• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія народныя казкі

    Беларускія народныя казкі


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 144с.
    Мінск 1981
    46.39 МБ
    Пайшоў удовін сын з сябрамі сам да цара:
    — Калі вы хочаце, каб я Цуду-Юду зваяваў і сонца-месяц у яго адабраў, дык загадайце меднікам, няхай выльюць мне медную булаву пудоў на дваццаць пяць, каб яна не ламалася.
    Купецкі сын кажа:
    — А мне на дзевяць пудоў!
    Царскі сын кажа:
    — А мне і на шэсць хопіць.
    Паклікаў цар меднікаў і загадаў ім выліць без усялякага машэнства тры булавы: адну на дваццаць пяць пудоў, другую на дзевяць, трэцюю на шэсць.
    Узяў удовін сын медную булаву ў рукі, павесялеў — спадабалася яна яму. Потым выйшаў у чыстае поле, шпурнуў булаву ў неба. Заляцела булава за самыя высокія воблакі. Цэлы дзень і цэлую ноч хадзіў удовін сын па палях, па лугах, чакаў булавы. Нарэшце, на досвітку, чуе: ляціць булава з-за хмараў. Падставіў удовін сын плячо — булава ўдарылася і пакацілася на зямлю цэлая.
    — Вось гэта булава сапраўдная! — кажа ён.— 3 такой булавою і ў белы свет можна падавацца, з паганым Цудам-Юдам змагацца.
    Купецкі сын і царскі таксама рады,— добрыя і ім булавы вылілі меднікі!
    Выпрабаваў гэтак удовін сын сваю сілу і кажа сябрам:
    — Ідзіце развітайцеся з бацькамі. Трэба нам у дарогу збірацца. Царскі сын пайшоў, а купецкі адмовіўся:
    — Навошта мне час траціць: я ўжо развітаўся з бацькам, як сюды ехаў.
    Сабраліся хлопцы і падаліся ў вялікую дарогу.
    Адно царства мінулі, другое, трэцяе,— дайшлі да калінавага моста. Бачаць — стаіць недалёка ад моста старэнькая хатка.
    — Давайце,— кажа ўдовін сын,— пераначуем тут, адпачнём дзён колькі. Бо невядома, якая яшчэ дарога перад намі ляжыць.
    Зайшлі ў хатку. У ёй старая бабулька кудзелю прадзе. Далі хлопцы бабулі «добры вечар» і папрасіліся пераначаваць.
    — Мы, бабка, з вялікай дарогі, дужа змарыліся...
    -	Начуйце сабе на здароўе,— кажа бабуля.—Той, хто па дарогах ходзіць, хаты з сабою не носіць.
    Разгаварыўся ўдовін сын з бабуляй і даведаўся, што трапілі яны ў царства паганага змея Цуды-Юды: якраз туды, куды ім і трэба!
    Прыйшла ноч. Удовін сын думае: «Трэба варту на калінавым мосце паставіць, каб хто знячэўку не напаў».
    Пасылае ён на варту царскага сына.
    Узышоў царскі сын на калінавы мост, патупаў крыху ды думае сабе: «Што мне тут стаяць навідавоку. Як будзе хто ісці ці ехаць, дык і ўбачыць мяне. Пайду лепш лягу пад мостам — там спакайней».
    Так і зрабіў.
    1 ым часам удовінаму сыну не спіцца: «Трэба,— думае,— праверыць, ці стаіць царскі сын на варце».
    Выйшаў ён у поўнач на калінавы мост, глядзіць, а вартаўніка і няма!
    Пакуль ён шукаў царскага сына, бачыць — едзе на паляванне трохгаловы змей, малодшы брат Цуды-Юды. На сярэдняй галаве ў яго быстравокі сокал сядзіць, збоку быстраногі хорт бяжыць. Конь, як ступіў на мост, адразу заржаў, хорт забрахаў, а сокал зашчабятаў.
    Ударыў малодшы Цуда-Юда каня між вушэй:
    — Ты чаго, травяны мех, заржаў? А ты, псінае мяса, чаго забрахаў? А ты, ястрабінае пер’е, чаго зашчабятаў? Калі супраціўніка майго чуеце, дык тут яго і блізка няма. Есць у мяне толькі адзін супраціўнік, але жыве ён за трыдзевяць зямель, у трыдзесятым царстве. Гэта — удовін сын. Ды сюды і воран касцей яго не занясе!
    Пачуў гэтыя словы ўдовін сын і адказвае:
    — Добрага малайца не воран косці заносіць— ён сам прыходзіць! Напужаўся змей:
    — Дык ты тут, удовін сын?
    — Тут, нячыстая сіла!
    — Ну, што будзем рабіць: біцца ці мірыцца?
    -	He для таго я за блізкі свет ішоў, каб з вамі, паганымі, мірыцца, а для таго, каб біцца!
