Беларускія народныя казкі

Беларускія народныя казкі

Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 144с.
Мінск 1981
46.39 МБ
Цар падумаў і кажа:
— He, за адну свінку царства не адпішу. Есць у адным царстве, у адной старане, дзіва-кабыліца — з ноздраў яе полымя шугае, з вушэй дым валіць. Пасецца яна ў зялёных лугах, на шаўковых мурагах. I вартуюць яе дванаццаць коней з залатымі грывамі. Калі вы тую кабыліцу з коньмі зловіце і прыведзяце да мяне, тады адпішу вам царства.
1 Каліта — сумка для грошай.
Памуляліся швагры — нічога не зробіш: трэба ехаць шукаць кабыліцу! Набралі яны яшчэ больш войска і паехалі.
Жонка зноў прыстае да Івана:
— Швагры твае вунь па кабыліцу паехалі, а ты дома сядзіш! Бацька ім усё царства адпіша, а мы як жыць будзем?
— Э,— кажа Іван,— куды мне ехаць? Што ў мяне войска сваё, ці што? Пражывём як-небудзь і без царства!
Мінула колькі часу, Іван зноў просіць жонку:
— Схадзі да бацькі: ці не дасць ён мне яшчэ адной кабылкі? Паеду і я за шваграмі.
— Што ты, дурань, вярзеш? Швагры, пэўна, ужо назад варочаюцца з кабыліцай, а ты толькі збіраешся.
— А калі варочаюцца, дык і я з імі вярнуся. Бяда вялікая!
— Мне брыдка перад бацькам,— кажа жонка,— зноў дарэмна кабылку страціш. Што я тады скажу яму?
— Страчу дык страчу. Бацька твой праз гэта не збяднее.
Пайшла яна да бацькі і выпрасіла яшчэ адну кабылку. Сеў Іван на кабылку, ад’ехаўся крыху ад горада ды пусціў яе ваўкам на спажыву. А сам крыкнуў-свіснуў, і сталі перад ім яго добрыя коні. Расказаў Іван коням пра дзіўную кабыліцу.
— Дык гэта ж наша маці! — усклікнуў сівы конь.— I там цяпер не дванаццаць вартаўнікоў каля яе, а дзевяць, бо мы табе служым. Цяжкую задачу ты загадаў нам, гаспадар. Ды паспрабуем дапамагчы табе. Ідзі ты да свайго цесця і папрасі ў яго дзедаўскага бязмена.
Вярнуўся Іван у харомы, выпрасіў у цара дзедаўскі бязмен на дванаццаць пудоў. Узяў яго ў рукі і махае, як трысцінкай. Цар дзівіцца:
— Дурань, а дуж! Глядзі ты яго!
Прыйшоў Іван зноў да сваіх коней.
— Цяпер,— кажа сівы конь,— я сам паеду з табою. А ты глядзі, як сядзеш на кабыліцу, дык бі яе бязменам між вушэй. Датуль бі, пакуль яна не спыніцца. А я гэтым часам буду каля яе лятаць і прасіць: «Матухна, здавайся, бо мой гаспадар вельмі ж злосны: заб’е цябе бязменам...»
Ну, так усё і сталася, як сівы конь сказаў.
Злаўчыўся Іван, сеў на кабыліцу, а тая падняла яго пад самыя нябёсы... Насіла, насіла — не скідаецца Іван: сядзіць на спіне, як прырос, ды дванаццаціпудовым бязменам лупіць яе між вушэй.
Стамілася кабыліца і кажа:
— Трыццаць тры гады жыву, а ніхто яшчэ не ездзіў на мне! Хто ты такі?
— Гэта, матухна, наш гаспадар,— адказвае за Івана сівы конь,— Здавайся, бо ён надта сярдзіты: заб’е цябе.
— Ну, ціто ж,—уздыхнула кабыліца,— хадзіла я па волі, а цяпер давядзецца хадзіць пад няволяй. Чакай, Іван Іванавіч, перастань біць мяне.
— Вось так бы даўно і сказала, a то мне рука забалела дубасіць цябе,— кажа Іван.
Едзе Іван на кабыліцы назад у сваё царства, а за ёю дзевяць коней ідзе і дзесяты Іванаў сівы конь
Едзе ён, аж бачыць: насустрач войска валіць, музыка іграе. «Гэта, напэўна, швагры мае»,— думае Іван. Пусціў ён свайго сівага каня ў зялёныя лугі, расклаў цяпельца, грэецца ды на жалейцы іграе.
Убачылі швагры дымок. Пасылаюць слуг даведацца, хто там дыміць. Пайшлі слугі, усё разгледзелі, прыкурылі ад цяпельца і назад вярнуліся.
— Ну, хто там? — пытаюцца швагры.
