Беларускія народныя казкі

Беларускія народныя казкі

Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 144с.
Мінск 1981
46.39 МБ
Беларускія г\народныя Л ісазісі (
Складальнік I. РАЗАНАУ
ВЫДАННЕ ДРУГОЕ
Мастак А. Л О С Ь
МІНСК «ЮНАЦТВА» 1981
Бел Ф Б 43
Для дзяцей малодшага школьнага узросту
Беларускія народныя казкі: [Для мал. школ.
Б43 узросту] /Склад. I. Разанаў; Маст. А. Лось.— 2-е выд.— Мн.: Юнацтва, 1981.— 144 с., іл.
У пер.: 95 к.
У зборнік уключаны чарадзейныя. бытавыя, а таксама казкі пра жывел.
. . . ■ 	 	••
Кніга разлічана на вучняу малодшага школьнага ўзросту. Яна дапаможа ім блі жэй пазнаёміцца з багатымі духоўнымі скарбамі беларускага народа, Яшчэ больш палюбіць мастацкае словя
70802—04 І
Б	18—81 4803010200
М 307(05)—81
ББК 82.3Бел-6 Бел Ф
© Выдавецтва «Народная асвета», 1973.
© Са змяненнямі. Выдавецтва
«Юнацтва», 1981.
АД СКЛАДАЛЬНІКА
Ці даўно вы пачулі першую казку? Мусіць, яшчэ задоўга да таго, як пайсці ў школу. Першыя казкі ўваходзілі ў ваша жыццё з дапамогай старэйшых. Бабуля, маці, бацька або выхавальніца дзіцячага сада расказвалі вам казкі, калі вы былі яшчэ зусім маленькія. Цяпер жа, калі вы вучыцеся ў школе, ужо самі з вялікай ахвотай іх чытаеце і пазнаяце ад гэтага яшчэ ббльшую радасць Амаль кожны з дарослых скажа, што яго ўяўленні аб справядлівасці, дружбе, сумленні пачалі складвацца ў маленстве пры знаёмстве з творамі фальклору: казкамі, калыханкамі, пацешкамі.
Займальныя і паэтычныя, вясёлыя і страшныя, казкі — вашы спадарожнікі на жыццёвым шляху. Знаёмыя з маленства, яны чытаюцца з неаслабнай увагай і ў сталым узросце.
Казкі — гэта найбагацейшы скарб, у іх увасоблена сапраўдная народная мудрасць, глыбокі роздум чалавека над жыццём, яго вопыт, нЗзіранні за навакольнымі з’явамі, звычкамі звяроў і птушак. Людзі імкнуліся выказаць свае думкі пра лепшае жыццё, пра шчасце. Так, кзлісьці народ марыў аб кілімах-самалётах. А сёння ёсць не толькі самалёты са звышгукавой хуткасцю. Касмічныя караблі і аўтаматычныя станцыі вядуць разведку на Месяцы, Марсе, Венеры.
Хто з вас, рабяты, не марыць аб цудах? Дык вось у казках гэтых цудаў вельмі многа. Можна сказаць, што няма казкі без цудаў. Толькі трэба ўмець іх разглядзець. Цуды ў большасці сваёй — гэта проста добрыя справы, вынік дружбы, смеласці, вернасці слову, сябру, справе. I хоць тое, аб чым гаворыцца ў казках, было даўно, казкі не аддаляюць нас ад сучаснага жыцця. Яны дапамагаюць лепш пазнаць свет, узаемаадносіны паміж людзьмі. Народныя казкі даюць нам магчымасць добра адчуць і ўявіць, што асабліва турбавала людзей у далёкія часы.
Беларускія народныя казкі, як і рускія, укрзінскія, узніклі вельмі даўно, яшчэ ў старажытныя часы. Яны складаліся не адным чалавекам, пераходзілі з пакалення ў пакаленне, няспынна змяняліся і ўзбагачаліся.
Больш за сто гадоў таму назад, прыкладна ў другой палове мінулага стагоддзя, беларускія народныя казкі пачалі збіраць і запісваць. Асзбліва плённай была праца такіх вучоных-фалькларыстаў і збіральнікаў, як
ІЛ. Федароўскі, E. Раманаў, П. Шэйн, У. Дабравольскі, А. Сержпутоўскі, Я. Карскі. Адзін толькі Еўдакім Раманавіч Раманаў сабраў больш 800 казак.
Бываюць казкі чарадзейныя, сатырыка-бытавыя і пра жывёл. Героямі іх выступаюць часта побач з людзьмі фантастычныя істоты, незвычайныя асілкі, розныя звяры і птушкі. Асноўнае ў характары станоўчых герояў казак — дабрата.
