Беларускія народныя казкі

Беларускія народныя казкі

Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 144с.
Мінск 1981
46.39 МБ
— А цяпер,—кажа Тром-сыну,— свяці сам.
Пачаў Тром-сын свяціць. Свяціў, свяціў і раптам так спаць захаце-
лася, што бяда. Дастаў ён Настасеіну хустачку і пачаў выціраць вочы. Паглядзеў Воўк Ваўковіч на хустачку:
— Ах, Тром-сын, чаму ж ты мне раней нічога не сказаў: гэта ж хустачка маёй роднай сястры Настасеі-прыгажуні! Ну, для яе дык я і гатовых гусляў не пашкадую!
Вынес ён гатовыя гуслі-самаграі:
— На, нясі сястры.
Узяў Тром-сын гуслі-самаграі, падзякаваў Ваўку Ваўковічу і пай,шоў назад.
Ідзе ды паціху на гуслях іграе. Сустракае па дарозе разбойніка з дубінкаю ў руках. Пачуў разбойнік ігру на гуслях-самаграях, спыніўся ды давай скакаць. Сам скача, і дубінка яго скача, I ніяк суняцца не могуць.
Аддай,— просіць разбойнік у Тром-сына,— мне гэтыя гуслі: вельмі ж яны мне падабаюцца!
— А ты мне што за іх дасі?
— Дам табе сваю дубінку.
— А што я з ёю рабіць буду?
Яна ў мяне такая, што якую хочаш сілу сама паб’е. Хоць тут дваццаць палкоў войска стаў, дык мая дубінка іх і пакалоціць і памалоціць.
Аддаў Тром-сын разбойніку гуслі, а сабе ўзяў дубінку.
Прайшоў ён колькі часу і ўспомніў пра гуслі.
Ах,— кажа,— што ж я нарабіў! Што я цяпер Настасеі-прыгажуні скажу? Гэй, дубінка, бяжы адбяры ў разбойніка гуслі.
Дубінка — скок, скок! Дагнала разбойніка і давай яго дубасіць. — Аддай,— крычыць,— Тром-сыну гуслі-самаграі, а то я цябе заб’ю! Кінуў разбойнік гуслі ды ходу. Дубінка падхапіла гуслі і прынесла Тром-сыну.
Пайшоў ён далей. Сам на гуслях іграе, а дубінка скача
Трапіўся насустрач вядзьмар. Пачуў ён музыку і таксама пусціўся ў скокі. Скакаў, скакаў, аж чорная барада змакрэла.
Аддай мне,— просіць вядзьмар у Тром-сына,— гэтыя гуслі.
— А ты мне што за іх дасі?
Выняў вядзьмар з кішэні залатую шкатулку:
— Дам я табе гэтую шкатулку.
— А што я з ёю рабіць буду?
Адчыніў вядзьмар шкатулку, а з яе як паваліць войска! Цэлыя палкі сталі. Дзівіцца Тром-сын: вось гэта дык штука!
Тут вядзьмар закрычаў да войска:
— Марш на месца!
I войска зноў у шкатулку пайшло.
Тром-сын забыўся на ўсё, аддаў ведзьмару гуслі, а сабе ўзяў цудоўную шкатулку. Пайшоў ён з дубінкаю і шкатулкаю далей. Мінула ці мала, ці многа часу, зноў успомніў Тром-сын пра гусл.і:
— Вось у мяне цяпер і войска сваё ёсць, а хто ж яму маршы іграць будзе? Гэй, дубінка, бяжы адбяры гуслі-самаграі!
Дубінка— скок, скок! Пабегла. адабрала ў ведзьмара гуслі. Пайшлі далей з музыкаю. Едзе насустрач багаты купец Пачуў ён музыку і давай скакаць. Сам скача. фурман скача, коні скачуць. Скакаў, скакаў купец, змарыўся, боты скінуў, кашулю скінуў, а ўсё скача Наскакаўся ў ахвоту і кажа:
— Гэй, дзяцюк, аддай мне свае гуслі!
— А ты мне што дасі за іх?
Купец пакапаўся ў возе, дастаў настольнік:
— На табе гэты настольнік.
— Навошта ён мне?
— Як навошта? Ты толькі яго пасцялі, дзе хочаш, ■ скажы. «Піценнеядзенне, да мяне!» I ўсё табе будзе.
Тром-сыну даўно ўжо есці хацелася.
— А ну давай,— кажа,— паглядзім, чым ён частуе!