— Ды гэта ж дурань наш кабыліцу вядзе, і каля яе дзевяць коней з залатьімі грывамі бегае.
— Як дзевяць? Цесць жа казаў— дванаццаць!
— He, толькі дзевяць.
— To пойдзем самі паглядзім.
Прыходзяць:
— Здароў, швагер!
— Здаровы былі!
— Што, кабыліцу вядзеш?
— Ага, там іх шмат пасецца. Я сабе толькі адну ўзяў і дзевяць коней у прыдачу.
Швагры пераглянуліся, пакруцілі галовамі:
— Годзе, швагрусь, табе смяяцца з нас! Гэта ж тая кабыліца, пра якую бацька казаў.
— Ды не, не тая,— не здаецца Іван.— Ваша вам засталася. Я чужых не бяру.
— Няхай сабе і так,— кажуць швагры,— але ты нам пераступі гэтую. Мы табе што хочаш дамо.
I як пачалі прасіць — рады няма. Здаўся Іван і кажа:
-	Добра, бярыце, але адрэжце мне за яе па мезеным пальцы з правай рукі.
Шкада было шваграм пальцаў, ды Іван цвёрда на сваім стаіць. Параіліся швагры між сабою.
— Што ж,— кажуць,— дактары ў нас свае, лекі свае,— як бачыш усё загоіцца: адрэжам па пальцу!
Вярнуўся Іван дадому, як і першы раз, ні з чым.
-	Скажы хоць, дзе ты бацькаву кабылку падзеў? — пытаецца жонка.
— Як дзе? Здохла! Што ж ты думаеш: сам ехаў ды яшчэ бязменішча гэткі вёз...
Праз колькі часу прыводзяць швагры тую кабыліцу. Рады, што і не 'выказаць: вядома, царства цяпер ім будзе!
Тут ужо трэба цару паперу пісаць — царства зяцям перадаваць.
— He,— кажа цар,— я перадумаў. He ўсё яшчэ вы зрабілі. Есць у адным царстве, у адной старане, за сінімі марамі, за высокімі гарамі
леў. Сядзіць ён пры студні, дванаццаццю ланцугамі прыкуты. А яму, як дзень, так ноч, дванаццаць чалавек ваду са студні цягаюць; леў усю яе выпівае і ўсе хваробы і з народу і са скаціны ў сябе ўбірае. Калі вы гэтага льва дастанеце і прыведзяце ў наша царства,— тады ўсё ваша будзе!
Падумалі швагры: «Можа, дурань і гэтага льва дастане, а мы як-небудзь у яго вымарачым».
— Добра,— кажуць,— прывядзём ільва!
Сабраліся і паехалі. А жонка напала на Івана:
— I што ты, дурань, сабе думаеш? Ляжыш толькі ды на жалейцы іграеш. Бачыш, швагры вунь па льва паехалі. Бацька ім усё царства адпіша, а мы з табою жабраваць пойдзем!
— Ах, любая жонка,— кажа Іван,— хіба ж людзі не жабруюць? Неяк будзем жыць і мы.
Жонка на гэтым і супакоілася.
Вось пражылі яны з мрсяц ці два. Іван зноў просіць жонку, каб ішла да бацькі па кабылку.
— He,— кажа жонка,— цяпер ужо не пайду. Калі хочаш — выпраўляйся пехатою: усё роўна адзін з цябе толк!
Іван спрачацца не стаў, развітаўся з жонкаю ды рушыў у дарогу. Выйшаў у чыстае поле, паклікаў сваіх коней. Сівы конь і кажа яму:
— Цяпер ты паедзеш ча гнедым. Як пад’едзеш да сталіцы, каня пускай, а сам ідзі да студні і скажы, што ты адзін бярэшся льва паіць. А калі цар нойме цябе, дык не спі ў шапку. Вось табе малаток — ён любы ланцуг разаб’е.
Ці доўга Івану — гадзіны за тры апынуўся ён каля студні.
— Добры дзень, малайцы! — звярнуўся Іван да работнікаў, што ваду чэрпалі.
— Добры дзень!
— Цяжка вам тут працаваць?
— Ой, цяжка!
— Дык давайце я за вас адзін буду льва паіць.
•— Што ты! — адказваюць работнікі.— Нас дванаццаць і то не спраўляемся.
— Нічога, я спраўлюся. Далажыце вашаму цару.
Пайшоў старшы работнік, далажыў цару. Цар зарадаваўся: аднаму менш плаціць трэба.
— Пастаўце яго,— кажа цар,— на тры дні: справіцца адзін, тады і дамаўляцца будзем.
Работнікі адышліся ад студні, а Іван ухапіўся за работу. I так у яго гладка пайшло, што лепш і не трэба.
Старшы работнік пабег да цара.
— Дзіва! — кажа.— Леў не паспявае ўсяе вады выпіць, што ён адзін падае.