    — Дык дзьмі ток! — закрычаў змей.
    Удовін сын адказвае:
    — Табе трэба — ты і дзьмі. У цябе тры духі, а ў мяне адзін. Я да панскай раскошы не прывык: магу біцца і на сырой зямлі.
    Злез Цуда-Юда з каня, дзьмухнуў на тры духі, і стаў гладкі ток на тры вярсты.
    Пачалі біцца.
    Тры гадзіны біліся. Перамог удовін сын малодшага Цуду-Юду: збіў яму ўсе тры галавы. Каня на зялёны луг пусціў, харта і сокала ў чыстае поле. А сам вярнуўся ў хатку і лёг спаць.
    Назаўтра прыходзіць царскі сын з варты.
    Ну, як табе там вартавалася? — пытаецца ўдовін сын.— Можа, ішоў хто ці ехаў?
    — He,— адказвае царскі сын,— за цэлую ноч нават і птушка блізка не праляцела...
    «Ненадзейны ты ў мяне таварыш,— думае ўдовін сын.— Відаць, трэба больш на сябе спадзявацца».
    На другую ноч пасылае ён на калінавы мост купецкага сына.
    Пахадзіў купецкі сын па мосце і думае сабе: «Навошта мне рызыкаваць тут сваёю галавою? Пайду лепш пад мост, лягу спаць».
    Так і зрабіў.
    У поўнач удовін сын выйшаў на мост праверыць, ці стаіць на варце яго таварыш. Паглядзеў туды-сюды — няма! Аж раптам бачыць: уз’язджае на калінавы мост Цуда-Юда з шасцю галовамі. Конь дубка стаў, моцна заржаў, хорт забрахаў, сокал зашчабятаў. Цуда-Юда каня троп між вушэй!
    Чаго, травяны мех, заржаў? А ты, псінае мяса, чаго забрахаў? А ты, ястрабінае пер’е, чаго зашчабятаў? Тут няма мне супраціўніка па сіле роўнага. Есць ён, праўда, ды за трыдзевяць зямель, у трыдзесятым царстве,— удовін сын. Але ж сюды і воран касцей яго не занясе!
    Удовін сын адказвае:
    Добрага малайца воран касцей не заносіць—ён сам прыходзіць!
    — А-а, дык ты тут, удовін сын?
    — Тут, нячыстая сіла!
    — Ну, што ж: будзем біцца ці мірыцца?
    — He для таго я за блізкі свет ішоў, каб з вамі, паганымі, мірыцца, а для таго, каб біцца!
    — А я раіў бы табе, удовін сын, лепш мірыцца, бо я цябе заб’ю.
    — Заб’еш, тады і гаварыць будзеш.
    — Ну, дык дзьмі ток! — зароў Цуда-Юда.
    Табе трэба —ты і дзьмі. У цябе шэсць’духоў, а ў мяне адзін. Мне і без току добра: я мужыцкі сын, да раскошы не прывык, магу біцца і на сырой зямлі.
    Злез Цуда-Юда з каня, дзьмухнуў на шэсць духоў, і стаў гладкі ток на шэсць вёрст.
    Пачалі біцца.
    Біліся шэсць гадзін. Удовін сын збіў Цуду-Юду ўсе шэсць галоў. Ka­nn на зялёны луг пусціў, харта і сокала ў чыстае поле. А сам вярнуўся ў хатку і лёг спаць.
    Назаўтра прыходзіць вартаўнік, будзіць удовінага сына:
    На чужой старане засыпацца нельга. Я вось цэлую ноч і вокам не звёў.
    Падумаў удовін сын: «1 на гэтага таварыша малая надзея. Трэба толькі на сябе спадзявацца».
    Настала трэцяя ноч. Удовін сын выправіў бабулю ў клуню начаваць, а сам убіў у сцяну нож, падставіў кубак і кажа сябрам:
    — Калі ў гэты кубак капне з нажа кроў, дык бяжыце мне на дапамогу.
    А каб сябры не паснулі, даў ім карты і загадаў гуляць у воза. Але толькі ён выйшаў за парог, як тыя пакідалі карты і ляглі спаць. Прыйшоў удовін сын на калінавы мост, стаў на варту.
    Роўна ў поўнач бачыць — уз’язджае на калінавы мост старэйшы Цуда-Юда з дзевяццю галовамі. На грудзях у яго месяц зіхаціць, на сярэдняй галаве сонца гарыць. Конь пад ім на калені ўпаў, моцна заржаў, хорт забрахаў, сокал зашчабятаў.
    Цуда-Юда ўдарыў каня між вушэй:
    — Ты чаго, травяны мех, заржаў? А ты, псінае мяса, чаго забрахаў? А ты, ястрабінае пер’е, чаго зашчабятаў?
    Конь кажа:
    — Эх, гаспадар, апошні раз ты на мне на паляванне едзеш...
