• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія народныя казкі

    Беларускія народныя казкі


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 144с.
    Мінск 1981
    46.39 МБ
    Па дарозе кожны як толькі дойдзе да свайго месца, дык там і застаецца, дзе быў: Марскі Бягун заняўся сваёй работай, Вусач сваёй, Вадапой сваёй... А ўдовін сын з бабінай дачкою пайшлі да цара Пастаянца.
    Цар нацягаў за гэты час на кані ўдовінага сына цэлую яму смалы і падварвае яе знізу: смала аж кіпіць. А зверху палажыў тонкую чароціну.
    Прыйшоў да яго ўдовін сын.
    — Вось,— кажа,— табе, цар, малодшая дачка бабы Карготы: ледзь высватаў! Аддай цяпер майго каня.
    Цар паказаў на чароціну і кажа, пасміхаючыся ў аднабокую бараду:
    — Пяройдзеш па гэтай кладцы — аддам каня...
    Паглядзеў удовін сын на тонкую кладку — страшна зрабілася. А бабіна дачка штурхае яго пад бок: «Не бойся!»
    I ніхто не згледзеў нават, як уцягнула яна ў чароціну мацны сталёвы прут.
    — Ідзі,— кажа ўдовінаму сыну.
    Ен пайшоў па чароціне. Перайшоў і кажа цару Пастаянцу:
    — Вось што, цар: я саслужыў табе дзве службы. Ну дык саслужы і ты мне хоць адну: перайдзі гэтую кладку, што сам палажыў.
    — Але,— угаворвае цара бабіна дачка,— перайдзі, a то не быць табе маім мужам.
    Бачыць цар — калі ўдовін сын перайшоў, то і яму не страшна.
    I толькі ён ступіў на чароціну, як бабіна дачка — шморг! — і выцягнула з яе сталёвы прут... Чароціна хруснула, цар паляцеў у кіпячую смалу ды там і застаўся.
    — Ну вось,— кажа ўдовін сын,— не капай другому ямы, бо сам у яе ўвалішся...
    Ажаніўся ён з малодшаю дачкою бабы Карготы і застаўся жыць у тым царстве.
    I цяпер жыве-пажывае ды дабра нажывае.
    БАЦЬКАУ ДАР
    Жыў сабе на свеце адзін добры чалавек. Было ў яго тры сыны — два разумныя, а трэці Іван-прасцяк. Разумныя пажаніліся, сем’і завялі, а Іван усё на печы ляжыць ды на жалейцы іграе.
    Прыйнгла пара бацьку паміраць. Сабраў ён сыноў і кажа ім:
    — Сыны мае родныя, сыны мае любыя! Багацця вялікага я вам не пакідаю, але прашу ўважыць адну маю просьбу: прыходзьце да мяне на магілу начаваць тры ночы. Першую ноч — старэйшы, другую — сярэдні, а трэцюю — малодшы. I як прыйдзеце, то скажыце: «Жоўты пясок, рассыпайся, сасновая труна, адчыняйся, бацька, з магілы падымайся!» Вось і ўсё.
    Сказаў ён гэта сынам, згарнуў рукі і памёр.
    Пахавалі сыны бацьку. Ну, трэба старэйшаму ісці на магілу начаваць. А яму боязна, ды і жонка не пускае: «Куды ты пойдзеш, яшчэ загінеш там! Што я тады адна рабіць буду?»
    Але ж нядобра не паслухаць бацькавай просьбы.
    — Пашлі за сябе Івана,— раіць жонка,-—3 ім калі што і здарыцца, дык ніхто шкадаваць не будзе.
    Старэйшы брат пачаў прасіць Івана:
    — Схадзі, братка, за мяне на бацькаву магілу...
    А Іван, лежачы на печы, адказвае:
    Што я — дурань хадзіць за другіх? Прыйдзе мая чарга, тады і пайду.
    Брат ледзь не плача:
    — Схадзі, Іванка! Бачыш, жонка мяне не пускае...
    I ўгаварыў-такі.
    — Ну, добра,—згадзіўся Іван,— скажы толькі жонцы, каб пашыла торбу вялікую і палажыла ў яе два боханы хлеба. Я там хоць хлеба ўволю наемся, a то дома вашы жонкі мне есці не даюць.
    Пашыла жонка старэйшага брата вялікую торбу і палажыла туды два боханы хлеба. Узяў Іван торбу ды пайшоў на бацькаву магілу. Прыйшоў і сказаў, як бацька вучыў:
    — Жоўты пясок, рассыпайся, сасновая труна, адчыняйся, бацька, з магілы падымайся!
    Усё так і сталася. Падняўся бацька, паглядзеў на Івана і кажа:
    — А дзе ж мой старэйшы сын?
    Ен, бачыш, баіцца цябе, дык мяне прыслаў,— адказвае Іван, уплятаючы лусту хлеба.