Паслаў купец настольнік пасярод дарогі, сказаў, што трэба, і тут такія стравы ды напіткі з’явіліся, што лепшых і не трэба Наеўся Тромсын, напіўся і памяняў гуслі на настольнік.
Пайшоў ён далей. Успомніў у дарозе пра гуслі.
— Э,— кажа,— а ўсё ж з гуслямі весялей было б icu Дубінка, вярні гусл і!
Дубінка — скок, скок! Падбегла да купца і пачала яго дубасіць: — Аддавай гуслі!
Купец кінуў гуслі, а сам выхапіў у фурмана пугу ды давай коней гнаць — ад бяды ўцякаць.
Пайшоў Тром-сын далей. Бачыць — на панскім двары цесляры дом будуюць. Тром-сын зайграў на гуслях. Тут усе цесляры сякеры пакідалі ды ў скокі Скачуць і смяюцца. Весела ім стала. Наскакаліся ў ахвоту, тады адзін з цесляроў і кажа Тром-сыну:
Вось пацешыў ты нас, хлопча. A то мы ўсё жыццё на пана робім і ніколі не весялімся. На табе за гэта ад нас падарунак.
I даў цясляр Тром-сыну сякерку.
— Навошта яна мне? — пытаецца Тром-сын.
— Гэта не простая сякерка,— адказвае цясляр.— Ты ёй толькі загадай, дык яна табе за адну ноч любы палац збудуе. Мы яе, братка, ад пана хавалі, бо як дачуецца,— адбярэ. Дык лепш ужо няхай добры чалавек спажывае.
Падзякаваў Тром-сын цеслярам за падарунак ды пайшоў да стольнага горада. Падышоў да ракі, а за ёю ўжо і сам царскі палац відаць. Спыніўся Тром-сын на беразе ракі і загадаў сякерцы пабудаваць за адну ноч палац лепшы за царскі. А сам лёг спаць. Устае на досвітку. бачыць — стаіць новы палац. ды такі прыгожы,— лепшы за царскі. Адчыніў шкатулку — войска валам валіць. Пастала войска каля палаца, каманды чакае. Тым часам разгарнуў Тром-сын настольнік сам наеўся, напіў-
ся, войска накарміў ды пачаў на гуслях іграць. А войска маршыруе пад музыку: раз-два! раз-два!
Прачнуўся цар, паглядзеў у акно — бацюхны! Стаіць за ракою новы палац, лепшы, чым яго, і войска пад музыку маршыруе... Адкуль усё гэта?
Паклікаў ён Настасею-прыгажуню:
— Паглядзі, душа мая, што гэта робіцца ў нашым царстве... Паглядзела яна і кажа:
— Гэта Тром-сынава работа.
Паслаў цар за раку слугу: -
— Пакліч Тром-сына!
Пераехаў слуга раку на чоўне, перадаў царскі загад. Тром-сын кажа:
— He вялікі твой цар пан: захоча, то сам мяне наведае.
Хоць і не гонар цару самому да свайго конюха ехаць, ды рабіць няма чаго. Сеў ён у човен з Настасеяй-прыгажуняй, паехаў на другі бераг да новага палаца.
Тром-сын сустрэў іх як належыць: з паклонам, з музыкай. I павёў паказваць свой палац. Пахадзілі яны, паглядзелі,— Настасеі-прыгажуні ўсё тут да душы, а цар як цёмная хмара ходзіць: не падабаецца яму, што ў конюха такі палац і такое войска... Думае цар: як яму Тром-сына загубіць, каб палац і войска сабе забраць?
Прыйшлі на кухню. Тром-сын хацеў гасцей пачаставаць. Але толькі ён дастаў цудоўны настольнік, як Настасея-прыгажуня выхапіла ў цара меч і — чах! — па Тром-сыну. Галава Тром-сына так і паляцела ў куток. Тады яна пасекла яго мячом на дробныя кавалкі і загадала кухарам нагрэць поўны кацёл малака. Кухары нагрэлі. Настасея ўкінула пасечанага Тром-сына ў кіпень, потым дастала, астудзіла і спырснула гаючаю вадою. Як бачыш усе пасечаныя часткі зрасліся! Яшчэ раз спырснула жывучаю вадою — і Тром-сын усхапіўся на ногі. Ды такі стаў прыгожы, такі стройны асілак, што люба паглядзець! Цар аж вочы вылупіў: вось каб яму такую красу ды такую сілу! I прыстаў да Настасеі-прыгажуні:
— Зрабі і мяне такім!
