• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія народныя казкі

    Беларускія народныя казкі


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 144с.
    Мінск 1981
    46.39 МБ
    Індык панюхаў муку.
    — Так, так,— сказаў ён,— добра пахне. Смачныя будуць булкі.
    — Ага, ага, я ж казаў, што смачныя! — уставіў слова і гусак.
    — Ну, а хто спячэ з гэтай мукі булкі? — запыталася курачка.
    Гусак 'пакруціў галавою:
    — Я не ўмею...
    Індык адказаў:
    — Я хоць і ўмею, ды не хачу. Няхай гусак пячэ.
    — Ну добра,— еказала курачка,— тады я сама спяку.
    Знайшла яна пад паветкаю дзежачку і рашчыніла цеста. Потым накалола дроў і запаліла ў печы.
    Калі цеста падышло, курачка нарабіла круглых прыгожых булак і пасадзіла іх на лапаце ў печ.
    Булкі пачалі пячыся. 1 такі прыемны пах пайшоў ад іх па ўсім двары, што ў гусака і індыка аж слінкі пацяклі.
    А трэба сказаць, што яны даўно нічога не елі і так выгаладаліся, што нават спрачацца перасталі, хто з іх важнейшы ды разумнейшы.
    — Хадзем у хату,— сказаў індык,— відаць, булкі ўжо гатовы.
    — Ага, ага,— адказаў гусак.— Хадзем, брат, у хату.
    Прыйшлі індык з гусаком у хату, а там курачка булкі з печы дастае. Мяккія, румяныя, пахучыя.
    — Так, так,—весела загаварыў індык,— якраз у парў прыйшлі.
    — Ага, ага,— заківаў галавою гусак і першы падаўся за стол. Індык — за ім.
    Але курачка спыніла іх:
    — Чакайце! He спяшайцеся, панове! Перш чым садзіцца за стол, адкажыце мне на мае пытанні.
    — Давай свае пытанні! — сярдзіта прашыпеў гусак.— Толькі хутчэй.
    — Але, толькі хутчэй,— шпарка забалбатаў і індык.— A то дужа есці хочацца...
    — Дык слухайце! Хто пшанічны каласок знайшоў?
    Ты, курачка, вядома, ты знайшла,— адказалі індык і гусак у адзін голас.
    — Хто змалаціў каласок?
    — Ты, курачка, змалаціла.
    — Хто зярняткі ў млын насіў?
    — Ты насіла...
    — А хто дровы сек, у печы паліў, пшанічныя булкі пёк?
    Пераглянуліся паміж сабою індык з гусаком і адказалі:
    — Ты, вядома... За гэта табе і слава.
    — Дык вось,— сказала курачка Сакатушка,— каму слава, таму і булкі. А вы, гультаі, ідзіце прэч адгэтуль! Ко-ко-ко! Дзеткі, бяжыце сюды хутчэй.
    Пазбягаліся з двара кураняткі і пачалі з курачкай частавацца свежымі пшанічнымі булкамі.
    А галодныя гультаі індык і гусак зноў заспрачаліся, хто з іх важнейшы ды разумнейшы.
    КОЦІК, ПЕЎНІК I ЛІСІЦА
    Жылі-былі коцік і пеўнік. Добра жылі, дружна. Коцік на паляванне хадзіў, а пеўнік абед варыў, хатку падмятаў, песні спяваў.
    Аднойчы пайшоў коцік на паляванне, а пеўнік зачыніў за ім дзверы ды пачаў абед варыць.
    Бяжыць лісіца, убачыла хатку, падскочыла да акенца:
    — Гэй, хто тут гаспадар?
    — Я,— кажа пеўнік.
    — Пусці ў хату.
    — Чаго?
    — Пасяджу трохі, адпачну з дарогі.
    2зак. 1021
    17
    Пеўнік добры быў, пусціў лісіцу ў хатку. А лісіца — цап! — ухапіла яго і Панесла дадому. Апамятаўся пеўнік, закрычаў на ўвесь лес:
    — Коце, браце! Мяне ліска нясе У высокія горы, У глыбокія норы, Па барах, па карчах, Аж бярэ мяне страх!..
    Пачуў гэта коцік, прыбег, адабраў у лісіцы пеўніка і завёў яго назад у хатку.
    — Ну,— кажа,— глядзі ж, другі раз не пускай лісіцу, бо цяпер я далей пайду і магу не пачуць цябе.
    — Добра,— кажа пеўнік,— не пушчу.
    Зноў пайшоў коцік на паляванне.
    А лісіца тут як тут:
    — Пеўнік, галубок, разумны лабок, адчыні!
    — Чаго табе трэба?
    — Пазыч агню.
    — Навошта?
    — Буду ў печы паліць.
    — He адчыню, бо ты схопіш мяне.
    — Ды не, больш не буду хапаць.
    Паверыў пеўнік лісіцы і адчыніў дзверы.А тая — ухапіла яго і панесла.