Чарадзейныя казкі — гэта цэлыя фантастычныя гісторыі, якія разыгрываюцца па пэўных правілах. Калі вы чытаеце такія казкі, вы быццам бы ўключаецеся ў гэтую гульню фантазіі, робіцеся яе раўнапраўнымі ўдзельнікамі.
Чытаючы казкі пра жывёл, вы, напэўна, захапляецеся ўчынкамі пеўня, ката, зайца, якія дапамагаюць у бядзе сваім сябрам, смеяцеся з хітрыкаў лісы, абураецеся паводзінамі воўка і мядзведзя. Ацэнкі паводзін таго ці іншага казачнага героя ў кожнага з вас могуць быць свае.
У многіх казках адкрыта не асуджаюцца ўчынкі лісы, мядзведзя, воўка, але калі задумацца, то няцяжка пераканацца, што ў іх трапна высмейваюцца тыя, хто крыўдзіць слабейшага, не прыходзіць на дапамогу ў бядзе сябру, клапоціцца толькі пра сябе.
Народныя казкі ствараюцца і ў наш, савецкі час. Яшчэ да вайны была шырока вядома народная казка «Ленінская праўда». У гады Вялікай Айчыннай вайны народ стварыў шмат казак пра мужных змагароў супраць фашызму, у прыватнасці пра легендарнага беларускага героя Канстанціна Заслонава.
Беларускія народныя казкі ведаюць, чытаюць у многіх краінах. Яны перакладзены на польскую, няменкую, чэшскую і іншыя мовы.
Каб вы маглі лепш успрымаць народныя казкі, беларускія пісьменнікі Якуб Колас, Алесь Якімовіч і іншыя частку з іх апрацавалі. У гэтай кнізе змешчаны беларускія народныя казкі, якія вы з прыемнасцю прачытаеце. Напэўна вам спадабаюцца і цікавыя малюнкі, яны ажывілі старонкі зборніка, зрабілі яго больш даходлівым.
ЗАЙЧЫКІ
Селі два зайкі ў лясочку пад бярэзінкаю, грэюцца на сонейку і гутараць.
А ў лясочку так добранька!.. Мушкі гудуць, адна за адною ганяюцца, крыльцамі звоняць, як бы смяюцца. А там дроздзік пасвіствае, хлопчыка Піліпку падражнівае:
— Пюліп! Пюліп!
А Піліпка па верасочку з кошыкам ходзіць, на баравічкі прыглядаецца.
Яшчэ далей зязюлька кукуе.
Ну так ясна, цёпла, весела!
Але не весела зайчыкам, невясёлыя гутаркі іх.
— Ох, якая горкая долечка наша! — кажа адзін зайчык.— Бойся кожны дзянёчак, трасіся кожную часінку, прыслухоўвайся, ці не ходзіць вораг твой блізка.
— А колькі ў нас ворагаў! Хто толькі не крыўдзіць нас, бедных зайчыкаў! Крыўдзяць нас людзі, крыўдзяць звяры, нават птушкі-драпежнікі — каршуны, совы, пугачы — і тыя нас, зайчыкаў, ушчуваюць.
— I як бараніцца нам ад злых нашых ворагаў?Чым ратаваціся! Адна толькі надзея на нашы ножкі: выбавяць з бяды — наша шчасце, не выбавяць — прапала наша скурка!
I заплакалі горкенька зайчыкі.
Плачуць і слёзкі лапкамі выціраюць.
— Ці ж можна нам жыць на свеце? — кажа другі зайчык.— Ніхто не баіцца нас,— ну ніхтосенькі!.. Пойдзем, хіба, ды ў ваду кінемся!
Наплакаліся, надумаліся бедныя зайчыкі і пайшлі ў возера тапіцца з гора.
Прыйшлі да возера, прыпыніліся, развіталіся. Да самага беражка падышлі, каб у ваду кінуцца, аж бачаць —скок жаба на купіну: убачыла зайчыкаў і спалохалася.
_ Эге,—кажа адзін зайчык,—ёсць жа на свеце стварэнні, што і нас баяцца. Відаць, ім яшчэ цяжэй на свеце жыць.
Глянулі зайчыкі адзін на аднаго і пабеглі назад у лясок.
ПЧАЛА I ШЭРШАНЬ
Прыйшла вясна. Выраслі ў лесе пахучыя красачкі. Зацвіла чаромха ў гаі. Цёпла, весела. Зазвінелі камарыкі, мушкі. Замільгалі ў паветры матылькі.
Вылецела пчолка з вулля. Паляцела яна мядок збіраць. Збірае яна мядок, аж чуе — шэршань гудзе. Падлятае шэршань да пчолкі.
— Пчолка, будзь маёю жонкай.
— Пачакай, шэршню. Давай наўперад мёду прыстараемся, а на восень пажэнімся.
I паляцела пчолка на красачкі, мядок збірае.