— Добра,— кажа яна,— зраблю.
Ухапіла меч, пасекла цара ды выкінула за плот. Сама ўзяла за руку Тром-сына і павяла ў палацы.
. Сабраў Тром-сын гасцей з усіх валасцей, паклікаў бацькоў — родных і названых — і наладзіў гучнае вяселле.
1 я на тым вяселлі быў, мёд, віно піў, па барадзе цякло, а ў роце не было. Далі мне там смаляную кабылку, лазовае сядло, гарохавую пугу. Еду я назад на кабылцы, бачу — гумно гарыць. Я спыніў кабылку, пачаў яго тушыць. Пакуль тушыў — кабылка мая ад агню растала, сядло козы з’елі, а пугу вароны раздзяўблі... Адтуль я далей пехатою пайшоў, да вас прыйшоў і гэтую казку расказаў.
КАТОК—ЗАЛАТЫ ЛАБОК
Жылі дзед з бабай. Былі яны вельмі бедныя: ні насіць няма чаго, ні варыць.
Вось баба і кажа дзеду:
— Вазьмі, дзеду, тапарок, паедзь у лясок, ссячы дубок, завязі на рынак, прадай і купі гарчык мукі. Спячом хлеб.
Сабраўся дзед, паехаў у лясок, пачаў секчы дубок. Выскачыў з дуба каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
— Дзед, дзед, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак, паслала мяне баба ссекчы дубок, завезці на рынак, прадаць і купіць гарчык мукі на хлеб.
— Едзь, дзед дахаты: будзе ў вас мука!
Прыехаў дзед дахаты, ажно ў яго мукі повен засек!
Спякла баба хлеба, сама наелася, дзеда накарміла ды кажа яму:
— He шкодзіла б цяпер і заціркі наварыць. Ды солі няма. Вазьмі, дзеду, тапарок, паедзь у лясок, стукні ў дубок, ці не выскачыць каток — залаты лабок: папрасі ў яго солі.
Узяў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок!.. Выскачыў каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
— Дзед, дзед, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак: хлеб ёсць — солі няма!
— Едзь, дзед, дахаты: будзе соль!
Прыехаў дзед дахаты, ажно ў яго солі цэлая дзежка стаіць!
Наварыла баба заціркі, сама наелася, дзеда накарміла ды кажа яму:
— He шкодзіла б цяпер і капусты паспытаць. Вастры, дзеду, тапарок, едзь у лясок, стукні ў дубок, ці не выскачыць каток — залаты лабок: папрасі ў яго капусты.
Навастрыў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок!.. Выскачыў каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
— Дзед, дзед, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак, хлеб ёсць, соль ёсць — капусты няма!
— Едзь, дзед, дахаты: будзе капуста!
Прыехаў дзед дахаты, а ў яго капусты поўная кадушка!
Баба кажа:
— Ай, як добра! Вось каб цяпер яшчэ сальца... Мы б з табою капусты наварылі, сальцам закрасілі б. He палянуйся, дзеду: вазьмі тапарок, паедзь у лясок, стукні ў дубок, ці не выскачыць каток — залаты лабок: папрасі ў яго сальца.
Узяў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок!.. Выскачыў каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
— Дзед, дзед, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак: просіць баба яшчэ сальца да капусты.
— Добра, дзед, едзь дахаты: будзе сала!
Прыязджае дзед дахаты, а ў яго сала цэлы кубелец!
Рады дзед, рада баба. Сталі яны жыць ды пажываць, дзецям казкі казаць.
I цяпер жывуць, хлеб жуюць, капустаю з салам закусваюць.
Вось вам казка, а мне абаранкаў вязка.
ЗАЛАТЫ ПТАХ
Былі ў аднаго чалавека тры сыны. два разумныя, а трэці — дурны.
Старэйшы сын. Сцяпан, умеў на скрыпцы іграць, сярэдні, Піліп,— на дудцы, а меншы, Іван, ні да чаго спрыту не меў: сядзеў у запечку ды лучынкі стругаў.
Вырасла ў таго чалавека ў садзе яблынька, а на ёй — залатыя яблыкі. Цешыцца бацька з яблыкаў, і сыны цешацца. Кожную раніцу ў сад ходзяць глядзець, ці цэлыя яны.
Праверылі гэтак аднаго разу — не хапае яблыка! I на другую раніцу не далічыліся аднаго яблыка...