свайго начальніка са свету зжыць? I парашылі дагледзець, чым ён коней лечыць. Выправіў іх Тром-сын перад захадам сонца са стайні, а яны за варотамі схаваліся, праз шчылінкі глядзяць.
    Выняў Тром-сын з кішэні пяро, і ўся стайня асвяцілася, як ад пажару...
    Дачакаліся конюхі раніцы, бягуць да цара.
    — Так і так, ваша царская вялікасць,— дакладваюць: — Тром-сын не сваёю сілаю коней лечыць! Як выняў ён з кішэні нейкае пяро, дык мы думалі, што ўся стайня загарыцца...
    Паклікаў цар Тром-сына:
    — Чым ты маіх коней лечыш?
    Тром-сыну таіцца няма чаго, ён і адказвае:
    — Есць у мяне пяро Жар-птушкі. Ім я і лячу.
    — Ну што ж,— кажа цар,— чым лячыў, тым і лячы, абы вылечыў. Зноў задумаліся конюхі, як Тром-сына са свету зжыць.
    — Давайце,— кажа адзін,—пойдзем і скажам цару так: наш новы начальнік, п’яным будучы, хваліўся, што можа для цябе Жар-птушку дастаць — тую, з якой пяро вырваў...
    Так і зрабілі.
    «Ого,— думае цар,— такой птушкі ні ў кога няма: будуць мне ўсе цары ды каралі зайздросціць» Паклікаў ён да сябе Тром-сына:
    — Праўда, што ты можаш для мяне Жар-птушку дастаць?
    Тром-сын паціснуў плячыма:
    — He, не магу.
    — Як не можаш! — узлаваўся цар.— Ты ж учора, п’яным будучы, хваліўся, што дастанеш! Глядзі: калі не дастанеш, дык мой меч— твая галава з плеч!
    Пайшоў засмучаны Тром-сын у чыстае поле, паклікаў свайго буланага каня:
    — Конь мой добры, конь мой любы! Дзе б ты ні быў,— каб да мяне прыбыў!
    Тут як бачыш прыбягае да яго буланы конь:
    — Чаго клікаў, гаспадар?
    — Бяда ў мяне,— адказвае Тром-сын.— Парай, што рабіць. Загадаў цар загадку, не ведаю, як яе і разгадаць: хоча, бачыш, каб я яму Жарптушку дастаў!	*
    Конь кажа:
    — He смуткуй, гаспадар: гэта бяда не вялікая! Скажы цару, каб даў табе ў дарогу тры кубкі салодка-п’яных напіткаў і свой настольнік чысты. У карэту няхай запрагуць самых лепшых коней. Як усё гэта будзе зроблена — садзіся і едзь да той гары. Там расце вялікі дуб. На тым дубе Жар-птушка начуе. Прыедзеш — пасцялі царскі настольнік пад дубам і пастаў на яго салодка-п’яныя напіткі. А сам схавайся і ляжы. Жарптушка як прачнецца—зляціць на зямлю. Тут яна ўбачыць напіткі і пачне іх піць. Нап’ецца і паваліцца без памяці. Ты ж, глядзі, не марудзь: загарні яе ў настольнік ды цягні ў карэту. I едзь адтуль як мага хутчэй. Будзе Жар-птушка перакідвацца ў змяю, у жабу, у яшчарку, а ты яе з рук не выпускай.
    Расказаў яму буланы конь, як і што рабіць, а сам памчаўся ў запаведныя лугі, на зялёныя мурагі.
    Прыйшоў Тром-сын да цара, сказаў, што яму трэба ў дарогу.
    Цару напіткаў не пазычаць. Намяціаў ён тры кубкі віна салодкага з п’яным, даў настольнік, запрог самых лепшых коней у карэту,— Тромсын і паехаў. Прыехаў пад дуб адвячоркам, разаслаў настольнік, паставіў на ім тры кубкі віна, а сам схаваўся за куст.
    I, як казаў буланы конь,— так усё і сталася.
    Загарнуў Тром-сын п’яную Жар-птушку ў настольнік, сеў у карэту і памчаўся на ўвесь дух.
    Працверазілася ў дарозе Жар-птушка, пачала перакідвацца ў жабу, у яшчарку, у змяю — ды нічога: пабушавала і зноў Жар-птушкаю стала.
    Прывёз яе Тром-сын у царркі палац. Разгарнуў настольнік, і ўвесь палац, як сонца, заззяў.
    — Ну,— кажа цар, паціраючы рукі,— дагадзіў ты мне, Тром-сын. Чым цябе за гэта ўзнагародзіць?
    — Нічога мне, цар, не трэба,— адказвае Тром-сын.— Пашлі мяне зноў на стайню: хачу пры сваёй рабоце застацца.
    — Добра, ідзі на стайню.
    Пачалі конюхі новую думу думаць, як Тром-сына са свету зжыць. Думалі, думалі — нічога прыдумаць не могуць. Аж тут адзін выпадак дапамог: здарылася ў тым царстве зацямненне. Цэлыя тры дні не свяціла сонца. I ніхто — ні сам цар, ні яго мудрацы не маглі разгадаць прычыну, чаму тры дні сонца не свяціла.
    Прыйшлі да цара конюхі і кажуць:
    — Ваша царская вялікасць, Тром-сын, п’яным будучы, выхваляўся ўчора перад намі: вось, кажа, цар і ўсе яго мудрацы не могуць даведацца, чаму зацямненне было, а я магу даведацца!
    Кліча цар да сябе Тром-сына:
    — Што ты ўчора, п’яным будучы, гаварыў конюхам?
    — Нічога не гаварыў,— адказвае Тром-сын.— I п’яным я не быў. Гэта яны, недавяркі, выдумалі.
    Цар пачаў злавацца:
    -	Ты ж гаварыў, што можаш даведацца, чаму тры дні ў маім царстве сонца не свяціла.
    — Як жа можна аб гэтым даведацца? Хіба я сябрую з сонцам?
    — Ты жартуеш з мяне!—закрычаў цар.— Глядзі: калі не даведаешся, дык мой меч — твая галава з плеч!
    Пайшоў Тром-сын засмучаны ў чыстае поле. Свіснуў-крыкнуў свайго буланага.
    -	Конь мой добры, конь мой любы! Дзе б ты ні быў,— каб да мяне прыбыў!
    Тут як бачыш конь бяжыць, капытом зямлю б’е.
    — Што, зноў бяда? — пытаецца.
    — Бяда, кося, ой бяда...
    Выслухаў яго конь і кажа:
    — He смуткуй, гаспадар: гэта яшчэ не бяда. Скажы цару, няхай ссуча табе клубок у тры ніткі: нітка залатая, нітка сярэбраная і нітка шаўковая. Вазьмі гэты клубок і пусці перад сабою: куды ён пакоціцца, туды і ідзі. А прыкоціцца той клубок проста да сонцавай маткі. Там ты і даведаешся, чаму тры дні зацямненне было.
    Цар, доўга не думаючы, ссукаў клубок у тры ніткі, як яму Тром-сын сказаў.
    Выйшаў Тром-сын за царскую сталіцу і пусціў клубок перад сабою. Дакаціўся клубок да лесу. Бачыць Тром-сын — б’юцца пры дарозе выдра з крумкачом. I так б’юцца,— кроўю сплываюць. Крумкач выдру дзюбаю дзяўбе, а выдра крумкача зубамі грызе. Убачылі яны Тром-сына.