    Пеўнік зноў пачаў клікаць коціка:
    — Коце, браце! Мяне ліска нясе У высокія горы, У глыбокія норы, Па барах, па карчах, Аж бярэ мяне страх!.. •
    Добра, што коцік далёка не адышоўся ад дому: пачуў ён пеўніка, прыбег і адабраў яго ад лісіцы.
    — Ну,— кажа ён пеўніку,— калі ты і трэці раз адчыніш лісіцы дзверы, то бяда табе будзе: цяпер я пайду на паляванне яшчэ далей.
    — He,— кажа пеўнік,— больш я гэтай зладзейцы дзвярэй не адчыню. — Глядзі ж!
    I коцік пайшоў у самыя далёкія лясы.
    Прыбегла лісіца:
    — Пеўнік, галубок, разумны лабок, дай вугалёк!
    — He, цяпер я дзверы табе не адчыйю!
    — Дык ты праз акенца падай.
    — Праз акенца можна,— згадзіўся пеўнік.
    Адчыніў ён акенца, а лісіца ўхапіла яго і панесла.
    Крычаў, крычаў пеўнік, ды коцік яго так і не пачуў: вельмі ж далёка ён зайшоў.
    Прынесла лісіца пеўніка дахаты і загадала дочкам у печы паліць, з пеўніка крупнік варыць. А сама пайшла гасцей склікаць.
    Вярнуўся з палявання коцік, бачыць — няма пеўніка. «Мусіць, яго зноў лісіца ўхапіла? — падумаў коцік.— Як жа яго цяпер з бяды выратаваць?»
    Зрабіў ён скрыпачку галасістую ды пайшоў да лісіцы.
    Прыйшоў, сеў ля варот і зайграў, прыпяваючы:
    — Тылі-тылі, скрыпіца, Тут сядзела лісіца.
    А ў лісіцы Новы двор, Сем дачушак На выбор. Восьмы пеўнік,— Гэта мой!
    Пачулі лісіцыны дочкі музыку і кажуць:
    — Як хораша нехта іграе. Бяжым паслухаем, а пеўніка зварыць яшчэ паспеем.
    Выбеглі яны на двор ды і заслухаліся.
    Пеўнік жа тым часам не драмаў: выскачыў з лісіцынай хаткі ды пабег з коцікам дадому.
    Так і засталася лісіца ні з чым.
    ЯК КУРАЧКА ПЕУНІКА РАТАВАЛА
    Жылі-былі курачка і пеўнік. Курачка яйкі несла, а пеўнік зярняткі здабываў, курачку частаваў. Выграбе з ямкі зярнятка і кліча курачку:
    — Ко-ко-ко, Чубатка, знайшоў зярнятка!
    Вось аднойчы выграб пеўнік вялікую бобінку.
    «Ну,— думае,— гэтага зярняці курачцы не праглынуць,— з’ем хіба сам».
    Праглынуў — ды і падавіўся.
    Паваліўся пеўнік, ногі задраў і не дыхае.
    Падбегла да яго курачка:
    — Што з табою, Пеця? Чаму ты ляжыш і не дыхаеш?
    — Ой,— стогне пеўнік,— бобінкай падавіўся...
    — Як жа цябе ратаваць, Пеця? — пытаецца курачка.
    — Трэба,— шэпча пеўнік,— масла дастаць, горла змазаць.
    — А дзе яго дастаць?
    — У каровы.
    Пабегла курачка да каровы:
    — Карова, карова, дай масла!
    — Нашто табе масла?
    — Пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся.
    — Добра,— кажа карова,— дам табе масла. Але схадзі спярша да касцоў, папрасі сена.
    Прыйшла курачка да касцоў:
    — Касцы, касцы, дайце сена!
    — Нашто табе сена?
    — Сена — карове. Карова дасць масла. Масла — пеўніку, бо пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся.
    Касцы кажуць:
    — Схадзі да пекара, папрасі пірагоў. Пірагі мы з’ядзім, тады і сена накосім.
    Прыйшла курачка да пекара:
    — Пёкар, пекар, дай пірагоў!
    • — Нашто табе пірагі?
    — Пірагі — касцам. Касцы накосяць сена. Сена — карове. Карова дасць масла. Масла — пеўніку, бо пеўнік ляжыць і не дыхае: бобінкай падавіўся.
    Пекар кажа:
    Збегай у лес, прынясі дроў, каб было на чым пірагі пячы.
    Пабегла курачка ў лес і прынесла дроў.
    Пекар напёк пірагоў.
    Занесла курачка пірагі касцам. Касцы з’елі пірагі і накасілі сена.
    Прынесла курачка сена карове.
    Карова з’ела сена і дала масла.
    Пеўнік змазаў маслам горла і праглынуў бобінку.
    Праглынуў і зноў весела на ўвесь двор заспяваў:
    — Ку-ка-рэ-ку! Чуб-чубатка — маладзец!
    Тут і казцы канец.