    Што ты, воўчае мяса, брэшаш! Тут няма майго супраціўніка. Есць толькі за трыдзевяць зямель, у трыдзесятым царстве ўдовін сын, ды сюды і воран касцей яго не занясе.
    Выйшаў удовін сын наперад і адказвае:
    — Добрага малайца воран касцей не заносіць — ён сам прыходзіць!
    — Ах, дык ты тут, удовін сын?
    — Тут!
    — Ну, што ж ты хочаш: біцца ці мірыцца? Я раіў бы табе лепш мірыцца, бо ты малады яшчэ, каб са мною сілаю мерацца.
    — Малады ці не малады, а не для таго я за-блізкі свет ішоў, каб з табою, злодзей паганы, мірыцца, а для таго, каб біцца.
    Ну, калі ты ўжо так наважыўся біцца са мною, дык дзьмі ток. Пагляджу, якая ў цябе сіла.
    Мне ток не патрэбен: я і на сырой зямлі магу біцца! А ты дзьмі сабе, калі прывык па чыстым хадзіць.
    Злез Цуда-Юда з каня, дзьмухнуў—на дзевяць вёрст гладкі ток стаў.
    Пачалі біцца.
    Біліся, біліся,— удовін сын Цуду-Юду тры галавы збіў, а перамагчы не можа. «Дзе ж мае таварышы? — думае ён.— Ці не спяць яны?»
    Просіць удовін сын у Цуды-Юды перадыху:
    — Цары-каралі ваююць і то перадых маюць: давай і мы зробім!
    — Давай,— кажа Цуда-Юда.
    Адышоўся ўдовін сын убок, зняў з левай рукі рукавіцу ды як кінуў у хатку, дзе засталіся таварышы,— дык страху ўсю чыста сарваў. Сябры ж ані павярнуліся — спяць, як спалі.
    Бачыць удовін сын — няма падмогі. Пачалі зноў біцца. Біліся, біліся,—збіў удовін сын яшчэ тры галавы Цуду-Юду, сам па калені ў крыві стаіць, а астатнім галовам рады даць не можа'.
    Зноў просіць ён перадыху.
    — Што гэта ты,—выскаляецца Цуда-Юда,—часта перадыху просіш?
    — А хіба нам часу мала?
    — Ну, давай перадыхнём.
    Улучыў удовін сын хвілінку, як вораг адвярнуўся, ды шпурнуў другую рукавіцу ў хатку. Хатку па самыя вокны сарвала, а сябры спяць, як спалі.
    Перадыхнулі трохі ды зноў пачалі біцца. Удовін сын ужо траха не па пояс у крыві стаіць, а астатнім галовам рады даць не можа: сілы не хапае. Тым часам і світаць пачало. «Сябры, напэўна, ужо выспаліся,— думае ўдовін сын.— Трэба ім яшчэ раз аб сабе напомніць».
    Зноў кажа ён Цуду-Юду:
    — Цары-каралі ваююць і то перадых маюць. Давай мы яшчэ і трэці раз перадых зробім. А тады будзем біцца да канца.
    Цуда-Юда таксама аслабеў.
    — Добра,-—кажа,—давай перадыхнём.
    Зняў удовін сын бот з левай нагі і шпурнуў яго ў хатку.
    Даляцеў бот да хаткі і растрыбушыў яе да самых падвалін. Усхапіліся тады з пасцелі яго сябры, бачаць: поўны кубак крыві з нажа нацякло...
    — Ну,— кажуць,— відаць, дрэнна нашаму таварышу, калі так.
    Схапілі яны свае булавы ды кінуліся на калінавы мост.
    Убачыў іх Цуда-Юда і аж скалануўся:
    — Ах, удовін сын, цяпер я ведаю, чаму ты перадыху прасіў ды бот з левай нагі кідаў! Перахітрыў ты мяне...,
    Як ухапіліся сябры ўтрох малаціць Цуду-Юду з усіх бакоў, дык той не ведае, на каго і нападаць.
    Збілі яны і астатнія тры галавы. Тут Цуду-Юду і канец прыйшоў.
    Узяў тады ўдовін сын сонца-месяц ды павесіў на неба. I адразу святло па ўсёй зямлі пайшло. Выбеглі людзі на вуліцу, радуюцца, цешацца, на сонцы грэюцца...
    Вярнуліся сябры да бабулі, збудавалі ёй новую хатку, лепшую, чым была, і парашылі крыху адпачыць перад дарогай.
    Царскі і купецкі сыны спяць, гуляюць, а ўдовін сын усё думае:«Цудаў-Юдаў больш няма на свеце, але ж засталіся яшчэ іх жонкі — ведзьмы. Каб не нарабілі яны бяды якой!»
    Пакінуў ён сяброў, а сам пераапрануўся і пайшоў у палацы ЦудаўЮдаў.
    — Ці не трэба вам парабка? — пытаецца ў ведзьмаў.