    — Ну што ж,— уздыхнуў бацька,— тады ягб доля будзе табе. Слухай мяне, сынку: у зялёных лугах, на шаўковых мурагах пасецца конь сівай масці, з залатою грываю. Дзень пасецца, ноч гуляе, а як крыкне добры маладзец—ураз да яго прыбягае. Калі ён табе патрэбен будзе — крыкні-свісні поўным голасам, і конь стане перад табою, як ліст перад травою. А як нацешышся з яго, зноў пусці ў зялёныя лугі, на шаўковыя мурагі.
    Сказаў так бацька, лёг у труну,— магіла ўслед і закрылася.
    Адышоўся Іван ад магілы, крыкнуў-свіснуў поўным голасам — прыбягае да яго конь сівай масці, з залатою грываю.
    Стукнуў конь капытамі:
    — Што, Іван Іванавіч, загадаеш?
    — Хачу на табе пракаціцца.
    — Калі ласка!
    Сеў Іван на каня і паляцеў. Тры разы свет абляцеў і да зямлі не дакрануўся. Прымчаўся на старое месца.
    — Хопіць,— кажа каню,— нацешыўся! А цяпер бяжы ў зялёныя лугі, на шаўковыя мурагі. Дзень пасіся, ноч гуляй, а як крыкну я — да мяне прыбягай!
    Пусціў каня, а сам торбу на плечы і пайшоў дахаты. Залез на печ, ногі на жэрдку закінуў ды іграе сабе на жалейцы. Разумныя браты дзівяцца: «Бач ты, нічога з ім не сталася!»
    Прыйшла другая ноч — трэба сярэдняму сыну на бацькаву магілу збірацца. Пачаў ён Івана ўпрошваць:
    — Схадзі, братка, і за мяне...
    — Што я — парабак вам! — злуецца Іван.— Табе трэба, ты і ідзі!
    Тут і братава жонка з плачам да яго прыстала:
    — Зрабі, Іванка, ласку: схадзі за брата на бацькаву магілу.
    — Ну, добра! — згадзіўся Іван.— Давайце два боханы хлеба!
    Спакавалі яму торбу, ён і пайшоў.
    Прыйшоў на магілу, сказаў, што трэба.
    Бацька падняўся і зноў дзівіцца:
    — Чаму жсярэдні сын мой не прыйшоў наведаць мяне?
    — Ен баіцца цябе,— адказаў Іван,— дык і не прыйшоў.
    — Ну што ж,— уздыхнуў бацька,— тады і яго доля будзе табе. Слухай мяне, сынку: ёсць у тых. жа зялёных лугах, на шаўковых мурагах яшчэ адзін конь, гнедай масці, маладзейшы за першага. Дык ён таксама будзе табе служыць.
    Абляцеў Іван два разы свет на кані гнедай масці і вярнуўся дахаты.
    На трэцюю ноч прыйшла яго чарга. Пайшоў ён на бацькаву магілу. Падняўся бацька і кажа:
    —; Шкада мне цябе, сынок: ты ўсё адзін да мяне ходзіш... Ну, дык няхай і трэці, самы маладзейшы конь служыць табе. А пасецца ён у тых жа зялёных лугах, на шаўковых мурагах, і масці ён буланай. А цяпер больш да мяне не хадзі.
    Сказаў гэта бацька, лёг у труну, і магіла закрылася.
    Абляцеў Іван адзін раз свет і на кані буланай масці. Потым вярнуўся дахаты, лёг на печы ды іграе на жалейцы.
    — Вось,— дзівяцца разумныя браты,— наш дурань нідзе не прападзе! Але цяпер ужо хлеба мы яму не будзем даваць па два боханы на дзень — хопіць яму і заціркі!
    Тым часам у тым царстве ўздурылася ад нечага рабіць малодшая царская дачка: залезла на трэці ярус у цераме, села ля акенца і абвясціла, што, хто да яе на кані даскочыць, за таго яна замуж пойдзе. Тут усе, хто хацеў узяць сабе за жонку царскую дачку, кінуліся ў сталіцу. А іншыя пайшлі ды паехалі тое дзіва глядзець.
    Разумныя браты кажуць:
    — Давай і мы паедзем дзіва глядзець.
    Пачалі яны збірацца. Іван просіцца ў братоў:
    — Вазьміце і мяне з сабою. Мне таксама хочацца дзіва паглядзець.
    — Куды табе ехаць?—смяюцца браты.— Там і без такіх дурняў абыдуцца. А калі надакучыла на печы ляжаць, дык дамо табе работу.
    Узялі яны два гарцы маку і два гарцы пяску, змяшалі ў кучу і кажуць:
    — Пакуль мы вернемся, каб усё гэта перабраў: мак— асобна, пясок-— асобна.