    ВЕРАБЕЙ I МЫШ
    Жылі па суседству верабей і мыш: верабей пад страхою, а мыш у норцы пад падрубаю. Жывіліся тым, што ад гаспйдароў перападала. Улетку яшчэ сяк-так — можна на полі ці ў агародзе што-небудзь перахапіць. А зімою хоць плач: на вераб’я гаспадар сіло ставіць, а на мыш — пастку. Надакучыла ім так жыць, задумалі яны ляда1 капаць, збажыну сеяць. Ускапалі ладнўю дзялянку.
    — Ну, што будзем сеяць? — пытаецца верабей.
    — А тое, што людзі сеюць,— адказвае мыш.
    Назбіралі насення ды пасеялі пшаніцу.
    — Што тваё будзе,— пытаецца мыш у вераб’я: —карэнне ці вяршкі?
    — Сам не ведаю.
    — Бяры карэнне,— параіла мыш.
    — Добра, няхай будзе карэнне.
    Прыйшло лета. Паспела пшаніца. Мыш зжала каласы, а вераб’ю пакінула салому.
    Перанесла мыш каласы ў сваю нару, змалаціла, змалола, напякла пірагоў ды есць сабе зімою. Добра жыве, бяды не мае.
    А верабей пакаштаваў салому — нясмачная!
    Давялося яму на сметніку галоднаму зімаваць.
    Прыйшла вясна. Мыш вылезла з нары, убачыла вераб’я і пытаецца:
    — Ну, як, сусед, зімавалася?
    — Дрэнна,— кажа верабей,— ледзьве выжыў: нясмачная наша пшаніца ўдалася.
    — To давай будзем сёлета моркву садзіць: яна салодкая. Усе зайцы яе любяць.
    — Давай, калі не хлусіш!—падскочыў верабей ад радасці.
    Ускапалі свежае ляда і пасеялі моркву.
    — Што тваё будзе,— пытаецца мыш у вераб’я: — карэнне ці вяршкі?
    — Вяршкі! — кажа верабей.— Баюся браць карэнне: я ўжо на пшаніцы апёкся.
    — Добра, бяры вяршкі.
    Вырасла морква. Верабей узяў вяршкі, а мыш — карэнне. Занесла яна сваё карэнне ў нару і есць сабе памаленьку.
    А верабей пакаштаваў вяршкі, аж яны не лепшыя за пшанічнае карэнне... Надзьмуўся верабей, ледзь не плача.
    'Ляда — поле на месцы высечанага лесу.
    Ляціць варона. Убачыла вераб’я.
    — Чаго ты, верабей, надзьмуўся? — пытаецца.
    Расказаў ёй верабей, як ён з мышшу сеяў пшаніцу і моркву.
    Выслухала яго варона і зарагатала на ўсё горла:
    — Дурны ты, верабей! Мыш цябе падманула... У пшаніцы самыя смачныя вяршкі, а ў морквы — карэнне.
    Узлаваўся верабей, прыскакаў да мышы.
    — Ах, нягодніца, ах, ашуканка! Я з табою біцца буду.
    — Ну што ж,— кажа мыш,— давай біцца!
    1	Запрасіў верабей сабе ў хаўруснікі драздоў і шпакоў, а мыш — кратоў і пацукоў. Пачалі біцца. Доўга біліся, а ніхто нікога не пабіў.
    Прыйшлося вераб’ю адступіць са сваім войскам на сметнік.
    Убачыла гэта варона:
    — Га, га, верабей, слабых ты хаўруснікаў сабраў. Калі б ты паклікаў марскога сокала, той адразу б усіх мышэй, кратоў і пацукоў паглытаў.
    Паляцеў верабей на мора, паклікаў марскога сокала.
    Прыляцеў сокал і ўсё мышынае войска паглытаў. Адна толькі мыш, тая, што вераб’я падманула, засталася: у нару схавалася.
    Настаў вечар. Сокал паляцеў на іржышча начаваць. Сеў на камені ды моцна заснуў. А.верабей пашчабятаў ад радасці і палез пад страху. ' Тым часам хітрая мыш пабегла ў поле да начлежнікаў, ухапіла галавешку і падпаліла іржышча, дзе спаў сокал. Узняўся агонь, зашугаў і асмаліў сокалу крылы.
    Прачнуўся сокал, а ў яго крылаў няма... Пабедаваў ён ды падаўся пехатою да мора. Убачыў яго на дарозе паляўнічы, хацеў застрэліць, а сокал і кажа яму:
    — He страляй мяне, добры чалавек. Лепш вазьмі з сабою: як адрастуць у мяне крылы, я табе добра аддзякую.
    Узяў паляўнічы сокала. Цэлы год карміў і даглядаў яго. Адраслі ў сокала крылы, ён і кажа паляўнічаму:
    — А цяпер бяры мяне на паляванне. Я табе зайцоў і птушак буду лавіць.
    3	таго часу сокал і служыць памочнікам у паляўнічага.
    ЯК КОТ ЗВЯРОУ НАПАЛОХАУ