— Ну што ж,— кажа цар,— паглядзім яшчэ, як заўтра будзе.
Уночы Іван кажа льву:
— Ведаеш што: давай уцячом адгэтуль. У маім царстве табе лепш будзе.
I так расхваліў ён сваё царства, што леў згадзіўся ўцякаць з ім.
— Толькі,— кажа леў,—ты не адарвеш ланцугоў, якімі мяне да студні прыкавалі.
— Нічога, адарву.
Узяў Іван малаток, як стукнуў, дык і рассыпаўся адзін ланцуг. Дванаццаць разоў стукнуў—дванаццаць ланцугоў рассыпалася.
Сеў тады Іван на льва і памчаўся ў сваё царства. Сустракае па дарозе швагроў. Убачылі тыя, што Іван на льву едзе, пачалі яго маліцьпрасіць:
— Аддай нам гэтага льва...
— Ого,— не згаджаецца Іван,— усё вам ды вам! Дайце ж і мне хоць каго прывесці да цесця. A то вунь жонка мяне лае: кажа, вы царства будзеце мець, а нам жабраваць давядзецца.
— Мы табе, Іване, што хочаш дамо, аддай толькі нам ільва.
I гэтак пачалі ўгаворваць, што Іван здаўся.
— Добра,— кажа,— але цяпер я з вас даражэй вазьму: выражце мне па палосцы скуры са спіны...
Швагры не сталі пярэчыць: «Дактары свае, лекі свае — залечым,— думаюць.— Затое цяпер ужо напэўна царства будзем мець. А тады і старога цара і дурня гэтага вытурым прэч!»
Узяў Іван дзве палоскі скуры, скруціў у трубачку ды паклаў у сваю каліту. Потым, як ад’ехаліся швагры з ільвом вярсты дзве, паклікаў гнедага каня, сеў і гайда дамоў.
Вярнуўся Іван дадому: Слугі царскія смяюцца з яго.
— Вось,— кажуць,— за тры дні па льва пехатою схадзіў. I куды дурню за разумнымі пяцца!
А жонка плача:
— Што ты сабе думаеш? 3 цябе людзі смяюцца.
— Няхай смяюцца: не ўсім жа плакаць!
— Нябось, паплачаш, як бацька шваграм царства адпіша, а нам нічога не будзе.
— Ат, навошта нам тое царства! Дасць які кавалак зямлі, і хопіць з нас.
Жонка і супакоілася: не будзеш жа ўвесь час.плакаць! Слёз не хопіць.
Прыводзяць швагры таго заморскага льва — з музыкай, з песнямі. 3 усяго царства пазбіраліся князі ды паны дзіва глядзець. А цар ад радасці такі баль наладзіў, што свет не бачыў.
Тры дні і тры ночы балявалі. А як скончыўся баль, паклікаў цар зяцёў. Прыйшлі да яго зяці з жонкамі і меншая царская дачка. Толькі Іван не пайшоў.
— А дзё ж твой дурань? — пытаецца цар у меншай дачкі.— Чаму ён не ідзе? Хоць бы паслухаў, як я царства дзяліць буду.
Пайшла яна па мужа:
— Іван, ідзі да бацькі, паслухай, як там і што.
— А чаго мне хадзіць?
— Пайдзі папрасі ў яго хоць кавалак зямлі.
Пайшоў Іван у царскі пакой, стаў ля парога і стаіць.
Цар кажа да старэйшых зяцёў:
— Вось, зяці мае любыя, аддаю я вам усё сваё царства, а сам застаюся ў вас на ласкавым хлебе.
— Дзякуем, татулька,— пакланіліся зяці.
— А мне што даеш, бацька? — пытаецца Іван з парога.
— Нічога табе не даю! На печы царства не зарабляюць.
Іван паглядзеў на швагроў і кажа:
— А яны што такога зрабілі, што ты ім царства аддаеш?
— Як што? — здзівіўся цар.— Яны мне заморскія дзівы дасталі.
— Дзе дасталі? У мяне выенчылі! Паглядзі, бацька, ці ёсць у іх на правых нагах мезеныя пальцы.
— А ну, скідайце боты! — загадаў цар зяцям.
Зяці адразу скінулі — праўда: няма ў іх на правых нагах мезеных пальцаў!
Адкрыў Іван сваю каліту і дастаў адтуль пальцы.
— Вось яны! Гэта за свінку я ў іх узяў. А цяпер паглядзі, бацька, ці ёсць у іх на правых руках мезеныя пальцы.
Паглядзеў цар — няма! А Іван з той жа каліты іх дастае:
— А гэта — за кабыліцу я ў іх узяў. Але ж яны цябе ашукалі: прывялі толькі дзевяць коней. А дзе ж яшчэ тры?