    Засумаваў Іван, ды што зробіш. Усыпаў ён мак з пяском у торбу, лёг на печы і ляжыць. Торбу на чарэнь палажыў: няхай сохне.
    Мінуў, можа, тыдзень ці два, злез Іван з печы, перасыпаў мак з пяском у лубянку, торбай накрыў ды пайшоў са сваім дабром за цёмны
    3 Зак. 1021
    49
    лес, у чыстае поле. Свіснуў-крыкнуў там поўным голасам — прыбягаюць Да яго ўсе трое коней: сівай масці, гнедай масці, буланай масці.
    — ІІІто скажаш нам, гаспадар?
    — Коні мае добрыя, коні мае любыя: чутка пайшла, што ў царскай сталіцы дзіва дзіўнае творыцца. Уздурылася малодшая царская дачка, залезла на трэці ярус у цераме, села ля акенца і абвясціла, што, хто да яе на кані даскочыць, за таго замуж пойдзе. Ці не маглі б вы мяне туды завезці тое дзіва паглядзець?
    — Можна,— адказвае конь сівай масці.— Але паедзеш ты цяпер на самым малодшым з нас—на буланым.
    Выйшаў буланы конь наперад, махнуў грываю і кажа:
    — Лезь мне, Іване, у правае вуха,праз левае вылезь.
    Улез Іван буланаму каню ў правае вуха, праз левае вылез і стаў такім малайцом, што ні царэвіч. ні каралевіч не дакажа.
    Сеў ён на каня. Конь стукнуў капытамі і паляцеў.
    Доўга ляцеў ён ці коратка, аж вось і сталіца. Там ужо ўсе пазбіраліся дзіва глядзець. I браты Іванавы збоку стаяць, раты паразяўлялі.
    Тут буланы конь як скокнуў з разгону, дык, можа, на які локаць усяго і не даскочыў да царэўны. Апусціўся на зямлю за церамам ды віхрам памчаўся далей. Быў — і няма! Усе аж ахнулі, і царэўна ахнула: «Лавіце, лавіце яго!»
    Прымчаўся конь на старое месца. Іван улез яму ў левае вуха, праз правае вылез, стаў такім, як быў, ды кажа:
    — Дзякуй, конь мой добры! Паглядзеў і я царэўну. А цяпер дапамажы мне зрабіць яшчэ адну работу: перабраць два гарцы маку і два гарцы пяску...
    Конь кажа:
    — Раздзяры торбу на дзве посцілкі і высып з лубянкі свой мак.
    Іван так і зрабіў Як дзьмухнуў конь ноздрамі, дык мак апынуўся на адной посцілцы, а пясок на другой.
    Згарнуў Іван посцілкі, падзякаваў каню ды пайшоў дахаты. А ў лубянку назбіраў па дарозе грыбоў.
    Дома братавыя напалі на яго:
    — Дзе ты, дурань, ходзіш? Ці перабраў ты мак? Будзе табе ад братоў, як вернуцца!
    — А няхай вас качкі стопчуць! — кажа Іван.— Перабраў і мак і яшчэ во грыбоў прынёс. А вы ўсё кажаце, што я нічога не раблю.
    Прыязджаюць неўзабаве са сталіцы і разумныя браты.
    — Што там было, што рабілася! — расказваюць жонкам.— Але ніхто і да другога яруса не мог падняцца. Толькі адзін нейкі царэвіч на кані буланай масці чуць да царэўны не даскочыў. Яму б яшчэ з локаць вышэй... Эх, шкада! А такі прыгожы царэвіч быў, нават сама царэўна ахнула ды закрычала: «Лавіце, лавіце яго!» Ды дзе там!
    А Іван ляжыць на печы, пасміхаецца:
    — Ці не я гэта там быў?
    Браты зашыкалі на яго:
    — Маўчаў бы ты, дурань!
    Праз нейкі час царэўна зноў аб’яву дае, каб усе з’язджаліся ў сталіцу. А сама села ўжо ля акенца чацвёртага яруса.
    Сабраліся ехаць і разумныя браты.
    — Вазьміце і мяне з сабою! — просіцца Іван.
    — Ах ты, дурань такі-сякі! Што табе, работы дома няма? От мы табе дамо работу.
    Узялі браты тры гарцы пяску і тры гарцы маку, змяшалі ўсё і загадалі Івану перабраць, пакуль яны вернуцца.
    Пачакаў Іван колькі часу, высыпаў мак з пяском у лубянку, узяў дзве посцілкі і пайшоў за цёмны лес, у зялёныя лугі. Свіснуў-крыкнуў там поўным голасам — прыбеглі да яго добрыя коні.
    — Чаго клікаў нас, гаспадар?
    — Ды так і так,— кажа Іван,— зноў царэўна аб’яву дала, каб усе ў сталіцу ехалі. Ці не можна б і мне паехаць тое дзіва паглядзець?