Цэлае лета працуе яна, мядку прыпасае.
А шэршань цэлую ноч у гнілой асіне сядзіць. Дзень настане — выпаўзе з асіны, пагрэецца на сонцы, а потым у гай ляціць, сам нічога не робіць, пагульвае. I так прагуляў ён цэлае лета.
Прыйшла восень. Холадна стала. Павялі красачкі.
А пчолка мёду нанасіла і сама ляціць да шэршня.
Сядзіць шэршань на асіне каля дзірачкі. Холадна там. Адубеў шэршань, ляцець не можа.
— Ну што, шэршань, будзем жаніцца? — пытае пчолка.
А шэршань толькі лапкамі паварушыў і піснуў:
— He лезь, не лезь, бо ўдавою застанешся.
МУЗЫКІ
Жылі-былі асёл, сабака, кот і певень. Калі яны пастарэлі, дык гаспадары павыганялі іх з двара. Вось раз уночы сышліся ў лесе гэтыя выгнаннікі. Пазнаёміліся, здружыліся. ІІачалі думаць, як на свеце ім жыць, чым заняцца. Самы разважлівы з іх, асёл, і кажа:
— А давайце спрабуем быць музыкамі.
Усім спадабалася такая думка, бо кожны з іх лічыў сябе артыстам у справе музыкі. I сапраўды ж: певень, як вядома, спявак з уроды, кот таксама, а сабака не толькі гаўкае, але і выць умее. Ну і асёл з голасам, іначай ён і думкі такой не падаваў бы. Выстраіліся прыяцелі і пайшлі: асёл наперадзе, сабака за аслом, кот за сабакам, а певень за катом. Ідуць яны, аж бачаць — далёка ў лесе хата стаіць. Спыніўся асёл.
— Давайце заспяваем! — кажа ён.— Сядайце на мяне!
Разагнаўся сабака, ускочыў на спіну аслу, кот сеў на сабаку, а певень на ката, ды як гаркнулі ўсе разам, ды на свой лад, дык аж лес задрыжэў. Звяры папалохаліся і пахаваліся хто куды.
— Добра выйшла! — пахваліў асёл.
Падышлі яны да самай хаты.
— Пачынай! — камандуе асёл.
Як грымнулі музыкі, дык аж хата затрэслася. А ў той хаце жылі бандыты. Папужаліся яны і кінуліся наўцёкі. Адчыніў асёл дзверы, і ўся капэла ўвайшла ў хату. А там яды і рознага дабра не злічыць. Наеліся, напіліся артысты і пачалі нанач ладзіцца.
— Як я заўсёды на сметніку сплю, дык і сёння я лягу на сметніку,— кажа асёл.
— А я прывык спаць каля дзвярэй, дык і тут каля дзвярэй лягу,— азваўся сабака.
А мне месца заўсёды на прыпечку, і сёння займу я прыпечак,— падае голас кот. -
— А я прымайструюся на жэрдачцы пад страхой: такі ўжо звычай завялі мае бацькі і дзяды,— кажа пеўнік.
Размясціліся сябры і паснулі.
А бандыты гэтым часам у лесе стаіліся ды разважаюць, хто ж гэта перапалохаў іх і што сталася з іхняю хатаю. Пасылаюць аднаго бандыта.
— Iдзі,— кажуць,— праведай, што там робіцца.
Падыходзіць бандыт да сваёй хаты. Ціха, нічога не чуваць. Заходзіць у хату — цёмна, нічога не відаць. Дастаў ён з печы смалячок, ідзе да прыпечка, каб агонь запаліць. Аж бачыць — два вугольчыкі блішчаць. Хацеў выгарнуць, а кот кіпцюрамі як драпане па руцэ! У таго кроў пайшла. Кінуўся бандыт з хаты, а каля парога сабака як рване яго за сцягняк! А тут і пеўнік як зляціць з жэрдачкі ды як дзеўбане бандыта па галаве! Бандыт кулём за плот коціцца, а там асёл як штурхане яго нагою! Бандыт разоў тры перакуліўся ды бегчы ў лес! Прыбягае і расказвае:
— Быў я ў нашай хаце — бяда! Нейкая сіла заняла яе! Хацеў на прыпечку вугольчыкі раздзьмухаць, аж нехта шась мяне нажом па руцэ. Кінуўся ўцякаць, а мяне хтось каля парога па назе шабляй. А другі, як д’ябал, з-пад страхі вырваўся ды кап’ём мне ў голаў. Цераз плот пераскочыў, а там хтось даўбешкай як стукнуў мне, разоў тры перакуліўся я... Прапала наша хата! Уцякайма!
Паўцякалі з гэтага лесу бандыты, і іх палавілі. А спевакі асталяваліся ў той хаце, жывуць-пажываюць і бяды-ліха не знаюць.